• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    Сабраліся царэвічы ў дарогу, пагрузілі на карабель кожны сваю маёмасць і паплылі дадому. Старэйшыя браты смяяліся над малодшым, гледзячы, як ён перацягваў на карабель свае кізякі і аберагаў іх. У дарозе на караблі скончыліся дровы і не было на чым гатаваць ежу. Тут браты пасміхаючыся папрасілі малодшага падзяліцца з імі сваім багаццем. Малодшы царэвіч нічога не сказаў і даў кізячных аладак для паліва, толькі спачатку ціхенька выцягнуў з іх жамчужыны.
    Дома царэвічаў сустрэлі з гонарам. Прывялі іх у палац, і пачалі браты расказваць, як жылі на чужыне і як імкнуліся з карысцю выкярыстаць свае грошы. Паказалі старэйшыя браты прывезенае дабро, падлічылі саноўнікі і вяльможы набытае імі багацце. Дайшла чарга да малодшага брата. Калі слугі ўнеслі ў залу вялізную кучу кізячных аладак, прыдворныя пачалі спадцішка перасмейвацца.
    — Лёгка хваліць тое, што прыгожае з выгляду і слепіць вочы бляскам,— сказаў тады малодшы царэвіч.— Аднак на свеце ёсць шмат такога, што не прыцягвае вока, але ўтрымлівае ў сабе незлічоныя каштоўнасці.
    3 гэтымі словамі царэвіч пачаў разламваць кізякі і выцягваць з іх жамчужыны. У здзіўленні глядзелі прыдворныя, як расце перад царом горка адборных жамчужын, і доўга яшчэ яны не маглі апамятацца.
    Расказаў царэвіч, як ён здолеў здабыць такі скарб, і ўсім стала ясна, што малодшы царэвіч не толькі вельмі разумны, але і бескарыслівы.
    — Вах! Вах! — ухвальна загаманілі вяльможы.— Вось каму быць нашым новым царом.
    Праз некалькі дзён малодшага царэвіча ўрачыста пасадзілі на трон. На братоў ён не быў у крыўдзе, прызначыў іх на высокія пасты, і з той пары ўсе ў яго дзяржаве жылі ў міры, вяселлі і шчасці.
    ..... Добры Дхір Сінх
    ыў-быў цар. Ён вельмі любіў займацца будаўніцтвам і ўзвёў у •••’	сваім царстве шмат прыгожых
    дамоў і храмаў. «Пабудую я сабе дзіва-палац, якога не бывала на свеце»,— вырашыў цар. Склікаў ён з многіх царстваў, з заморскіх краін знакамітых дойлідаў і майстроў адметных, асыпаў іх дарункамі і гонарам, даў ім усё, чаго толькі запатрабавалі, і вось вырас палац — усім палацам палац, прыгажосці невыказнай. Яго купалы, быццам белыя воблакі, плылі над зямлёй. Яго высокія вежы і мінарэты імкнуліся ў вышыню, быццам жадалі ўзляцець у неба. Перад палацам цар загадаў разбіць вялікі сад. У сярэдзіне сада збудавалі мармуровы басейн, і ў ім заструменілі фантаны.
    Аднойчы пайшоў цар прагуляцца па садзе і бачыць: нейкая птушка пералятае ад фантанаў
    да гнязда, схаванага ў густой лістоце разгалістай смакоўніцы. Як праляціць над басейнам, так і скіне ў празрыстую ваду то саломінку, то сухі ліст, то сена шматок. Разнгеваўся цар, паклікаў садоўніка і загадаў яму збіць гняздо з дрэва. А ў тым гняздзе сядзелі птушаняты. Замітусілася бедная птушка над галавой у цара, зашчабятала, залапатала крылцамі — відаць, што моліць цара пашкадаваць яе птушанятак. Але цар і не зірнуў на яе. Ён загадаў не толькі гняздо разбурыць, а яшчэ і галіну тую зрэзаць, што над басейнам вісела і кідала чорны цень на іскрыстую ваду.
    Раніцой прачнуўся цар — нічога не бачаць яго вочы: усё навокал чорным-чорнае. He вітаюць яго, як заўсёды гэта было, промні ўзыходзячага сонца, не павявае пяшчотнай прахалодай ранішні ветрык. У палацы — непраглядная цемра, быццам доўжыцца глыбокая ноч. Перапалохаўся цар, не можа зразумець, што такое здарылася. Тут уваходзіць да яго галоўны садоўнік і кажа:
    — О валадар, ноччу адбылося дзіва! Дрэвы раптам сыйшлі з месца, шчыльным кальцом акружылі палац, засланілі вокны і дзверы густой лістотай, ды так, што ні промню сонца, ні ветрыку скрозь яе не прабіцца. I калодзежы ў садзе, заўсёды вадой поўныя, усе перасохлі.
    Згадаў тут цар пра ўчарашняе і пачаў ушчуваць сябе, навошта ён птушку пакрыўдзіў. Загадаў ён паклікаць дрывасекаў і аддаў загад ім дрэвы секчы і пні карчаваць, але, як яны ні стараліся, усё дарэмна. Імкнуцца зваліць дрэва — сякера не бярэ, галіну адсякуць — новая вырастае! Бачыць цар, што дравасекам з дрэвамі не справіцца, загадаў новыя калодзежы капаць. Але колькі землякопы ні капалі, да вады не
    змаглі дакапацца — нібыта ўся зямля перасохла.
    Ахапіў цара адчай, не ведае, як бяду перамагчы, і загадаў ён біць у барабан і кінуць кліч:
    — Слухайце, людзі, слухай народ! Таму, хто мне на дапамогу прыйдзе, хто высахшым калодзежам верне ваду, хто лес гэты здолее высекчы і палац мой сонцу і ветру адкрые, аддам я сваю дачку — цудоўную царэўну Сумукхі, і стане ён маім наследнікам.
    I вось з усіх бакоў, з блізкіх краёў і з дальніх, памкнуўся да палаца розны люд. Прыйшлі ўсе, хто лаўчэйшы, больш кемлівы і спрытны, малайцы-удальцы, майстры на ўсе рукі. Усім хацелася да шчасця далучыцца, ды нікому не ўсміхнулася ўдача — з чым прыйшлі, з тым і назад пайшлі.
    А ў суседнім царстве жыла старая, у якой было тры сыны, старэйшага звалі Хімат Сінх, што значыць Адважны, сярэдняга звалі Сундар Сінх — Прыгожы, а малодшага імя было Дхір Сінх — Добры. I хаця назвалі іх гэтымі імёнамі па выпадку, так атрымалася, што вырас першы адважным, другі — прыгожым, а трэці — добрым.
    «Пойдзем і мы паспытаем шчасця»,— вырашылі браты, узялі ежы і чаго трэба ў дарогу і выправіліся ў шлях.
    Ішлі яны, ішлі і зайшлі ў глухі лес. Прадзіраюцца праз непралазную глушэчу і бачаць нейкі чалавек сячэ дрэвы.
    — Гэй, шаноўны, навошта ты тут лес сячэш?
    — А для таго,— адказвае ім дрывасек,— што хачу прасекчы тут сцяжынку — няхай людзям будзе мягчэй хадзіць. Ды вось бяда, не пад сілу мне аднаму гэта работа. Калі б хто з вас мне дапамог, тады б мы хутка справіліся.
    — Дарэмная твая справа, ды і час мне дарагі, не магу я табе дапамагчы,— сказаў Хімат Сінх.
    — Такая цяжкая праца мне не па сілах,— сказаў Сундар Сінх.
    А Дхір Сінх нічога не сказаў — узяў сякеру і ўзяўся за справу.
    Замільгацелі-заззялі сякеры — пайгцла ў дрывасека з Дхір Сінхам работа, і да вечара сцежка праз лес была гатова. Тут толькі зразумеў Дхір Сінх, што сякера ў таго дрывасека не простая, а чароўная. Толькі дакранешся ёй да дрэва — яно адразу і валіцца! На развітанне падарыў дрывасек сваю сякеру Дхір Сінху!
    Хутка прайшоў Дхір Сінх увесь лес па новай прасецы і апынуўся на вялікай дарозе раней, чым браты. А тыя выйшлі на дарогу і бачаць: стаіць Дхір Сінх, іх чакае. Здзівіліся браты, ды ні аб чым ужо не пыталі. Рушылі яны ўтрох далей. Ідуць моўчкі, спяшаюцца. Раптам бачаць, сядзіць ля ручая стары без Ha­ri і горка плача. Заўважыў ён братоў, пачаў клікаць:
    — Людзі добрыя, дапамажыце калеку! За вадой да ручая я спусціўся, а гарлач свой наверсе забыўся! Няма сіл лішні раз наверх падымацца. Зрабіце міласць; схадзіце за маім гарлачом, век вашай дабраты не забуду.
    Хімат Сінх зрабіў выгляд, што нічога не пачуў, і прайшоў моўчкі міма. Сіндар Сінх зрабіў выгляд, што нічога не ўбачыў, і таксама прайшоў міма. А Дхір Сінх пашкадаваў бедалагу і пайшоў за гарлачом. На гару крутую падняўся, доўга шукаў, нарэшце знайшоў. Стаіць на зямлі маленькі гарлачык, а з горлачка вада б’е крынічкай. А побач ляжыць накрыўка. Падняў ён
    накрыўку, закрыў ёю гарлач, і вада цекчы перастала.
    Аднёс ён гарлач старому. Узрадаваўся стары:
    — Дзякуй табе, сынок, за паслугу. Гарлач жа ў мяне не просты, а чароўны. Як паставіш яго на зямлю ды накрыўку знімеш, вада з яго так і заб’е, як з крыніцы. Дару табе гэты гарлач за тваю дабрыню.
    Дхір Сінх з радасцю ўзяў падарунак і заспяшаўся сваёй дарогай.
    Неўзабаве ён дагнаў братоў. Ішлі яны, ішлі і прыйшлі ў нейкую вёсачку. А там ці ўчора, ці сёння праляцеў ураган. Ды такі моцны, што дрэвы паваліў і дамы паразбураў. Ля рэшткаў адной хаціны браты ўбачылі старую — сядзіць над ламаччам і горка плача. Хімат Сінх і Сундар Сінх думалі толькі пра адно: як бы ім хутчэй дайсці да палаца,— ну і прайшлі яны бокам. А Дхір Сінху стала шкада старой. Спыніўся ён, узяў у рукі рыдлёўку і пачаў чысціць смецце. Бачыць — што за дзіва! Толькі капане ён рыдлёўкай — смецце з-пад яе так і ляціць. Вокамгненна прыбраў Дхір Сінх двор ад рэштак хаціны і паставіў там новую хаціну, яшчэ лепшую, чым ранейшая.
    — Ну, дзякуй, сынок,— сказала старая,— жыць табе да ста гадоў. Вазьмі ж за гэта маю рыдлёўку, яна табе спатрэбіцца.
    Забраў Дхір Сінх рыдлёўку, развітаўся і заспяшаўся за братамі. Дагнаў ён іх ля раздарожжа, і зноў пайшлі яны разам.
    — Непуцёвы ты, Дхір Сінх, і навошта толькі мы цябе ўзялі! Адно толькі нас дарэмна затрымліваеш,— бурчэў на яго Хімат Сінх.
    — Хто свой лёс ведае? Як уведаць, што ён нам пашле? — адказваў на гэта Дхір Сінх.— Усё
    жыццё мы самі сабе дапамагаем, трэба ж і людзям дапамагчы!
    — Ты вось паслужыў людзям, а што з таго карыснага? — сказаў Сундар Сінх.— Толькі сілы дарэмна страціў. Карысці ад гэтых добрых спраў ні на капейку.
    — А навоіпта табе карысць? — спытаў Дхір Сінх.— Няўжо без узнагароды нельга зрабіць добрую справу? Ці мала той радасці, што дапамог чалавеку?
    Нічога не адказалі браты — так спяшаліся яны ў палац.
    Вось і прыйшлі. Надыйшоў час паспрабаваць сілы. Першым выйшаў Хімат Сінх. Падняў ён вострую, як меч, цяжкую, як молат, сякеру і з усяе сілы ўдарыў па дрэву. Толькі звон пачуўся, і ўвесь ствол загудзеў, а стаіць дрэва моцна — нават не варухнуўшыся. Пачаў тады Хімат Сінх колькі было моцы секчы па голлі і адну галіну ссячэ, а дзве вырастаюць! Сілы шмат у Хімат Сінха, ды карысці з гэтага мала. Свішча ў паветры вялізная сякера, як жывая лётае ў магутцых руках, голле падае градам, а дрэва толькі гусцейшым становіцца! Доўга шчыраваў Хімат Сінх, сек і сек, ды ўсё дарэмна. Стаяць дрэвы, нібыта каменныя, стаміўся Хімат Сінх.
    Зразумеў цар, што гэты волат не здолее штонебудзь зрабіць, і загадаў яго гнаць з вачэй далоў.
    Але Хімат Сінх быў яшчэ і ўпартым. He хацеў ён проста так пайсці, пачаў ад царскіх слуг адбівацца. Але не дапамагла яму сіла. Скруцілі яму рукі і ногі, адмалацілі і выкінулі з сада.
    Надыйшла чарга Сундар Сінха. Ён бачыў, як яго брат-асілак не выстаяў у паядынку з дрэва-
    мі, і вырашыў пачаць з калодзежа. Узяў ён рыдлёўку і пачаў капаць зямлю. I што ж? Ka­nae ён, капае без перадыху, а толку зусім ніякага. Мільгае рыдлёўка ў лоўкіх руках Сундар Сінха, зямля разлятаецца ў бакі, а яна глыбей не робіцца — быццам расце зямля знізу. Толькі прыпыніўся — і зноў перад ім роўнае месца.