• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    чыць:
    — Стой, нячыстая сіла! Hi з месца! A то агнём спалю!
    Разрагатаўся велікан. Увесь лес загудзеў ад яго рогату. Захісталіся ад страху дрэвы. Птушкі
    закрылі грудзямі птушанят і замерлі ў гнёздах. Тыгры, ваўкі, пантэры разбегліся куды вочы глядзяць. А чалавек устаяў.
    — Беражыся, нячыстая сіла! — крычыць.— Ты не ведаеш, хто я такі, a то цябе ветрам бы здула адсюль. Вось глядзі! Велікан больш магутны за цябе сядзіць у мяне ў кішэні ў карабку.
    Ен дастаў люстэрка і паказаў велікану. А ў таго вочы крывёй наліліся, і стаў ён яшчэ больш страшны, чым быў. Убачыў ён сябе ў люстэрку і напалохаўся. «I напраўду,— думае,— сіла ў яго небывалая, калі такога велікана ён схаваў у карабку!» Задрыжэў велікан і папрасіў:
    — Гасподзь! Адпусці мяне! Я табе адслужу.
    Засмяяўся Заморыш:
    — Адпусціць я цябе адпушчу. Толькі запомні: прыходзь да мяне кожны раз, калі я цябе паклічу.
    Велікан пагадзіўся. Даў Заморышу свой волас і кажа:
    — Як захочаш мяне паклікаць, падпалі гэты волас. Я адразу з’яўлюся.
    Сказаў ён гэта, развітаўся, зароў і пайшоў прэч. А Заморыш весела рушыў па лесе далей.
    Дайшоў Заморыш да аднаго горада, ды там і застаўся. Неяк да цара гэтага горада з’явіўся магутны волат.
    — Хачу,— кажа,— памерыцца сілай з тваімі волатамі.
    Цар выслаў паспрабаваць сілы з прышэльцам усіх сваіх волатаў, аднаго за адным, толькі ніхто з іх супраць яго не ўстаяў. Тады цар загадаў клікнуць кліч па ўсіх землях:
    — Хто пераможа іншаземнага волата, той атрымае вялікую ўзнагароду.
    Шмат разоў падавалі царскі заклік, ды ўсё ніхто на бой не ідзе. Тады прыйшоў да цара Заморыш і кажа:
    — Я пайду змагацца з волатам.
    Цар паглядзеў на яго і бачыць — сілы ў яго зусім няма. Засмяяўся цар. А той зноў на бой ірвецца.
    Паклікаў цар іншаземнага волата і пытае: — Будзеш з гэтым чалавекам змагацца?
    Волат паглядзеў на Заморыша і нават скрывіўся. А той усё сваё даводзіць:
    — Я цябе ўмомант пакладу на лапаткі.
    Тут волат не вытрымаў.
    — Добра,— кажа.— Давай мерацца сілай.
    Адгарадзілі для іх вялікае поле. Народу сабралася вельмі багата. Заморыш узяў ды і падпаліў валасок. Велікан адразу прыйшоў. Заморыш яму кажа:
    — Мне сёння трэба мерацца сілай з волатам. Зрабі так, каб ён паваліўся, як толькі я да яго дакрануся.
    — He турбуйся. Зраблю, як ты просіш.
    Выйшлі абодва барцы на поле. Народ, як убачыў Заморыша насупраць волата, пачаў над ім смяяцца. Раззлаваўся волат, кінуўся на Заморыша. Толькі не дастаў да яго — велікан яго аберагаў. Крыху пазней волат сам упаў. Усе проста дзіву даваліся. Цар багата ўзнагародзіў Заморыша і паставіў яго галоўным над сваімі волатамі. 3 той пары пачаў ён жыць прыпяваючы.
    Прайшло яшчэ колькі часу. Аб’явіўся ў лесе каля горада злы тыгр. Ён забіваў усіх прахожых. Са страху людзі і хадзіць у той бок перасталі. Склікаў тады цар народ і кажа:
    — Хто гэтага тыгра заб’е ці жыўцом да мяне прывядзе, таго я ўзнагароджу.
    Тут усе волаты пачалі паказваць на свайго начальніка.
    — Толькі ён і можа такое зрабіць.
    Цар паклікаў яго і загадаў забіць тыгра.
    Той кажа:
    — Махарадж! Улада твая такая вялікая, што тыгр сам прыйдзе да цябе з павіннай.
    Цар вельмі здзівіўся і не паверыў. А Заморыш пайшоў у лес. Там ён выклікаў велікана і загадаў яму злавіць тыгра. Сказана — зроблена. I неўзабаве тыгр з’явіўся да цара. Як убачыў цар, што тыгр ідзе да яго, падняўшы хвост, здзівіўся больш ранейшага, шчодра ўзнагародзіў Заморыша і прызначыў яго сваім галоўным саветнікам.
    Стаў Заморыш саветнікам і кажа цару:
    — Трэба распусціць войска. Навошта яно, калі табе служу я?
    Спачатку цар яго не паслухаўся. А потым узяў і распусціў усіх сваіх ваяроў, пакінуў толькі крыху.
    Даведаўся непрыяцель, што войска ў цара распушчана, узрадаваўся і пачаў пагражаць яму вайной. Народ занепакоіўся. Войска няма — як ваяваць? Ваяры, якія засталіся, заняты па сёлах і гарадах. Паслаў цар за Заморышам і пытае:
    — Ваяваць як будзем?
    А той кажа:
    — He трывожся, махарадж. Заўтра я сам пайду на ворага. Убачыш — усё яго войска ўмомант разбяжыцца.
    He паверыў яму цар. Лаяў у душы на чым свет стаіць. Ды толькі што зроблена, таго не вернеш.
    На другі дзень раніцой Заморыш падпаліў волас. Велікан адразу прыйшоў. Заморыш усё яму расказаў і просіць:
    — Прыдумай, як прагнаць варожае войска, а цара ворагаў у палон узяць.
    Велікан даў яму жменьку чачавіцы:
    — Ідзі на вайну. Як падыйдзе варожае войска бліжэй, кінь у яго бок гэту чачавіцу. Пра астатняе я сам паклапачуся.
    Пайшоў Заморыш ваяваць. Цар, паўмёртвы ад страху, паставіў яму на лоб цілак — знак блаславення — і адпусціў яго. Убачыў варожы цар, што насустрач яго войску выйшаў усяго адзін чалавек, і не мог надзівіцца. Загадаў ён сваім ваярам схапіць гэтага нахабніка.
    Вось падышло войска бліжэй да Заморыша — ён і кінуў насустрач яму чачавічныя зярняты. Адразу вочы ў ваяроў заслала цемрай — нікому нічога не відно. Пачалі яны біцца і пасеклі адзін аднаго. Хто ацалеў — тыя разбегліся. А Заморыш узяў у палон варожага цара, закаваў яго ў ланцугі і прывёў у горад. Цар узнагародзіў яго больш ранейшага і пасадзіў на царства ў непрыяцельскіх землях.
    Салавей і бавоўнавы куст
    ыў некалі салавей. Лётаў-лётаў ён і вось аднойчы ўбачыў куст, на якім вісеў маленькі плод. Узрадаваўся салавей і сказаў:
    — Застануся сядзець на гэтым кусце, і калі плод паспее, з’ем яго.
    Кінуў ён сваё гняздо і сям’ю і ўладкаваўся на гэтым кусце. А куст жа быў бавоўнавы. Сядзеў салавей не адзін год, усё чакаў, калі паспее плод, і кажа:
    — Заўтра з’ем яго,— і ў сквапнасці сваёй не падпускаў да куста ніводнай птушкі.
    Прылятала аднойчы зязюля, салавей і яе не пусціў.
    — Чаму ты не пускаеш іншых птушак да гэтага куста? Ці ж гэтыя кусты твае? — спытала зязюля.
    — Табе якая справа? — адказаў салавей.— He пускаю, таму што сам з’ем плод.
    Зязюля ведала, што гэта бавоўнавы куст, а салавей не ведаў. А ў бавоўны спачатку вырастае пупышка кветкі — гэта яна падалася салаўю плодам,— потым кветка, потым каробачка. Каробачка лопаецца, бавоўна вылятае, і вецер адносіць яе. Салавей узрадаваўся чырвонай кветцы, думаў, што гэта і ёсць плод, чакаў, што ён вось-вось паспее. Але кветка пераўтварылася ў каробачку, каробачка лопнула і бавоўна разляцелася пад ветрам. «Штосьці лётае навокал,— падумаў салавей,— пэўна, плод паспеў». Зазірнуў у каробачку, а яна пустая. Раззлаваўся ён.
    Падляцела тут зязюля і кажа салаўю:
    — Вось бачыш! Каб ты пусціў нас на гэты куст, мы б табе сказалі, дзе плады, якія можна есці. А ты ўсё сквапнічаў, нікога не пускаў сюды, вось і пакараны за сквапнасць.
    Тут зляцеліся ўсе птушкі і пачалі дакараць сквапнага салаўя:
    — Бачыш! Вось ты і пакараны за сквапнасць.
    Раззлаваўся салавей і, калі птушкі паляцелі, сказаў бавоўнаваму кусту:
    — Ты дурны куст. Нікому ты не патрэбны, нікога ты не харчуеш.
    — Памыляешся,— запярэчыў куст.— Я кармлю авечак, а з маёй бавоўны людзі робяць падушкі, цюфякі і многае іншае, ім патрэбнае.
    3 таго дня ні адзін салавей не садзіцца на бавоўнавыя кусты.
    Пра тое, як сонца, месяц і вецер выправіліся абедаць
    днойчы Сонца, Месяц і Вецер выправіліся абедаць да дзядзечкі Грому і цётачкі Маланкі. А маці іх Зорка, самая далёкая з усіх зорак на небе,
    засталася дома.
    Сонца і Вецер былі сквапныя — ніколі не думалі пра іншых, толькі пра сябе. I вось у застоллі яны самі наеліся ўдосталь, а пра маці ні разу не згадалі. Месяц жа была пяшчотная і добрая, і як толькі прыносілі якое-небудзь блюда, яна хавала кавалачак пад кіпцюр — кіпцюры ў яе былі цудоўныя і доўгія.
    Вярнуліся ўсе трое дадому, і маці спытала іх:
    — Ну, дзеці, што вы рабілі і што прынеслі мне?
    Сонца, старэйшы з траіх, сказала:
    — Я наеўся ўдосталь. Бо я пайшоў абедаць зусім не для таго, каб маці што-небудзь прынесці.
    Вецер сказаў:
    — Няўжо ты думаеш, што я пайшоў за сытнымі пачастункамі для цябе? Я пайшоў пазабаўляцца і наесціся.
    А Месяц сказала:
    — Маці, дай блюда,— і высыпала на яго абед такі смачны, якога яшчэ ніколі не бывала.
    Павярнулася тады далёкая Зорка да Сонца і сказала:
    — Ты думаў толькі пра сваю весялосць і задавальненне, пра маці ты не падумаў. Няхай жа табе будзе пакаранне: адразу ж промні твае будуць пякучыя, і пачнуць ненавідзець цябе ўсе і будуць закрываць галовы, убачыўшы цябе.
    Менавіта таму індыйскае сонца такое пякучае.
    Потым Зорка звярнулася да Ветру:
    — Сквапны і ўлюбёны ў сябе, пра маці ты не згадаў. Дзьмі ж ты спёкай гарачай — усе будуць ненавідзець цябе і бегчы ад цябе.
    Менавіта таму індыйскі вецер такі шалёнапякучы.
    А Месяцу маці Зорка сказала:
    — Любая мая дачка, ты ўспомніла пра маці і паклапацілася пра яе. Дык будзеш ты светлая і прахаладнаватая, і будуць людзі бласлаўляць цябе за тваё святло, якое нясе свежасць.
    Менавіта таму такія пяшчотныя, з прахалодай і цудоўныя індыйскія месяцовыя ночы.
    Вось цяпер вы пачулі пра Сонца, Вецер і Месяц — пачулі, чаму яны такія, якімі вы іх ведаеце.
    Жыў-быў верабей
    ылі ды былі верабей з вераб’іхай і жыў-быў цар. Пабудавалі верабей і вераб’іха гняздо ў царскім
    палацы. Цар жыў у пакоях, а верабей з вераб’іхай — у сваім гняздзе.
    Вось аднойчы цар апрануўся ў новае ўбранне — надумаў у госці пайсці. Толькі дайшоў да дзвярэй, а верабей вазьмі ды і кінь на яго кроплю. Белая кропля ўпала проста на цара і запэцкала яго новае ўбранне. Разгневаўся ён. Паклікаў слугу і кажа:
    — Зараз жа злаві вераб’я з вераб’іхай і пасадзі іх у клетку.
    Вераб’іху ж слуга злавіў, а верабей пырх ды і быў такі.
    Прыляцеў верабей да цесляра, просіць:
    — Цясляр, цясляр! Зрабі мне каляску на васьмі калёсіках. Цар пасадзіў у клетку маю вераб’іху. Я паеду з ім ваяваць.
    Цясляр зрабіў каляску на васьмі калёсіках. Верабей запрог у яе мышку і паехаў ваяваць з царом. Едзе ён, едзе, бачыць — ляжыць на дарозе іголка.
    — Братка верабей! Братка верабей! Ты куды едзеш? — пытае іголка.
    Адказвае верабей:
    Я верабей, я верабей,
    Бачыш, мышку ў каляску запрог:
    Еду я з царом ваяваць — Ён маю вераб’іху злавіў.
    — I я з табой, браток верабей.
    — Паедзем.
    Залезла востраносая іголка на каляску. Верабей лейцамі трасе, мышку паганяе. Мыш бяжыць, з усіх сіл стараецца. Хутка коцяцца калёсы.
    Едуць яны, едуць, а насустрач ім скарпіён.
    — Браток верабей! Браток верабей! Ты куды едзеш? — пытае.