• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    Ёй быў дадзены час — пакуль усе весяліліся. Потым, калі прынцэса ўжо была гатова адпачываць, прынц пайшоў у сад, асветлены месячным святлом, дзе ў адным з куткоў, на адной з галінак дрэва вісеў папугай у сваёй клетцы. Як толькі папугай убачыў прынца, ён пачаў пранізліва крычаць. Тады прынц падышоў да клеткі, адчыніў яе, каб вызваліць птушку. I як толькі ён зрабіў гэта, запалкі выпалі з вушэй папугая і з вялікім здзіўленнем прынц убачыў, як папугай ператварыўся ў прынцэсу — тую ж самую прынцэсу, на якой ён ажаніўся.
    — Дарагая мая,— усклікнуў ён,— чаму ты была ў вобразе папугая? I хто тады тая, што знаходзіцца ў маім пакоі?
    Тады прынцэса са слязамі на вачах расказала яму ўсю гісторыю. Пачуўшы усё, прынц вельмі раззлаваўся.
    — He хвалюйся, мая дарагая! — супакойваў ён прынцэсу.— Пачакай тут, а я пакуль пайду і ўладкую ўсё з тваёй брыдкай сястрой.
    I, узяўшы запалкі, ён пайшоў у яе пакой. Калі ён увайшоў у пакой, брыдкая прынцэса сядзела на ложку і пакрывала хавала яе твар. I пакуль яна не паспела нават падумаць, прынц сарваў пакрывала з яе твару і ў той жа момант уваткнуў запалкі ёй у вушы. Прынцэса адразу ж ператварылася ў папугая. I каб птушка не паляцела, прынц схапіў яе і панёс у сад, дзе яго чакала сапраўдная нявеста.
    — А вось і твая дрэнная сястра,— сказаў ён, зачыняючы папугая ў клетцы. Потым ён паклікаў слуг і загадаў:
    — Аднясіце гэтага папугая майму цесцю і скажыце, што я дасылаю яму падарунак для яго каралевы.
    Калі злая каралева атрымала папугая ў клетцы, яе радасць не мела межаў. Яна была ўпэўнена, што ў клетцы падчарка і таму яна начапіла на клетку двайны замок і павесіла яе ў дальнім кутку сада і есці давалі папугаю толькі адзін раз у два дні.
    Аднойчы пачаўся моцны шторм. Моцныя вятры і дажджы вырвалі з каранямі многа дрэў у садзе палаца. У час шторму клетка папугая была таксама зламана, і папугай выратаваўся. Запалкі выпалі з вушэй птушкі. I зноў папугай ператварыўся ў прынцэсу, непрыгожую прынцэсу. I вось яна, уся мокрая і халодная, з’явілася ў палацы. Яна паявілася так хутка, што яе маці, каралева, нават не здзівілася. Безумоўна, яна вельмі раззлавалася, калі пачула, што здарылася з яе дачкой і вырашыла адпомсціць. Але нічога яна не магла зрабіць, таму што яе падчарка з мужам прынцам знаходзілася вельмі далёка ад яе і была вельмі шчаслівая.
    Брамін і феі
    ыў-быў калісьці брамін, і была ў яго жонка, якая ўвесь час скардзілася, што муж не зарабляе дастаткова грошай, каб іх хапала пракарміць сям’ю. I таму муж з жонкай часта сварыліся. Калі браміну надакучылі ўсе сваркі, ён вырашыў пайсці з дому, каб пашукаць недзе шчасця. Ён спадзяваўся, што заробіць больш грошай. Калі ён расказаў аб сваім рашэнні жонцы, яна ўзрадавалася. Яна спякла сем боханаў хлеба, загарнула іх і аддала мужу.
    — Гэта ежа табе на дарогу,— сказала яна.— Я жадаю табе шчасця.
    Брамін падзякаваў ёй і пайшоў. Ішоў ён доўга, але неўзабаве стаміўся і сеў пад дрэвам адпачыць. А паколькі ён быў галодны, ён узяў сем боханаў хлеба і падумаў услых:
    — Я такі галодны! Я з’ем усе сем боханаў за адзін раз.
    Але здарылася так, што на тым дрэве, пад якім ён уладкаваўся адпачыць жылі сем фей. Калі яны пачулі яго словы, то вельмі напалохаліся, таму што падумалі, што ён хацеў з’есці ўсіх іх. Яны пачалі думаць і гадаць, што ім рабіць. Урэшце-рэшт яны вырашылі спусціцца з дрэва і папрасіць браміна пашкадаваць іх жыцці. Спачатку ён мог толькі ва ўсе вочы глядзець на іх, нічога не гаворачы, а потым пачаў прыслухоўвацца і пачуў, як адна з фей сказала:
    — О вялікі брамін, некалькі хвілін таму ты сказаў, што прыкончыш усіх нас. Калі ласка, не забівай нас! Калі ты пашкадуеш нашы жыцці, мы абяцаем даць табе цудоўнага казла ў адказ на тваю дабрыню.
    Тут брамін усё зразумеў. Да яго нарэшце дайшло, што феі няправільна зразумелі тое, што ён сказаў. Тым не менш ён вырашыў выкарыстаць такую добрую прапанову, і з выключнай нахабнасцю адказаў:
    — Перш чым я згаджуся, раскажыце мне, якога казла вы мне хочаце падарыць.
    — Казёл будзе даваць табе, о брамін, кавалачкі золата, калі ён будзе жаваць,— растлумачыла галоўная з фей з паклонам.
    Брамін зацікавіўся:
    — Добра,— адказаў ён.— Але ж спачатку пакажыце мне гэтага казла, і, калі ён мне спадабаецца, я абяцаю пашкадаваць вас.
    I адразу ж галоўная з фей узмахнула сваёй чарадзейнай палачкай, і аднекуль з сіні паявіўся
    казёл. Брамін сарваў лісток з дрэва і даў яго казлу, каб ён з’еў яго. I сапраўды, як толькі казёл пачаў жаваць, кавалачкі золата сталі падаць з яго роту. Брамін вельмі ўзрадаваўся, калі ўбачыў гэта. Яму ледзь удавалася стрымліваць сваю радасць, і ён сказаў феям, што даруе ім жыццё. Яны зноў узлезлі на дрэва, а брамін пайшоў назад дадому, узяўшы з сабой казла.
    Калі ён прайшоў палову шляху, стала цёмна, і ён вырашыў заначаваць у бліжэйшай вёсцы, у якой жыў яго сябар. Калі ён прыйшоў да сябра, той вельмі ўзрадаваўся, калі ўбачыў яго. Ён запрасіў браміна ў дом і смачна пачаставаў яго. Калі яны паелі, то распачалі гаворку.
    — Я заўважыў, што ў цябе ёсць казёл.
    — Так, і я пакінуў яго ў тваім двары. А ці ведаеш ты, што гэта не зусім просты казёл?
    — He, вядома, не! — адказаў гаспадар.— А што асаблівага ў гэтага казла?
    Тады брамін расказаў сябру, як у яго паявіўся казёл, і які цуд ён мог рабіць. У канцы гісторыі вочы гаспадара сталі круглымі ад здзіўлення. Потым яны вялі гаворку яшчэ аб вялікім мностве рэчаў, а потым пайшлі адпачываць. Калі яны ўладкаваліся, брамін амаль адразу ж заснуў, а яго сябар толькі прытварыўся, што спіць. Калі брамін пачаў храпці, яго сябар устаў і выйшаў. Ён пайшоў у двор, дзе быў прывязаны казёл. Каб праверыць ці было праўдай тое, аб чым гаварыў брамін, ён даў нешта казлу паесці. Калі ён убачыў, як з роту казла пачалі сыпацца кавалачкі золата, ён ледзь паверыў сваім вачам. Потым ён старанна сабраў усе кавалачкі золата і схаваў іх у скрынкі. Але ў гэты момант злая думка прыйшла яму ў галаву. Ён вырашыў украсці казла. Ён узяў аднаго з сваіх звычайных
    казлоў, прывязаў яго на двары замест чароўнага і пайшоў спаць. На наступную раніцу брамін прачнуўся вельмі рана. Ён падзякаваў свайму сябру за гасціннасць і пайшоў дадому са звычайным казлом. Калі ён прыйшоў дадому, жонка ўзрадавалася, што бачыць яго зноў, яна была таксама рада, што ён прыйшоў з казлом.
    — Як добра, што ты прывёў казла! У нас цяпер будзе малако!
    — He толькі малако,— адказаў муж.— Але і золата.
    Безумоўна, жонка здзівілася, калі пачула гэта. Яна была вельмі ўзрадавана, калі брамін расказаў ёй пра золата, якое сыплецца з казла. Ён паспрабаваў паказаць ёй, як усё атрымліваецца, і пачаў даваць казлу лісце, але казёл толькі ўпарта жаваў іх, а ніякіх кавалачкаў золата не з’яўлялася.
    — Мне не падабаюцца твае дурныя жарты,— агрызнулася жонка.
    — Але я кажу табе, што сапраўды, у яго з роту сыпаліся кавалачкі золата,— настойваў брамін.
    — Але ж зараз яны не падаюць,— сказала жонка сярдзіта.— Лепш пайдзі і раскажы пра ўсё феям. Яны ашукалі цябе.
    Такім чынам сумны брамін зноў пайшоў да дрэва, дзе жылі феі.
    — Феі! — паклікаў ён.— Вы ашукалі мяне. Вы далі мне казла, які не дае золата. Дык я зараз заб’ю вас.
    Пачуўшы гэта, феі ў тую ж хвіліну сышлі з дрэва. Яны паваліліся браміну ў ногі і пачалі прасіць яго, каб ён злітаваўся над імі.
    — Мы не ашуквалі цябе, о брамін,— сказалі яны.— Мы не можам зразумець, чаму казёл не даваў табе золата. Аднак, калі ты даруеш нам
    жыццё, мы дадзім табе гаршчочак, які можа прыгатаваць для цябе любую страву, якую ты толькі захочаш. Усё, што табе трэба зрабіць, гэта толькі тры разы прагаварыць назву стравы, і ўсё, што ты пажадаеш, будзе ў гаршчэчку.
    Брамін згадзіўся ўзяць чароўны гаршчок. Калі старэйшая з фей махнула рукой, у той жа момант з’явіўся гаршчок. Брамін вырашыў зараз жа выпрабаваць яго, перш чым несці дадому.
    — Рыс з маслам,— паўтарыў ён тры разы, і калі зазірнуў у гаршчок, то ўбачыў, што ён быў поўны смачнага на выгляд рысу з маслам. Брамін пакаштаваў гэтую страву і пераканаўся, што яна вельмі смачная. Тады ён хутка падзякаваў феям і пайшоў дадому. Але зноў цемра апусцілася раней, чым ён дабраўся дадому, і зноў яму давялося шукаць прытулку ў доме таго ж самага сябра.
    Сябар сустрэў яго цёпла і даў яму паесці. Калі яны зноў селі пагаварыць, брамін расказаў яму пра цудоўны гаршчок. I зноў вочы сябра засвяціліся зайздрасцю. Ён вырашыў украсці гаршчок, калі брамін ляжа спаць. Што ён і зрабіў... Ён замяніў цудоўны гаршчок на звычайны са сваёй кухні.
    Раніцой, нічога не падазраваючы брамін, накіраваўся дадому забраўшы з сабой звычайны гаршчок. Вядома, калі ён дабраўся дадому, то адразу паспрабаваў прадэманстраваць цуд сваёй жонцы, але зноў аказалася, што ніякай цудоўнай сілы ў гаршчка няма. Безумоўна, жонка раззлавалася яшчэ больш.
    — Калі і ёсць недзе дурань, дык гэта ты,— лаялася яна.— Гэтыя ж феі абдурылі цябе. Зараз
    жа ідзі да іх зноў і на гэты раз не давай ім літасці.
    Наступнай раніцай брамін зноў выправіўся ў дарогу. У той момант калі ён дабраўся да дрэва, яго перапоўніла невымерная злосць. Яго голас гучаў, як гром, калі ён пачаў клікаць феяў.
    — Вы ашукалі мяне двойчы,— абвінавачваў іх ён.— Зараз я збіраюся забіць вас.
    — О, калі ласка, не забівай нас! — прасілі феі.— Павер нам, мы далі сапраўды цудоўныя рэчы, але іх падмянілі, калі ты ішоў дадому.
    — Скажы нам,— папрасіла старэйшая з феяў,— ці не спыняўся ты дзе-небудзь на начлег абодвы разы? Ці расказваў каму-небудзь выпадкова пра цудоўную сілу казла і гаршчок?
    Тады брамін расказаў ім, як ён спыняўся ў доме свайго сябра, і што ён расказваў яму і пра цудоўнага казла, і пра цудоўны гаршчок.
    — Дык гэта твой сябрук украў іх,— вырашыла старэйшая з фей.— Безумоўна, калі ты заснуў, ён падмяніў цудоўныя рэчы сваімі звычайнымі. Але не хвалюйся,— працягвала старэйшая фея,— мы дапаможам табе вярнуць назад гэтыя ЧУДЫ.
    3 гэтымі словамі феі далі браміну вяроўку і кій.
    — Скажы свайму сябру, што мы далі табе гэтыя рэчы.
    — Добра,— адказаў брамін,— але якая карысць ад вяроўкі і кія?
    — Убачыш,— адказалі феі і са смехам залезлі на дрэва. Брамін зноў адправіўся ў дарогу. Калі апусцілася ноч, ён быў ужо каля дома свайго сябра, які зноў сустрэў яго вельмі цёпла.