• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    Старая ўзрадавалася, дзякаваць пачала:
    — Ох, і дзякуй табе, бацька! Для мяне твае словы — быццам халоднае малако ў гарачы дзень! Усё зраблю, як ты кажаш.
    Прынесла яна гарлач, паставіла на парог, кінула ў гарлач зярняты, сама побач села. Пашаптаў чараўнік над гарлачом і пайшоў сваёй дарогай. Праз вызначаны тэрмін вылез з гарлача хлопчык — маленькі, з гарлач ростам і чорны, як перачнае зярнятка. Пакланіўся ён старой:
    — Вось і я, матухна! Што ты мне зрабіць загадаеш?
    — Ідзі, сынок, у лес,— кажа старая,— вызвалі сваіх братоў.
    Схапіў хлопчык Перачнае Зярнятка вострае кап’ё, з якім браты на паляванне хадзілі, і пайшоў. Адшукаў у лесе вялізную нару і бачыць: спіць у нары вяпрук, і жывот у яго вялізны. Падбег Перачнае Зярнятка да вепра, прапхнуў вострым кап’ём вепраў жывот. Выйшлі на свабоду сыны старой, падзякавалі брату за выратаванне і вярнуліся дадому, да старой маці. Пачалі разам жыць.
    Старэйшыя браты па-ранейшаму на паляванне ходзяць, старая дома сядзіць, а Перачнае Зярнятка з раніцы да вечара ў полі працуе: то арэ, то сее, то ўраджай збірае.
    Пакрысе зажылі яны багата — замест хаціны новы дом пабудавалі, у старасты ўзялі надзел добрай зямлі, карову набылі, буйвала. Прайшлі месяцы, мінулі гады. Перачнае Зярнятка вырас, стаў вялікім і дужым. Толькі як ён ні імкнуўся дапамагаць маці з братамі, усё дагадзіць не мог. He любіла яго старая, хоць быў ён і разумны, і працавіты, і сын паважны. Вырашыла яна ажаніць сваіх сыноў, дык малодшаму сыну не хацела спачатку вяселле рыхтаваць. Потым ужо людзей засаромелася. Зладзілі адразу тры вяселлі. Увайшлі ў дом тры маладзенькія нявесткі, а з імі — так ужо сталася — крыўды
    завіталі і папрокі. 3 маленькіх крыўдаў вялікія выраслі, а там, неўзабаве, і спрэчкі ў доме завяліся.
    Аддзяліла старая сыноў — няхай кожны сваім домам жыве, але і тут раздзяліць пароўну не пажадала. Старэйшыя сыны атрымалі па вялікаму дому, а Перачцаму Зярнятку дасталася старая хаціна. Старэйшым сынам старая дала і быкоў, і кароў, і авечак, і коз, а малодшаму — адну старую буйваліцу.
    Крыўдна было Перачнаму Зярнятку, аднак доўга гараваць ён не стаў. Жонку адправіў да цесця, у суседнюю вёску, буйваліцу мясніку прадаў, а сам узяў маленькі барабан, са скуры насарога зроблены, прыхапіў некалькі аладак і пайшоў блукаць па дарогах, шукаць сабе шчасця.
    Хадзіў Перачнае Зярнятка з горада ў горад, з вёскі ў вёску, біў у барабан і спяваў песні. Людзям яго песні падабаліся, яго кармілі, начаваць пускалі, а зрэдку нават грошай давалі.
    Ішоў ён неяк раз з адной вёскі ў другую. Дарога праходзіла праз лес, а час быў ужо позні. Надыйшла ноч, пацямнела — ні месяца, ні зорак не бачна. Напалохаўся Перачнае Зярнятка: «Што рабіць? Так можна і з дарогі збіцца, прападзеш у лесе. Паспрабую я лепш дзе-небудзь паблізу начлег пашукаць, прасяджу да світання, а там ужо далей пайду».
    Непадалёку ад дарогі заўважыў ён баньян. He доўга думаючы забраўся Перачнае Зярнятка на дрэва, зрабіў сабе на тоўстым суку пасцель з лісця, лёг зручней, а пад галаву паклаў барабан. За дзень Перачнае Зярнятка моцна стаміўся, таму ён хутка драмаць пачаў, а потым і зусім заснуў.
    Ці то ён нялоўка павярнуўся ў сне, ці то раптам вецер моцны падзьмуў, а толькі выслізнуў барабан з-пад яго галавы і — дхам — дхам — дхам! — уніз паляцеў. А ўнізе, пад дрэвам усчаўся вэрхал, пачуліся крыкі:
    — Ай-ёй, чорт ідзе! Ай-ёй, нячыстая сіла! Уцякаем! Ратуйцеся!
    Ад крыку і шуму Перачнае Зярнятка прачнуўся, сядзіць на суку, нічагусенькі зразумець не можа. Потым асцярожна зірнуў уніз, а там дзіўнае штосьці дзеецца: гарыць пад дрэвам касцёр, вакол раскладзены пальмавыя лісты, а на іх ежа — рыс, рыба і манга. А людзей не відно, усе ў лес збеглі. У Перачнага Зярняткі ў жываце нават піскнула штосьці — такі ён быў галодны. Саскочыў ён хутчэй на зямлю, схапіў ліст-талерку і пачаў есці і рыс, і рыбу, і манга. Наеўся, азірнуўся навокал. Бачыць, ляжыць яго барабан, а воддаль, ля самага дрэва, нейкія кулі і маленькая шкатулка.
    Падняў Перачнае Зярнятка барабан, прыхапіў шкатулку і палез назад на дрэва. Потым уладкаваўся на суку зручней і пачаў чакаць, што далей будзе.
    Чакаць давялося нядоўга. Падыйшлі да кастра двое старых, падклалі дроў, агледзеліся. Бачаць, на адным з лісцяў уся ежа з’едзена і шкатулкі пад дрэвам няма. Пашапталіся старыя і зноў у лес пайшлі. Праз паўгадзіны вярнуліся, а з імі яшчэ чалавек дваццаць. Паглядзеў на іх Перачнае Зярнятка і зразумеў, што трапіў ён да разбойнікаў. Стаіўся ён на дрэве, пачаў слухаць. Загаварыў важак разбойніцкай шайкі:
    — Бяда, браткі, здарылася вялікая. He чорт нам перашкодзіў, а лясная багіня Махіні. Бо як мы перад ёй правінаваціліся: кожную ноч хава-
    ліся пад гэтым дрэвам, пілі і елі, а ёй не далі і гнілога банана, меднай манеткі не ахвяравалі! Вось і ўгнявілася на нас Махіні, узяла ў нас самае дарагое — царскія каралі, якія нам учора ўкрасці ўдалося. Баюся я, браткі, пакарае нас цяпер Махіні: прыкінецца прыгожай дзяўчынай ды і завядзе невядома куды — прама ў жытло тыгра ці злятнае балота. Глядзіце ж, не давайце сябе падмануць!
    Спалохаліся разбойнікі, усю ноч прасядзелі ля кастра адзін каля аднаго, ніхто заснуць не асмеліўся. Раніцой падняліся і пайшлі сваёй дарогай. Перачнае Зярнятка таксама не спаў усю ноч — сядзеў на суку і паварухнуцца баяўся. Як пайшлі разбойнікі, адкрыў ён шкатулку, зазірнуў у яе, а там — залатыя каралі, каштоўныя каменні. Узяў Перачнае Зярнятка шкатулку пад паху, барабан свой прыхапіў, выправіўся ў сталіцу. Адшукаў царскі палац і пачаў прасіць ахоўнікаў, каб дапусцілі яго да цара — маўляў, справа ёсць важная. Ахоўнікі толькі смяюцца:
    — Куды табе, абадранцу, з царом гутарыць! Яшчэ што прыдумаеш! Саветніку дакладзеш, і за тое дзякуй скажы.
    Выйшаў да яго саветнік:
    — Чаго, юнак, прыйшоў? — пытае.— Кажы, якая ў цябе справа?
    Перачнае Зярнятка паказаў саветніку царскія каралі і расказаў, як ён сустрэў у лесе разбойнікаў. Убачыў саветнік, што справа і напраўду важная, адвёў Перачнае Зярнятка да цара і цар у той жа дзень паслаў у лес атрад вояў. Царскія воі і раней нямала за тымі разбойнікамі ганяліся, ды злавіць не маглі, а тут адразу ўсю шайку схапілі. Шчодра ўзнагародзіў цар Перачнае Зярнятка, пасяліў яго ў сябе ў па-
    лацы, сваім саветнікам зрабіў. I пачаў Перачнае Зярнятка ўпраўляць сталіцай. Правіў ён справядліва і мудра, і слава пра яго разыйшлася па ўсёй краіне.
    Вось і старая маці пачула пра свайго малодшага сына. Старэйшыя ж яе сыны і дом, і скаціну, і ўсю маёмасць па ветру пусцілі, ды потым і самі пайшлі куды вочы глядзяць. Як прапалі сыны, засталася старая адна, і жылося ёй яшчэ горш ранейшага. Пашкадавала яна, што з прыёмышам неласкавай была, ды ўжо позна было. Сама сабе горш зрабіла неразумная старая.
    Выпрабаванне розуму
    ыў-быў цар, і быў у яго сын. Надыйшоў час цару паміраць. —’	Ляжыць ён на смертным ложку,
    а вакол сабраліся прыдворныя. Паклікаў тут да сябе цар сына, узяў яго за руку, уклаў яе ў руку свайго старога саветніка і кажа:
    — Сынок! Рабі ўсё, як ён скажа.
    Потым цар загадаў саветніку паабяцаць, што той будзе аберагаць яго сына, і неўзабаве ціха адыйшоў. Усё царства па ім гаравала і плакала.
    Ішлі дні. Сына цара ўзвялі на трон, і першы саветнік выконваючы сваё абяцанне, аддана служыў яму. Малады цар высока шанаваў саветніка і ўсё рабіў так, як той скажа.
    Бачаць іншыя прыдворныя, у якім гонары саветнік, і пазбавіліся спакою — зайздрасць іх замучыла. Яны толькі і думалі, як бы яго зняславіць. He раз выпадала цару чуць пра саветніка нядобрыя словы. Усе, перабіваючы адзін аднаго, даводзілі яму, што трэба замяніць старо-
    га кім-небудзь маладзейшым. Але цар да такіх размоў не прыслухоўваўся, а стары саветнік што было' сілы імкнуўся, каб справы ў дзяржаве ішлі добра і падданым не было на што скардзіцца.
    Але нездарма мовіцца, аднак, што кропля камень прабівае. Надакучыла цару кожны дзень слухаць адно і тое ж, і ён надумаў выпрабаваць сваіх прыбліжаных. Ён паклікаў да сябе старога саветніка, пагутарыў з ім з вока на вока, а потым абвясціў усенародна, што саветнік ідзе на спакой і будзе атрымліваць ад казны ўтрыманне, а на яго месца прызначаны іншы — з маладых.
    Прайшло некалькі месяцаў. Ніхто не скардзіўся. Справы ішлі самі па сабе. Спачатку прыдворныя трымалі вуха востра, а цяпер убачылі, што цар задаволены новым саветнікам, і супакоіліся, нават свавольнічаць пачалі. Здавалася, цар ні аб чым гэтым не ведае, а на самай справе ён усё прыкмячаў. Яго тайныя назіральнікі даносілі яму пра ўсё, што гаварылася ў народзе, і ён добра ведаў, у якім запушчэнні справы дзяржаўныя; як свавольнічаюць новы саветнік і іншыя прыдворныя.
    Аднойчы цар выправіўся на паляванне. 3 ім былі лоўчыя і сабакі. Увечары на зваротным шляху ён спыніўся адпачыць у сваім загарадным садзе. Паклікаў ён садоўніка, паказаў на аднаго з сабак і кажа:
    — Я пакідаю яго ў цябе. Прыглядай за ім добра. Калі ён мне спатрэбіцца, я паведамлю табе.
    Садоўнік з паклонам прыняў сабаку, а цар паехаў да сябе ў палац.
    Праз некалькі дзён цар сабраў свой двор. Сярод іншых спраў згадаў ён і пра сабаку.
    — Калі я быў на паляванні, я пакінуў у садоўніка свайго сабаку,— сказаў ён новаму саветніку.— Едзь, паглядзі, як ён там.
    Саветнік сеў на каня і паехаў у сад. Прыязджае туды і пытае садоўніка:
    — Ну, як тут жыве царскі сабака?
    — Добра, пан. Шчанюкі паявіліся.
    Вярнуўся саветнік у палац і далажыў цару ўсё, што яму вядома пра сабаку. Цар узрадаваўся і пытае:
    — А колькі шчанюкоў?
    — Гэтага ён мне не сказаў, махарадж!
    Тады цар міласціва кажа:
    — Патурбуйся яшчэ — едзь ізноў і спытай пра ўсё.
    Саветнік паімчаў назад. Пад’ехаў да саду, кліча садоўніка, пытае:
    — Колькі шчанюкоў з’вілася?
    — Пяць,— адказвае садоўнік.
    Прыскакаў саветнік у палац і дакладвае. А цар пытае:
    — Колькі кабялькоў, колькі сучачак?
    — Гэтага ён не сказаў, махарадж.
    Цар яшчэ больш міласціва кажа:
    — Вельмі я цябе абцяжарваю сёння, а ўсё ж паслужы мне яшчэ: з’ездзі і спытай, колькі ж кабялькоў і колькі сучачак з’явілася.
    Бедны саветнік зноў выправіўся да садоўніка.
    — Тры кабялькі і дзве сучачкі,— кажа яму садоўнік.
    Прыехаў саветнік у палац, далажыў пра гэта цару. Цар узрадаваўся, пытае: