• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    — Кароль, кароль, аддай назад мне маіх валоў, a то трапіш у бяду!
    Кароль раззлаваўся.
    — Як, ты ўсё яшчэ тут? — закрычаў ён у гневе.— Схапіце яе і зачыніце ў склепе пад палацам. Адтуль яна ніколі не вы^ерыцца і не будзе мне больш надакучваць.
    Маленькая дынька крыкнула:
    — Выходзь, братка агонь, зараз твая чарга ратаваць мяне!
    3 посвістам і шыпеннем агонь вырваўся з дынькі, пачаў спальваць усё дарагое адзенне і іншыя каштоўныя рэчы ў склепе. Угору пачалі ўзнімацца воблакі дыму. У палацы пачаўся перапалох. Усе забегалі туды і сюды ў паніцы,
    спрабуючы выратавацца. Усюды стаяў плач і крык: «Палац гарыць! Нясіце ваду! Тушыце агонь!»
    Каралева і кароль выбеглі таксама са сваёй спальні ў начных кашулях.
    — Што здарылася? — спыталі яны спалохана.— Хто падпаліў палац?
    — Добры вечар, ваша вялікасць! — закрычала дынька.— Хіба я не папярэджвала цябе, што ты трапіш у бяду, калі не аддасі мне маіх валоў?
    — Забяры сваіх валоў, дынька — адказаў кароль.— I, калі ласка, спыні гэты агонь.
    — Мы вельмі просім цябе, дынька,— плакала каралева.— Спыні агонь, a то ўсё згарыць.
    — Калі б вы аддалі мне адразу маіх валоў, то нічога гэтага не было б,— адказала дынька.
    — Забяры сваіх валоў, пані дынька,— маліў кароль.— I на прамілы бог спыні агонь!
    — О, зрабіце што-небудзь,— працягвала каралева.
    — He, не так хутка, ваша вялікасць. Зараз я папрашу не менш, чым руку прынцэсы.
    Кароль і каралева былі ў роспачы. Як маглі яны згадзіцца аддаць прынцэсу нейкай дыні?
    — Хутчэй, ваша вялікасць,— крыкнула дынька,— a то будзе позна, каб уратаваць гэта месца.
    — Добра, я аддам табе і валоў і прынцэсу,— з вялікім жалем сказаў кароль.
    — Я таксама згодна,— сказала каралева і заплакала.— Мы згодны, каб ты ўзяў нашу дачку.
    Як толькі каралева сказала гэта, полымя пачало супакойвацца. Дынька з трэскам раскалолася і з яе выйшаў прыгожы багата апрануты маладзец.
    — Я быў прынцам,— сказаў малады чалавек, нізка кланяючыся. Але вядзьмарка ператварыла мяне ў дыню. Аднак яна сказала, што калі хтосьці дасць згоду выйсці за мяне, я зноў стану прынцам.
    Кароль з каралевай вельмі ўзрадаваліся, калі пачулі гэта. Яны абнялі прынца. Хутка прынц і прынцэса ажаніліся, і паўсюль было свята. Але прынц не забыў пра старых. Ён даў ім многа золата і срэбра і пабудаваў ім новую хату ў іх вёсцы.
    		 Тры	жаданні
    ылі некалі ў адной вёсцы брамін і вісья. Іх хаты стаялі амаль побач. Але людзі яны былі розныя. Брамін быў вельмі бедны, але шчодры. Вісья ж быў багаты, але вельмі сквапны.
    Аднойчы Бог Вішну вырашыў выпрабаваць вісью. Ператварыўшыся ў жабрака Бог Вішну паявіўся перад дзвярыма вісьі. Калі вісья убачыў жабрака, ён тут жа закрычаў:
    — Ідзі прэч адсюль! He чакай ад мяне ніякай дапамогі!
    — Паночак, я вельмі стаміўся,— маліў жабрак.— Зараз вечар, дазволь мне пераначаваць у якім-небудзь кутку ў тваёй хаце. Абяцаю, што пайду з хаты вельмі рана.
    — Што, гэта табе начлежка? — агрызнуўся вісья.— Ідзі зараз жа, а то я паклічу слуг і яны выкінуць цябе прэч.
    I засталося жабраку пайсці. Неўзабаве ён спыніўся ля хаты браміна. Калі брамін убачыў, што жабрак уваходзіць у яго двор, ён у той жа момант выйшаў яму насустрач. Ён цёпла павітаў
    яго, запрасіў у хату і прапанаваў яму ложак. Потым брамін падзяліў сваю ежу на дваіх і накарміў жабрака. Павячэраўшы, яны леглі спаць.
    Раніцой, калі брамін прачнуўся, жабрак сказаў яму, хто ён такі на самай справе:
    — Я — Бог Вішну. Мне вельмі спадабалася твая дабрыня. У сваю чаргу я хачу выканаць тваё жаданне.
    Але брамін быў вельмі сціплы чалавек і вельмі рэлігійны, ён паваліўся да ног Бога Вішну і сказаў:
    — Божа, хай я буду цвёрдым у сваёй веры! Я нічога не жадаю, акрамя таго, як служыць табе!
    — Хай будзе так! — сказаў Бог Вішну і з гэтымі словамі знік. Але ж як толькі ён знік, бедная хата браміна ператварылася ў вялікі і прыгожы палац.
    Калі вісья убачыў цудоўны дом браміна, яго сэрца напоўнілася зайздрасцю. Ён пачаў шкадаваць, што адправіў жабрака прэч, калі даведаўся пра тое, што здарылася з брамінам. Вось ён і вырашыў пайсці па той жа дарозе, па якой да яго прыйшоў аднойчы Бог Вішну ў вобразе жабрака ў надзеі сустрэць яго.
    Але яму не давялося ісці вельмі далёка, бо неўзабаве ён убачыў Бога Вішну, які ў вобразе жабрака стаяў пад дрэвам. Вісья ў гэты ж момант апусціўся перад ім на калені і сказаў:
    — О божа, даруй мне! Я не ведаў, што гэта быў ты. Болып ніколі я не праганю цябе ад майго дома. Пойдзем зараз жа да мяне, я зраблю ўсё, каб ты дараваў мне.
    Канешне Бог Вішну разумеў, чаму вісья запрашае яго дадому. Ён толькі ўсміхнуўся і сказаў:
    — Дзякуй табе вялікае за запрашэнне, але зараз я не магу яго прыняць. Але за тваё запрашэнне я магу выканаць адно з тваіх жаданняў.
    Пачуўшы гэта, вісья вельмі ўзрадаваўся: ён і не спадзяваўся, што Бог Вішну выканае яго жаданне, не прыняўшы запрашэнне. Ён і не ведаў, што прасіць у Бога Вішну. I ён вырашыў папрасіць дазволу пайсці дамоў, каб падумаць, што загадаць:
    — О Вялікі Божа, я настолькі ўзрушаны, што нават не ведаю, што пажадаць. Дазволь мне пайсці дадому і падумаць. А потым ты выканаеш маё жаданне.
    — Добра! — згадзіўся Бог Вішну, і, блаславіўшы вісью, дадаў: — Я выканаю тры тваіх жаданні, якія надумаеш, калі для іх настане час.
    Радасць вісьі не мела межаў. Тры жаданні замест аднаго! Яму пашанцавала больш, чым браміну. Падзякаваўшы Богу, вісья заспяшаўся дадому. Па дарозе ён марыў аб тым, што б ён хацеў мець. Але ніяк не мог вырашыць, чаго яму хацелася больш. Трохі раззлаваны за сваю нерашучасць, ён штурхануў варону, якая каркала так гучна, што парушала ход яго думак. «Дурная варона, каб ты здохла! Ты робіш столькі шуму, што я не магу сканцэнтравацца!» Як толькі ён сказаў гэтыя словы, варона павалілася як мёртвая да яго ног. «Ну і дурань жа я!» падумаў вісья.— «Я згубіў адно з маіх жаданняў!» «Зараз мне трэба быць вельмі асцярожным».
    I сапраўды ён стараўся быць асцярожным. Калі ён прыйшоў дадому і паеў, то пайшоў у адзін з куткоў сада, сеў на камень і пачаў думаць, як яму выкарыстаць апошнія два жаданні. Вісья думаў, думаў, але ніяк не мог нічога прыдумаць. Раптам з дому выйшаў слуга і паклікаў яго.
    «Жывая лялька»
    «Стварэнне»
    — Гаспадар,— сказаў ён,— гаспадыня хоча бачыць вас. Яна гаворыць, што гэта вельмі важна.
    Раззлаваны, што яго патурбавалі, вісья агрызнуўся:
    — Скажы гаспадыні, што я не магу прыйсці. Я думаю, і я хачу застацца прыклееным да гэтага камня.
    Слуга пайшоў прэч і перадаў словы вісьі гаспадыні. Думаючы, што яе муж чымсьці засмучаны, яна пайшла да яго, каб высветліць, што здарылася. Падыходзячы да яго, яна сказала:
    — Дарагі, можа пойдзеш у дом? Ці штонебудзь хвалюе цябе?
    I калі вісья не адказаў, яна мякка ўзяла яго за руку і паспрабавала дапамагчы яму падняцца. Але са здзіўленнем ўбачыла, што яе муж не можа крануцца з месца. Ён быў нібыта прышпілены да каменя, на якім сядзеў.
    Вісья яшчэ больш здзівіўся, калі яго жонка заўважыла гэта.
    — О, маё глупства! — ускрыкнуў ён.— Я згубіў другое жаданне!
    — Пра што гэта ты гаворыш? — спытала яго жонка.
    Вельмі неахвотна вісья расказаў ёй усю гісторыю. Калі ён закончыў, то жонка пачала лаяць яго.
    — Усё гэта праз тваю сквапнасць, мой муж! — сказала яна.— А зараз няма чаго гараваць аб тым, што здарылася. Скарыстай сваё апошняе жаданне, каб адклеіцца ад гэтага каменю.
    — Але ж я з гэтага не буду нічога мець,— адказаў ён засмучана.
    — Так, але калі б ты выйграў што-небудзь, што б ты мог з гэтым рабіць, калі ты ўвесь час
    быў бы прыклеены да каменю? — сярдзіта заўважыла жонка.
    Толькі цяпер ён зразумеў, што жонка мела рацыю. Такім чынам, ён выкарыстаў трэцяе жаданне, каб адарвацца ад каменю.
    Гэты выпадак паслужыў вісью ўрокам. 3 таго часу ён пачаў жыць больш значным жыццём. Ён імкнуўся дапамагчы бедным, стаў чулым, добрым і пачаў адчуваць сябе больш шчаслівым.
    Прагны дрывасек
    ыў на белым свеце дрывасек па імені Кандан, і жыў вельмі няблага, таму што прадаваў дровы. У той вёсцы, дзе жыў Кандан было шмат дрывасекаў, але ніводнаму з іх не шанцавала так, як шанцавала яму. Але Кандан быў увесь час незадаволены. Ён заўсёды бурчэў, шукаў паўсюль памылкі і хацеў заўсёды ўсяго больш і больш.
    — Кандан, я не магу зразумець цябе! — яго жонка імкнулася пераканаць яго.— Я добра даглядаю цябе. У нас ёсць усё, што нам неабходна. I тым не менш ты заўсёды незадаволены!
    На што Кандан пагардліва адказваў:
    — Як мала патрэбна, каб задаволіць цябе! Але я хачу быць вялікім чалавекам. Я хачу быць вельмі багатым.
    Вось з такім разуменнем, ён заўсёды быў злы і няшчасны, калі працаваў, а іншыя дрывасекі смяяліся і спявалі.
    — Ну, Кандан, спявай з намі! — гаварылі яму калі-нікалі дрывасекі.
    Але Кандан толькі моршчыўся:
    — Спяваць! Навошта мне спяваць? А ці ведаеце вы, што ежа зараз каштуе вельмі дорага? Як жа жыць?
    А паколькі астатнія дрывасекі неяк жылі, мірыліся са сваімі заробкамі, якія былі значна менш, і ніяк не маглі ўцяміць у чым была праблема. Неяк так здарылася, што людзі пачалі зваць яго буркуном. Летам Кандана звалі ранняй птушкай, таму што сярод дрывасекаў ён быў першым у лесе і першым пачынаў работу. У адрозненне ад іншых дрывасекаў ён не вяртаўся дадому палуднаваць. Таму жонка давала яму адзін гаршчок з ежай, а другі з вадой.
    Аднойчы, паснедаўшы, Кандан сеў, каб адпачыць у цяньку пад дрэвам. Неўзабаве ён заснуў, а калі прачнуўся, пачуў крокі. Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў фею, якая стаяла побач з ім. Яна была апранута ў белую сукенку. У адной руцэ яна трымала белую кветку, у другой — палачку.
    — Што ты тут робіш? — спытала ў яго фея звонкім ціхім голасам.
    — Проста адпачываю,— адказаў Кандан.— Я шмат працаваў гэтай раніцай. I таму што ён быў Кандан, ён дадаў: — Я ўвесь час шмат працую. Але зарабляю вельмі мала.
    — О Божа! Якім няшчасным ты здаешся! — засмяялася фея.— Я думаю, што ты хочаш рабіць як мага менш, але атрымліваць як мага больш грошай!
    — Канешне, гэта якраз тое, чаго мне больш за ўсё хацелася б! — адказаў шчыра Кандан.
    — У такім выпадку я выканаю тваё жаданне,— сказала фея.— Калі я напоўню твой гаршчок з вадой залатымі манетамі, ці будзеш ты шчаслівым?
    — Безумоўна гэта зробіць мяне шчаслівым! — адказаў Кандан, яго вочы нават заблішчэлі ад радасці.