• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    У адчаі кінуў Сундар Сінх рыдлёўку і паваліўся сам ніцма. Секчы дрэвы ў яго ўжо сіл не засталося.
    Цяпер надыйшла чарга малодшага брата. Узяў Дхір Сінх сякеру і рыдлёўку і не спяшаючыся выйшаў наперад. Як ударыў сякерай па першаму дрэву, адразу яно на зямлю павалілася! Махае Дхір Сінх направа-налева сваёй чароўнай сякерай, падаюць дрэвы адно за адным, а чароўная рыдлёўка зямлю ад сукоў расчышчае. Мігам стала светла ў палацы.
    Зямлю Дхір Сінх капаць не стаў. Ён спусціўся на дно сухога калодзежа, паставіў там свой гарлач і зняў з гарлача накрыўку. Забіла крыніцай з гарлача вада і напоўніла калодзеж да самых краёў.
    Тут пачалася ўсеагульная весялосць. Свята прыйшло ў палац, і ў горадзе таксама ўсе радаваліся. Больш за ўсіх рады быў цар. Ён аддаў за Дхір Сінха сваю дачку — цудоўную царэўну Сумукхі і пасадзіў яго на царства.
    Дхір Сінх паклікаў сваіх няўдачнікаў братоў, даў ім шмат грошай і паслаў дадому за старой маці, каб яны прывезлі яе да яго ў палац.
    I доўга добры Дхір Сінх дапамагаў людзям, клапаціўся пра бедных і шмат добрых спраў ён здзейсніў.
    Кошка Тэналі Рамакрышны
    мат гадоў таму жыў пры двары вялікага цара Крышнадэвараі разумны і вясёлы паэт Тэналі
    Рамакрышна.
    Расказваюць, што аднойчы паклікаў да сябе цар сваіх прыбліжаных і сказаў:
    — Даю кожнаму з вас карову і кошку. Паіце кошак малаком каровы, і таго, хто за тры месяцы здолее лепш за ўсіх адкарміць кошку, я шчодра ўзнагароджу. Выконвайце, такая мая
    воля.
    Прыбліжаныя нізка пакланіліся і разышліся па дамах выконваць царскі загад.
    Тэналі Рамакрышна таксама атрымаў карову і кошку. Дзеці яго якраз перад гэтым цяжка захварэлі, а ў доме не было і чэрствай ляпёшкі. Вечарам Тэналі Рамакрышна падаіў карову і перш за ўсё пакаштаваў малака сам. Малако падалося яму вельмі смачным, такое яно было салодкае, духмянае, густое. «Не,— падумаў Рамакрышна.— Для кошкі гэта, бадай, будзе занадта! Гэтага малака яна ў мяне піць не стане».
    Ён скіпяціў малако ў маленькім гаршчэчку, паставіў гаршчэчак перад кошкай і пхнуў яе мордай у гарачае малако. Кошцы гэта зусім не спадабалася, яна фыркнула, пакрыўджана зашыпела, вырвалася з рук Рамакрышны і збегла прэч. 3 той пары пры адным выглядзе сподачка з малаком кошка спяшалася знікнуць, пакрыўджаная і разгневаная. А Рамакрышна даіў карову, піў малако, паіў сваіх хворых дзяцей і праслаўляў у душы міласць вялікага цара.
    Праз тры месяцы прыбліжаныя зноў сабраліся ў царскім палацы, і кожны прывёў з сабой
    сваю кошку. Ах, што гэта былі за кошкі — гладкія, сытыя, адкормленыя! У адных прыдворных кошкі былі таўшчынёй з тыгра, у другіх — з буйвала. Толькі кошка Тэналі Рамакрышны была худой ды аблезлай. Убачыў цар Крышнадэварая гэтую кошку і раззлаваўся:
    — Што зрабіў ты, Рамакрышна, з беднай жывёлінай? Паіў ты кошку малаком, ці не? Адказвай зараз жа!
    — О міласцівы ўладар! — пакорліва пакланіўся Тэналі Рамакрышна.— Што мне было рабіць? Бо гэтая нягодніца кошка зусім не п’е малака: за ўвесь час яна ніводнага разу да яго не датыкнулася. Мне і давялося, каб малако не прападала, піць яго самому і паіць дзяцей. Бо мае дзеці, вялікі цар, былі вельмі хворыя, цяпер жа яны ўсе здаровыя дзякуючы тваёй міласці.
    — Дзе ты бачыў кошку, якая не п’е малака? — зусім раззлаваўся Крышнадэварая.— Ты смяешся з мяне!
    — He гневайся, о вялікі цар! — прагаварыў Рамакрышна.— Загадай лепш праверыць, ці праўду я кажу, і сам пераканаешся, ці можа ілгаць твой верны слуга.
    Загадаў цар паставіць перад кошкай гаршчэчак з малаком. I што ж? Кошка злосна зашыпела, фыркнула, перакуліла лапай гаршчэчак, і стрымгалоў кінулася вон з палаца. Здзівіўся цар і папрасіў Рамакрышну расказаць, як была справа.
    Кажуць, што потым было цару сорамна .Ён зразумеў, што дрэнна паіць малаком кошак і забываць пра маленькіх дзяцей.
    А словы «кошка Тэналі Рамакрышны» ўвайшлі ў прымаўку. Як убачаць людзі, што хто-небудзь сцвярджае, быццам дзіця не любіць
    пірожных ці прыгожых цацак, яны смяюцца і кажуць:
    — Усё зразумела! Гэта ж кошка Рамакрышны.
    Паляўнічы і варона
    ыў-быў паляўнічы. Дом яго стаяў we сярод лесу. Там ён жыў разам
    •••’	з сям’ёй. Кожны дзень ён хадзіў
    на паляванне і ўсю здабычу прыносіў сваім хатнім. Яшчэ ён сеяў рыс, проса і маіс і ўсё ж жыў болып паляваннем.
    Была ў паляўнічага варона — кармілася яна ў яго. Рана-рана варона адлятала, а дадому вярталася толькі да ночы. Увесь дзень яна праводзіла на двары ў бога Брахмы. Там ля брамы стаяла вялізнае дрэва. Сядзе варона на дрэва і слухае, што скажа Брахма. Увечары дома яна пераказвала паляўнічаму ўсё, што даводзілася ёй пачуць за дзень, а той не спаў у шапку і накіроўваў гэта сабе на карысць. Таму і жыў ён у шчасці.
    I вось што неяк раз атрымалася. Сядзіць варона на дрэве і чуе, як пісец Брахмы піша і прыгаворвае:
    — Цяпер дажджу больш не будзе, і надыйдзе вялікі голад. Толькі ў гарах будзе дождж.
    Вось пра якую важную навіну даведалася варона.
    Паляцела хутчэй варона да паляўнічага і расказвае:
    — Брахма толькі што загадаў запісаць, каб дождж ішоў толькі ў гарах. Выкарчуй і ўзары сабе поле высока ў гарах — і ўсё будзе добра. Там ты вырасціш рыс, а ў іншых месцах будзе неўраджай.
    Паслухаўся паляўнічы варону і пайшоў рыхтаваць сабе поле ў гарах. Калі надыйшла пара сеяць, поле ў яго было ўжо ўзарана і ўгноена. Засеяў ён гэта поле рысам. У гарах выпала дастаткова дажджу, а ў іншых месцах не выпала ні кроплі.
    Варона ўсё лётала і лётала да Брахмы на двор. I вось дайшла да Брахмы чутка, што ў паляўнічага поле зазелянела. Кажа ён свайму пісцу:
    — Сёлета няхай будзе страшэнны голад. Калі дзе-небудзь поле зазелянела, туды трэба паслаць сто тысяч жукоў і чарвякоў. Няхай яны ўвесь ураджай звядуць пад корань. Вось і будзе вялікі голад.
    Варона пра гэта прачула, заспяшалася дадому і расказала паляўнічаму. Прахапіўся паляўнічы, а варона яму кажа:
    Жукоў і чарвякоў будзе сто тысяч. А ты пакліч дзвесце тысяч вераб’ёў і шпакоў — вось і выратуеш ураджай.
    Так паляўнічы і зрабіў. На яго покліч прыляцела дзвесце тысяч вераб’ёў і шпакоў. Іх крылатае войска акружыла поле з усіх бакоў. Толькі паспелі жукі прыляцець і чарвякі прыпаўзці, каб знішчыць ураджай, птушкі кінуліся на іх і ўсіх падзяўблі. А поле зелянела па-ранейшаму.
    Рыс у паляўнічага паспеў. Надыйшла пара ўборкі. Ураджай выдаўся на славу. Брахман і пра гэта даведаўся.
    — Цяпер голад нікога не міне,— кажа ён пісцу.— Няхай з кожнай сцірты намалоцяць не больш меркі зерня.
    Варона гэта пачула і паляцела дадому.
    — He складвай увесь рыс у адну сцірту,— загадала яна паляўнічаму.— Брахма кажа: «3
    кожнай сцірты намалоцяць усяго па мерцы зерня».
    Паляўнічы паслухаўся. Ён зжаў рыс і склаў яго маленькімі капешкамі. Атрымалася іх шмат — па ўсім гумне стаялі капешкі. Хто ні пройдзе міма, смяецца:
    — Глядзіце! Паляўнічы з глузду з’ехаў: раскідаў свой рыс па маленькіх кучках.
    А варона зноў паляцела на двор да Брахмы.
    I вось чуе яна, як Брахма кажа пісцу:
    Голад будзе цяпер самы жорсткі. На рыс, які ўжо зжаты і сасціртаваны, трэба наслаць сто тысяч мышэй. Няхай сажруць усё да зярнятка.
    Прыляцела варона да паляўнічага:
    — Заўтра на досвітку на тваё поле ўпадзе з неба сто тысяч мышэй. А ты пакліч дзвесце тысяч кошак, тады твой рыс застанецца цэлы.
    Паслухаўся паляўнічы. Наранку дзвесце тысяч кошак сабраліся вакол гумна. Яны тачылі кіпцюры і гулка мяўкалі.
    Толькі мышы апусціліся на зямлю, на кожную кінулася адразу дзве кошкі. Паляўнічы вокам міргнуць не паспеў, як ад мышэй і следу не засталося.
    Зноў не ўдалося Брахму знішчыць ураджай.
    Даведаўся Брахма, што ўсе яго мышы прапалі без толку, і думае: «Я загадаў быць вялікаму голаду, а паляўнічаму каб што!»
    Вазьмі паперу і пішы,— кажа ён пісцу.— Калі хто-небудзь, прад тым як пачаць малацьбу, не пасадзіць на калкі каля гумна па снапку рысу, ён атрымае мала зерня. А калі пасля малацьбы ён не кіне на купу зерня каровіну аладку, усё зерне прападзе.
    Варона і гэта пачула. Паляцела яна дадому і расказала навіну паляўнічаму.
    Вось ён і зрабіў, як загадаў Брахма: пасадзіў на кожны калок па снапу. Прыклад яго атрымаўся добры. Паляўнічы абмалаціў увесь свой рыс, правеяў зерне ў купу і кінуў зверху каровіну аладку.
    Рысу ў яго атрымалася шмат — з кожнай капешкі па мерцы. У той год у паляўнічага быў поўны дом хлеба, а пажаданне Брахмы не здзейснілася.
    Атрымліваецца, стараннем і працай можна і козні лёсу пераадолець.
    Неразумны кракадзіл
    ыў-быў у сваёй нары каля рэчкі шакал. Ён часта хадзіў да ракі на вадапой. А ў рэчцы той жыў кракадзіл. Кожны дзень ён хаваўся ля берага пад кустамі ў надзеі, што які-небудзь звер пойдзе вады папіць і тут ён яго і зловіць.
    Прыйшоў неяк шакал да ракі і бачыць: ля берага вада каламутная і брудная. Увайшоў шакал у рэчку далей, каб папіць вадзіцы чысцейшай, а кракадзіл хапель яго за нагу!
    Напалохаўся шакал, але потым набраўся духу і пачаў думаць, як яму сваю лапу з кракадзілавай пашчы вызваліць. I вось што ён прыдумаў: «Не буду я зусім варушыць лапай, быццам яна і не мая!» I сказаў кракадзілу спакойным голасам:
    — Ах, сябра кракадзіл, у мяне ногі ў глеі завязлі, таплюся я! Дапамажы мне, хутчэй хапай мяне за нагу!
    Кракадзіл трапіў на гэту вуду. «Які ж я неразумны! — думаў сабе ён.— Я прыняў карэнне
    водарасцяў за лапу шакала і сяджу сабе ды трымаю іх у зубах!» Адпусціў ён шакала і ўчапіўся ў корань. Узрадаваўся шакал і кажа:
    — Вялікі табе дзякуй!
    I пайшоў напяваючы вясёлую песеньку.
    Калі кракадзіл зразумеў, што шакал падмануў яго, ён вельмі разгневаўся ад уласнага глупства.
    А на наступны дзень шакал зноў з’явіўся на бераг. Ён быў упэўнены, што кракадзіл сядзіць, яго чакае. Але каб усё ж праверыць, ці не памыляецца ён, шакал гулка сказаў:
    — Вось калі ўчора я піў ваду, то бачыў, як у вадзе плаваюць маленькія рыбкі і пускаюць пухіры. Бадай, не буду я піць ваду!
    Пасля гэтых слоў кракадзіл як задыхае — пайшлі па вадзе пухіры. Зразумеў шакал, што гэта кракадзіл, і пабег прэч.
    А на развітанне ён сказаў:
    — Ах, пан кракадзіл! Калі вы збіраліся сёння мной паабедаць, дык памыліліся — давядзецца вам папасціцца!
    Прапаў настрой у кракадзіла, і ён доўга дакараў сябе за глупства.
    ІІІакал больш не піў вады з рэчкі, а пачаў хадзіць на сажалку. Кракадзіл вельмі злаваўся на яго — бо шакал двойчы пакідаў яго ў дурнях. I пачаў ён думаць, як бы яму злавіць шакала.