Індыйскія казкі
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 191с.
Мінск 1998
Сказаўшы гэта, ён знік. I зноў Айла адчула, што зноў ператвараецца ў мужчыну. Яна кінулася да бацькі, каб павітаць яго і застацца з ім на месяц. Калі месяц скончыўся, яна зноў ператварылася ў жанчыну і паехала ў дом свайго мужа. Такім чынам яна ператваралася кожны месяц то ў мужчыну і заставалася Садзіўмнай, ці ператваралася ў жанчыну і праводзіла месяц у доме мужа.
Пурурва і Урвашы: гісторыя бессмяротнага кахання
днойчы Айлы Пурурва быў на паляванні з сябрамі і ўбачыў аленя і пагнаўся за ім. Ён імчаўся вельмі доўга, калі раптам зразумеў, што заблудзіўся. Ён паспрабаваў знайсці дарогу, але неўзабаве пачуў жаночы голас, які прасіў аб дапамозе. Ён кінуўся да таго месца, адкуль чуўся жаночы голас. I о Божа! Ён убачыў такую прыгожую дзяўчыну, якую нават не мог сабе ўявіць. А за ёю гналіся, клацаючы зубамі некалькі тыграў. Пасля кароткага, але лютага бою Пурурва адолеў тыграў і выратаваў дзяўчыну. — Я хачу што-небудзь зрабіць для цябе ў адказ на тваю дапамогу,— сказала дзяўчына.
Але Пурурва ніяк не мог ператварыць свае думкі ў словы. Ён думаў:
— Калі б толькі яна згадзілася стаць маёй жонкай, я быў бы самы шчаслівы на ўсім свеце!
Дзяўчына ўжо страціла цярпенне, пакуль чакала, каб Пурурва сказаў штосьці.
— Ну што ты так глядзіш на мяне,— спытала яна з усмешкай.— Ты што, ніколі раней не бачыў жанчын?
На гэта Пурурва нарэшце адказаў:
Я бачыў барвовае світанне,
Белыя лілеі,
Але я ніколі не бачыў
Такой прыгажуні,
Твае вочы, падобныя на лотас, свецяць так ярка, Што нават зоркам становіцца сорамна.
Цямней за дажджавыя аблокі
Твае спадаючыя валасы.
3 усяго таго, што стварыў Божа Няма прыгажэй за цябе.
Будзь маёй жонкай, О прыгожая дзяўчына, I гэта мая адзіная малітва!
Пачуўшы гэтыя словы дзяўчына засмяялася. Для Пурурвы яе смех быў падобны на нябесны аркестр.
— Ты хочаш немагчымае,— сказала яна.— Гэта немагчыма, як немагчыма, каб дзень сустрэўся з ноччу, бо немагчыма, каб бяссмяротная выйшла замуж за смяротнага.
Дзяўчына расказала Пурурву, хто яна такая.
— Я, Урвашы, нябесная танцоўшчыца ў палацы Індры. А Індра, як ты ведаеш, кароль нябёсаў.
Пурурва расхваляваўся, калі пачуў гэта. Потым ён спытаў, хто бацькі дзяўчыны, але яна адказала, што ў яе іх няма.
— Я раскажу табе зараз сваю гісторыю,— пачала яна.
— Даўно-даўно дэўты вырашылі ўскаламаціць вялікі акіян, каб усе яго багацці, схаваныя ў самай яго глыбіні выйшлі на паверхню і каб яны маглі падзяліць іх паміж сабой. Яны ўзялі гару як узбівалку і вялізную змяю замест вяроўкі, каб паварочваць гару. Дэўты трымалі адзін канец змяі, а дэманы другі. Калі ўсё пачалося, шмат цудоўнага паднялося з глыбіні. Багіня Лаксмі выйшла з акіяна, і Бог Вішну абвясціў яе сваёй жонкай. Бог Вішну абвясціў сваім таксама вялізны самацвет, які з’явіўся потым. Потым з’явіліся чароўны белы конь і слон. Іх узяў Індра, кароль дэўтаў. Збан са смяротным ядам таксама ўсплыў. Яд быў такі моцны, што нават ад яго паху можна было страціць прытомнасць. Вялікі Шыва не хацеў, каб азуры паклалі на яго рукі, бо яны маглі скарыстаць яго на што-небудзь дрэннае, і ён сам выпіў яд і трымаў яго ў сваім горле. Яд быў такі смяротны, што горла яго адразу ж зрабілася блакітным. Але найбольш цудоўная рэч з’явілася потым. Гэта быў збан Амрыты з цудоўным нектарам. Кожны, можа стаць бессмяротным, калі вып’е адну толькі кропельку. Многа анёлаў выйшлі з акіяна таксама, і Індра сказаў ім, каб яны танцавалі ў яго палацы. I была галоўным анёлам і любіміца Індры таксама. Зараз ты разумееш, што я нарадзілася ў моры.
Урвашы закончыла сваю гісторыю і пачала развітвацца з Пурурвам.
— Ужо час для майго танца ў палацы Індры. Паспрабуй забыць мяне, бо мы ніколі не зможам быць разам,— сказала яна і паляцела ў неба.
Але Пурурва ніяк не мог забыць прыгожую прынцэсу. Калі яна даімчала да палаца, то
ўбачыла, што Індра ўжо сядзеў на сваім залатым троне, і нябесныя німфы танцавалі пад нябесную музыку. Урвашы адразу ж далучылася да іх і таксама пачала танцаваць, у першы раз у сваім жыцці яна зрабіла памылку ў па, таму што ўсё яшчэ думала пра Пурурву і ніяк не магла сканцэнтравацца ў рухах. Яе памылка была прычынай гневу на яе, а потым і на ўсіх танцоўшчыц. Адным словам, уся праграма была сапсавана. Сам той факт, што нейкі смяротны быў прычынай таго, што Урвашы была рассеянай раззлавала Індру. Ён загадаў ёй вярнуцца на зямлю і жыць там як смяротнай істоце з чалавекам, які вымусіў яе забыць пра ўсё.
Такім чынам Урвашы прыйшла да Пурурвы, і сказала, што згодна пайсці за яго. Прынц быў болып чым проста ўзрадаваны. Ён ніяк не мог паверыць у сваё шчасце.
— Але я магу жыць з табой толькі калі некаторыя ўмовы будуць выкананы,— сказала Урвашы.— Па-першае, ты ніколі не павінен прымушаць мяне рабіць тое, чаго я не хачу рабіць. Па-другое, мае маленькія быкі павінны быць прывязаны да майго ложка. Па-трэцяе, я не павінна бачыць цябе раскудлачаным. Увесь час ты павінен з’яўляцца перада мной акуратна апранутым.
Усе ўмовы не былі вельмі цяжкімі, і Пурурва ахвотна згадзіўся. Ітак яны пажаніліся і жылі шчасліва шмат гадоў.
Дэўты на нябёсах вельмі сумавалі па Урвашы, і тайна прыдумалі план, каб вярнуць яе назад. Аднойчы ноччу, калі Урвашы спала, і як заўсёды да яе ложка былі прывязаны буйвалы, некалькі анёлаў укралі іх і пабеглі ў лес. Урвашы паклікала мужа, каб ён злавіў быкоў. У спешцы ён не падумаў апрануцца акуратна,
але ён супакойваў сябе тым, што было цёмна, і жонка не ўбачыць яго. Але шкодныя дэўты запалілі маланку, як толькі ён увайшоў у пакой Урвашы. Раптам усё залілося промнямі святла, і Урвашы ўбачыла свайго мужа зусім раскудлачаным. У гэты момант заклінанне скончылася, і яна паляцела назад у нябёсы. Гэта ўшчэнт разбіла сэрца Пурурвы. Жыццё здавалася невыносным для яго без каханай жонкі. У дзень ён не мог працаваць, а ноччу ён не мог адпачываць. Ён адмовіўся ад ежы і сну і пачаў хадзіць з месца да месца ў пошуках Урвашы.
У рэшце рэшт аднойчы, калі ён быў каля Курукшэтры, убачыў Урвашы, якая выходзіла з вады пасля купання. Ён упаў ёй у ногі і пачаў прасіць, каб яна вярнулася дадому. Але Урвашы не магла нічога зрабіць. Паколькі яна была ўжо нябеснай істотай, зямля ніяк не магла стаць яе домам. Але яна была поўная жалю да свайго мужа. Ён быў зусім белы і слабы, гэта была нібыта цень былога Пурурвы. Аднак яна паабяцала, што адзін дзень яна будзе праводзіць з ім.
Калі сябры Урвашы пачулі пра адданага мужа, яны вырашылі апусціцца на зямлю, каб паглядзець на яго. I ён вельмі ім спадабаўся.
— Твой муж такі ж прыгожы, як месяц і сонца ўзятыя разам,— сказалі яны з зайздрасцю.
— А чаму б і не,— адказала Урвашы з гонарам,— ён можа быць і смяротным, але не забывайце, што ён праўнук Месяца і прапраўнук Сонца.
Так Пурурва губляў увесь свой час на тое, каб дачакацца штогадовага візіту Урвашы. Яна прылятала да яго кожны першы дзень года і так прайшло шмат часу. Нарэшце Багі былі крануты
яго вялікім каханнем і адданасцю і далі яму выкананне аднаго пажадання.
— У мяне ёсць толькі адно пажаданне,— сказаў Пурурва.— Жыць увесь час з Урвашы.
Вось дэўты і зрабілі Пурурву бессмяротным, каб ён ніколі не разлучаўся са сваёй каханай жонкай.
Варта Амбарыша
ударшан Чакра безупынна круЦІВДа вакол указальнага пальца Вялікага Вішну. Гэта зброя, зробленая ў выглядзе кола, якое было зроблена Вішвакармай з промняў Сонца.
Аднойчы Вішну сказаў Сударшану Чакру спусціцца ўніз і абараняць Караля Амбарышу.
Кароль Амбарышу быў адным з прапраўнукаў Ману. Гэта быў вельмі набожны і бязгрэшны кароль. Увесь свой час ён праводзіў усхваляючы Вялікага Вішну. Бог быў вельмі задаволены гэтай адданасцю, і таму ён паслаў свайго Чакру быць вартай у караля.
У той час кароль Амбарышу правёў увесь год у епіцім’і і роздуме. Калі год прайшоў, ён пасціўся яшчэ тры дні. Святары сказалі яму, што на чацвёрты дзень будзе поўны месяц. Бог будзе задаволены, калі ён перапыніць пост на чацвёр-
ты дзень, да захаду сонца.
Такім чынам на чацвёрты дзень Сударшану пачаставаў усіх брамінаў, а пасля таго, як яны пайшлі, ён спыніў свой пост. Як толькі ён сабраўся адправіць маленькі кавалачак ежы сабе ў рот, з’явіўся яшчэ адзін брамін. Яго звалі Дурваза. Гэта быў вельмі заслужаны мудрэц. Ён
сказаў каралю, што спазніўся, таму, што ў яго была нейкая тэрміновая справа.
Кароль хуценька падняўся і павітаў мудраца. Яго ежа засталася некранутай. He магло быць і гаворкі аб тым, каб паесці, калі трэба было накарміць госця. Але госць не спяшаўся паесці. Ён сказаў, што перш за ўсё памыецца, і пайшоў да ракі.
Кароль цярпліва чакаў, пакуль вернецца мудрэц. Кароль быў у цяжкім становішчы, таму што змрок ужо апусціўся на зямлю, а святары сказалі, што ўвесь пост прападзе, калі ён не з’есць чаго-небудзь да захаду сонца. I акрамя таго, гэта будзе вельмі непрыемна для Бога Вішну. Але Кароль не выканае свой абавязак, калі з’есць штосьці, пакуль не накорміць госця.
Як толькі сонца пачало садзіцца, кароль паклаў кропельку вады сабе на губы. Такім чынам ён парушыў свой пост нічога не з’еўшы. Але ж якраз вярнуўся Дурваза. Ён паглядзеў на караля і падумаў, што той штосьці еў. Ён нават не паспрабаваў высветліць, што ды як, але ж адразу пачаў крычаць:
— Ты быў такі галодны, што нават не мог пачакаць мяне! Ты пражэрлівы кароль! Я дам табе ўрок!
I мудрэц вырваў волас з галавы, кінуў яго на зямлю, гаворачы пры гэтым чароўную мантру, і ў гэты момант волас ператварыўся ў агідную д’ябалку, якая кінулася на караля, каб з’есці яго. Сударшан Чакра, які вартаваў караля аддана шмат дзён, раптам з’явіўся аднекуль, адсек д’ябалцы галаву і знік. Усе анямелі, і ніхто не мог паверыць сваім вачам.
Дурваза раззлаваўся яшчэ больш. Храпы яго дрыжэлі ад гневу, твар стаў чырвоным, а вочы гарэлі нібыта вугольчыкі. На гэты раз ён вырваў
з галавы тры валасы і зноў кінуў іх у караля. I адразу ж з’явіліся тры дэманы. Яны былі такія вялікія, што запоўнілі сабой увесь пакой, а галовы іх дакраналіся да столі. Яны пагрозліва накіраваліся да караля. Але ён заплюшчыў вочы і моўчкі маліўся Вялікаму Вішну. Як толькі тры дэманы паднялі рукі, каб забіць караля, зноў адбыўся цуд. Сударшан Чакра з’явіўся, круцячыся ў паветры, і разрэзаў дэманаў на кавалкі.