• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    Фея ўзмахнула рукой і адразу ж гаршчок з вадой напоўніўся залатымі манетамі. Кандан
    спрабаваў падняць гаршчок, але ён быў вельмі цяжкі. Кандан быў такі шчаслівы, што не мог знайсці словы, каб аддзячыць феі.
    Потым, канешне, таму што ён быў Кандан, якога нішто не задавальняла, яму ў галаву прыйшла цікавая думка. Як шкада, што гаршчок для вады быў такі маленькі! Калі б толькі ў яго быў яшчэ адзін, але большага памеру, які стаяў на кухні, было б значна больш золата. I гэтая думка засмуціла яго.
    — Што здарылася — спытала фея, заўважыўшы змену ў яго настроі.
    — Так! — адказаў Кандан, цяжка ўздыхнуўшы.— Такое маё шчасце! У мяне такі маленькі гаршчок! А дома ў мяне вельмі вялікі! Калі б ён быў зараз са мной, у мяне было б значна больш золата!
    — Ты, відаць, хочаш пайсці дадому і прынесці яго? — спытала фея, і зірнула на яго вельмі расчаравана, але ж Кандан не заўважыў гэтага.
    Вядома, на гэта пытанне адказ быў не патрэбен: настрой Кандана адразу ж палепшыўся, ён падскочыў нават на месцы, паказваючы, што быў гатовы адразу ж прынесці самы вялікі гаршчок, які быў у яго хаце. Ён нават забыўся сказаць феі «дзякуй».
    Кандан амаль што ляцеў дадому. Як подых ветру ён падхапіў самы вялікі гаршчок у хаце, і нічога не растлумачыўшы жонцы пабег назад.
    Аднак, калі ён зноў прыбег да дрэва, феі там ужо не было. Золата не было таксама. Там ляжаў толькі маленькі парожні гаршчок для вады, нават без адзінай кроплі, каб наталіць смагу!
    Нявеста з мора
    ыў калісьці каля мора ў маленькай хаціне рыбак. Кожнай раніцай ён адпраўляўся ў мора і вяртаўся з уловам апоўдні. Рыбу ён потым прадаваў, каб пракарміць сям’ю.
    Аднойчы ў пятніцу, як звычайна, Сінгарам (менавіта так звалі рыбака) выйшаў у сваёй лодцы ў мора. Але яму не шанцавала, і ён нічога не злавіў, нават ніводнай рыбкі. Ён зноў і зноў кідаў невад у мора, але ніякага выніку.
    Вельмі засмучаны, Сінгарам кінуў невад у мора апошні раз і засяроджана пачаў чакаць. Раптам ён адчуў, што ў невад трапіла штосьці цяжкае. Са здзіўленнем ён убачыў, што ў невадзе рыба, якую ён ніколі раней не бачыў. Калі рыба нарэшце апынулася ў лодцы, яна раптам загаварыла чалавечым голасам:
    — Добры гаспадар,— сказала яна,— калі ты возьмеш мяне дадому, то не рабі з мяне ежу. Я магу што-небудзь зрабіць для цябе.
    — Якая ад цябе карысць, акрамя ежы? — спытаў Сінгарам, калі ён ачомаўся ад шоку — рыба і загаварыла!
    — Ты здзівішся! — адказала рыба.— Калі ў мяне будзе такая магчымасць, я нават буду прыглядаць за тваёй каровай.
    Сінгарам здзівіўся таму, што рыба ведала нават, што ў яго ёсць карова. I вось дык цуд! Яму сапраўды быў бы патрэбны чалавек, каб прыглядаць за каровай. Карова была часткай пасагу, які прынесла яго жонка, калі яны ажаніліся. А паколькі каля берага не было дастаткова травы для каровы, то Сінгарам наймаў маленькага хлапчука, каб той пасвіў карову ў суседнім лесе.
    Але апошнія дні хлопчык не паяўляўся, і карова ўвесь час была дома і нічога не ела. Такім чынам Сінгараму было вельмі прыемна атрымаць дапамогу ад рыбы, але было, натуральна, цікава, як яна зможа гэта рабіць.
    Сінгарам накіраваў лодку ў зваротны шлях, і прыкмеціў, што рыба станавілася ўсё менш і менш, па меры таго як яны набліжаліся да берага. Калі яны былі амаль што на беразе, рыбка была ўсяго некалькі дзюймаў у даўжыню.
    He гледзячы на тое, што ўся сям’я смяялася над тым, што рыба будзе пастухом, Сінгарам вырашыў даць ёй магчымасць паказаць, на што яна здольна. Ён узяў і паклаў рыбу на спіну каровы, і ў той жа момант яму прыйшлося здзівіцца: карова ўважліва слухала, што ёй гаворыць рыбка. Яна накіравалася да лесу, дзе пасвілася ўвесь апошні час і вярнулася дадому, калі стала цёмна.
    3 палёгкай Сінгарам назіраў, як усё паўтаралася кожны дзень. На здзіўленне ўсёй сям’і рыбка аказалася добрым пастухом.
    Аднойчы карова пайшла ў лес далей, чым звычайна. Яна знайшла месца, дзе трава была высокай, мяккай і салодкай. Карова наелася ад душы. Ёй тут так спадабалася, што калі рыбка загадала вяртацца дадому, яна адмовілася зрабіць гэта. I сапраўды, чым больш гаварыла рыбка, тым больш карова не хацела яе слухаць. Нарэшце яна заблудзілася і трапіла ў рукі чалавека, які валодаў гэтай зямлёй. Ён пачаў біць яе палкай. Тады рыбка вырашыла загаварыць з ім:
    — Паслухай, чалавек, не чапай мяне,— сказала яна гучна,— інакш я заб’ю цябе за некалькі хвілін.
    Пачуўшы голас, чалавек перастаў біць карову, бо вырашыў што гэта яна загаварыла. Дзіўная жывёліна! Гэта, відаць, д’ябал! I чалавек пачаў трэсціся ад жаху. Ён кінуўся на калені перад каровай і пачаў прасіць у яе прабачэння.
    — О карова,— маліў ён.— Даруй мне! 3 гэтага часу ты можаш есці траву на маёй зямлі столькі, колькі захочаш.
    Безумоўна, рыбка вырашыла выкарыстаць гэтую прапанову. 3 таго часу карова пасвілася ў лесе дзе толькі ёй хацелася і колькі хацелася. Паступова яна пачала таўсцець і даваць усё больш і болып малака. Сінгарам прадаваў малако і зарабіў шмат грошай. Неўзабаве ён стаў багатым чалавекам. Ён ужо болып не жыў у беднай хаціне, а жыў у вялікім доме. Потым вырас і сын Сінгарама і ператварыўся ў прыгожага хлопца. Тады Сінгарам пачаў шукаць для яго адпаведную нявесту. На няшчасце, ён ніяк не мог нікога знайсці. Здавалася, што навокал не было ні адзінай дзяўчыны, якая магла б стаць жонкай яго сына. Гэта вельмі непакоіла яго. Аднойчы, калі ён сядзеў на ганку каля дома і думаў, што ж яму рабіць, ён выпадкова расказаў пра свае турботы рыбцы.
    — Паслухай рыбка, ты столькі мне дапамагала, дапамажы мне яшчэ раз: знайдзі жонку для майго сына!
    У адказ рыбка рассмяялася:
    — Навошта шукаць нявесту гэтак далёка? Ёсць добрая нявеста, якая жыве з табой пад адным дахам! Ты толькі паглядзі.
    — Як гэта? — ускрыкнуў Сінгарам.
    — А вось так,— адказала рыбка і ў той жа момант ператварылася ў прыгожую дзяўчыну.
    Сінгарам не верыў сваім вачам, але потым пачаў слухаць тое, што яму расказвала дзяўчына.
    — На самай справе я не рыба. Але з-за праклёну багоў я ператварылася ў рыбу. Калі твой сын ажэніцца са мной, то той праклён часткова парушыцца. Я змагу быць жанчынай толькі ўдзень, а ноччу зноў стану рыбай.
    Сказаўшы гэта дзяўчына зноў ператварылася ў рыбу. Але ж дзяўчына была такая прыгожая, што Сінгарам нават не сумняваўся жаніць ці не жаніць свайго сына з ёй. I сапраўды! Пасля вяселля нявестка Сінгарама ў дзень была жанчынай, а ноччу зноў ператваралася Ў рыбу.
    Сын Сінгарама быў вельмі шчаслівы са сваёй маладой і прыгожай жонкай, але яму не вельмі спадабалася, што ноччу яна была рыбай. Ён думаў аб тым, як пазбавіць жонку ад праклёну назаўсёды.
    Сын ведаў, што кожную ноч яго жонка купалася ў моры перш як ператварыцца ў рыбу, і кожную ноч яна несла з сабой скуру рыбы. Яна пакідала яе на беразе, купалася, потым вярталася, наступала на яе нагой і ператваралася Ў рыбу.
    Аднойчы ноччу, сын пайшоў за ёй. Як толькі яго жонка пакінула скуру на беразе і ўвайшла ў ваду, ён схапіў скуру, пабег дадому, і кінуў яе ў агонь. Скура згарэла адразу дашчэнту, пакінуўшы толькі вясёлкавы дымок.
    Неўзабаве хтосьці пагрукаў у дзверы. Сын Сінгарама кінуўся, каб адчыніць іх — і ўбачыў сваю жонку, якая стала яшчэ прыгажэй. Так ён і зразумеў, што праклён быў наогул знішчаны, і яго жонка ніколі больш не ператворыцца Ў рыбку.
    Прынцэса-папугай
    мат гадоў таму жыў кароль. I была ў яго прыгажуня-дачка. Яна была не толькі прыгожая, але і вельмі добрая, і ўсе вельмі любілі яе. На вялікі жаль, каралева, маці прынцэсы, памерла, калі прынцэса была яшчэ вельмі маленькая дзяўчынка.
    Кароль ажаніўся зноў. Але калі каралева ўбачыла сваю прыгожую падчарку, сэрца яе напоўнілася нянавісцю. Яна рабіла ўсё магчымае, каб прынцэсе было вельмі кепска. Але прынцэса ніколі не скардзілася, а замест гэтага яна рабіла ўсё тое, што магло б спадабацца каралеве.
    Праз год пасля другога вяселля ў караля і каралевы нарадзілася дачка. Але яна была зусім не падобна на старэйшую, і была не толькі непрыгожая, але і грубая. Непрыгожая прынцэса так дрэнна паводзіла сябе, што ўсе вакол яе былі нешчаслівыя, таму ніхто не любіў яе.
    Усё гэта, вядома, выклікала ў каралевы яшчэ большае пачуццё злосці. He бачачы нічога кепскага ў паводзінах дачкі, каралева была ўпэўнена, што ўсе вельмі дрэнна ставіліся да яе. Каралева, каб адпомсціць усім, усё горш і горш ставілася да падчаркі.
    Прыгожая прынцэса пакутвала моўчкі, але з гадамі яна станавілася ўсё прыгажэй і прыгажэй. А яе малодшая сястра станавілася ўсё болып брыдкай. 3 часам прыгажосць адной і брыдкасць другой сталі вядомымі ўсім, і ў выніку вельмі многа каралёў і прынцаў прасілі рукі старэйшай з дачок, і ніхто не ўспамінаў пра малодшую. Бацька-кароль прыглядваўся вельмі доўга, каб выбраць мужа для сваёй красуні-
    дачкі. Нарэшце ён зрабіў свой выбар: гэта быў прыгожы прынц, які жыў у суседнім каралеўстве. Дзень вяселля быў ужо назначаны, і прынцэса павінна была паехаць у каралеўства прынца. Нянавісць каралевы ў гэты час была такой вялікай, што яна вырашыла зрабіць наступнае. Яна праводзіла прынцэсу-нявесту ў яе пакой, каб дапамагчы ёй апрануцца і ўставіла дзве маленькія запалкі ёй у вушы. 1 адразу ж прынцэса ператварылася ў папугая, які вылецеў праз акно. Каралева хуценька пасадзіла сваю родную дачку на месца падчаркі і апранула яе ў тую ж самую багатую сукенку. Акрамя таго, яна схавала брыдкі твар дачкі пад цяжкім срэбраным пакрывалам.
    — Hi ў якім разе не дазваляй прынцу бачыць твой твар, пакуль вы не прыедзеце ў яго каралеўства,— папярэдзіла каралева сваю дачку.
    I, вядома, прынц нічога не падазраваў. Хаця, калі яны былі ў дарозе, ён здзіўляўся, чаму яго жонка працягвала хаваць свой твар. I ён вырашыў, што яна была вельмі сарамлівая.
    Аднак прынц прыкмеціў, што нейкі зялёны папугай увесь час суправаджаў іх. Ён нешта выкрыкваў і ляцеў над іх галовамі. Урэшце рэшт прынц загадаў аднаму са слуг злавіць папугая і пасадзіць яго ў клетку. Калі гэта было зроблена, птушка супакоілася, і прынц падумаў, што гэта быў чыйсьці ручны папугай.
    Неўзабаве прынц і яго нявеста даехалі дадому, дзе іх чакаў ветлівы прыём. Людзі весяліліся, танцавалі, пілі віно. Але ж прынц быў увесь час засмучаны: ён не разумеў, чаму яго нявеста працягвала хаваць свой твар, адмаўляючыся падняць пакрывала нават каб павітацца з бацькамі прынца — каралём і каралевай. I зноў прынц падумаў, што нявеста саромеецца і ёй трэба даць часу прызвычаіцца.