Індыйскія казкі
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 191с.
Мінск 1998
Калі прынцэса ўвайшла ў лес, яна трошкі спалохалася. Яна ішла ўсё далей у лес і чула, як раве тыгр. Тады яна пачала спадзявацца, што тыгр ўжо мёртвы, а прынц выратаваўся. Нарэшце яна апынулася ў тым месцы, дзе ляжаў тыгр. Яна падышла да яго бліжэй і дакранулася да яго, каб пераканацца, што ён сапраўды мёртвы.
Але на яе здзіўленне тыгр падняў галаву. I цікава, што прынцэсу больш за ўсё здзівіла тое, што ён не зароў. Замест гэтага, ён трохі пазяхнуў і зноў заснуў.
Прынцэса зусім асмялела і пачала нават гуляць з хвастом тыгра. Тады тыгр падняўся і з задавальненнем выцянуўся.
Яна зразумела, што штосьці было не так, таму што тыгр паводзіў сябе не як злы звер, а як маленькі сабачка. Прынцэса паклала яму на галаву руку і сказала смеючыся:
— Мой дарагі Гаспадар Тыгр, мне здаецца, што ты з’еў занадта многа!
Але вось цуд! Адказам тыгра было тое, што ён пачаў аблізваць ёй руку, і прынцэсе, вядома, падалося, што яна спіць, але гэта быў не сон.
Тым часам у палацы кароль пачынаў хвалявацца ўсё болыл і больш з кожнай хвілінай. I чым больш ён перажываў, тым больш разумеў, як ён любіў сваю дачку.
— Калі яна памерла, што я буду рабіць? — думаў ён.
Праз пэўны час ён вырашыў пайсці ў лес, каб адшукаць дачку.
Канешне, кароль знайшоў тое месца, дзе сядзелі прынцэса і тыгр. Кароль нават анямеў, калі ўбачыў, як дачка абдымае звера. Але прынцэса засмяялася і паклікала яго:
— He бойся, тата! Я ж гаварыла табе, што злаўлю гэтага тыгра. Ён такі ласкавы і добры, што я не магу не любіць яго,— дадала яна і пацалавала тыгра ў галаву.
Нарэшце кароль адважыўся падыйсці бліжэй і дакрануцца да тыгра. I як толькі ён зрабіў гэта, адбылося нешта цудоўнае. Раптам тыгр пачаў дрыжэць ад галавы да хваста, і паступова пачаў ператварацца з тыгра ў чалавека. I вось перад імі стаяў прыгожы хлопец, прынц, безумоўна, таму, што адзенне на ім было вельмі багатае. Кароль і прынцэса стаялі як анямелыя. Але прынц пакланіўся і растлумачыў:
— Кароль, не глядзі так здзіўлена! Таму што я такі ж чалавек,. як і ты. Ты бачыш, што я прынц, але з-за праклёну, які пустэльнік наклаў на майго бацьку, я быў вымушаны жыць як тыгр усе гэтыя гады. Але зараз ваша дачка выратавала мяне, пакахаўшы мяне ў вобразе тыгра.
Кароль і прынцэса пераглянуліся.
— Я ўсё жыццё буду ўдзячны ёй за гэта,— працягваў прынц і так паглядзеў на прынцэсу, што кароль адразу зразумеў, што прынц пакахаў прынцэсу. Ён зразумеў, што яна таксама пакахала прынца.
Аднак кароль зрабіў выгляд, што нічога не заўважае, і толькі сказаў дачцэ:
— Маё дзіця, што ты будзеш зараз рабіць? Ты абяцала, што выйдзеш замаж за таго, хто зловіць тыгра. Але ў нас зусім другі выпадак!
Але тата, я мела на ўвазе, што выйду замуж за чалавека, які вызваліць нас ад тыгра.
— Так, і ў гэтым выпадку і тыгр і чалавек, гэта адно і тое ж,— засмяяўся прынц.
Канешне, усё ўладзілася. Кароль, прынцэса і яе будучы муж вярнуліся ў палац, каб расказаць людзям гэтую самую дзіўную гісторыю з самым шчаслівым канцом.
Стварэнне аўно-даўно ў пачатку часу не было ні святла, ні зямлі, ні неба. Быў адзін толькі хаос і блытані-
на. Вялікі Вішну, які ўяўляў сабой магутнасць захавання Бога, спаў! Але ён вырашыў пачаць работу стварэння. Вялікі Вішну не расплюшчваў вачэй, але з яго пупка вырас бліскучы залаты лотас, а на той кветцы сядзеў Брахма, які ўяўляў сабой магчымасць Бога ствараць. Так нарадзіўся Брахма, Вялікі Стваральнік. Брахма расплюшчыў вочы, і раптам узнікла святло. Цемра адразу знікла. Потым Брахма пачаў ствараць свет. Ён трымаў залатое яйка ў руцэ, і потым разбіў яго. Адна палавіна, якая ўзляцела ўверх, стала небам, а другая, якая ўпала ўніз стала зямлёй. Пры дапамозе сваіх цудоўных сіл Брахма зрабіў для сябе нябесных сыноў. Сёння кож-
ная істота на зямлі, як кажуць, бярэ свой пачатак ад аднаго з дзесяці сыноў Брахмы.
Маріх, старэйшы з сыноў Брахмы, і бацька ўсіх паўбагоў, дэманаў, усіх птушак, усіх жывёлін на чатырох нагах, а таксама ўсіх рэптылій.
У Маріха было сем жонак. У адной з яго жонак нарадзіўся Каш’яп, які потым стаў вялікім мудрацом. У жонкі Каш’япа нарадзілася вялікае і бліскучае Сонца, якое было лепш вядома як Сар’я. Як толькі яно нарадзілася, увесь сусвет стаў у шмат разоў ярчэй. Насенне, якое спала ў сэрцы зямлі, прачнулася, зацвілі кветкі, паявіліся новыя расліны, нарадзіліся таксама дзіўныя істоты. Усе віталі Сонца, як таго, хто дае жыццё.
Ману: першы чалавек
ану, сын Сар’і нарадзіўся на зямлі, як першы чалавек. Вось чаму чалавека пачалі называць Мануш’я альбо Манава, што азначае сын Ману. Аднойчы Ману купаўся ў рацэ, як раптам пачуў мяккі голас, які клікаў яго. Ён азірнуўся і ўбачыў маленькую рыбінку, якая размаўляла з ім.
— Калі ласка, забяры мяне адсюль умольна папрасіла яна.— У рацэ многа вялікіх рыб, і яны, вядома, з’ядуць мяне, калі ты не абароніш мяне.
Тады ўзяў Ману гэтую рыбку і паклаў яе ў шклянку.
Праз некалькі дзён рыбка стала вельмі вялікай для шклянкі, і яна апынулася ў торбачцы. Але неўзабаве рыба перарасла торбачку, і яе паклалі ў бочачку.
Потым бочкі стала ўжо мала. Паклаў Ману тады рыбу ў вялікі чан. Але яна ўсё роўна
працягвала расці і расці, пакуль не запоўніла сабой увесь чан. Нарэшце Ману зразумеў, што гэта была не звычайная рыба. I панёс яе да мора. Але перад тым, як адпусціць яе, ён склаў разам далоні, і пачаў маліцца.
— Я не сумняваўся, што ты Бог Вішну. Чаму ж ты, Божа, з’явіўся да мяне ў гэтым абліччы?
Тады Бог і адказаў:
— Вельмі хутка здарыцца патоп, і нідзе нічога не будзе акрамя вады, усё апынецца пад вадой. Таму я і прыняў аблічча рыбы. А паколькі ты ратаваў мяне, я выратую цябе. I таксама я выратую сем мудрацоў.
Бог Вішну даў Ману потым некалькі парад, як трэба падрыхтавацца да патопу і паплыў прэч. Ману змайстраваў вялікую, моцную лодку і прымацаваў да яе тоўстую, моцную вяроўку. Потым ён паклікаў сем мудрацоў і пачаў чакаць патопу. На сёмы дзень неба стала чорным, і пачаўся шторм. Дождж ліў імклівымі патокамі. У адзін момант вада стала паўсюль. Ману хуценька скочыў у лодку з усімі жывымі істотамі, насеннем, якое яму ўдалося сабраць. Сем мудрацоў таксама паспелі за ім. Ману заплюшчыў вочы і пачаў маліцца Богу Вішну, і адразу ж паявіўся Бог Вішну ў абліччы той жа самай рыбы. Гэта было цудоўнае відовішча — рыба, велічынёй з гару, яе залатая луска блішчэла ў цемры. У рыбы быў на галаве залаты рог, і Ману прывязаў свабодны канец вяроўкі да рога, і рыба пацягнула лодку. Палі, рэкі, горы,— усё ў той жа час апынулася пад вадой.
Усё было б не так дрэнна, калі б дэман з тварам каня не пачаў атакоўваць лодку. 3 ягонай храпы вылятаў агонь. Ману адразу ж пазнаў яго. Гэта быў злодзей, які ўкраў усе Веды і пра-
глынуў іх. Веды — гэта старадаўнія кнігі аб пазнанні, якія былі дадзены мудрацам самім Богам. А зараз дэман атакоўваў рыбіну, не ведаючы, што штурхаў самога Бога Вішну. Калі яму не ўдалося разбіць лодку, ён накінуўся на рыбу, каб забіць яе, але Бог Вішну забіў яго. Бог Вішну пракусіў яго жывот і дастаў адтуль усе Веды, і аддаў іх Брахму, каб ён захаваў іх.
Шмат часу прайшло, пакуль вада пачала спадаць. Урэшце-рэшт сонца пачало свяціць, зноў паявіліся горы, вада падсохла, і ўся зямля выглядала яркай, новай і чыстай. Але акрамя Ману і семярых мудрацоў нікога не было на зямлі. Так, Ману маліўся Брахму і Найвышэйшы Стваральнік паявіўся перад ім і надзяліў яго такімі ж магчымасцямі, якімі валодаў сам і загадаў яму засяляць зямлю, як падабаецца. Такім чынам Ману з дапамогай хроснага бацькі стварыў шмат цікавых, цудоўных істот, напоўніў свет мужчынамі, жанчынамі, шматлікімі жывёлінамі. Як і пажадаў Брахма, Ману пачаў правіць над усімі, каго ён стварыў. Усе мужчыны і жанчыны ажаніліся, у іх з’явіліся дзеці, і усе жылі вельмі шчасліва.
Айла: дачка Ману, якая была таксама сынам
а волі лёсу ў самога Ману не было дзяцей. Тады ён звярнуўся да вялікага мудраца Вашысты.
Вашыста прапанаваў запаліць вялікі агонь, паклікаць шмат Брамінаў, і спяваць увесь час мантры альбо гімны ў гонар Бога. Богу вельмі спадабалася такое шанаванне, і ў жонкі Ману паявілася дзіця. Але паколькі Вашыста зрабіў
«Падарунак багоў»
«Пурурва і Урвашы:
гісторыя бессмяротнага кахання»
памылку ў сваіх усхваленнях Бога, замест хлопчыка першым дзіцем была дзяўчынка. Вашыста пачаў каяцца, бо ён ведаў, што Ману вельмі хацеў хлопчыка, які б потым правіў пасля яго. Вось сеў Вашыста і пачаў думаць. Ён не піў і не еў шмат месяцаў, пакуль Бог не выканаў яго просьбу. Нарэшце дзяўчынка, якую назвалі Айла ператварылася ў хлопчыка.
Калі дачка Ману ператварылася ў хлопчыка, бацькі вельмі ўзрадаваліся і далі яму імя Садзіўмна. Яны вучылі яго ўсяму таму, што павінен ведаць прынц. Неўзабаве ён навучыўся ездзіць вярхом, ваяваць і страляць з лука. Садзіўмна вырас у прыгожага маладога чалавека. Ён любіў паляванне і часта ездзіў з сябрамі і слугамі ў лес. Аднойчы на паляванні прынц і яго сябры згубіліся ў лесе. Стала цёмна, а яны ішлі ўсё далей і далей у глыбіню лесу. Яны не ведалі, што трапілі ў зачараваны лес. На ім быў праклён, што калі ўвойдзе ў гэты лес мужчына, то ён ператворыцца ў жанчыну. Вядома, яны былі шакіраваны, калі прачнуўшыся раніцой убачылі, што яны жанчыны. Садзіўмна зноў стаў Айла. Ёй стала сорамна, і адчай запоўніў яе сэрца. Ёй не хацелася вяртацца дадому да бацькі ў вобразе дзяўчыны. Вось яна з сяброўкамі пакінула зачараваны лес і пасялілася ў другім лесе, дзе і пачалі жыць як пустэльнікі. У лесе яна спаткала маладога хлопца і пакахала яго. Гэты малады чалавек быў сынам Месяца. I калі ён прапанаваў ёй выйсці за яго, яна згадзілася. Яны пражылі разам доўгае і шчаслівае жыццё. Айла нарадзіла сына Пурурву.
Хаця Айла была вельмі шчаслівая, яна часта думала аб тым, як яе бацька ўспрыняў страту сына. Вось аднойчы яна пайшла ў каралеўства свайго бацькі і даведалася, што Бог Шыва з’яў-
ляўся да Ману і паабяцаў яму, што яго дачка будзе папераменна ператварацца тоў дачку, то ў сына: адзін месяц дачка, другі месяц сын. Але Ману гэта не вельмі спадабалася. Які ж сэнс у тым, што дзіцё будзе адзін месяц прынцам, а наступны — прынцэсай? Шыва зразумеў, што непакоіла Ману і супакоіў яго:
— Абяцаю табе, што ў цябе будзе болып сыноў.