Індыйскія казкі
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 191с.
Мінск 1998
Каля рэчкі расло вялізнае мангавае дрэва. Шакал быў вялікі аматар сакавітых спелых манга і часцяком наведваўся пад гэта дрэва пакаштаваць пладоў.
Даведаўся пра гэта кракадзіл, сабраў у кучу шмат пладоў манга, а сам закапаўся ў іх.
Прыйшоў шакал пад дрэва, але, калі ўбачыў вялікую кучу манга, яго ахапіла сумненне. Ён пусціў у ход выпрабаваны сродак.
— Калі я ў мінулы раз прыходзіў сюды,— сказаў ён,— манга скакала з кучы прама мне ў лапы. А сёння штосьці я гэтага не бачу. Дзіўна!
Пачуў кракадзіл гэтыя словы, выбраў некалькі манга і кінуў шакалу. Зразумеў шакал, што ў кучы хтосьці хаваецца, і заспяваў:
У салодкіх пладах стаіўся падманшчык, Дурнаваты прапаў, асцярожны смяецца!
Праспяваў і збег. Кракадзіл кінуўся за ім, але дагнаць не змог. Яшчэ больш раззлаваўся ён на сваё глупства і пакляўся, што пазбавіць шакала жыцця.
Прайшло некалькі дзён. Аднойчы апоўдні падкраўся кракадзіл да нары шакала, залез у яе і схаваўся, спадзеючыся схапіць шакала, калі той вернецца дадому.
Калі шакал падышоў да нары, ён заўважыў на зямлі вялізныя сляды. Ці не схаваўся кракадзіл у яго нары? Спачатку ён напалохаўся, а потым падышоў бліжэй і крыкнуў:
— Нара мая, норка! Што ты маўчыш, голасу не падаеш? — і дадаў: — Раней, бывала, падыйду да дому, а норка ўжо сустракае мяне салодкай песенькай. Што ж гэта з ёй сёння здарылася? Можа, хто-небудзь ёй горла прыдушыў?
Тады кракадзіл як заспявае хрыплаватым голасам:
Прывітанне табе, прывітанне, мой гаспадар, Я твая прыслуга! Я твая прыслуга!
Шакал адразу ж пазнаў голас кракадзіла. Падумаў ён і кажа:
— Эх, забыўся я прынесці дроў! Трэба б агонь распаліць. Зараз вярнуся!
«Заморыш»
«Прынцэса-папугай»
Нацягаў ён голля і распаліў вогнішча побач з нарой. Унюхаў кракадзіл дым, выскачыў з нары і ўцякаць! 3 таго часу пачаў баяцца ён шакала і абыходзіў яго бокам.
..... Цягні
ыў-быў хлапчук. Прастадушны такі, нездагадлівы, ні ўстаць, ні павярнуцца не ўмее. Запрасілі неяк яго на вяселле. Вось бацька і паслаў з ім слугу. А слуга быў кемлівы. Усю дарогу павучаў ён хлапчука, каб той у гасцях шмат не гаварыў, еў і піў у меру. Хлапчук гэта добра запомніў.
Прыйшлі яны ў дом. Хлапчук ні з кім словам не перакінуўся, затое слуга гаворыць ды гаворыць. Падалі пачастункі. Хлопчык і кажа:
— Мне есці не хочацца. Слугу майго пакарміце.
Як яго не ўпрошвалі, як ні клікалі да стала, ён усё адмаўляўся. Відаць, думаў: «Калі ўжо раз адмовіўся, згаджацца нельга». I есці яму хочацца, а ён усё паўтарае:
— Я есці не хачу.
Затое слуга наеўся па самае горла.
Час быў летні. Спаць леглі на адкрытым паветры. У дворыку спалі жанчыны, а хлапчука са слугой паклалі на даху нейкай прыбудовы. Слуга толькі лёг, адразу ж захроп, а хлапчуку голад заснуць не дае. Нарэшце стала яму зусім цяжка. Разбудзіў ён слугу і кажа:
— Прыдумай што-небудзь, я з голаду паміраю.
— Я і сам амаль не еў,— адказвае хітравата слуга.— Ды толькі што ноччу прыдумаеш? Раніцой паглядзім.
— He, да раніцы мне не дацярпець. Памру з голаду.
Думаў, думаў слуга і прыдумаў. У каморы на даху якой іх спаць паклалі, была кухня гандляра ласункамі. Для асвятлення ў яе столі была пакінута вялізная дзірка, а на ноч яе зачынялі каменнай плітой. Вось слуга і кажа:
— Я злажу ў гэтую дзірку і паем ласункаў. А пасля ты палезеш.
Хлапчук пагадзіўся. Слуга спусціўся ў каморку і наеўся ласункаў. Выцягнуў яго хлапчук і сам палез. Дапамог яму слуга спусціцца, а потым разлёгся на даху і заснуў.
Наеўся хлапчук і шэпча:
— Цягні!
А слуга храпе сабе! Дзе яму пачуць!
— Цягні! — кажа хлапчук ледзь гулчэй.
Слуга не адказвае.
Напалохаўся хлапчук, кліча яшчэ гулчэй: — Цягні!
На яго бяду, у дворыку адну старую кашаль біў, ніяк не даваў вачэй звесці. Ляжыць яна і чуе, што хтосьці паўтарае:
— Цягні! Цягні!
Занепакоілася старая і разбудзіла жанчын:
— У каморы невядома што дзеіцца. Хтосьці там ўсё паўтарае «Цягні!» ды «Цягні!».
Тут і ўсе пачулі:
— Цягні!
Захваляваліся людзі: «Хто яго ведае, што там такое,— думаюць.— Ці не злодзеі залезлі?» Два мужыкі з кіямі на дах палезлі, іншыя ля дзвярэй у камору стаіліся. А адтуль усё тое ж чуецца:
— Цягні! Цягні!
— Калі там злодзей, навошта яму падымаць такі вэрхал? He інакш нячыстая сіла залезла ў камору,— напалохаліся госці.
Вось і надумалі яны паслаць у храм за брахманам. Брахман прыйшоў і пачаў хваліцца:
— Такіх «Цягні» мне не ўпершыню выганяць. Гэты «Цягні» болып небяспечны! Добра, што вы мяне паклікалі. Ён жа белага колеру! Здараецца пакажацца людзям, здараецца, і не. Сцеражыцеся, ён і аблічча мяняе. To чалавекам абернецца, то канём, то казлом, a то і зусім знікне. Гэта для яго простая справа. Толькі мяне не правядзеш! Адчыняйце дзверы, я яго зараз жа схаплю! А вы крычыце гулчэй ды трымайце кійкі напагатове! Тады гэты «Цягні» ад нас не ўцячэ.
Паднялі людзі крык. Тут слуга на даху і прачнуўся. Перапалохаўся, ды своечасова даўмеўся, у чым справа, і кажа гасцям:
— Вы ўнізе цікуйце. А наверсе я адзін спраўлюся.
Тым часам брахман увайшоў у камору. Цёмна ў каморы, рознае там раскладзена: дзе гатовыя ласункі, дзе прыпасы, а збоку дзежка з сыраквашай стаіць. Пачаў брахман чытаць заклінанні, размахнуўся рукамі ды і спатыкнуўся — трапіў прама ў дзежку з сыраквашай. Вылез увесь мокры і адразу да дзвярэй:
— Нясіце ліхтар! — крычыць.— Нясіце ліхтар! Тут цёмна! Цёмна!
Людзі ля дзвярэй як убачылі белае, адразу вырашылі — гэта «Цягні». Бо брахман ім сказаў раней, што «Цягні» бывае белага колеру. Што тут было! Накінуліся на брахмана з кіямі, давай лупцаваць што ёсць сілы. Радуюцца, зараз расправяцца з нячыстай сілай. Потым паглядзелі бліжэй — ды гэта ж сам брахман! Тут усе і перапалохаліся. Але справы ўжо не паправіш.
А пакуль была калатнеча, слуга паціху выцягнуў непуцёвага хлапчука, ніхто яго і не заўважыў.
Бедны ткач
адной вёсачцы жыў ткач. Была ў яго жонка — жанчына добрая і працавітая. Яны працавалі не выпростваючы спіны, а з беднасці не вылазілі. Вось неяк раз і кажа жонка мужу:
— Збірайся-ткі ў шлях, паглядзі чужыя краі. Можа там выпадзе табе ўдача.
Пагадзіўся ткач і пачаў збірацца ў дарогу. Дала яму жонка вялікую тоўстую аладку. 3 гэтай аладкай ткач выправіўся ў чужыя краі. Ішоў ён, ішоў і зайшоў далёка. А ўжо справа бліжэй да вёчара. Стаміўся ткач, думае: дзе б адпачыць? Бачыць каля дарогі калодзеж стаіць. Падышоў ён да калодзежа, памыўся і прысеў побач. Дастаў аладку, разламаў яе на чатыры кавалкі і пачаў разважаць услых:
З’ем адзін ці адразу два? Альбо тры, ці ўсе чатыры?
Сказаў раз, другі — усё яму не вырашыць. А ў калодзежы тым жылі чатыры чорты. Пачулі яны, што кажа ткач і падумалі: «Ды напраўду гэта вялікі дзіў *! He інакш, прыйшоў нас з’есці!»
Напалохаліся чэрці, задрыжэлі. Вылезлі з калодзежа, пакорліва склалі рукі і просяць ткача:
— О дзіў! He еш, пачакай. Молім цябе.
Здзівіўся ткач:
— Яшчэ чаго захацелі! Я выйшаў з дому на дасвецці, з таго часу ў мяне і макавай расінкі ў роце не было. Стаміўся я і да таго згаладаўся, што сілы болып няма цярпець.
* Дзіў — страшны велікан, персанаж індыйскіх казак.
Чэрці зусім перапалохаліся, затрэсла іх ад страху. Просяць ткача:
— Злітуйся дзіў! Мы дадзім табе кацялок. Ён наварыць табе ўсялякай ежы колькі душа пажадае.
Задумаўся ткач:
— Добра. Дзе ваш кацялок? Цягніце яго сюды.
Прыносяць яму чэрці маленькі кацялок:
— Ты яму толькі загадай, а ўжо ён наварыць табе тузін розных страў.
Заплюшчыў ткач вочы і кажа:
— Кацялок, кацялок, згатуй мне смачную страву!
Расплюшчвае вочы, а кацялок ужо поўны самай смачнай стравай. Узрадаваўся ткач, паеў удосталь, потым забраў кацялок і пайшоў дадому. А час жа позні, ноч на парозе. Пачаў ткач думаць, дзе б заначаваць. Бачыць, хаціна ля дарогі. Зайшоў у хаціну, а там старая адна. Просіць яе ткач:
— Пусці мяне, бабуля, да сябе пераначаваць. У мяне ёсць кацялок. Ён наварыць табе тузін смачных страў.
Узрадавалася старая:
— Добра, сынок, заставайся.
Дастаў ткач кацялок і загадаў яму прыгатаваць тузін страў. Паелі яны, і ткач збіраецца спаць. Час жа позні, за дзень ткач вельмі ўжо стаміўся. Толькі лёг — і заснуў. А старой не спіцца. Вельмі ўжо спадабаўся ёй кацялок. Надумала яна яго выкрасці. Прыкідваецца, быццам спіць, а сама ўсё пра кацялок думае.
Сярод ночы, калі ткач моцна спаў, яна ціха паднялася і забрала кацялок. А каб ткач не заўважыў, хітрая старая паставіла замест яго другі, такі ж.
Раніцай ткач прачнуўся вясёлы. Хуценька падняўся, узяў кацялок і пачаў збірацца ў шлях. Развітаўся са старой, падзякаваў:
— Дзякуй, бабулька, што ты мяне прытуліла. А зараз я дадому пайду.
Старая яго праводзіла, а сама і выглядам не паказала, што кацялок падмяніла.
Вярнуўся ткач дадому вясёлы, задаволены і кажа жонцы:
— Глядзі, гэты кацялок будзе карміць нас да самай смерці.
А жонка не верыць!
— Кацялок як кацялок. Дзе яму нас пракарміць да самай смерці!
— Ідзі спачатку прыбярыся, а потым я табе пакажу, які гэта кацялок. Ён падорыць нам тузін розных страў.
Вярнулася жонка, ткач заплюшчыў вочы і загадаў кацялку прыгатавць тузін розных страў. Загадаў раз, загадаў другі, а кацялок усё не гатуе — не тое што страў, сухой скарынкі ў ім няма.
Раззлавалася жонка на мужа за дурны жарт. Ды і сам ткач не ведаў, куды вочы схаваць ад сораму. «Відаць, чэрці падманулі мяне» — падумаў ткач і вельмі раззлаваўся. Узяў з сябой таўсценную аладку і пайшоў з дому.
На другі дзень ткач зноў быў ля калодзежа. Разламаў ён аладку на чатыры кавалкі і пачаў разважаць услых:
З’ем адзін ці адразу два?
Альбо ты, ці ўсе чатыры?
Пачулі гэта чэрці ў калодзежы, перапалохаліся, вылезлі наверх і просяць:
— He еш, дзіў! Мы дадзім табе казу. I з яе золата сыпецца.
— Болыл вы мяне не абдурыце,— раззлаваўся ткач.— He пайду адсюль, пакуль не паем.
Чэрці пачалі ткачу ў ногі кланяцца. Ну, ён і злітасцівіўся:
— Добра, паказвайце вашу казу.
Прыцягнулі чэрці казу, паставілі яе перад ткачом. Ткач глядзіць — і сапраўды з казы золата сыпецца! Узрадаваўся ён, схапіў казу і павёў дадому. А дарога доўгая, ужо ноч на парозе. Хаціна старой недалёка. Ткач зноў папрасіўся пераначаваць.
— Бабулька! — кажа.— У мяне ёсць каза. 3 яе золата сыпецца. Пусці мяне пераначаваць, я табе золата дам.