Індыйскія казкі
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 191с.
Мінск 1998
Адарвала кавалак свайго пакрывала і асцярожна падвязала сучок.
Ішла яна, ішла, бачыць, насустрач ёй цячэ ручай.
— Гарошына, Гарошына,— зашумеў ручай,— калі ласка, адграбі пясок і сухое лісце, а то я зусім цячы не магу.
— Праўда, няма дзе табе цячы,— сказала Гарошына і адразу расчысціла рэчышча.
Весела зазвінеў зноў ручай і пабег далей.
Прыйшла нарэшце Гарошына да бацькі вельмі стомленая. Але бацька так ёй узрадаваўся, што яна і пра стому забылася. Адпусціў яе бацька толькі на другі дзень, але спачатку надарыў ёй рознага дабра, быццам нявесце, калі яе замуж аддаюць: і пралку падарыў, і буйвала, і некалькі медных гаршчкоў, і пасцель,— адным словам, шмат рознага дабра. Усцягнула яна рэчы на буйвала і выправілася дадому.
Праходзіць Гарошына паўз ручая і бачыць, па вадзе плыве прыгожая тканіна.
— Бяры яе, Гарошына,— зазвінеў ручай.— Гэта я для цябе прынёс у знак удзячнасці за ласку.
Злавіла Гарошына тканіну і паклала на буйвала.
Пайшла далей, бачыць, стаіць дрэва на дарозе, а з галінкі яго звесілася нітка жэмчугу. Зашамацела дрэва лісцем і кажа:
— Вазьмі, Гарошына, гэта я для цябе зняло з галавы царэўны. Дзякуй табе за тваю дабрыню.
Узяла Гарошына нітку жэмчугу і абвіла вакол шыі — вельмі ёй спадабаліся жамчужыны.
I вось прыйшла Гарошына да агню, а агонь патрэскваў весела, і каля яго ляжаў гарачы салодкі піражок.
— Вазьмі сабе піражок, Гарошына,— сказаў агонь,— я спёк яго добра. Паеш. Дзякуй табе за ласку.
Узяла Гарошына піражок, разламала напалам _ адзін кавалак адклала для сястры, а другі пачала есці па дарозе.
Нарэшце прыйшла яна да слівы, бачыць, галіны пагнуліся, вісяць нізка і ўсе ўсыпаны цёмнымі слівамі.
— Нарві паболей, Гарошына, нарві паболей,— сказала дрэва.— Слівы мае спяшаліся паспець, каб сказаць табе дзякуй.
Набрала Гарошына шмат сліў, частку адклала для сястры, а іншыя з’ела сама. Прыйшла яна дадому, а дома Бабок, замест таго каб парадавацца за сястру, ледзь не заплакала ад зайздрасці і злосці. Яна так раззлавалася, што Гарошыне ўжо нямілымі сталі падарункі, і яна параіла сястры хутчэй пайсці да бацькі — мажліва і ёй шчасця прыпадзе.
Раніцай сквапная сястра Бабок выправілася да бацькі, спадзеючыся што-небудзь ад яго атрымаць. Як падыйшла яна да слівы, сліва яе паклікала:
— Бабок, пастой! Будзь ласкавай, пачысці мае шыпы.
— Вось яшчэ! — адказала Бабок.— Пакуль я буду цябе чысціць, шмат часу пройдзе. Чысці сябе сама.
Як дайшла яна да дрэва, яно папрасіла яе падвязаць абламаную галінку. Але Бабок толькі рассмяялася.
— А мне што? Мне не баліць! — кажа.— Я далёка прайду за той час, які патрэбны, каб падвязаць галінку. Прасі каго ведаеш!
Потым агонь сказаў ёй:
— Бабок, мілая Бабок, пачысці крыху печку, а то я задыхаюся ад попелу.
Але злая дзяўчына адказала:
— Годзе ж табе, дурню, попел заводзіць! Няўжо я стану дапамагаць тым, хто сам сабе дапамагчы не можа? Як бы не так!
Падыйшла яна да ручая. Ручай папрасіў яе адгрэбці пясок і сухое лісце, але Бабок закрычала:
— Буду я прыпыняцца, каб ты мог бегчы! He, кожны сам за сябе.
Нарэшце яна прыйшла да бацькі і вырашыла, што забярэ столькі рэчаў, колькі два буйвалы падняць змогуць. Але не паспела яна зайсці ў двор, як на яе накінуліся брат і нявестка; яны пачалі біць яе і крычаць:
— Гэта ўсё твае выбрыкі! Учора падаслала Гарошыну, сёння сама прыйшла. Мы тут працуем, а ты ў старога дабро выманьваеш. Ідзі хутчэй, пакуль цэлая!
Прагналі яны яе, галодную і стомленую.
— He бяда! — сказала Бабок! — Пайду да ручая, вазьму ў яго тканіну.
I праўда, па вадзе плыла цудоўная тканіна, яшчэ лепшая за тую, што атрымала Гарошына. Кінулася Бабок у ваду, але трапіла на глыбокае месца і ледзь не ўтапілася.
— He бяда,— сказала яна.— Вазьму жэмчуг з галінкі.
Так, жэмчуг вісеў на дрэве, але калі Бабок пацягнулася за ім і схапіла галінку, тая абламалася і ўдарыла яе па галаве. I не паспела яна азірнуцца, як хтосьці знёс жэмчуг.
Галодная і стомленая, дабралася яна да агню, а на агні пёкся румяны піражок. Прагна кінулася Бабок да піражка, але скінула яго і апякла руку, а сарока тым часам падхапіла піражок і паляцела.
«Ну, ужо слівы дык я атрымаю!» — падумала Бабок і пабегла далей.
Слівы віселі на дрэве, і яна кінулася да іх, але толькі падрапала сабе рукі і твар аб шыпы.
Галодная, прамоклая, стомленая, уся ў крыві,
ледзь дабралася Бабок дадому. А дома Гарошына, вядома ж, прылашчыла яе, напаіла, накарміла і ў пасцель паклала.
Ты добрую казку прасіла, а мне цярпець голад праз сілу
МяКЛ ылі-былі ў адной вёсцы муж 3 жонкай. Яны былі вельмі сквапныя. Заўсёды імкнуліся аддаць паменей, а выгады атрымаць паболей. Каб яны да сябе паклікалі гасцей, дык пра гэта ніхто і не чуў. He дай бог прахожаму пастукацца да іх у дзверы. He накормяць, не напояць, ледзь месца яму знойдуць, дзе ноч правесці, ды яшчэ папрацаваць прымусяць.
Ішоў неяк кудысьці адзін чалавек. У дарозе яго застала ноч, і ён вырашыў заначаваць у першай вёсцы, якая напаткаецца Вось і трапіў ён у тую вёску, дзе жылі сквапныя муж і жонка. Злы лёс прывёў яго прама да іх дома. Час быў позні. Прахожы стаміўся. Ён ціхенька ўвайшоў у двор і прысеў ля сцяны. Гаспадары былі дома: жонка гатавала вячэру, а муж працаваў. Убачыла гаспадыня прахожага і падала яму некалькі лісцяў.
— Пашый ты з гэтых лісцяў талеркі,— кажа.
Прахожы думае: «Адмаўляцца нядобра». Зрабіў ён тры талеркі: адну — для гаспадыні, другую — для яе мужа, трэцюю — для сябе. Вось заканчвае гаспадыня гатаваць і кліча мужа вячэраць. Муж прыйшоў. Наклала яна адну талерку яму, другую — сабе, а на трэцюю ўзяла і ўселалася. Бедны прахожы ўсё чакаў, калі ж яго хоць чым-небудзь пачастуюць, ды так і не дачакаўся. Павячэралі муж з жонкай, гаспадыня сабрала
ўсе рэшткі ежы і вынесла. Прахожы вельмі пакрыўдзіўся, але пастараўся не падаць выгляду, што яго мучыць голад.
Справа была ўлетку. Начаваць прахожы ўладкаваўся тут жа, у двары. Выйшлі ў двор і гаспадары, пасцялілі сабе пасцель, леглі. У летнія дні людзі спяць пасля паўдня, таму ўвечары сон прыходзіць не адразу. У гэты час прыемна пагутарыць, паслухаць казкі.
Вось гаспадыня дома і просіць прахожага:
— Шаноўны, госцейка! Раскажы што-небудзь.
Госць маўчыць, быццам не чуе. А гаспадыня не сунімаецца — просіць яго другі раз і трэці. Нарэшце не вытрымаў прахожы — голад не цётка.
Ты добрую казку прасіла, А мне цярпець голад праз сілу. Мёртвая антылопа валяецца — Узяць мяса ніхто не спяшаецца.
Схамянулася гаспадыня, пытае:
— Ты гэта пра што?
Госць адказвае:
— Падыходжу я мінулым вечарам да вашай вёскі, бачу — за полем цукровага трыснягу ляжыць забітая антылопа і ніхто яе не бярэ.
— Як бы мне атрымаць тую антылопу? Куды ісці трэба? — пытае гаспадыня.
— Знайсці яе не так і проста,— кажа госць.— Узяцца за гэта трэба ўмеючы. Каб гэтую антылопу знайсці, трэба распрануцца і распусціць валасы, потым узяць вялікі гаршчок, прабіць у ім сем дзірак і ў кожную ўставіць запаленую плошку. А як будзе гатова — стаў гаршчок на галаву, спераду павешай мятлу і так і ідзі. Хто гэта зробіць, той і знойдзе антылопу. А іншым і ў вочы яе не бачыць.
Адолела гаспадыню сквапнасць. За антылопай яна і не ў такім выглядзе пайшла б. Вось і пачала яна збірацца, як сказаў госць. Скінула з сябе сукенку, прабіла ў гаршчку сем дзірак, уставіла ў іх палаючыя плошкі, падчапіла да пояса мятлу, распляла валасы, паставіла гаршчок на галаву і выправілася за антылопай.
Ля сажалкі яе заўважылі аднавяскоўцы. Бачаць — што за цуд! Чалавек — не чалавек, ні на што не падобна. «Не інакш як гэта ведзьма,— думаюць.— Нельга яе ўпусціць». Адзін пабег склікаць народ, другі — за вартаўніком, а астатнія вырашылі: «Пакуль суд ды справа, трэба ведзьму правучыць добра. А што да чаго потым разбяруцца». Дагналі яны сквапную гаспадыню, схапілі яе за валасы і добра пабілі кійкамі. Паўмёртвую пацягнулі яе на суд да памешчыка. Там сабраўся народ з усёй вёскі.
Далажылі памешчыку, якая справа здарылася. Памешчык паклікаў да сябе гаспадыню і пытае:
— Што ж гэта ты надумала выкінуць такую штуку, ды яшчэ ноччу?
— Гэта не я прыдумала,— адказвае яна.— Мяне навучыў прахожы. Ён у нас у доме начуе. Я яго папрасіла што-небудзь расказаць. Ен і сказаў:
Ты добрую казку прасіла, А мне цярпець голад праз сілу. Мёртвая антылопа валяецца — Узяць мяса ніхто не спяшаецца.
Я спытала, як мне знайсці гэтую антылопу. Вось ён і навучыў.
Паслаў памешчык за прахожым. Таго хутка прывялі. Памешчык загадаў яму расказаць, як была справа.
— Я зайшоў да іх у дом пераначаваць,— кажа прахожы.— Гаспадыня мяне папрасіла па-
шыць тры талеркі з лісця. Я пашыў. Згатавала яна вячэру, накарміла гаспадара, пасля сама, а мне і пакаштаваць нічога не дала. Потым прыстала да мяне, каб я ёй што-небудзь расказаў. 3 галадухі мне было не да расказаў. Я і сказаў ёй гэты вершык, а потым навучыў пайсці на поле. Яна пайшла, а я даеў, што засталося ад вячэры. Для гэтага я ўсё і прыдумаў.
Выдумка прахожага спадабалася памешчыку, толькі ён вырашыў, што варта распытаць яшчэ мужа гаспадыні. Паслалі за ім. Гаспадар прыйшоў і ўсё пацвердзіў. Памешчык адарыў прахожага, пахваліў гаспадара за тое, што ён накарміў госця, калі злая жонка пайшла з дому, ды заадно ўжо і ёй дараваў, таму што ёй і так выпала па заслугах. У той жа дзень памешчык выдаў указ, каб усе яго сяляне абавязкова прымалі прахожых, якія пастукаюць у чые-небудзь дзверы.
Пра двух спадарожнікаў і іх знаходкі
»шлі кудысьці два спадарожнікі і раптам адзін з іх убачыў на дарозе кашалёк з грашыма. Ён падняў кашалёк і сказаў свайму таварышу:
— Паглядзі-тка! Я знайшоў кашалёк з грашыма!
— Э, сябар! — адгукнуўся той.— He кажы: «Я знайшоў», скажы: «Мы знайшлі кашалёк з грашыма!» Бо мы з табой спадарожнікі, а спадарожнікі павінны дзяліць у дарозе і гора і радасць. Калі ў дарозе нас напаткае бяда, мы і яе адолеем разам.
— Як бы не так! — запярэчыў першы спадарожнік.— Што я знайшоў, тое маё, і ў тым тваёй долі няма. He стану я з табой дзяліцца!
Тады другі спадарожнік сказаў:
— Ну што ж, брат, хай будзе так. Рабі як хочаш. Бяры кашалёк сабе!
I абодва яны пайшлі далей. Крыху пазней іх дагнаў гаспадар кашалька; ён шукаў свае грошы, і суправаджалі яго пешыя вартаўнікі. Убачыў іх той, што знайшоў кашалёк, спалохаўся і сказаў свайму спадарожніку: