• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    — А не скажаш ты мне, колькі шчанюкоў абяцаюць стаць добрымі паляўнічымі сабакамі?
    — Я гэтага не ведаю, махарадж,— адказвае саветнік.
    Цар зноў міласціва папрасіў яго з’ездзіць і даведацца. Што было рабіць саветніку? Паехаў ён зноў да садоўніка і задаў яму пытанне цара.
    — Пан, два кабялькі і адна сучачка будуць вельмі падыходзіць для палявання,— адказвае садоўнік.— Гэта сабакі выключныя. Астатнія — горш.
    Саветнік вярнуўся ў палац, далажыў і пра гэта. Цар вельмі ўзрадаваўся:
    — Выходзіць, прыбавілася ў мяне тры сабакі! Толькі ці добра іх кормяць? Ты не ведаеш, што ім даюць?
    Саветнік адказаў, што не ведае. Тады цар яшчэ больш ласкава просіць:
    — З’ездзі туды зноў — спытай, чым іх кормяць. A то як бы не выраслі слабымі ад недакорму.
    Няшчасны саветнік зноў пацягнуўся да садоўніка. Той яго супакоіў — сказаў, што кормяць шчанюкоў як і трэба. Саветнік вярнуўся і далажыў пра гэта цару.
    — Відаць, садоўнік — чалавек, што разумее справу. Ён іх корміць, як трэба,— кажа цар.— Ты б мяне вельмі парадаваў, калі б сказаў мне яшчэ сёе-тое: ці няма сярод добрых шчанюкоў аднаго бурай масці. Я вельмі люблю гэту масць.
    Давялося саветніку ехаць назад. Ён ужо стаміўся скакаць назад ды наперад, а выйсця няма. Вось даведаўся ён у садоўніка, што няма ніводнага шчанюка бурай масці, прыехаў і далажыў пра гэта цару.
    Цар засмуціўся і пытае:
    — А якой жа яны масці?
    Садоўнік зноў не мог адказаць.
    Тады цар сказаў:
    — Я хачу ведаць, якой масці кожнае шчаня і ці знойдзецца сярод іх хоць адно, якое б мне прыйшлося па густу.
    Саветнік сабраў апошнія сілы, з’ездзіў у сад яшчэ раз і далажыў цару, якой масці шчанюкі. Цар падзякаваў саветніку і нават прабачэння ў яго папрасіў за турботы.
    Прайшоў пэўны час. Цар успомніў пра старога саветніка і загадаў паклікаць яго ў палац. Той адразу з’явіўся. Цар яго прыветліва прыняў і пачаў распытваць. За размовай цар раптам сказаў:
    — Раз ужо вы прыйшлі, зрабіце для мяне адну справу.
    — Палічу за шчасце вам услужыць.
    — Справа — пусцячок. У загарадным садзе ў мяне застаўся сабака. Добра б вам туды з’ездзіць і даведацца пра яго.
    Саветнік адразу ж адправіўся ў сад. Прыехаў і просіць садоўніка паказаць яму сабаку. Садоўнік пачціва адвёў яго туды, дзе знаходзіўся сабака. Стары саветнік агледзеў сабаку і шчанюкоў, зазірнуў у міску з кормам і ўсё, што ўбачыў, для памяці занатаваў. Потым паехаў назад у палац.
    Прыехаў ён, цар у яго і пытае:
    — Ну, як там сабака?
    — Усё добра, махарадж. Шчанюкі з’явіліся ўжо.
    — Вы не скажыце, колькі шчанюкоў?
    — Пяць махарадж.
    — А колькі кабялькоў і колькі сучачак?
    — Тры кабялькі, махарадж, і дзве сучачкі.
    Цар спытаў, як кормяць шчанюкоў, якой яны масці і паляўнічых здольнасцей. I на кожнае пытанне саветнік адказваў не раздумваючы. Цар
    пачуў ўсё, што хацеў, пра сабаку, пачаў распытваць пра сад і садоўніка. Стары саветнік расказаў і пра гэта. Тады цар павярнуўся да прыдворных і кажа:
    — Вы мяне ўгаварылі адправіць на спакой старога саветніка, а на яго месца ўзяць маладога. Цяпер самі глядзіце, ад каго з іх больш карысці.
    Прыдворныя толькі галовы апусцілі. Цар адразу ж загадаў, каб стары саветнік вярнуўся на сваю пасаду. 3 той пары стары саветнік паранейшаму правіў справамі.
    Дурнаваты брахман
    аднаго брахмана была вельмі сварлівая жонка. Калі ні зірні, заўсёды яна з кім-небудзь спрачаецца. Праўда, з клопатамі па дому яна спраўлялася няблага. Сам брахман быў вялікі гультай, і да таго ж смачна паесці любіў.
    Неяк раз вярнуўся брахман дадому і бачыць — сядзіць жонка і зерне перабірае ды ачышчае. Раззлаваўся ён:
    — Ты што ж гэта сёння так і прасядзела ўвесь дзень ля карзіны з зернем? I нават абеду не згатавала? А я есці хачу да смерці! Ты колькі ўжо абяцаеш зрабіць для мяне салодкія пампушкі? Калі я іх дачакаюся?
    Жонка таксама раззлавалася, схапіла мятлу і замахнулася на брахмана:
    — Ды, як жа, зараз пампушкі гатаваць для цябе пабягу! Ва ўсім доме нават мышам пажывіцца нечым, грошай няма ні ламанага медзяка, а табе салодкія пампушкі падавай! Глядзіце які
    важны! Знікні зараз жа з маіх вачэй, пакуль не пабіла!
    He сцярпеў брахман лаянкі, пакрыўдзіўся на жонку і вырашыў пайсці з дому. Што ў такім жыцці добрага? Падумаў ён так і пайшоў. Доўга ён бадзяўся, пакуль нарэшце адзін стары пустэльнік не ўзяў яго ў вучні. Пачаў брахман жыць у манастыры, ад старога мудрасці набіраўся, навукам розным вучыўся. Але вось аднойчы згадаўся брахману родны дом. I так яму захацелася назад вярнуцца, што ўзяў ён пад паху свае кнігі, схапіў посах і, нічога не сказаўшы настаўніку, выправіўся дадому.
    Толькі падыйшоў брахман да хаты, як яшчэ здаля па паху зразумеў, што жонка гатуе салодкія пампушкі. Стаіўся ён за дзвярыма і пачаў лічыць, колькі пампушак жонка ў кіпячае малако кіне. Налічыў дваццаць адну. Скончыла жонка гатаваць, пачала рукі мыць. А брахман яе кліча:
    — Жонка, ты дома? Я вярнуўся.— Увайшоў ён у дом, пачаў жонцы расказваць: — Многа я розных навук асіліў.
    He паверыла жонка:
    — Якія такія навукі ты вывучыў? Дарэмна не балбачы. Ну-ну, не бойся, не зачаплю я цябе. Дзе ты так доўга прападаў?
    — Ты, я бачу, па-ранейшаму не хочаш мяне слухаць. Я і напраўду многаму навучыўся. Вось, напрыклад, мне загадзя стала вядома, што ты сёння пампушкі будзеш смажыць, і я нават магу сказаць, што зрабіла ты іх роўна дваццаць адну.
    Здзівілася жонка, а брахман працягваў:
    — Гэта яшчэ што. Я магу сказаць, дзе ва ўсёй Індыі, хто і калі гатуе пампушкі.
    Пачула жонка такое і вырашыла, што муж яе і сапраўды стаў вялікім мудрацом. 3 гонарам пасадзіла яго, падала пачастунак, а сама заспяшалася да суседзяў расказаць, якім усёведам вярнуўся яе муж. Так што калі ў каго ў доме здарыцца крадзёж або карова прападзе, ён адразу дапаможа.
    3 усёй вёскі збегліся людзі паглядзець на брахмана. Ён адразу ж здагадаўся, што гэта яму і трэба. 3 важным выглядам раскрыў ён кнігу з пальмавых лістоў і пачаў тлумачыць штосьці, чаго людзі зусім не разумелі. А не зразумеўшы, яшчэ больш упэўніліся ў вучонасці брахмана. Неўзабаве чуткі пра яго пайшлі і па іншых вёсках.
    Жыццё цяпер у брахмана пачалося бесклапотнае: слава яго карміла. Замовамі ён хворых лячыў, заклінаннямі нячыстую сілу адганяў.
    Аднойчы ў вясковага дхобі — таго што мыў бялізну — Моціі прапаў асёл. Усю акругу абыйшоў Моція, шукаў-шукаў асла, ды так і не знайшоў. Прыйшоў ён тады да брахмана:
    — Скажы мне, шаноўны пандзіт, куды падзеўся мой асёл? Пакуль не скажаш, ні піць, ні есці не буду.
    «Пракляты дхобі! — разгубіўся брахман.— Як бы мне з ім не трапіць у дурное становішча!»
    — Мне зараз не да цябе,— сказаў ён.— Іншых спраў багата. Як вызвалюся, тваёй справай займуся. Спраўлю абрад у гонар багіні Бхавані *, тады і падам табе вестку. А пакуль ля ўваходу пасядзі. He надумай толькі пайсці, усё адразу сапсуеш.
    * Бхавані — індуісцкая багіня, маці-захавацельніца зямлі.
    — Куды мне ісці, шаноўны пандзіт! Уся надзея на цябе засталася.
    Пайшоў брахман да жонкі:
    — Як цяпер быць? Давай жа хутчэй мне парасонік!
    Падала жонка яму парасонік, і брахман нягледзячы на паўдзённую спёку ўпотай выйшаў праз заднія дзверы. Доўга хадзіў ён па палях і лясах, усё асла дхобі шукаў, але так і не знайшоў. Вярнуўся без настрою і выйшаў да дхобі:
    — Вось што я табе скажу. Багіня Бхавані злуецца. Так што пакуль да мяне не прыставай. Ідзі дадому. Заўтра твой асёл знойдзецца.
    Пачуў дхобі, што багіня ў гневе, не захацеў спрачацца і выправіўся дадому. А брахман усю ноч не спаў, думаў, як яму быць, ды на жонку злаваўся, якая побач пахропвала. Раптам каля дома пачуўся нейкі шум. Ускочыў брахман, расштурхаў жонку:
    Паслухай, што там за шум?
    Ці не злодзей гэта? — занепакоілася жонка.
    А брахман да смерці баяўся злодзеяў. Напалохаўся ён і вырашыў схавацца. Жонка ж была не з палахлівага дзесятка.
    — Які ж ты брахман? Хуценька пойдзем! Я свяцільнікам пасвячу, а ты хапай злодзея!
    Ад страху ў брахмана нават дыханне сцяла, але рабіць няма чаго. Перасіліў ён сябе і пайшоў, гулка паўтараючы малітву і трымаючыся за свой свяшчэнны шнурок. Выйшаў за дзверы, бачыць, хтосьці стаіць. Адступіў назад брахман, а жонка ззаду яго штурхнула, так што брахман прама на злодзея наляцеў. Ухапіўся брахман за злодзея, імкнецца паваліць яго, а сам ледзьве жывы ад страху. Падаспела тут жонка:
    — Э,— кажа,— ды гэта ніякі не злодзей. Гэта асёл, які прапаў у дхобі.
    Пакуль брахман з аслом змагаўся, абвіўся яму вакол шыі канец аслінай аброці. Падалося перапалоханаму брахману, што яго душаць, і закрычаў ён што ёсць сілы. На крык суседзі збегліся. Ачомаўся крыху брахман. Жонка хуценька адвяла яго ў дом, а суседзям прашаптала:
    — Пандзіт усю ноч чытаў малітвы, каб зачараваць асла і сюды прывесці. Бедны так стаміўся, што без памяці паваліўся.
    Калі пайшлі суседзі, прывязала жонка асла каля сваіх дзвярэй. Потым пачала брахману галаву алеем расціраць. А яму ўсё яшчэ здавалася, што ён са злодзеем змагаецца. Ледзь-ледзь прыйшоў брахман у сябе, потым загадаў паклікаць дхобі. Прыйшоў дхобі і вельмі ўзрадаваўся, калі свайго асла ўбачыў.
    Пасля гэтага выпадку брахман яшчэ болып праславіўся. Дайшлі расказы пра яго да самога цара. А ў гэты час у царскай дачкі зніклі каштоўныя каралі. Шукалі іх, шукалі, а знайсці ніяк не маглі. Нават самыя знакамітыя астролагі нічым не змаглі дапамагчы.
    Вось аднойчы прыйшлі да брахмана царскія воі, перадаюць царскі наказ — адразу ж з’явіцца ў палац і адшукаць каралі. Напалохаўся брахман. 3 вышукам асла яму вельмі пашанцавала, а на гэты раз, бадай, не варта чакаць дабра.
    Усеўся брахман на паланкін, які за ім прыслалі, і ўсю дарогу да царскага палаца дрыжэў ад страху. Без лішніх слоў загадаў цар яму адшукаць каралі царэўны. Знойдзе брахман злодзея — атрымае ўзнагароду, а не знойдзе — будзе ў цямніцы сядзець.
    Схаладнела на сэрцы брахмана, калі пачуў такі загад. Дзе ўжо тут думаць пра ўзнагароду, добра б хоць выпутацца з гэтай справы жывымздаровым. Сабраўся ён з духам і звярнуўся да цара:
    — Ваша высокасць, дайце мне тэрмін два дні. Буду я звяртацца да багіні Бхавані. Паглядзім, што яна скажа.
    Вярнуўся брахман дадому, пачаў умольваць багіню зміласцівіцца:
    — Выратуй мяне, уладарыня свету! На цябе адну ўся надзея. Адхіні страшэнную бяду, Бхавані!