• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    А верабей яму:
    Я верабей, я верабей,
    Бачыш мышку ў каляску запрог:
    Еду я з царом ваяваць — Ён маю вераб’іху злавіў.
    — I я з табой, браток верабей.
    — Паедзем.
    Падняў скарпіён свой хвост з ядавітым джалам і ўлез да вераб’я на каляску. Верабей мышку паганяе. Мышка бяжыць хутка-хутка.
    Едуць яны, едуць, глядзяць — ляжаць вяроўка і кій.
    — Браток верабей! Браток верабей! Куды ты сабраўся? — пытаюць вяроўка і кій.
    А верабей ім у адказ:
    Я верабей, я верабей,
    Бачыш, мышку ў каляску запрог: Еду я з царом ваяваць — Ён маю вераб’іху злавіў.
    — I мы з табой, братка верабей.
    — Паедзем.
    Вось і сабралася ў вераб’я па дарозе цэлае войска. Ехалі яны, ехалі і пад’ехалі да царскага палаца, калі стала зусім цёмна. Спыніў верабей каляску ззаду палаца. Цара дома не было. Верабей з сябрамі ціхенька прабраліся ў пакой да цара. Іголка схавалася ў яго пасцелі. Скарпіён узлез на столік, дзе стаяла свечка. Вяроўка і кій стаіліся ля дзвярэй. Сам верабей залез пад карніз. А мышка засталася сцерагчы ля каляскі.
    Цар неўзабаве вярнуўся. Памыўся, сеў вячэраць. Ен і не здагадваецца, якое войска забралася да яго ў палац.
    Пайшоў цар спаць. А іголка яго даўно чакае. Лёг ён у пасцель — яна як пачне калоць яго ў спіну. Закрычаў цар, ускочыў. Хоча свечку запаліць — паглядзець, што гэта колецца ў пасцелі.
    А ля свечкі сядзеў скарпіён. Толькі працягнуў цар руку, скарпіён яго і ўджаліў.
    Загаласіў цар ад страху:
    — Бацюхны! Паміраю! Мяне скарпіён укусіў!
    Кінуўся цар вон з пакоя. А ля дзвярэй яго чакалі вяроўка і кій. Вяроўка аблытала цара, а кій пачаў яго біць. Крычыць цар колькі мае сілы:
    — Дапамажыце! Дапамажыце! Дапамажыце хоць хто-небудзь!
    Верабей зверху глядзеў, глядзеў на ўсё, што дзеілася, а як пачаў прасіць цар дапамогі, зляцеў да яго, спыніў кій і кажа:
    — Цар! Я верабей. Са мной маё войска. Кажы, адпусціш маю вераб’іху? Ці ж табе яшчэ мала перапала?
    Пачаў маліцца цар, пачаў прасіць у вераб’я даравання. Вяроўка вызваліла цара, і ён выпусціў вераб’іху.
    Купец і бляхар
    fr аспрачаліся неяк купец і бляхар, ’ што важней: багацце ці розум.
    Купец і кажа:
    — Навошта табе розум, калі ты бедны, як палявая мыш?
    — А дурню і золата не дапаможа! — адказваў бляхар.
    — Ну, гэта ты ілжэш! — сказаў купец.— Золата з усякай бяды выручыць чалавека.
    He пагаджаецца бляхар:
    — Золата без розуму нічагусенькі не варта, розум жа і без золата чалавеку дапаможа!
    — Брыдота! — раззлаваўся купец.— He можа гэтага быць. Калі твой розум акажацца MapHeft за маё золата, я табе падару тысячу рупій. А калі маё золата акажацца магутней за твой розум, ты станеш маім рабом. Згодзен?
    — Згодзен.
    — Тады пойдзем да раджы *, раскажам яму пра спрэчку, каб ніхто з нас не мог адмовіцца ад сваіх слоў.
    Прыйшлі яны да раджы, расказалі пра сваю спрэчку. А раджа быў правіцель жорсткі, злы. Дня не праходзіла, каб ён не караў каго-небудзь са сваіх падданых. I ў гэты дзень ён пакараў ужо
    * Р а д ж a — князь.
    трох няшчасных... Убачыў раджа купца і бляхара, хацеў паклікаць ката, але ўспомніў запавет свайго бацькі: «Ніколі не забівай за дзень больш чым трох падданых, a то не будзе каму хадзіць за тваімі сланамі, пасвіць тваіх коней, урабляць тваю бавоўну і вырошчваць твой рыс».
    He асмеліўся раджа парушыць бацькоўскі запавет і прыдумаў такую хітрасць. Даў ён купцу запячатанае трыма пячаткамі пісьмо на пальмавым лісце і сказаў:
    — Ідзі з бляхаром у суседняе царства і перадай цару вось гэта пісьмо. Калі вернецеся, я вас узнагароджу.
    Прыйшлі купец і бляхар у суседняе царства, перадалі цару пісьмо, чакаюць, што цар скажа. Цар зламаў пячаткі, разгарнуў ліст, прачытаў услых:
    — О магутны сусед мой! Калі ты жадаеш сабе дабра — пакарай гэтых людзей!
    Пачуў купец, што напісана ў пісьме, кінуўся да цара ў ногі:
    — Злітуйся, уладар! Вазьмі маё золата, але пакінь мне жыццё!
    Усміхнуўся цар:
    — Хопіць у мяне свайго золата. Праз гадзіну кат адсячэ вам галовы.
    Акружыла варта купца і бляхара, вачэй з іх не спускае.
    Пачаў купец прасіць:
    — Адпусціце мяне на волю — я вас азалачу. Кожнаму дам тысячу рупій!
    — Калі мы цябе адпусцім, цар нам самім адсячэ галовы,— уздыхнуў начальнік варты.— А ў каго няма галавы, таму і золата не ў радасць.
    He прайшло і гадзіны — з’явіўся кат, а за ім цар і прыдворныя. I толькі кат узяўся за меч, як раптам бляхар гулка і весела рассмяяўся.
    — Чаму ты смяешся, вар’ят? — здзівіўся цар.
    — О цар! Я скажу табе, чаму я смяюся. Выслухай мяне, о справядлівы. Пяць дзён таму ў палацы нашага слаўнага раджы з’явіўся адзін вялікі прадказальнік. Прадказальнік гэты ўбачыў нас і сказаў раджы: «Пакуль у тваім княстве жывуць гэты бляхар і гэты купец, на тваю зямлю будуць абрынацца страшэнныя беды: чума, засуха, ліўні, голад. Пазбаўся ад гэтых людзей. Але памятай, калі ты заб’еш іх, на тваё княства адразу ж абрынуцца ўсе гэтыя беды. Зрабі так, каб пакараў іх іншы валадар, і тады ўсе няшчасці прыпадуць таму, хто аддаў іх на смерць».
    Пачуўшы гэта, цара ахапіў гнеў:
    — Значыць, ваш раджа надумаў знішчыць маё царства! — завішчаў ён.— Ідзіце ж назад і перадайце гвалтоўнаму, што праз тры дні мае смелыя воі будуць таптаць яго палі, а самога я вазьму ў палон і загадаю на ім араць зямлю!
    Бляхар і купец пакланіліся цару і заспяшаліся дадому. Па дарозе бляхар сказаў купцу:
    — Цяпер ты бачыш, што розум мацней за золата? Калі б не я, быў бы ты без галавы! Аддавай мне тысячу рупій!
    — Спачатку вернемся дадому,— адказвае купец,— а там паглядзім, што будзе.
    He хацеў купец аддаваць золата, і вырашыў ён загубіць бляхара.
    Прыйшлі яны да раджы, кажуць:
    — Суседні цар аб’явіў табе вайну. Праз тры дні яго воі будуць таптаць нашы палі!
    Спалохаўся раджа, пытае:
    — Чаму цар на мяне раззлаваўся?
    Тут купец выступіў наперад і сказаў:
    — Гэта бляхар вінаваты, што цар на цябе раззлаваўся.
    I купец расказаў усё, як было.
    Ускочыў раджа з трона, крычыць:
    — Адсяку вам абодвум галовы! Гэй, паклікаць ката!
    Прыбег кат, чакае, калі раджа загадае выцягнуць меч. Купец падпоўз на каленях да ката, пачаў прасіць:
    — Пан мой, пашкадуй мяне! Я падару вам слана і мех золата.
    Пачуўшы гэтыя словы, раджа закрычаў:
    — Сячы ім галовы! Яны на маё княства варожыя войскі наклікалі.
    Падняў кат меч, а бляхар як разрагочыцца! Смяецца, спыніцца не можа. Нават слёзы на вачах паявіліся ад смеху. Кат ад здзіўлення апусціў меч, глядзіць на раджу.
    — Ты што рагочаш, вар’ят? — пытае раджа.
    — Смяюся я таму, што ты хочаш мяне пакараць, а таго не ведаеш, што толькі я адзін магу прымусіць варожых вояў павярнуць назад. Значыць, ты сам сабе жадаеш няшчасця. Вось і смяюся...
    — Я праверу праўдзівасць тваіх слоў,— сказаў раджа.— Ведай! Калі ты не павернеш ворагаў, я загадаю спаліць цябе жывым на вогнішчы.
    — Даць мне каня, і вораг не асмеліцца ступіць на тваю зямлю.
    — Дай яму каня! — загадаў раджа.
    Сеў бляхар на каня і паімчаў насустрач варожым воям.
    Ля самай граніцы ўбачыў ён чужаземныя войскі. Наперадзе войск ехаў разгневаны цар.
    Падскакаў бляхар да цара, загарадзіў яму дарогу, кажа:
    — Перш забі мяне, а потым ужо тапчы пасевы маёй зямлі. Пакуль я жывы, ні адзін з тваіх вояў не пераступіць гэтай граніцы!
    Цар падумаў: «Калі я заб’ю яго, то збудзецца страшнае прадказанне мудраца — і на маё царства абрынецца чума, засуха, голад».
    — Ну, не! — усклікнуў цар.— Няхай цябе забівае твой раджа. А я сабе не вораг!
    I павярнуўшы сваіх вояў, цар паехаў дадому.
    Вярнуўся бляхар да раджы і кажа:
    — Я сваё абяцанне выканаў. Ніхто больш не пагражае твайму княству.
    Задаволены раджа загадаў адлічыць бляхару тысячу рупій.
    Бляхар склаў грошы ў мех і павярнуўся да купца:
    — Цяпер і ты кладзі свой пройгрыш.
    Давялося і купцу адлічыць тысячу рупій.
    Ускінуў бляхар на плечы мех з грашыма і сказаў на развітанне:
    — Памятай: дурню і золата не дапаможа, а разумны і без золата бяду прагоніць!
    Братка Амбе і братка Рамбе
    аДным вялікім доме жыў кот, а ў доме было шмат мышэй. Кот лавіў мышэй, еў іх і жыў прывольна. Прайшло шмат часу, кот пастарэў, і цяжка яму стала лавіць мышэй. Думаў ён, думаў, як быць, і, нарэшце, прыдумаў. Склікаў ён мышэй і кажа:
    — Мышы, мышы, вось для чаго я паклікаў вас. Прызнаюся, дрэнна я жыў і вас крыўдзіў. Сорамна мне, хачу перамяніцца. He стану вас чапаць. Бегайце сабе на волі, а мяне не бойцеся. Патрабую ад вас аднаго: кожны дзень двойчы праходзьце каля мяне адна за адной і пакланіцеся мне, а я вас не зачаплю.
    «Хадку»
    »
    «Жыў-быў верабей;
    Узрадаваліся мышы, што не будзе іх чапаць кот, і з радасцю пагадзіліся. Сеў кот у кутку, і пачалі мышы адна за адной праходзіць каля яго; праходзяць і кланяюцца яму. А кот сядзіць смірна.
    Вось і апошняя мыш стала перад ім і пакланілася, а ён — цап! — схапіў яе і з’еў.
    А мышы наперад пайшлі і нічога не заўважылі.
    Так яны хадзілі кожны дзень, па два разы. Кот спакойна з’ядаў двух мышэй і быў задаволены сваёй хітрасцю.
    Але сярод мышэй было два сябры — Амбе і Рамбе. I вось Амбе і Рамбе заўважылі, што мышэй усё менш становіцца. Пачалі яны думаць і вырашылі, што кожны раз, калі мышы будуць праходзіць перад катом, Рамбе пойдзе першым, а Амбе апошнім.
    Прайшоў Рамбе, нізка пакланіўся кату, а потым гулка паклікаў:
    — Братка Амбе, дзе ты?
    Амбе з канца адказвае:
    — Тут я, братка Рамбе!
    I так яны ўсё перагукаліся, пакуль усе мышы не прайшлі міма.
    Раззлаваўся кот, але не асмеліўся зачапіць Амбе, пакуль яго клікаў Рамбе. Злаваўся, злаваўся — і лёг спаць галодны.
    На другі дзень зноў тое ж: кліча Рамбе, а Амбе яму адказвае. Зноў пабаяўся кот зачапіць Амбе і зноў лёг спаць галодны.
    На трэці дзень праходзяць мышы каля ката. Кліча Рамбе:
    — Братка Амбе, братка Амбе, дзе ты?
    — Тут я, братка Рамбе, тут я! — адказвае Амбе, а сам глядзіць ва ўсе вочы, ці не скочыць кот.
    2 Індыйскія казкі
    33
    Раззлаваўся кот, кінуўся на Амбе. А таго і след прастыў, ды і мышы ўсе разбегліся: убачылі, што кот — падманшчык і ім ад яго бяда.
    Пахаваліся ў норы і не выходзяць адтуль да ката-падманшчыка.
    А кот ні адну мыш злавіць не можа. Худнеў, худнеў ды і прапаў.
    I кату канец, і казцы канец.
    ..... Святло з храма
    ыў у адной вёсцы багацей, а насупраць яго дома была сажалка.
    —■	Прыйшоў раз да багацея бядняк
    і просіць дапамогі. Багацей кажа: