• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    Вельмі не хацелася старому ісці, але спрачацца з жонкай не стаў. Пайшоў ён да ракі, сеў на беразе і пачаў рыбу клікаць:
    — З’явіся да мяне, дзіва-рыба! Выплыві, залатая рыба!
    Праз кароткі час закаламацілася ў рацэ вада, усплыла залатая рыба з дна рачнога — плаўнікамі рухае, вусамі варушыць, ва ўсе рыбіны вочы на старога глядзіць.
    — Слухай, дзіва-рыба,— кажа стары,— папрасіў я ў цябе, ды, відаць, мала... Незадаволена мая жонка: хоча каб ты мяне ў нашай акрузе старастам зрабіла, і яшчэ яна хоча дом удвая большы за цяперашні, хоча слуг пяцёра, і буйвалаў дзесяць, і рысу поўныя свіраны, і ўпрыгожванняў залатых хоча, і грошай...
    Выслухала залатая рыба старога, махнула хвастом і сказала:
    — Няхай усё так і будзе!
    I з гэтымі словамі назад у раку нырнула.
    Пайшоў стары дадому. Бачыць, сабраліся на дарозе ўсе навакольныя жыхары з трубамі, з барабанамі, у руках трымаюць багатыя падарункі і гірлянды кветак. Стаяць не варухнуўшыся, быццам чакаюць кагосьці. Як убачылі сяляне старога, паваліліся ўсе на калені і закрычалі:
    — Стараста, стараста! Вось ён, наш любімы стараста!..
    Тут барабаны забілі, трубы зайгралі, пасадзілі сяляне старога ва ўпрыгожаны паланкін, на сваіх плячах дадому данеслі. А дом у старога зноў новы — не дом, а палац, а ў доме тым усё, як ён прасіў у рыбы.
    Зажылі з той пары стары і старая шчасліва, і не ведаючы бед, усяго ў іх, здаецца, было ўдосталь, а старая ўсё бурчэла. Месяца не прайшло, як зноў яна пачала да старога прыставаць:
    — Ці ж гэта павага, ці гэта гонар? Падумаеш, вялікі чалавек — стараста! He, трэба, каб ты зноў да рыбы пайшоў ды папрасіў яе добранька: няхай зробіць цябе над усёй зямлёй махараджай. Ідзі, стары, прасі, а не, скажы, старая, маўляў, мая лаяцца будзе...
    — He пайду я,— адказвае стары.— Ці ж ты не памятаеш, як мы раней жылі, як мы галадалі, як бядотнічалі? Усё нам рыба дала: і ежу, і адзенне, і новы дом! Мала табе падалося, дык яна нас багаццем адарыла, мяне ва ўсёй акрузе першым чалавекам зрабіла... Ну чаго табе яшчэ трэба?
    Колькі ні спрачаўся стары, колькі ні адмаўляўся — старая ні ў якую: ідзі, маўляў, да рыбы, і ўсё тут. Што ж беднаму старому рабіць заставалася — давялося зноў на раку ісці. Сеў ён на беразе і пачаў клікаць:
    — Выплыві, залатая рыба! З’явіся да мяне, дзіва-рыба!
    Паклікаў ён раз, паклікаў другі, паклікаў трэці... Але ніхто не выплыў на яго покліч з глыбінь вод, быццам і не было ў рацэ залатой рыбы. Доўга чакаў стары, потым уздыхнуў і дадому пацягнуўся. Бачыць ён: стаіць на месцы багатага дома старэнькі будан і сядзіць у тым будане яго старая — у брудных лахманах, валасы, быццам пруты старой кашолкі, ва ўсе бакі тырчаць, хворыя вочы струп’ямі заляпіла. Сядзіць старая і горка плача.
    Паглядзеў на яе стары і сказаў:
    — Эх, жонка, жонка!.. Казаў жа я табе: шмат хочаш — мала атрымаеш! Казаў я табе: старая, не сквапнічай, згубіш і тое, што маеш. Ты маіх слоў тады не слухала, а атрымалася ж па-мойму. Дык чаго ж цяпер плакаць?
    	 Каварны шакал
    ыў-быў у лесе шакал. Ёй усім рабіў паскудства. Аднойчы ў самым канцы зімы надумаў ён забегчы ў вёску. Бегаў, бегаў вакол двароў, і захацелася яму піць. Калодзеж быў недалёка. Але як шакалу напіцца, калі няма ў яго ні вядра, ні вяроўкі? Апусціў ён морду ў калодзеж, ды вада стаяла нізка, не дастаць — і ўсё тут. Раззлаваўся шакал. «Ладна! — думае.— Вось вазьму ды і падпалю гэту ваду. Няхай згарыць». Ен зноў пабег у вёску і прынёс агню.
    Вярнуўся да калодзежа — а там людзі. Яны закалолі казляня і збіраліся гатаваць абед. Побач з імі стаяла вядро з вадой. Шакал падышоў і напіўся. Людзі папрасілі ў шакала агню. «Дам я ім агню,— думае шакал.— Глядзіш, і мне пера-
    падзе за гэта костачка і кавалачак мяса».
    Аддаў ён людзям агонь. Яны распалілі касцёр і падсмажылі казляня. Пачалі дзяліць мяса. Шакал тут як тут — чакае, што і на яго долю выпадзе. Ды толькі не далі яму ні кавалачка. He стрымаўся шакал, просіць:
    — Братачкі! Дайце мне ножку!
    — Ці ж табе сваіх ног не хапае? Вунь колькі іх у цябе!
    — Ну хаця галаву дайце!
    — Сваёй у цябе няма, ці што? Вунь яна ў цябе!
    Чаго не папросіць шакал, на ўсё яму адказваюць насмешкай. Раззлаваўся шакал.
    — Аддайце тады мой агонь! — кажа.
    Што ж, тут людзі не супраць — далі яму агню. Шакал узяў агонь і пабег на гумно. А людзі тыя прыйшлі да калодзежа з гумна — яны гарох малацілі.
    Прыбег туды шакал і падпаліў капну саломы. Паўзе агеньчык па сухіх гарохавых сцяблінках, патрэсквае. Шакал пачакаў-пачакаў, пакуль агонь усю капну ахапіў, а потым як закрычыць на ўвесь голас, каб людзі пачулі:
    Хто есць ме-ме! Тук-тук гарыць!
    Хто есць ме-ме! Тук-тук гарыць!
    Людзі спачатку не зразумелі, да чаго гэта ён. Сядзяць сабе спакойна, мясам частуюцца. А шакал не сунімаецца. Тут адзін спахапіўся:
    — Гэта ж ён нас кліча: «Хто есць ме-ме» — гэта мы казляня ядзім. А «тук-тук» — гэта ён пра гарох. Так гарошыны стукаюць, калі падаюць. He інакш як ён гумно падпаліў, д’яблава адроддзе. Бяжым хутчэй тушыць!
    Пакідалі людзі мяса і бегма да гумна. А шакал вярнуўся да калодзежа і наеўся ўсмак.
    He ўжо, лепш не быць жадным. Калі хто чаго-небудзь папросіць, лепш даць яму адразу. A то не атрымалася б з вамі такой жа бяды, як з гэтымі людзьмі, якія пашкадавалі кінуць шакалу кавалачак казляціны.
    Сын Пандзіта
    w..-ры двары цара Прадзіпа — правіцеля Кашалы * — паэты і панДзіты карысталіся вялікай пава'ov гай. Быў сярод іх адзін пандзіт па імені Відзьядхар **. Бацька Відзьядхара, дзед і прадзед яго былі прыдворнымі паэтамі. Пасля смерці бацькі Відзьядхар заняў яго месца. Але ад свайго мудрага бацькі ён пераняў усяго некалькі вершаў. Быць сынам пандзіта яшчэ не азначае самому быць вучоным.
    Толькі каварства Відзьядхара неўзабаве адкрылася. Іншыя прыдворныя пандзіты зразумелі, чаго ён варты, і вырашылі паміж сабой вывесці яго на чыстую ваду.
    I вось аднойчы, калі цар сядзеў адзін, яны прыйшлі да яго і сказалі:
    — Махарадж! Гэты чалавек — круглы дурань, хаця і завуць яго Відзьядхар. Вучонасці ж у ім ні на грош! Ты зневажаеш сябе тым, што трымаеш яго пры двары. Выпрабуй яго.
    Цар здзівіўся. Бацька Відзьядхара быў знакамітым вучоным. Сын таксама трымаў сябе, як
    * Кашалы — назва дзяржавы ў старажытнасці; яна знаходзілася ў Паўночнай Індыі.
    ** Відзьядхар — літаральна гэта імя азначае «носьбіт ведаў».
    сапраўдны пандзіт: варта толькі зірнуць на яго высокі лоб, пасыпаны попелам, на яго чоткі, з якімі ён ніколі не развітваўся.
    I вось цар Прадзіп на адным з прыдворных сходаў спытаў Відзьядхара:
    — Відзьядхар-пандзіт! Я бачыў людзей, якія лавілі чарапах. Але я ніяк не мог зразумець, навошта яны іх ловяць. Мо ведаеш гэта ты?
    Відзьядхар нядоўга думаючы ляпнуў:
    — Махарадж! Справа ў тым, што ў чарапах вельмі смачнае і лекавае малако. А з чарапашай бавоўны робяць кашмірскія хусткі.
    Пачуўшы такі адказ, цар рассмяяўся, а за ім і ўвесь двор пакаціўся са смеху. Бачыць цар, і сапраўды Відзьядхар — круглы дурань. Але дзеля жарту ён задаў яму яшчэ адно пытанне:
    — Сын пандзіта! Куды падзенецца рыба, калі сажалка загарыцца?
    Відзьядхар адказаў:
    — Палезуць на дрэвы, махарадж!
    — Ды як жа яны палезуць? — спытаў цар, з усіх сіл спрабуючы стрымаць смех.
    — Як палезуць? — здзівіўся Відзьядхар.— Як каровы!
    Цар схаваў усмешку і сказаў:
    — Месца, якое мы далі Відзьядхару пры нашым двары, няхай за ім застанецца. 3 гэтага часу мы прызначаем яго галоўным блазанам, а называць яго будзем Сын Пандзіта.
    Патанулы гаршчок
    ыў у Індыі адзін брахман. Гэта QyMyWffi $ЫЎ самы гультаяваты чалавек
    у свеце. Працаваць ён не хацеў і харчаваўся тым, што давалі добрыя людзі.
    Надарыўся неяк шчаслівы дзень, калі брахман набраў у розных дамах вялізны гаршчок рысу.
    Па дарозе дадому прысеў гультаяваты брахман адпачыць на крутым беразе глыбокай ракі, паставіў перад сабой гаршчок з рысам і, разамлеўшы на сонцы, пачаў марыць:
    «Добра, калі зараз абрынецца засуха і загіне ўвесь ураджай. Тады пачнецца голад і за такі вялікі гаршчок рысу я выручу не менш трох рупій. За тры рупіі я куплю сабе казу. Каза мне прынясе статак казлянят. Я прадам статак казлянят і куплю сабе кароў. Каровы прынясуць мне цялят, цяляты вырастуць у буйвалаў. Ну а буйвалы неабходны ўсім — і заміндарам * і земляробам. На грошы ад продажу буйвалаў набуду коней. Коні прынясуць мне жарабят. Калі жарабяты падрастуць, я іх, натуральна, прадам і куплю сабе вялікі дом з цяністым садам. У садзе ў мяне на кожным дрэве будуць сядзець рознакаляровыя папугаі. Потым я ажанюся з дачкой брахмана і вазьму за яе вялікі пасаг. У нас народзіцца вясёлы, прыгожы сын. Калі ён падрасце, уладкуюся я ў крэсле пад цяністай пальмай і крыкну хлопчыку:
    — Ідзі да мяне, о сын мой, я пагушкаю цябе на сваёй назе.
    Хлопчык пабяжыць да мяне, спатыкнецца, упадзе і заплача. Тады я закрычу жонцы:
    — Жанчына! Падымі хутчэй дзіця! Ці ж ты не бачыш, што ён ударыўся?
    Ну, а жонка будзе чым-небудзь занята і не пачуе, што я ёй крыкнуў. Тады я не вытрымаю, ускочу, ды як штурхану яе нагой. Вось табе! Атрымлівай!»
    *3аміндар — памешчык.	6 ) 5 ; т q u д
    17	4	№ 207
    г Мінсн
    I, забыўшыся пра ўсё на свеце, брахман ускочыў з зямлі і з усёй сілы ўдарыў нагой па гаршчку. Гаршчок, зразумела, зваліўся з берага ў раку і адразу ж патануў.
    3 той пары і кажуць: мары гультая варты не болып патанулага гаршчка з рысам.
    Заморыш
    дзін чалавек да таго дрэнна жыў, да таго згаладаўся, што проста заморышам стаў. Кінуў ён дом і сям’ю і пайшоў у чужыя краі. Давялося яму ісці дрымучым лесам. Там жылі тыгры, пантэры, розныя злыя звяры. Але Заморыш вельмі спадзяваўся на сваю знаходлівасць. Вось ён і пайшоў адзін праз лес.
    Ішоў .«ён асцярожна, пабойваючыся звяроў. Толькі байшоў у самую глушэчу, чуе: хтосьці раве страшэнным голасам, а хто гэта — не зразумець. На тыгра ці пантэру зусім не падобны. Напалохаўся Заморыш, пачаў шукаць высокае дрэва — куды б залезці. Раптам бачыць: ідзе да яго велікан. Вялізны, гара гарой, чорны як сажа. Валасы дубуром. На ілбе рогі. Пашча да вушэй, іклы тырчаць. На руках кіпцюры, даўжэзныя, вострыя — быццам кінжалы. Ды яшчэ і рычыць.
    Як убачыў Заморыш гэтае страшыдла — задрыжэў усім целам, і ў галаве ў яго зацмілася. Ды ўспомніў, што разумныя людзі раяць: у бядзе развагі не губляй. Схамянуўся ён ды як закры-