• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    — Хм, брат! Мы з табой маху далі!
    Але той запярэчыў:
    — He кажы: «Мы маху далі», скажы: «Я маху даў». Бо я не дзяліў з табой радасці, дык не стану дзяліць і гора.
    		 Тугавухія
    ыў у весцы пастух з жонкая * бацькамі. I ўсе чацвёра былі яны на вуха нездаровыя. Неяк араў пастух поле, а паблізу ішлі двое прахожых. Пытаюць яго:
    Нам трэба ў Рамнагар. Туды якой дарогай ідуць?
    А яму чуецца, быццам яго пра быкоў пытаюцца: «Ці за дорага пойдуць?» Ён і кажа:
    — Быкоў я не прадам.
    — Быкоў нам не трэба,— здзівіліся прахожыя.— Ты дарогу нам пакажы. Вось што.
    А пастуху пачулася: «За сто». Ён і адказвае:
    — Шаноўныя, што такое сто рупій? Ды хоць і дзвесце давайце, усё роўна не прадам.
    Крыху пазней прынесла яму маці абед. За ядой пастух ёй кажа:
    — Матухна, сёння два чалавекі давалі мне за быкоў сотню рупій, а я ім сказаў, што і за дзве не аддам, ці многа гэта сотня?
    — Ды я і сама не ведаю — у гародніне багата солі,— прызналася маці.— Ты ўжо выберы, што лепш, і з’еш колькі зможаш.
    Вярнулася маці дадому, выгаворвае нявестцы:
    — Сёння ты гародніну перасаліла, сын і есці яе не мог. Такія напасці!
    — Хто кажа, што я замест гаршчкоў купіла салодасці? — абурылася нявестка.—Няхай свёкра пацвердзіць, ён увесь дзень сядзіць ля дзвярэй і ўсё бачыць.
    Пайшлі яны, спрачаючыся, да дзвярэй. Нявестка пытае:
    — Скажы, бацюхна, бачыў ты калі, каб я несла дадому салодасці замест гаршчкоў.
    А стары ёй:
    — Гэта ваша справа за скацінай глядзець. Што прысталі з тымі быкамі?
    Што мядзведзь шапнуў на вуха
    шлі два сябра лесам. Раптам ба.-yg^' чаць — мядзведзь. Адзін са страху залез на дрэва і схаваўся ў лістоце. Другі застаўся перад мядзведзем без усялякай абароны. Паваліўся на зямлю і ляжыць, быццам мёртвы. Чуў ён неяк, што мядз-
    ведзь не чапае мёртвае цела, вось і вырашыў прыкінуцца нябожчыкам. Падышоў да яго мядзведзь, абнюхаў грудзі, потым галаву — нос і вушы. Спадарожнік дух стаіў, ляжыць не варушыцца. Мядзведзь падумаў, што ён і сапраўды мёртвы, і пакінуў яго ў спакоі.
    Толькі мядзведзь пайшоў, другі спадарожнік з дрэва злез. Падбег да сябра:
    — Што ён табе на вуха шаптаў?
    — Ну, гэта не вялікая тайна: «Не сябруй з чалавекам,— кажа,— які як ўбачыць небяспеку, думае толькі пра сябе, а сябра ў бядзе пакідае».
    Сант і Басант
    ыў-быў цар. Было ў яго два сыны. Старэйшага называлі Сант, а малодшага — Басант. Цар з царыцай любілі іх усёй душой. А ў царыцы ў спальні звіла сабе гняздо пара птахаў. I бачна было, што птахі жывуць у любві і згодзе. Неўзабаве самачка села на яйкі і на вачах царыцы вывела двух птушанят. Пачалі птушкі — маці з бацькам — цягаць чарвякоў і насякомых, а дзеці толькі раты разяўлялі. Міжволі царыцы на розум прыходзіла параўнанне: як сама яна была шчаслівай са сваёй сям’ёй, так і птахі радасна шчабяталі ў клопатах аб дзецях.
    Неяк ляжыць царыца ў пасцелі і бачыць: няма ў гняздзе маці. Птушаняты пішчаць, маці клічуць, а бацька сядзіць і сумуе. Ноч прайшла, а птушкі няма. Царыца вачэй не звяла — усё разважала, што ж здарылася, куды птушка падзелася. I прыйшло ёй на розум: «Вось не стане мяне, што будзе тады з маімі дзецьмі?» Праз дзень-другі бацька птушанят прыляцеў з іншай птушкай, і птушаняты спачатку таксама ўзрадаваліся. Яны з піскам цягнуліся да мачахі — чакалі ад яе ласкі. А яна ў адказ пачала іх злосна дзяўбсці. Адскочылі птушаняты, спалоханыя. Горкае ў іх зрабілася жыццё. Ніхто іх своечасова не накорміць, ніхто не напоіць. Роднаму бацьку і таму да іх ніякай справы.
    Вось і прыйшоў ім канец. Неяк бачыць царыца: абодва птушаняці мёртвыя ляжаць на зямлі, а вочы ў птушкі, іх мачахі, свецяцца радасцю. Царыцы быццам нож у сэрца ўсадзілі. Адразу падумала яна пра ўласных дзяцей: «Здарыцца, я памру і цар ажэніцца з другой, колькі ім выпадзе гора!» Тут увайшоў цар і ўбачыў царыцу сумнай. Ён занепакоіўся, пытае:
    — Што з табой? Табе нездаровіцца?
    — He, нічога,— адказвае царыца.
    Цар ужо хацеў за лекарам пасылаць, але царыца яго затрымала. Пытае ў яго:
    — Ты зробіш тое, аб чым я цябе папрашу?
    — Калі бывала такое, каб я адмовіў табе ў просьбе? — адказаў цар.— Кажы, у чым справа.
    Царыца і кажа:
    — Калі здарыцца так, што я памру, не ажаніся з другой. Бачыш птаха? У яго прапала сяброўка. Ён запрасіў у гняздо другую, а яна яго птушанят звяла. Пакуль маці іх жывая была, ён і сам пра іх клапаціўся, а як узяў новую сяброўку, пачаў перад ёй лістом сцяліцца. Інакш ад чаго б птушанятам памерці? Вось і прашу цябе: не ажаніся з другой.
    Цар рассмяяўся і адказвае:
    — Ну і дзіўная ты, дарагая! Наглядзелася на гэтых крылатых і невядома што сабе ў галаву ўбіла. Чаму раптам табе паміраць? Табе да старасці далёка.
    Слова выгаворваецца ды забываецца, а дума цяжкая ў душу западае. Адолеў царыцу сум. Пачала сохнуць яна не па днях, а па гадзінах, пакуль зусім не злегла. Што цар ні рабіў, як дапамагчы ёй не імкнуўся, а выратаваць яе не змог. Засталіся дзеці сіротамі. Памерла царыца,
    і пацягнуліся да цара адусюль свацці і сваты, ды ён памятаў, што з птахамі адбылося, і ўсіх гнаў прэч. Справа жыцейская, пачалі яго з усіх бакоў угаворваць, ён і пагадзіўся ажаніцца. Прыйшла новая царыца, і палац быццам ажыў. Радаваліся царэвічы — Сант і Басант, што знайшлася ім новая маці. Ну а цар сябе не памятаў ад шчасця.
    Аднойчы Сант і Басант гулялі з мячыкам у садзе. А царыца ва ўнутраным дворыку наладзіла сабе амавенне. Раптам мячык высока падляцеў і ўпаў у дворык. Закрычала царыца: «Ай-ай!» Хлопчыкі прыбеглі, убачылі царыцу ў слязах і перапалохаліся. А яна пайшла ў апачывальню і лягла. Цар адразу да яе, ды яна ў яго бок і галавы павярнуць не жадае. Цар яе пытае:
    — Што тут здарылася?
    Царыца яму адказвае:
    — Гэтыя любімцы твае, Сант і Басант, ударылі мяне мячыкам ў грудзі. Ад болю дух сцяла. Калі табе да мяне няма справы, навошта было браць мяне ў жонкі? Або з імі мілуйся, або са мной. Два мячы ў адны ножны не ўкладзеш. Гэтыя двое мне як бяльмо ў воку. Глядзець на іх не магу!
    — Пацярпі, царыца,— кажа цар.— Калі табе ад іх няма спакою, я іх у іншым палацы пасялю.
    Царыца яшчэ больш разгневалася:
    — Думаеш, ты іх у іншы палац пераселеш, дык яны мяне і мучыць перастануць? Як жа, буду я саграваць змеяў у сябе на грудзях! Калі ты мяне кахаеш, загадай у іх вырваць сэрцы і мне прынесці. Тады мая душа супакоіцца.
    Слёзы заслалі вочы цара, ён увесь затросся ад гневу і смутку.
    — Царыца! — сказаў ён.— Падумай, што ты гаворыш. Няўжо ты хочаш маё сэрца разбіць?
    — Думаць тут няма пра што,— запярэчыла царыца.— Пакуль маё жаданне не будзе выканана, я не дакрануся ні да ежы, ні да пітва.
    Доўга гаварыў цар з царыцай, але змягчыць яе не здолеў. Тады ён паклікаў катаў і аддаў ім у рукі абодвух царэвічаў. Загадаў вырваць у іх сэрцы і адразу прынесці царыцы.
    Каты адвялі Санта і Басанта ў лес. Ды не паднялася ў іх рука на прыгажуноў царэвічаў. Яны адпусцілі братоў, а замест іх забілі шакала і сабаку і іх сэрцы паказалі царыцы. Лёгка стала ў яе на душы, і зажыла яна з мужам у забавах і радасцях.
    А Сант і Басант пайшлі блукаць па лесе. I здарылася так, што Басант зваліўся ў калодзеж. Што было рабіць беднаму Санту? Паплакаў ён і далей пайшоў. Той парой да калодзежа прыйшла за вадой жонка ганчара. Толькі яна апусціла ў калодзеж вядро, Басант ухапіўся за вяроўку. Жанчына зазірнула ў калодзеж і адхінулася ад страху.
    — He бойся мяне, я царэвіч! — крыкнуў Басант.— Выцягні мяне адсюль.
    Жанчына выцягнула яго з калодзежа. Сваіх дзяцей у яе не было, і Басанту яна вельмі ўзрадавалася. Застаўся ён жыць у доме ганчара. Неяк у тых краях паляваў адзін цар. Ён заехаў у вёску, і Басант трапіў яму на вочы. Здзівіўся цар, адкуль у ганчара такі прыгажун сын. Пачаў ён патрабаваць, каб ганчар аддаў яму хлопчыка. Ганчар ні ў якую. Нарэшце жонка ганчара кажа:
    — Гэта нам з табой наканавана лёсам зарабляць хлеб цяжкай працай. Такая ўжо наша доля.
    А калі царэвіч спадабаўся цару і той яго да сябе хоча ўзяць, як жа нам яго не аддаць? Ён ў цара ў доме будзе ўпрыгожаннем.
    Так і вырашылі ганчар з жонкай і перадалі Басанта цару. Цар пасадзіў яго на каня і прывёз у палац. А ганчара з жонкай таксама паклікаў да сябе ў горад. Прапанаваў ім добры дом і на ўсё жыццё забяспечыў.
    Цар навучыў Басанта грамаце і мастацтву, стральбе з лука, а калі хлопчык падрос, ажаніў яго са сваёй прыгажуняй дачкой. I аддаў яму цар палову свайго царства.
    Неяк Басант праходзіў па пакоях палаца. Раптам чуе, жабрак спявае, ледзь не плача:
    Цара Чытаранджана, малыя дзеці, Браты родныя Сант і Басант...
    Толькі пачуў гэта Басант, пакінуў жонку, кінуўся на вуліцу і прытуліў жабрака да сэрца. Жонка аслупянела, вачам сваім не верыць. А жабрак той быў старэйшы брат яго Сант. Збіты, абадраны, прыйшоў ён у гэты горад прасіць міласціну. Цяжка было Басанту ўбачыць, у якой нястачы брат. Ён прывёў Санта да сябе ў палац, змазаў яго сандалавай маззю і апрануў у самае лепшае адзенне.
    Неўзабаве вырашылі Сант і Басант, што надыйшоў ім час вярнуцца ў родныя краі. Цесць Басанта на развітанне шчодра адарыў дачку і зяця розным багаццем і ўсялякім дабром.
    Вярнуліся Сант і Басант у бацькоўскі дом. Што ж бачаць? Бацька іх аслеп, а мачаха ўсё весяліцца. Раззлаваўся Басант і загадаў выгнаць мачаху прэч.
    I зажылі ўсе ў згодзе і шчасці.
    Перачнае Зярнятка
    ыла-была ў адной вёсцы бедная старая жанчына. Было ў яе два
    —'	сыны. Кожнай раніцай сыны вы-
    праўляліся ў лес на паляванне і дадому вярталіся толькі пад вечар. Прадавалі суседзям забітую дзічыну, куплялі соль, перац, рыс і проса для аладак і неслі дадому маці. Маці пякла аладкі, варыла рыс, сыноў карміла і пра сябе не забывала. Так яны і жылі — дзень за днём.
    Неяк пайшлі сыны раніцай у лес, а да вечара не вярнуліся. Сцямнела, на небе зоркі запаліліся, а іх усё няма і няма. Страшна стала старой: «Куды гэта сыны мае прапалі? Што ж цяпер я рабіць буду? У доме — не пітва, ні ежы, нават зярнятка сухога няма». Ад страху і голаду старая жанчына ўсю ноч вачэй не звяла. На золку пастукаўся ў яе хаціну бадзяжны чараўнік — з тых, што ходзяць па вёсках, песні спяваюць і будучае прадказваюць. Расказала яму старая маці пра сваю бяду.
    — Дрэнная твая справа, матухна,— кажа чараўнік.— Сыноў тваіх праглынуў лясны вяпрук, сядзяць яны цяпер у яго жываце і выйсці не могуць. Але так ужо і быць, дапамагу я твайму ropy. Вазьмі гэтых шэсць зярнят перцу, пакладзі іх у гліняны гарлач, гарлач на парог пастаў, а сама сядзь побач і чакай. Як пройдзе шэсць гадзін, пакліч, ды гулчэй: «Гэй, Перачнае Зярнятка!». Выскачыць з гарлача маленькі хлопчык і зробіць для цябе ўсё, што загадаеш. Толькі абяцай мне, што выгадуеш гэтага хлопчыка як свайго сына.