Індыйскія казкі

Індыйскія казкі

Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 191с.
Мінск 1998
55.88 МБ
(••••ОО
Хадку
екалі ў старога селяніна было тры сыны. Іх звалі Інгу, Бінгу і Хадку. Калі стары памёр, сыны
падзялілі яго ўласнасць паміж сабой. Два старэй-
шых сыны Інгу і Бінгу ўзялі лепшую зямлю і скаціну ў той час як Хадку дастаўся толькі маленькі кавалачак няўдобіцы і буйваліца.
У Хадкі не было ні плуга, ні сякеры, каб урабляць гэтую зямлю. Можа, таму кожны дзень ён выпраўляў буйваліцу пасвіцца на гэтай зямлі, а сам у гэты час сядзеў пад дрэвам і іграў на флейце. Так буйваліца пасвілася ўвесь дзень, а ўвечары Хадку прыводзіў яе дадому. Вось так у беднага Хадку праходзілі ўсе дні.
Аднойчы, як звычайна, Хадку вывеў буйвалі-
цу пасвіцца, а сам, як заўсёды, сеў пад дрэва,
каб паіграць на флейце. Аднак вельмі хутка яго змарыў сон і ён заснуў.
Гэта быў месяц сакавік і палі Інгу і Бінгу былі поўныя багатай пшаніцы, якая даспявала. Здарылася так: пакуль Хадку спаў, яго буйваліца зайшла на адно з палёў братоў і пачала ласавацца пшаніцай. Вельмі даўно ёй не выпадала пакаштаваць такой смачнай ежы. Таму яна паспешліва прагна хапала каласы. Калі Інгу і Бінгу высачылі яе, іх сэрцы напоўніліся гневам. Яны схапілі вялізныя жэрдкі і забілі бедную жывёліну, і паклалі яе каля спячага Хадку. Хадку вельмі расхваляваўся, калі ўбачыў мёртвую буйваліцу. Тым не менш ён зняў з яе шкуру і пайшоў у горад, каб прадаць яе. Горад быў дастаткова далёка і таму ноч заспела яго, калі ён быў у дарозе. Баючыся дзікіх звяроў, якія блукалі па дарогах ноччу, Хадку, дзеля перасцярогі, залез на высокае дрэва. Седзячы сярод галін, стомлены і знямоглы, ён неўзабаве заснуў.
Пэўна ўжо была поўнач, калі ён прачнуўся і пачуў нейкі звон. Пільна паглядзеўшы ўніз, Хадку ўбачыў бандытаў, якія сядзелі пад дрэвам і размаўлялі паміж сабой. Гэты гук далятаў ад кучы залатых і сярэбраных манет, дарагіх упрыгожванняў, якія бандыты дзялілі паміж сабой.
Выгляд бандытаў так напалохаў Хадку, што шкура буйваліцы выслізнула з яго рук. Яна паляцела ўніз па голлі. Калі бандыты ўбачылі вялікі чорны прадмет, які падае на іх зверху, яны вырашылі, што гэта дэман і зніклі прэч. Яны нават пабаяліся азірнуцца назад і беглі хутка, як толькі маглі іх несці ногі. Калі Хадку пераканаўся, што ён ужо зусім адзін, ён спусціўся з дрэва, сабраў усе манеты і ўпрыгожванні і шчаслівы вярнуўся дадому.
Калі Інгу і Бінгу прачулі пра тое багацце, з якім вярнуўся Хадку, яны заспяшаліся сустрэць яго, спыталі ў адзін голас:
— Хадку, адкуль у цябе такое багацце?
I Хадку адказаў:
— Дарагія браты, я нават і сказаць не магу, якую паслугу вы мне аказалі, калі забілі маю буйваліцу. Ледзь я дабраўся да горада са шкурай, каб прадаць яе, як нейкія людзі забралі яе ў мяне. А за гэта яны далі мне вось гэтыя манеты і ўпрыгожванні.
Старэйшыя браты абмяняліся здзіўленымі позіркамі. Яны хуценька вярнуліся дадому, перабілі ўсю скаціну, паздымалі шкуры. Потым яны павезлі шкуры ў горад на продаж. Аднак ніхто і не прапанаваў ім ні золата, ні серабра, ні ўпрыгожванняў за шкуры.
Тут Інгу і Бінгу зразумелі, што Хадку падмануў іх. Яны былі ў гневе. Вярнуўшыся ў сваю вёску, яны адразу ж накіраваліся да дома Хадку, схапілі яго і білі так, пакуль ён не стаў чорным. Потым яны падпалілі яго хаціну і пайшлі. А бедны Хадку толькі жаласліва енчыў і не толькі з-за таго, што яго пабілі, а з-за хаціны.
На другі дзень, адчуўшы сябе крыху лепш, Хадку падняўся вельмі рана. Сабраўшы попел ад спаленай хаціны, ён ссыпаў яго ў мяхі. Потым ён пагрузіў мяхі на аслоў і зноў накіраваўся ў горад. Ён ішоў увесь дзень. Калі апусціўся вечар, ён сустрэў купца, які спыніўся пагутарыць з ім.
— Я так рады, што сустрэў цябе,— сказаў купец.— Я ўжо пачаў баяцца. Мне сказалі, што злыя звяры жывуць у гэтай акрузе. А таму, што робіцца цёмна, ці не будзе больш небяспечна, калі мы правядзём ноч разам?
Хадку гэта падалося добрай ідэяй і таму ён ахвотна пагадзіўся правесці ноч з купцом. Неў-
забаве яны ўладкаваліся пад дрэвам і кожны трымаў свае рэчы пры сабе.
Аднак так здарылася, што гэты купец не быў купцом. На самай справе ён быў злодзеем, які ўкраў некалькі мяхоў збожжа ў аднаго багатага чалавека, а зараз накіроўваўся прадаць яго ў горадзе. На шчасце Хадку не ведаў гэтага. Так, нічога не вёдаючы пра свайго спадарожніка, як толькі яны ўладкаваліся, Хадку хутка заснуў.
Аднак злодзей не спаў. Ён сачыў за мяхамі Хадку, думаючы, што ў іх былі каштоўныя рэчы. Як толькі ён пачуў пахрапванне Хадку, злодзей падняўся і хуценька памяняў месцамі мяхі свае і Хадку. Пасля гэтага ён таксама лёг спаць.
Калі яны прачнуліся раніцой, нічога не падазраючы, Хадку пагрузіў мяхі на свайго асла. Пажадаўшы злодзею добрай дарогі, Хадку паехаў сваім шляхам, а злодзей паехаў сваім, забраўшы мяхі Хадку.
Калі Хадку прыехаў у горад і развязаў свае мяхі, яго здзіўленню не было межаў, бо замест попелу ён знайшоў збожжа. Ён прадаў збожжа па высокай цане і вярнуўся дадому.
Калі Інгу і Бінгу даведаліся, што мяхі Хадку з попелам сталі мяхамі з зернем па шляху ў горад, яны ледзь здолелі стрымаць сваё здзіўленне. Хуценька яны падпалілі свае хаціны, і насыпаўшы попелам мяхі, пагрузілі іх на аслоў і выправіліся ў горад. Яны былі ўпэўнены, што да таго як яны трапяць у горад, попел зробіцца зернем.
I так яны прыехалі ў горад са сваёй прывіднай верай і пайшлі ў краму самага вядомага прадаўца збожжа і сказалі яму:
— У нас ёсць некалькі мяхоў цудоўнага зерня, ці не хочаце купіць?
— О так! — пагадзіўся гандляр.
Але калі ён развязаў мяхі і знайшоў там толькі попел, ён здзекліва сказаў:
— Здаецца, вам абодвум невядома розніца паміж зернем і попелам.
Гандляр так доўга смяяўся і здзекваўся з іх, што Інгу і Бінгу вярнуліся ў сваю вёску з пачуццём глыбокай знявагі. Натуральна яны вельмівельмі раззлаваліся на Хадку, таму што ён яшчэ раз зрабіў з іх дурняў. I зноў яны пайшлі да хаціны Хадку. Яны злавілі Хадку, звязалі яго, запхнулі ў кош і пайшлі да ракі, вырашыўшы ўтапіць свайго малодшага брата.
Рака была далёка ад вёскі і пад спякотлівым сонцам Інгу і Бінгу неўзабаве адчулі стомленасць і смагу. У роце было так суха, што яны вымушаны былі паставіць на зямлю кош і пайсці на пошукі вады.
У гэты час у кашы бедны Хадку гулка стагнаў. Так здарылася, што дзяўчына, якая пасвіла скаціну недалёка ад таго месца, пачула яго. Дзяўчына падышла да каша і пасля кароткага вагання зазірнула ў яго і ўбачыла там Хадку. Яна адразу ж пачала развязваць яго, пасля гэтага ён расказаў ёй пра тое, як ён трапіў у такое становішча.
— Давай жа, вылязай хутчэй! — сказала дзяўчына, калі ён закончыў расказ.— Мы напоўнім гэты кош каменнем, і браты, вярнуўшыся, падумаюць, што ты яшчэ там.
Хадку зрабіў так, як сказала дзяўчына, і яны хуценька пайшлі прэч. I канечне ж, калі Інгу і Бінгу вярнуліся, яны зноў паднялі кош, пайшлі да ракі і кінулі яго ў ваду, думаючы, што нарэшце збавіліся ад свайго брата.
Так здарылася, што дзяўчына, якая выратавала Хадку, была маладой прыгожай сіратой, якая жыла са сваёй старой бабуляй у суседняй
вёсцы. Натуральна дзяўчына запрасіла Хадку да сябе дадому жыць з імі.
Хадку радасна пагадзіўся, і яны абодва накіраваліся дадому. Па дарозе яны сустрэлі Інгу і Бінгу, якія вярталіся ад ракі. Старэйшыя браты анямелі ад здзіўлення, калі ўбачылі, што іх малодшы брат жывы. Акрамя таго, ён ішоў у суправаджэнні прыгожай дзяўчыны, за якой ішоў цэлы статак.
Нарэшце яны спыталі:
— Хадку, адкуль ты ідзеш з гэтым статкам і гэтай дзяўчынай?
На гэта Хадку адказаў:
— Браты, вы аказалі мне добрую паслугу сёння, калі кінулі мяне ў раку! У тым месцы, куды вы мяне кінулі, купаліся вадзяныя німфы. Калі німфы мяне ўбачылі, усе яны кінуліся прэч, акрамя гэтай. А гэта прынцэса. Яна павяла мяне ў палац, дзе яе маці — каралева німф — аддала яе мне ў жонкі. А гэты статак — мой пасаг. Ці ж мне не пашанцавала?
Інгу і Бінгу былі перапоўнены зайздрасцю да ўдачы брата. Яны падумалі пра сваё вязенне і адразу ж вярнуліся да ракі. Яны скочылі ў ваду з надзеяй знайсці багатых вадзяных німфаў у жонкі. Канешне ж яны ўтапіліся, атрымаўшы дастойнае пакаранне за сваю сквапнасць.
Залатая рыба
а беразе вялікай ракі жылі ў дзіравым будане стары ды старая. Бедна жылі яны: кожны дзень
стары выпраўляўся на раку лавіць рыбу, старая гэтую рыбу варыла ці на вуголлях пякла, тым толькі яны і сытыя былі. He зловіць стары
нічога, дык і зусім галадаюць.
А ў рацэ той жыў залаталікі бог Джала Камані, уладар вод. Вось неяк раз пачаў стары сеці з ракі выцягваць, адчувае: штосьці надта цяжкія сёння сеці. Пацягнуў ён з усіх сіл, сяктак выцягнуў сеці на бераг, зірнуў — і вочы заплюшчыў ад яркага бляску: ляжыць у яго сяцях вялізная рыбіна, уся быццам з чыстага золата вылітая, плаўнікамі рухае, вусамі варушыць, ва ўсе свае рыбіны вочы на старога глядзіць. Кажа залатая рыба старому рыбаку:
— He забівай мяне, стары, не ўнось мяне, стары, да сябе дадому. Адпусці ты мяне лепш на волю, а за гэта прасі ў мяне чаго пажадаеш.
— Чаго ж мне прасіць у цябе, дзіва-рыба,— кажа стары.— Няма ў мяне ні дома добрага, ні рысу, каб голад наталіць, ні адзення, каб цела прыкрыць. Калі ты па вялікай міласці сваёй усё гэта дасі, я табе да самай смерці ўдзячны буду.
Выслухала рыба старога, матлянула хвастом і сказала:
— Ідзі сабе, стары. Будзе ў цябе і дом, і ежа, і адзенне.
Адпусціў стары рыбу ў раку, сам дадому пайшоў. Толькі, калі прыйшоў, пазнаць нічога не можа: стаіць замест будана з голля дом з моцных цікавых бярвенняў, а ў доме тым ёсць шырокія лаўкі, каб гасцей пасадзіць, і стаяць там цэлыя блюды белага рысу, каб удосталь паесці, і ляжыць гарой адзенне прыгожае, каб у свята людзям на вочы паказацца не сорамна было. Кажа стары сваёй жонцы:
— Бачыш, старая, як нам з табой пашанцавала: не было ў нас нічога, а цяпер усяго колькі хочаш. Скажы дзякуй залатой рыбе, што сёння мне ў сеці трапіла. Гэта ўсё яна нам дала за тое, што я яе на волю адпусціў. Скончыліся цяпер нашы беды і няшчасці!
Пачула старая, што ёй муж расказаў, і толькі ўздыхнула, галавой паківала, а потым і кажа:
— Эх, стары, стары!.. Шмат гадоў ты пражыў на свеце, а розуму ў цябе менш, чым у малога толькі народжанага. Ці ж так просяць?.. Ну з’ямо мы рыс, адзенне зносім, а далей што?.. Ідзі зараз жа назад, прасі ў рыбы пяцёра слуг, прасі дом новы — ды не гэткую хаціну, а вялікі, добры,— такі, каб самому цару ў ім жыць было не сорамна... I няхай будуць у тым доме кладоўкі, поўныя золата, няхай ад рысу і чачавіцы свіран ломіцца, на заднім двары няхай новыя калёсы і плугі стаяць, а ў стойлах буйвалы — дзесяць запрэжак. I яшчэ прасі, няхай рыба цябе старастам зробіць, каб ва ўсёй акрузе людзі нас паважалі і шанавалі. Ідзі, і пакуль не выпрасіш, дадому не вяртайся!