• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    — Тады пачнем рыхтавацца да абрада. Я жадаю трапіць у рай. Але я не хачу чакаць, пакуль я памру, я траплю туды жывым.
    — Гэта немагчыма,— сказаў мудрэц.— Ніхто з жывых не можа трапіць у рай. Толькі калі ты пазбавішся ад свайго цела, толькі тады твой дух трапіць у рай.
    — Ага, пакінуць цела! — паўтарыў раззлаваны кароль.— Я пайду са сваім целам.
    — Добра, ідзі, калі здолееш,— адказаў незадаволена мудрэц.
    — Існуе закон, які забараняе смяротным трапляць у рай, і я не збіраюся парушаць нябесныя законы і непакоіць дэўтаў, робячы абрад з гэтай мэтай.
    Трышанку зразумеў, што без дапамогі святара яго пажаданне не будзе выканана. Ён прасіў усіх святароў, але кожны з іх адмовіўся зрабіць неабходны абрад. Гэта напоўніла Трышанку адчаем. Ён так моцна жадаў трапіць на нябёсы, але здавалася, што не было ніякага выйсця. Але нечакана яму крыху пашанцавала. Аднойчы мудры Вішвамітра наведаўся да яго. Ён быў вельмі задаволены тым, што кароль клапаціўся аб яго сям’і ў час голаду, і таму паабяцаў выканаць любое пажаданне караля. Трышанку, не губляючы часу, расказаў мудрацу пра сваё жаданне і, вядома, быў вельмі ўзрадаваны, калі пачуў, што яго можна здзейсніць.
    Вішвамітра і Васішта былі вялікімі сапернікамі, і, калі Вішвамітра пачуў, што Васішта не
    змог выканаць абрад, ён пажадаў прадэманстраваць свае магчымасці і сілу.
    Так, Вішвамітра пачаў абрад. Усе мудрацы, акрамя Васішты і яго сыноў прысутнічалі на ім. Малітвы працягваліся дзень за днём, але ніводны з дэўтаў не з’явіўся. Дэўты, вядома, ведалі пра што быў той абрад, і таму не жадалі выконваць гэтае пажаданне.
    Нарэшце Вішвамітра спыніў абрад, ускочыў на ногі, пылаючы ад гневу.
    — Як асмельваюцца дэўты зневажаць мяне! Няўжо яны думаюць, што я не такі дужы, як яны?
    I на самай справе Вішвамітра меў мноства звышнатуральных сіл, і ён вырашыў скарыстаць сваю ўласную сілу, замест таго, каб прасіць аб чымсьці дэўтаў. Ён праспяваў мантру і штурхануў Трышанку наперад, і о цуд! Кароль паляцеў да нябёсаў нібыта ракета. Але дэўты не хацелі гэтага. Таму, як толькі ён дасягнуў варотаў нябёсаў, яны адштурхнулі яго назад, і кароль пачаў падаць на зямлю галавой уніз. Як толькі Трышанку апынуўся на сярэдзіне паміж небам і зямлёй, мудрэц падняў рукі і скамандаваў «стоп», і кароль адчуў, што плавае нібы шар.
    Тады Вішвамітра патрос кулакамі ў нябёсы і сказаў:
    — Я дам вам усім урок. Я зраблю новыя нябёсы для Трышанку. Я ствару новых дэўтаў, якія будуць там жыць, новую Індру, якая будзе там кіраваць, а другім дэўтам будзе забаронена паяўляцца ў тых нябёсах.
    Дэўты былі шакіраваны і напалоханы тым, што пачулі, таму што ведалі, што гэта не было пустой пагрозай, і што Вішвамітра сапраўды мог зрабіць тое, што абяцаў. Дэўты заспяшаліся ўніз, каб сустрэцца з мудрацом і прасіць яго, каб ён
    не спяшаўся выконваць сваю пагрозу. Урэшце рэшт мудрэц згадзіўся, але настаяў, каб Трышанку дазволілі быць там, дзе ён быў у той час — паміж небам і зямлёй. Мудрэц нават стварыў для яго некалькі сузор’яў. Дэўты далі згоду ставіцца да яго як да дэўта. Нават сёння, калі вы паглядзіце на заходнюю частку неба, вы ўбачыце сузор’е, у сярэдзіне яго ззяюць некалькі зорак пад назвай Трышанку.
    Харышчандра — праўдзівы
    ІЖ ©Ч, асля Трышанку каралём Айёдх’і стаў яго сын Харышчандра. Ён ' <йсС’ быў адным з высакародных каралёў Сур’я — Ванша. Ён быў смелым і моцным каралём, вядомым сваёй любоўю да праўды і сумленнасці. Пра яго гаварылі, што ён ніколі не адступаў ад свайго слова і заўсёды выконваў свае абяцанні, колькі б гэта яму не каштавала. На жаль, нягледзячы на тое, што ён быў цудоўным каралём, Харышчандру выпала пакутваць усё жыццё.
    Доўгі час у Харышчандры не было сыноў. Ён быў няшчасны таму, што ў трона не было наследнікаў. Ён маліўся богу мора Варуну. Варуна, задаволены адданасцю караля, выйшаў з акіяна і блаславіў караля.
    — У цябе будзе сын, але ж ты павінен будзеш прынесці яго ў ахвяру, як толькі ён падрасце.
    Праз год у каралевы Шайвы нарадзіўся сын. Гэта быў цудоўны хлопчык, і ўсе прыходзілі і захапляліся ім. Ягоная скура была белая як шоўк, шчокі чырвоныя, як ружы, вось і далі яму імя Рахіта, што азначае чырвоны. Кароль і кара-
    лева вельмі любілі сваё дзіця і не выпускалі яго з-пад увагі ні на хвіліну. Паступова Рахіта стаў больш сталы. Калі аднойчы кароль і каралева сядзелі ў палацы, з’явіўся Варуна і сказаў:
    — Я даў табе сына пры ўмове, што ты прынясеш яго ў ахвяру ў імя мяне. Час прыйшоў, і ты лепей рыхтуйся да ахвяравання.
    — Як! Няўжо час прыйшоў? — закрычаў кароль у горы.
    — О, не! — ускрыкнула каралева. He забірайце майго сына ад мяне.
    I яна павалілася да ног Варуны.
    Прыдворныя пачалі плакаць і маліць аб міласці, тады Варуна даў яшчэ нейкі час і пайшоў прэч.
    Ён зноў з’явіўся праз некалькі гадоў, і зноў кароль з каралевай малілі яго пакінуць ім сына і зноў Варуна паабяцаў неўзабаве вярнуцца.
    Неяк Рахіта пачуў, калі прыдворныя гаварылі шэптам, што кароль паабяцаў забіць свайго сына і прапанаваць яго як ахвяру Варуну.
    — Кароль ніколі не парушыць свайго абяцання і ці раней ці пазней ён прынясе ў ахвяру Рахіту, нават калі гэта разаб’е ягонае сэрца,— сказаў адзін з прыдворных.
    Маленькае сэрца Рахіты напоўнілася жахам, калі ён пачуў гэтыя словы. Ён не хацеў паміраць. Але што ён мог зрабіць? Такім чынам той жа ноччу, калі ўсе спалі, ён падняўся і пабег з дому. Кароль паслаў паўсюль людзей, каб знайсці хлопчыка, але яго нідзе не было.
    Неўзабаве, калі Варуна зноў прыйшоў за Рахітам, і калі яму сказалі, што прынц збег, ён вельмі раззлаваўся.
    — Пасля таго, як вы адсылалі мяне прэч столькі гадоў, вы зараз так смяецеся нада мной,— сказаў ён сурова,— за гэта я праклінаю
    цябе, і ты станеш ахвярай страшэннай хваробы з гэтага моманту.
    Як толькі гэтыя словы зляцелі з вуснаў Варуна, кароль быў разбіты загадкавай хваробай, якая прычыняла страшэнны боль. Лекары з усяго свету былі пакліканы каб вылечыць яго, але ніхто не мог нічога зрабіць, таму што ніхто не ведаў нават назвы гэтага захворвання. У адчаі кароль пагаварыў са сваім дарадчыкам, мудрым Васіштай, і мудрэц пачаў думаць аб тым, як можна ўціхамірыць Бога Варуну.
    — У Ведах адзначаецца, што вы маеце права купіць хлопчыка высокай касты і прынесці яго ў ахвяру замест свайго ўласнага сына. Толькі хто б пажадаў адмовіцца ад сына, каб потым яго прынеслі ў ахвяру?
    Але кароль накіраваў ганцоў ва ўсе канцы дзяржавы. I неўзабаве брамін прыйшоў да караля і сказаў:
    — У мяне шмат сыноў, і я хачу прапанаваць самага малодшага для ахвярапрынашэння, і такім чынам праклён з цябе сыйдзе.
    Кароль быў вельмі крануты адданасцю браміна, падзякаваў яму са слязамі ўдзячнасці. Нарэшце прыгатаванні да іа’ны пачалі вельмі сур’ёзна. Прысутнічалі ўсе мудрацы. Сына браміна, якому было толькі восем гадоў, памылі, апранулі ў дарагое адзенне. Але калі хлопчык зразумеў, што яго збіраюцца прынесці ў ахвяру, пачаў плакаць і маліць аб літасці.
    — Пашкадуйце мяне, дазвольце мне пайсці,— плакаў ён з болем і адчаем.
    Нарэшце Вішвамітра выйшаў з натоўпу і мякка загаварыў з маленькім хлопчыкам і параіў яму маліць Варуну аб дапамозе замест таго, каб плакаць. Хлопчык выцер слёзы і пачаў паліцца Варуну ад усяго сэрца. Варуна быў
    вельмі задаволены малітвай хлопчыка і з’явіўся як раз у той момант, калі хлопчыку амаль адсеклі галаву. Вялікі Варуна выхапіў сякеру з рук чалавека, які быў гатовы адсекчы галаву хлопчыку.
    — Спыніся! — сказаў Бог Акіяна.— Я задаволены адданасцю хлопчыка і я таксама вызваляю караля ад яго абяцання.
    Пачуўшы гэта ўсе прысутныя пачалі ўсхваляць Варуну, які блаславіў усіх і знік.
    Хвароба пакінула цела караля. Неўзабаве Рахіта вярнуўся дадому, і ўсе зажылі шчасліва.
    Аднойчы Васішта паспрачаўся з мудрым Вішвамітрай. У той дзень Вішвамітра расказваў Васішту, наколькі слабы чалавек.
    — Чалавек — эгаіст, ілжэц, не выконвае абяцанні, ашуквае, забівае, грашыць як толькі з’яўляецца магчымасць.
    На гэта Васішта адказаў:
    — Ты правы да пэўнай ступені, але ва ўсіх правілах ёсць выключэнні. У гэтым выпадку выключэннем з’яўляецца Харышчандра. Ён ніколі не рабіў таго, аб чым ты гаварыў.
    — He, з правілаў няма выключэнняў,— сказаў Вішвамітра раздражняючыся.— Калі штосьці здарыцца, ён будзе ілгаць, ашукваць, ці забярэ свае словы назад толькі каб выратаваць сябе.
    — Харышчандра ніколі не зможа зрабіць гэткія рэчы, нават каб выратаваць сваё асабістае жыццё,—адказаў упэўнена Васішта.
    Неўзабаве пасля таго, калі Вішвамітра наведаў караля, ён сказаў, што яго бацька Трышанку быў вельмі няўдзячны.
    — У мяне быў сапраўдны бой з дэўтамі, каб знайсці для яго месца на небе, але я пакуль не атрымаў нават ніводнай меднай манеты за маю працу,— сказаў мудрэц.
    Кароль пачаў раскайвацца, калі пачуў гэта і сказаў, што ён хоча заплаціць доўг свайго бацькі. Ён спытаў мудраца, што той хоча.
    — Я магу адмовіцца ад усяго, што маю. Ты нават можаш патрабаваць маё жыццё, і я з радасцю аддам яго за цябе.
    — Тваё жыццё нічога не значыць для мяне,— адказаў мудрэц.—Але ты можаш аддаць мне каралеўства і ўсё тое, чым ты валодаеш.
    — Добра,— адказаў кароль без сумнення.— 3 гэтага моманту ўсё належыць табе. Я пайду прэч з жонкай і сынам да Варанасі.
    Вішвамітра сказаў каралю, што той мог застацца ў палацы яшчэ на адзін дзень і пайшоў.
    Вельмі задуменны ішоў кароль у пакоі каралевы. Яму было цікава ведаць, як Шайва ўспрыме навіну. Яна была пашчотная, як кветка, бо ўсё жыццё жыла ў раскошы. Яна ніколі не адчувала ні цвёрдую зямлю пад нагамі, ні пякучае сонца на сваім твары. Яе рукі былі мяккія, нібыта пялёсткі кветак, і адзінае, што яна рабіла, былі гірлянды з кветак.
    Каралева была шакіравана, калі пачула, што ёй сказаў муж.
    — Куды мы пойдзем? Што мы будзем рабіць? — пытала Шайва ў роспачы.
    — Я меркаваў пайсці да Варанасі і знайсці нейкую работу для сябе,— сказаў Харышчандра.
    Ён спрабаваў неяк змякчыць удар і сказаў ёй, што яна магла б узяць Рахіту, паехаць да бацькоў і застацца з імі, пакуль ён зможа зарабіць нейкія грошы.
    — Ніколі! — адказала Шайва.— Як мог ты падумаць, што я пакіну цябе ў такі час?
    I вось, наступнай раніцай, да пачатку дня, Харышчандра, Шайва і Рахіта пакінулі палац і пайшлі. Яны знялі з сябе ўсе ўпрыгожванні,