Індыйскія казкі
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 191с.
Мінск 1998
Але ж трэба было чакаць, што кароль зноў даведаецца пра іх багацце. Яму, вядома, захацелася атрымаць цудоўную торбачку. I зноў ён запрасіў браміна ў палац і папрасіў, каб ён забяспечыў увесь двор ладусамі і нават паабяцаў заплаціць за гэта.
Брамін ведаў, чаго хацелася каралю на самой справе, таму ён схаваў торбачку ў кішэню. Калі ён прыйшоў у палац, кароль сустрэў яго вельмі цёпла. Потым брамін пачаў раздаваць ладусы ўсім тым, хто быў у палацы. Кожны хваліў ладусы, але кароль быў усё ж незадаволены: ён не бачыў торбачкі. А брамін раздаваў усім ладусы з вялікай міскі.
Але ж караля не пакідала надзея. Дзеля таго, каб даведацца, дзе торбачка, ён запрасіў браміна правесці ноч у палацы. Ён даў браміну вельмі зручны пакой, і як толькі брамін заснуў, тут жа пачаў мацаць рэчы браміна. Вельмі хутка ён знайшоў цудоўную торбачку ў кішэні браміна. I як толькі ён адкрыў яе, вялікія пацукі пачалі выскокваць з торбы. Яны абкружалі караля, які з вялікім жахам пабег з пакоя. Але пацукі паімчалі за ім. Паміж прыдворнымі таксама пачалася паніка. Усе кінуліся будзіць браміна.
— О, брамін, ратуй нас! Увесь палац перапоўнены пацукамі. Яны паявіліся з тваёй торбы! Забяры іх прэч!
Брамін, які толькі прыкідваўся, што спіць, устаў і сказаў:
— Ваша вялікасць, да той пары пакуль вы трымаеце маю торбу, якую вы ўкралі ў мяне, калі я ў першы раз быў у вас, гэтыя пацукі будуць панаваць у вашым палацы.
Кароль быў настолькі расхваляваны, што нават не спрабаваў адмаўляцца, што менавіта ён украў у браміна торбачку ў першы раз. Ён хуценька аддаў браміну яго цудоўную торбачку.
Вядома, што з тае пары і брамін і ягоная жонка ніколі не галадалі і ні ў чым не мелі патрэбы, як абяцаў ім Вялікі Шыва. Увесь астатак жыцця яны правялі ў шчасці і не пераставалі дзякаваць Богу Шыву за яго дабрыню.
Маленькая дыня
ыў аднойчы стары селянін са сваёй жонкай. Жылі яны ў вёсцы. Дзяцей яны не мелі, таму ім было сумна і адзінока.
Аднойчы старая пайшла на поле збіраць бавоўну. Калі яна ішла па полі і збірала бавоўну колеру малака, яна ўбачыла прыгожую жоўтую дыню. Старая вельмі здзівілася, таму што ніколі ў жыцці не бачыла такую прыгожую і круглую дыню. Яна сарвала яе. Да яе вялікага расчаравання, у дыні было некалькі дзірак і нейкія рыскі, якія рабілі яе падобнай да твару чалавека. Яна вельмі спалохалася, але сказала сабе: «Якая ж я дурная! Гэта звычайная дыня і нічога ў ёй асаблівага. Я вазьму яе дадому, упэўнена, што яна вельмі салодкая».
Жанчына прынесла дыню дадому. Яна паклала яе на нізкае драўлянае крэсла і пачала
варыць ежу для мужа, які займаўся сваімі сялянскімі справамі. Яна зрабіла восем вялікіх бліноў, загарнула іх у кавалак тканіны, напоўніла глячок сывараткай і паклала туды вялікі кавалак масла. Яна ўжо была гатова ісці на поле да мужа, каб прынесці яму снеданне. Але раптам яна стала сумнай, таму што падумала: «Якая ж я няшчасная! Нікога ў мяне няма, хто б мог дапамагчы мне. Была б у мяне дачка ці сын, дык ён ці яна прынеслі б ежу для старога, а я засталася б дома». Яна задумалася вельмі глыбока, калі раптам пачула голас, які паклікаў яе:
— Мама, я аднясу ежу для майго бацькі. Давай мне клуначак.
Дзіва! Гэта дыня танцавала і гаварыла праз дзіркі! Здавалася, што яе вочы блішчэлі.
— Мама, вось я! Пакладзі мне на галаву клуначак і паглядзі, як я пабягу да бацькі!
— О, маё даражэнькае дзіцятка! — сказала старая жанчына, і ўся засвяцілася ад шчасця.— Вось бліны, глячок з сывараткай і маслам, ідзі, маё дзіцятка, на поле да таты і аднясі яму ўсё гэта. Ён будзе такі задаволены, калі ўбачыць цябе!
Дыня саскочыла з крэсла і панеслася з клуначкам на галаве з хаты на вуліцу. Хутка яна знікла з вачэй. Маленькая дынька скакала і скакала пакуль не трапіла на поле, дзе араў стары.
— Бацька! — гулка закрычала дынька.
Стары здзіўлена азірнуўся, не ведаючы, хто мог звярнуцца да яго «бацька». Але нікога не было відаць. «Гэта можа быць якая-небудзь варона, якая сядзіць на дрэве, ці шакал, які вые ў кустах. У мяне ніколі не было ні сына, ні дачкі». I ён зноў пачаў араць.
— Тата, я прынесла табе снеданне,— прагучаў той жа самы голас.— Паглядзі, я тут.
Стары спыніў валоў. Напэўна голас гучаў сапраўды, і гучаў ён з маленькай дынькі, якая прытанцоўвала зусім побач. На ёй быў прымацаваны глячок з сывараткай і бліны. Селянін быў вельмі здзіўлены.
— О! Дарагая дынька, пачакай хвілінку. Дазволь мне перш за ўсё праводзіць валоў да ручая папіць вады, а потым я вярнуся і з’ем усё, што ты прынесла.
— He, тата, ты сядай і паснедай, а я праводжу валоў да ручая.
— А ты зможаш зрабіць гэта, дынька? — здзіўлена спытаў стары.— Ты такая маленькая і бездапаможная!
— He хвалюйся, тата! — упэўнена адказала маленькая дынька.— Я правяду валоў да ручая. Снедай спакойна.
Маленькая дынька пакацілася падскокваючы і паганяючы валоў перад сабой. Дынька біла па нагах валоў, каб яны не збочвалі з дарогі. Неўзабаве яны былі каля ручая, але калі надакучлівая дынька ў чарговы раз ударыла аднаго з валоў, ён у адказ таксама ўдарыў яе, ды так моцна, што яна пакацілася ў ваду. Бедная дынька бездапаможна неслася па хвалях ручая. Яна спрабавала падскочыць і выбрацца з вады, але ўсё было дарэмна. Ды ёй усё ж пашанцавала. Яна зачапілася за галінку дрэва, якое нізка нахілілася над вадой. Потым яна спрытна скокнула і апынулася на зямлі зноў. Яна весела прысвіснула, як птушка вясной, і пачала шукаць валоў. Яна бегала туды-сюды і пыталася, ці не бачыў хто-небудзь яе валоў. «Што мой бедны тата будзе рабіць без іх?» Кацілася па дарозе бедная дынька, скуголіла і сустрэла пастуха.
Ці не бачыў ты маіх валоў? — спытала яна ў пастуха.
— Ну як жа, маленькая дынька! Твае валы збіліся з дарогі і пасунуліся ў палі і пачалі таптаць і есці рунь. Людзі караля ўбачылі іх і забралі з сабой. Зараз яны напэўна на скотніку.
— Як кароль асмеліўся ўзяць маіх валоў? — спытала маленькая дынька.— Я расквітаюся з ім.
I маленькая дынька прынялася за работу. Яна зрабіла з лісця і пруткоў каляску. Яна запрагла ў яе мышэй-палёвак і накіравалася да палаца караля, каб выратаваць сваіх валоў. Пакуль каляска кацілася па выбоістай дарозе праз лясы, маленькая дынька, вясёлая, як вясновая птушка, спявала песеньку:
Я зрабіла каляску з пруткоў і лісця, I папрасіла мышак пабыць конікамі. Каціся хутчэй, мая каляска Па валатоўках і далінах 3 гэтай вясёлай песняй!
Я еду у палац караля,
Каб ён пакланіўся мне нізка,
Каб забраць сваіх валоў і паехаць назад Па валатоўках і далінах 3 вясёлай песняй!
— Мяў! Пані дынька, добрай раніцы! — павітаў дыньку кот, які ўбачыў каляску.— Куды гэта ты так спяшаешся?
Маленькая дынька адказала:
Я зрабіла каляску з пруткоў і лісця, I папрасіла мышак пабыць конікамі. Каціся хутчэй, мая каляска Па валатоўках і далінах 3 гэтай вясёлай песняй!
Я еду ў палац караля,
Каб ён пакланіўся мне нізка,
Каб забраць сваіх валоў і паехаць назад Па валатоўках і далінах 3 вясёлай песняй!
— Вазьмі мяне з сабой, пані дынька,— сказаў кот.— Можа, я табе спатрэблюся.
— Добра, скокні мне ў вуха! — сказала дынька.
Кот скочыў у дзірку ў галаве дынькі, якая была вельмі падобна на вуха. Маленькая каляска імчала вельмі хутка, таму што мышкі беглі шпарка.
— Добрай раніцы, сястрычка дынька,— пракрычаў голас з-за прыдарожнага куста.— Чаму такая паспешлівасць?
Гэта быў воўк, які ўбачыў дыньку на калясцы.
— Добрай раніцы, братка Воўк,— адказала маленькая дынька.
Я зрабіла каляску з пруткоў і лісця, I папрасіла мышак пабыць конікамі. Каціся хутчэй, мая каляска Па валатоўках і далінах 3 гэтай вясёлай песняй!
Я еду ў палац караля, Каб ён пакланіўся мне нізка, Каб забраць сваіх валоў і паехаць назад Па валатоўках і далінах 3 вясёлай песняй!
— Вазьмі мяне з сабой, сястрычка дынька,— папрасіў Воўк.— Можа я табе спатрэблюся.
— Скокні ў маё вуха, братка Воўк,— адказала дынька.
Воўк скочыў і адразу апынуўся ўсярэдзіне дынькі. Каляска кацілася далей. Некалькі кустоў каля дарогі гарэлі.
— Добрай раніцы, сястрычка дынька» — сказаў агонь.— Куды гэта вы накіроўваецеся так паспешліва?
— Добрай раніцы, братка агонь! — адказала дынька.
Я зрабіла каляску з пруткоў і лісця, I папрасіла мышак пабыць конікамі. Каціся хутчэй, мая каляска Па валатоўках і далінах 3 гэтай вясёлай песняй!
Я еду ў палац караля,
Каб ён пакланіўся мне нізка,
Каб забраць сваіх валоў і паехаць назад Па валатоўках і далінах 3 вясёлай песняй!
— Вазьмі мяне з сабой, сястрычка дынька,— сказаў агонь.— Можа я табе спатрэблюся.
— Залазь у маё вуха,— сказала маленькая дынька.
У адзіны момант агонь стаў маленькі і залез дыньцы ў вуха.
Так і кацілася каляска ўздоўж маленькіх вясковых сцяжынак, якія вялі да вялікай дарогі ў палац караля. Неўзабаве каляска была каля брамы палаца.
Вартаўнікі вельмі здзівіліся, калі ўбачылі дзіўную каляску, зробленую з лісця і якую цягнулі мышы. Пакуль ім не прыйшло ў галаву спыніць яе, каляска хуценька праехала праз браму і спынілася ў зале, дзе сядзеў кароль і яго прыдворныя.
— Кароль! Кароль! Аддай маіх валоў! — закрычала маленькая дынька так гучна, як толькі яна магла.
Кароль і яго людзі зайшліся ад смеху, калі ўбачылі цікавую маленькую дыньку.
— Забярыце гэтую брыдкасць,— загадаў кароль,— і зачыніце яе ў птушніку.
У той жа момант салдат схапіў небараку дыньку і кінуў у птушнік. Калі куры ўбачылі маленькую дыньку, яны пачалі дзяўбсці яе. Маленькая дынька закрычала:
— Выходзь, братка коцік, зараз твая чарга ратаваць мяне!
Тут жа паявіўся кот і пачаў драць курэй. Неўзабаве ён задраў усіх курэй.
У наступную раніцу маленькая дынька зноў з’явілася ў прасторнай зале, дзе сядзеў кароль і яго прыдворныя.
— Кароль, кароль, аддай маіх валоў, a то трапіш у бяду.
— Што-о-о? — спытаў кароль, калі ўбачыў яе.— Ты яшчэ тут. Салдаты, схапіце яе і кіньце да авечак. Яна будзе смачнай ежай для іх.
Слугі караля кінуліся да яе. Маленькая дынька закрычала:
— Выходзь, братка Воўк, ратуй мяне!
Тут воўк як скочыў на авечак, дык тыя і пабеглі прэч. Неўзабаве воўк парэзаў іх усіх.
На наступны дзень кароль сядзеў у сваім палацы з каралевай. Іх акружалі міністры і прыдворныя. Маленькая дынька ўвайшла, прыскокваючы, спынілася якраз насупраць караля і закрычала так гучна, як толькі магла: