Індыйскія казкі
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 191с.
Мінск 1998
багатае адзенне і пайшлі ў напрамку Хоўлі Сіці ў простай сялянскай вопратцы.
Аднак значна большае няшчасце чакала каралеўскую сям’ю, калі яны дабраліся да Варанасі і сутыкнуліся твар у твар з Вішвамітрам зноў.
— Ты пабег прэч і не заплаціў мне доўг цалкам,— выказаў ён абвінавачванне.
Ён нагадаў каралю, што звычайна, калі чалавек рабіў падарунак браміну, ён быў таксама павінен даваць яму грошы. Гэтыя грошы зваліся «дакшына».
— Я буду задаволены пяццюдзесяццю тысячамі кавалачкамі золата.
— Дзе я вазьму пяцьдзесят кавалачкаў золата? — спытаў кароль бездапаможна.— Я ўжо аддаў табе ўсё, што меў.
— Такім чынам я проста раскажу кожнаму, што я не магу прыняць твой дарунак, таму што ты не даў мне дакшыну,— сказаў мудрэц груба.
Харышчандра маліў мудраца, каб ён даў яму некаторы час, каб заплаціць доўг. Вішвамітра пайшоў прэч, абяцаючы вярнуцца праз месяц.
Для Харышчандры наступіла цяжкая гадзіна. Адзіная праца, якую ён мог знайсці, была праца чорнарабочага.
Нягледзячы на цяжкую працу ў дзень і ноччу, Харышчандра зарабляў грошы, каб толькі накарміць сям’ю. I калі ў канцы месяца Вішвамітра зноў прыйшоў, каб патрабаваць свае пяцьдзесят тысяч залатых манет, Харышчандра адказаў, што не здолеў накапіць нават адну залатую манету.
I зноў Вішвамітра папракнуў яго за тое, што ён не заплаціў свой доўг.
— Я вярну табе ўсё каралеўства і ўсё, што ты мне даў, калі ты скажаш усім людзям, што ты не можаш стрымаць абяцанне.
Словы мудраца амаль што забілі Харышчандру. Для яго было неверагодным адмовіцца ад сваіх слоў. Тады ён папрасіў мудраца даць яму яшчэ адзін дзень.
Мудрэц спытаў злуючыся, як кароль зможа зарабіць за адзін дзень, калі ён не здолеў зарабіць тое ж самае за месяц. Вішвамітра пайшоў прэч, сказаўшы Харышчандру, што ён вернецца на наступны дзень, і што ён спадзяецца, што з ім разлічацца да захаду сонца.
— Але, калі ты зноў будзеш дарма губляць час, я раскажу ўсяму свету, што ты вялікі ілжэц.
Бедны Харышчандра абхваціў ў адчаі галаву рукамі і стаў пытаць у Бога, што яму зрабіць, каб знайсці выйсце з гэтага становішча. Доўга ён сядзеў і ўсё думаў і думаў, і ў яго нават не было слёз, каб плакаць. Шайве было шкада мужа, і яна прапанавала, каб Харышчандра прадаў яе як рабыню і заплаціў такім чынам доўг.
— Немагчыма,— сказаў ён.— Ужо адно вельмі кепска, што ты вымушана пакутваць з-за мяне. Якім жа дрэнным мужам я буду, калі я прадам цябе, як нейкую жывёліну.
Але ж для Шайвы гонар яе мужа быў больш значны, чым уласнае жыццё.
— Ты часта гаварыў, мой гаспадар, што нават смерць лепш чым ганьба,— умольна сказала Шайва.— Ты не сумнявайся зараз, інакш увесь свет скажа аднойчы, іпто Харышчандра быў каралём, які адступіў ад свайго слова.
Доўга маліла і пераконвала яна свайго мужа прыняць яе прапанову. I вось наступнай раніцай яны пайшлі на базар.
Там было вельмі шмат людзей. Хтосьці нешта гаварыў, другія смяяліся, а некаторыя кры-
чалі. Сяляне беражліва расклалі посуд для продажу.
I вось на гэты амаль што святочны і яркі базар прыйшла няшчасная каралеўская сям’я. Яны стаялі ціхенька ў куточку і з болем у сэрцы назіралі. Шайва разумела, што адчуваў яе муж. Яна лёгка штурханула яго і прашаптала, што лепш хутчэй прыступіць да непрыемнай справы. Глыбока ўздыхнуўшы, кароль узлез на нейкае ўзвышэнне і пачаў выкрыкваць як і астатнія прадаўцы.
— Паслухайце мяне, добрыя людзі,— гулка крыкнуў ён, і ўсе здзіўлена паглядзелі на яго, таму што ён звярнуўся да ўсіх так, як гэта зрабіў бы чалавек, якому ўсе падпарадкуюцца, але не як купец ці дробны лавачнік.
Людзі перасталі гаманіць і сунуліся бліжэй да яго.
— Калі вам патрэбна жанчына-служанка і хлопчык, вы можаце набыць іх за пяцьдзесят залатых манет,— сказаў Харышчандра, і ўсе зацікаўлена паглядзелі на Шайву.
Яна стаяла, апусціўшы галаву, але нават у грубым адзенні яна выглядала чыстай і цудоўнай, нібыта лілея, якая вырасла на гары смецця. Сэрца Харышчандры было цяжкім, як свінец, вочы напоўніліся слязамі, калі ён глядзеў на жонку. Яна і іх сын быЛі даражэй для яго, чым уласнае жыццё. Але ён павінен быў прынесці іх у ахвяру, каб здолець выканаць свой абавязак.
Нарэшце наперад выйшаў брамін, але ён пажадаў заплаціць толькі дваццаць пяць тысяч залатых манет. Аднак стары чалавек запэўніў Харышчандру, што ён будзе прыглядваць за яго жонкай, як за сваёй дачкой і што наогул не трэба хвалявацца. Потым брамін заплаціў Хары-
шчандру грошы, узяў яго жонку з сынам і пайшоў прэч.
Каралю ўдалося набыць толькі палову грошай, якія ён абяцаў мудрацу. Тады ён і вырашыў прадаць сябе, каб атрымаць недастаючыя грошы. Ён пачаў выкрыкваць:
— Я буду служыць кожнаму, Хто купіць мяне за дваццаць пяць тысяч залатых манет.
Людзі, якія назіралі за ім, вельмі шкадавалі яго, але ўсе яны былі простымі людзьмі і ніхто не мог дазволіць сабе купіць такога дарагога слугу.
Сонца амаль села, і Харышчандра пачаў губляць надзею, як раптам цёмны, жудаснага выгляду чалавек з жахлівым выразам твару падышоў да караля і сказаў:
— Я, чандала — уладальнік месца для крэмацыі. Мне патрэбны слуга, каб спальваць целы мёртвых.
Кароль маліў чандалу, каб ён купіў яго за дваццаць пяць тысяч залатых манет. Калі чандала даў яму грошы, Харышчандра паабяцаў назаўсёды заставацца яго верным рабом.
— Але дазволь мне крыху пачакаць,— сказаў ён,— бо мне трэба заплаціць тое, што я вінен, а гэта справа гонару.
I яны пачалі чакаць мудраца. Вішвамітра з’явіўся пасля заходу сонца, і кароль аддаў яму пяцьдзесят тысяч залатых манет і пайшоў у дом чандалы.
Харышчандра адразу ж прыступіў да выканання сваіх абавязкаў. Ен павінен быў ахоўваць месца крэмацыі, дзе спальваліся целы мерцвякоў. Але яму даводзілася не толькі спальваць нябожчыкаў, але і збіраць за гэта грошы. Вядома, работа Харышчандры была не з прыемных. Яму было сорамна патрабаваць плату за целы
нябожчыкаў, якія трэба было спаліць, але чандала быў яго гаспадаром, і ён павінен быў служыць яму.
Харышчандру было б яшчэ горш, калі б ён мог бачыць жонку і сына. Справа ў тым, што жонка браміна вельмі кепска ставілася да Шайвы. Яна прымушала Шайву працаваць з усходу да заходу сонца без адпачынку. Бедная Шайва рабіла ўсё пакорліва. Рахіта часта дапамагаў сваёй маці. Калі-нікалі ён бегаў у лес і гуляў там адзін. Аднойчы, пакуль Шайва мыла посуд ля калодзежа, нейкі пастух падбег да яе і сказаў, што людзі бачылі яе сына, які ляжаў нібы мёртвы ў лесе. Яго ўкусіла змяя. Шайва кінулася да таго месца і ўбачыла, што яе сын памёр. Яна была раструшчана горам. Пастухі паказалі ёй дарогу да месца крэмацыі і пайшлі прэч.
Была цёмная ноч, і Харышчандра, як заўсёды, ахоўваў месца крэмацыі. Калі ён рабіў чарговы абход вакол месца крэмацыі, ён убачыў жанчыну, якая плакала. Побач з ёй ляжаў хатуль, а ўсё яе цела скаланалася ад рыданняў. Хмары закрылі амаль увесь месяц і Харышчандра ледзь-ледзь мог разгледзець што-небудзь. Ён спытаў жанчыну, хто яна і што ёй трэба. Але яна плакала так горка, што не магла нават нічога сказаць. Толькі паміж рыданнямі ёй удалося адкрыцца, што яна вельмі бедная жанчына і што яна прынесла цела свайго сына, які памёр ад укусу змяі.
3 самых першых дзён, калі Харышчандра трапіў у гэтае месца, ён не бачыў нічога, акрамя жалю і гора. I ад гэтага сэрца яго стала нібыта камень, і ён ужо нічога не адчуваў, калі бачыў людзей, якія плакалі.
Паколькі ў яго абавязкі ўваходзіў збор грошай, а потым ужо спальванне цела, то ён так
і вырашыў зрабіць, але жанчына заявіла, што яна не мае сродкаў.
— У такім выпадку ты можа аддасі мне нейкія ўпрыгожанні, бо без аплаты я не магу спаліць цела.
Але ў жанчыны не было нічога. Тады Харышчандра сказаў ёй, што гаспадар дазволіў браць у якасці платы нават тканіну ў якую загорнута цела. Але жанчына засталася маўклівай. I калі Харышчандра падняўся, каб узяць тканіну, месяц вынырнуў з-за хмар і заліў усё наваколле прывідным святлом.
Харышчандра ледзь не выскачыў з уласнай скуры, калі ўбачыў твар жанчыны. Гэта была яго жонка. Ён быў амаль раструшчаны горам, калі ўбачыў цела свайго сына. Яму здавался, што сэрца яго рассыпаецца на тысячы драбнюткіх кавалачкаў.
— Самае дарагое, што было ў мяне, забралі,— сказаў Харышчандра.— Навошта ж нам такое жыццё? Трэба пакласці канец такому жыццю.
Каралева адчувала тое ж самае. Тады яны сабралі дроў і зрабілі пахавальны касцёр, дастаткова вялікі, каб хапіла на ўсіх траіх. Потым яны паклалі цела Рахіты на яго, а самі ляглі па баках і ўжо былі гатовы запаліць агонь, як нечакана здарылася штосьці незвычайнае. Раптам успыхнула святло і перад імі з’явіўся Індра — кароль рая.
— Спыніцеся,— сказаў ён.— Ваша жыццё занадта дарагое, каб скончыцца такім чынам.
Харышчандра і Шайва нават селі ад здзіўлення.
— Я прыйшоў, каб узяць вас у рай,— сказаў Індра.
Але Харышчандра адказаў Індру, што ён не з’яўляецца гаспадаром над сабой і што не можа пайсці ў рай без дазволу чандралы. Аднак як толькі гэтыя словы зляцелі з яго вуснаў, з’явіўся чандрала, які адразу ж ператварыўся ў Дхарму, валадара набожнасці, а з ім з’явіўся і Вішвамітра. Дхарма вызваліў караля з няволі і сказаў яму, што той зноў свабодны чалавек. Вішвамітра абняў караля і пашкадаваў, што раней так дрэнна ставіўся да яго.
— Я толькі хацеў выпрабаваць цябе,— сказаў ён,— і ты з поспехам прайшоў усе выпрабаванні. Ты можаш сказаць Васішце, што я прайграў пары.
Мудрэц таксама маліў караля вярнуцца ў Айёдх’ю таму, што там яго чакалі ўсе, каму ён быў патрэбны. Кароль уздыхнуў і паглядзеў на свайго сына. I, о, цуд з цудаў! Ён убачыў як Рахіта расплюшчвае вочы. Праз колькі хвілін сын падняўся, сеў, пачаў церці вочы і толькі потым адчуў, як бацька з радасцю абдымае яго.
Багі блаславілі каралеўскую сям’ю і зніклі. I ў наступны момант Харышчандра з жонкай і сынам апынуліся ў сваім каралеўстве, і ўсе людзі з радасцю віталі іх.
ЗМЕСТ
Індыйскія народныя казкі
Хадку 4
Залатая рыба 9
Каварны шакал — 13
Сын Пандзіта 15
Патанулы гаршчок 16
Заморыш 18
Салавей і бавоўнавы куст 22
Пра тое, як сонца, месяц і вецер выправіліся абедаць 24
Жыў-быў верабей — 25
Купец і бляхар 28
Братка Амбе і братка Рамбе 32
Святло з храма 34
Ласункі з неба 35
Непрыгожае імя 37