• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    Узрадавалася старая:
    — Уваходзь, сынок! Пра што пытаешся! Будзь як дома!
    Паказаў ткач старой казу. Як убачыла старая золата, вочы ў яе разгарэліся. Час быў позні. Ткач і гэты раз заснуў моцным сном. А хітрая старая выбрала час і падмяніла казу. Паставіла ткачу іншую, цюцелька ў цюцельку такую ж.
    Раніцой ткач падняўся, аддаў старой золата, якое ў яго назапасілася, і заспяшаўся з казой дадому. Вось прыйшоў ён дадому, кліча жонку:
    — Глядзі, якую казу я прывёў. Гэта каза не звычайная, з яе золата сыпецца. Нясі ёй хутчэй травы. 3 кацялком жа і напраўду не атрымалася справа. Затое ж каза ўжо надзейная.
    Жонка не паверыла, але травы прынесла, паклала перад казой. Каза есць траву, а ткач з жонкай чакаюць, калі ж золата з казы пасыпецца. Доўга ім чакаць не давялося: з’ела каза траву — ну і насыпала звычайных казіных арэшкаў.
    На гэты раз гневу жонкі канца-краю не было. Ткач таксама не на жарты раззлаваўся на
    чарцей. Узяў аладку, што была таўсцей, кацялок і казу і выправіўся да калодзежа. «Вось жа надулі! — думае.— Ну ўжо на гэты раз я ім не дам сябе падмануць».
    Пад вечар дабраўся ткач да калодзежа. Разламаў аладку і пачаў разважаць услых:
    З’ем адзін ці цэлых два?
    Альбо тры, ці ўсе чатыры?
    Выскачылі чэрці з калодзежа, кінуліся да ткача ў ногі — просяць злітавацца над імі. Толькі на гэты раз ткач і слухаць нічога не жадаў.
    — Вы мяне ўвесь час падманваеце! Наабяцаеце лях ведае чаго, толькі б збавіцца хутчэй. Далі кацялок, далі казу, а якой карысці. Як адыйдзеш адсюль далей, так нічога ад іх не возьмеш. Кацялок ёсць, ды не варыць. I каза золата не дае. Глядзіце самі.
    Паглядзелі чэрці на кацялок і на казу.
    — He, дзіў! He! — крычаць.— Гэта не наш кацялок! He наша каза! Відаць, табе іх падмянілі.
    Тут ткач і сам угледзеў няладнае. Расказаў ён чарцям, што дзве ночы начаваў у старой. Тыя адразу сцямілі, у чым справа:
    — Дзіў! Гэта старая вінавата — яе справа. Дадзім мы табе вяроўку і кій, а ты ідзі з імі да яе. Яны з ёй разлічацца. Вяроўка і кій у нас няпростыя. Калі цябе хто пакрыўдзіць, ты толькі скажы: «Гэй мой вораг. Правучыце яго». Вяроўка ўмомант звяжа крыўдзіцеля, а кій пойдзе яго малаціць і не спыніцца, пакуль ты яму не даруеш.
    Ткач ужо не верыў чарцям. Але яны яго так угаворвалі, што ён узяў вяроўку і кій і зноў пайшоў да старой.
    Ну, а старая цяпер жыла прыпяваючы. Каця-
    лок карміў яе смачнымі стравамі, а каза давала ёй золата. Разбагацела старая.
    Бачыць яна, што ткач зноў да яе ідзе, і прыкінулася, быццам вельмі ўзрадавалася. Сустрэла яго, як жаданага госця.
    — Заходзь, сынок, заходзь. Што ж ты прыпазніўся? Я цябе даўно чакаю.
    Толькі гэта не дапамагло. Ткач быў такі злы на падманшчыцу, што адразу загадаў вяроўцы і кію:
    — Гэта сквапная старая — мой вораг. Паддайце ёй, як след! Прымусьце яе вярнуць мне кацялок і казу.
    Накінулася вяроўка на старую — умомант аблытала яе з галавы да ног, а кій давай яе малаціць. Закрычала старая:
    — Ратуй! Ратуй! Дапамажы!
    — Сама вінаватая,— адказвае ёй ткач.— Навошта ўзяла мой кацялок? Навошта падмяніла казу? Цяпер вяроўка і кій ад цябе не адстануць, пакуль ты маё дабро не вернеш.
    Нічога не заставалася рабіць, пачала старая прасіцца. Потым аддала ткачу кацялок і казу. Ткач забраў сваё дабро і шчаслівы вярнуўся дадому.
    3 той пары ён больш не ведаў бяды.
    Чалавек, які пайшоў шукаць свой лёс
    ыў некалі чалавек. Была ў яго жонка і дванаццаць дзяцей, a грошай — ніводнай рупіі. Дзеці
    плакалі ад голаду, а бацькі не ведалі, што рабіць. Раззлаваўся чалавек на бога і пайшоў шукаць свой лёс. У лесе ён сустрэў вярблюда
    з двума мяхамі золата. Вярблюд гэты належаў аднаму цару. Аднойчы яго разам з іншымі вярблюдамі выправілі ў суседняе царства. I здарылася так, што раніцай царскія слугі пайшлі з караванам наперад, а гэтага вярблюда пакінулі. I падарожнічаў вярблюд па лесе дванаццаць год, носячы на сабе мяхі з золатам.
    Вярблюд спытаў бедняка, куды ён ідзе.
    — Іду шукаць свой лёс,— адказаў бядняк,— хачу даведацца, чаму я такі бедны.
    — Даведайся тады,— сказаў вярблюд,— чаму я павінен насіць гэтыя два мяхі з золатам і не магу не прылегчы, ні есці, ні піць, усё хаджу ды хаджу.
    — Добра,— сказаў бядняк,— даведаюся.
    I пайшоў далей.
    Прыйшоў ён да ракі, а ў ёй жыў алігатар, цар рыб. Алігатар дапамог бедняку пераправіцца, а калі яны ступілі на бераг, спытаў, куды ён ідзе.
    Чалавек адказаў:
    — Іду шукаць свой лёс. Хачу даведацца, чаму я бедны.
    — Даведайся тады,— сказаў алігатар,— чаму ў мяне ўжо дванаццаць год нясцерпна пячэ ў жываце.
    — Даведаюся,— сказаў чалавек.
    Ішоў ён, ішоў і сустрэўся з тыграм. Ляжыць тыгр, а лапа ў яго прапхнёна вялізным шыпом.
    — Куды ідзеш? — спытаў тыгр бедняка.
    — Іду шукаць свой лёс. Хачу даведацца, чаму я бедны. Сказалі мне, што лёс мой у дванаццаці днях ад маёй вёскі, што ён ляжыць на зямлі і што я павінен узяць дубіну і біць ляжачы лёс.
    — Спытай тады,— сказаў тыгр,— чаму ў мяне лапа паранена і я не магу пазбавіцца ад шыпа вось ужо дванаццаць год.
    — Добра,— сказаў бядняк і пайшоў далей.
    I вось прыйшоў ён туды, дзе жывуць лёсы ўсіх людзей. А лёсы гэтыя — камні, і адны з іх стаяць, другія ляжаць. Убачыў бядняк адзін ляжачы камень і сказаў:
    — Гэта, пэўна, мой лёс! Ляжыць ён на зямлі, а не стаіць, таму я, пэўна, і такі бедны.
    Пачаў ён лупцаваць дубінкай ляжачы камень. Біў, біў да самай начы, а камень усё ляжаў. Да начы бядняк зусім страціў сілы. Тады бог удыхнуў душу ў камень, камень устаў і спытаў бедняка:
    — Чаму ты біў мяне?
    — Таму, што ты ляжаў, а я з-за гэтага быў бедны, жонка мая і дзеці галадалі.
    — Ну,— сказаў лёс,— цяпер усё пераменіцца.
    Бядняк узрадаваўся і сабраўся дадому, але спачатку вырашыў выканаць дадзеныя яму даручэнні.
    — Сустрэў я па дарозе вярблюда,— сказаў ён свайму лёсу.— Ён дванаццаць год блукае з двума мяхамі золата на спіне і не ведае, чаму ён павінен насіць гэтую ношу.
    — Вазьмі сабе мяхі,— адказаў лёс,— і вярблюд пазбавіцца ад ношы.
    — Сустрэў я потым алігатара,— працягваў бядняк.— Яму хочацца ведаць, чаму ў яго вось ужо дванаццаць год нясцерпна пячэ ў жываце.
    — У яго жываце вялізны рубін,— сказаў лёс.— Як толькі ён яго выплюне, не будзе пячы.
    — А яшчэ я сустрэў тыгра,— сказаў бядняк.— У яго лапа прапхнёна вялізным шыпам, і ён хоча ведаць, як яму пазбавіцца ад гэтага шыпа. Бо ён пакутуе вось ужо дванаццаць год.
    — Выцягні шып зубамі,— сказаў лёс,— тады тыгр назаўжды пазбавіцца ад болю.
    Пасля гэтага лёс бедняка замаўчаў, таму што бог выцягнуў душу з камня; але камень застаўся стаяць і цяпер стаяў цвёрда.
    Пайшоў бядняк назад дадому. Спачатку ён сустрэў тыгра.
    I тыгр спытаў:
    — Што сказаў твой лёс?
    — Дай мне тваю лапу,— адказаў бядняк.
    Тыгр працягнуў яму лапу і бядняк выцягнуў шып зубамі. У тыгра адразу ж прайшоў боль. Ён горача падзякаваў бедняку, павёў яго да сябе ў пячору, дзе было шмат золата і каштоўных камянёў, загадаў яму расцягнуць вялізны кавалак тканіны і насыпаў у яе столькі каштоўных камянёў і золата, што бядняк ледзьве змог падняць гэтую ношу.
    Калі бядняк прыйшоў да ракі, яго сустрэў алігатар і спытаў, ці выканаў ён даручэнне.
    — У цябе ў жываце вялізны рубін,— адказаў бядняк,— выплюнь яго хутчэй — і пячы не будзе.
    Алігатар адразу ж выплюнуў рубін і сказаў:
    — Вазьмі яго сабе, гэта вельмі дарагі камень.
    У тыя часы ў кожнага раджы быў такі рубін. Бядняк падзякаваў алігатару, пайшоў далей і неўзабаве сустрэў вярблюда, зняў у яго мяхі: сказаў, што цяпер ён вольны. Вярблюд узрадаваўся, падзякаваў бедняку і падарыў яму мяхі з золатам, і акрамя таго, узяўся данесці яму ўсё яго багацце да дому.
    Калі жонка і дзеці бедняка ўбачылі золата і каштоўныя камяні, яны спыталі:
    — Дзе ты гэта здабыў?
    Ён расказаў ім, як усё было. Потым купіў сабе дом і пачаў жыць шчасліва і багата.
    Другі бядняк прачуў, што яго сусед разбагацеў, і пайшоў распытаць, дзе ён здабыў скарбы. Але сусед не пажадаў адкрыць яму тайну свайго лёсу, сказаў, што выцягнуў скарб з вады: чэрпаў ваду ў рацэ, а ў вадзе было золата.
    Пайшоў бядняк чэрпаць ваду; чэрпаў-чэрпаў, а ўсё дарэмна.
    Спалохаўся алігатар, цар рыб, што вычарпае ён усю ваду, і закрычаў:
    	 Стой, што ты робіш? Ты вычарпаеш усю ваду з ракі, і мае рыбы памруць.
    — Мне неабходна золата,— сказаў бядняк,— а я нідзе не магу яго знайсці; вось і хачу вычарпаць раку, мо знайду золата.
    — Пачакай,— сказаў алігатар,— не трэба чэрпаць ваду, і я прынясу табе золата.
    Алігатар нырнуў у раку, вялізная хваля выкацілася на бераг, і перад бедняком вырасла куча золата. Пайшоў ён дадому і схаваў здабычу, але ён быў чалавек сквапны і пажадаў здабыць яшчэ золата. Зноў пайшоў да ракі і зноў пачаў чэрпаць ваду. Раззлаваўся алігатар:
    — Так ён усіх маіх рыб пераморыць! Праглыну яго.
    Высунуў алігатар галаву з вады і праглынуў сквапнага чалавека. Чатыры дні правёў чалавек у жываце алігатара.
    Нарэшце алігатар зміласцівіўся і кажа:
    — Я выпушчу цябе, але з умовай: ты будзеш маўчаць пра тое, што было. Як толькі ты камунебудзь скажаш пра тое, што адбылося тут з табой, ты памрэш.
    Выскачыў чалавек з пашчы а натара і пайшоў дадому. А дома ён адразу ж расказаў пра ўсё жонцы і дзецям. Але не паспеў ён дагаварыць, як стаў немтуром і звар’яцелым і адразу ж памёр.
    .....	..... Гарошына і Бабок
    ыл* некалі дзве сястры. Старэйшая, Бабок, была аматаркай сварыцца і злой, а малодшая, Гарошына, добрая і ласкавая.
    Вось неяк раз Гарошына сказала сястры.
    — Сястрыца Бабок, ці не пайсці нам адведаць свайго старэнькага бацьку? Ён адзін у сваім доме і, пэўна, сумуе.
    — А мне якая справа да яго? — адказала Бабок. — Ідзі сама. Буду я дзеля старога па гарачыні цягнуцца!
    Выправілася тады добрая Гарошына адна і па дарозе ўбачыла сліву. Дрэва пагукала яе:
    — Гарошына, спыніся, мілая, пачысці крыху мае шыпы, a то мне вельмі дрэнна.
    Спынілася Гарошына і пачысціла дрэва.
    Пайшла яна далей і натыкнулася на агонь. Агонь сказаў ёй:
    — Гарошына, мілая расчысці мяне! Зусім задушыў мяне попел.
    — I праўда! — адгукнулася Гарошына.
    Адразу ж расчысціла агонь, і ён радасна затрашчэў зноў.
    Далей напаткалася ёй дрэва з паламаным суком, і папрасіла дрэва:
    — Гарошына, родная, падвяжы сучок, a то ён адломіцца, і яго згублю.
    — Бедны сучок, бедны сучок,— сказала жаласлівая Гарошына.