• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    Ён даў браміну паесці, і, калі яны селі пагаварыць, ён спытаў яго:
    — А што далі табе феі на гэты раз?
    — На гэты раз яны далі мне вяроўку і кій! — адказаў звычайным голасам брамін, а сам агледзеў пакой сябра: цудоўная мэбля, дарагі дыван на падлозе, і ўсюды залаты арнамент. Брамін, вядома, здагадаўся, адкуль з’явілася ўсё гэта багацце. Ён зараз канчаткова пераканаўся, што яго сябар абрабаваў яго.
    — Дарагі сябар,— чаму ты не хочаш паглядзець на вяроўку і палку, якія мне далі феі? Адчыні маю торбу! Яны там!
    Хаця сябру браміна было не вельмі цікава, ён зрабіў тое, што сказаў брамін. Але як толькі ён развязаў торбу, з яе вылецела вяроўка, абкруцілася вакол яго з галавы да пятак. Кій тым часам пачаў лупцаваць яго па спіне. Сябар закрычаў ад болю. Ён прасіў браміна пашкадаваць яго. Але брамін не спяшаўся рабіць гэта. Ён з усмешкай назіраў, што рабілі цудоўныя рэчы, якія яму падарылі феі.
    — Сябар мой, ты, відаць, зрабіў нешта не так. Інакш гэтыя рэчы не паводзілі б сябе такім чынам.
    Тут яго сябар ва ўсім прызнаўся і паабяцаў вярнуць казла і цудоўны гаршчок, калі брамін выратуе яго. Тады брамін загадаў вяроўцы і кію спыніцца. У той жа момант вяроўка раскруцілася і вярнулася ў торбачку, за ёй туды накіраваўся і кій. Сябар браміна, яшчэ войкаючы ад болю, кінуўся за пакрадзенымі рэчамі. Калі брамін пераканаўся, што і казёл і гаршчок былі сапраўды чароўнымі, ён заспакоены накіраваўся дадому. Ягоная жонка вельмі ўзрадавалася, калі ўбачыла, што муж вярнуў свае рэчы і што яны былі чароўнымі.
    3 дапамогай казла — гэта значыць з кавалачкамі золата, якія ён выкідваў — брамін і ягоная жонка неўзабаве сталі вельмі багатымі. Яны купілі вялікі дом, з дарагой мэбляй, з залатым арнаментам. 3 дапамогай чароўнага гаршчка ў іх заўсёды была смачная ежа. Так яны жылі шчасліва да канца сваіх дзён і ніколі больш не спатрэбіліся ім вяроўка і кій.
    		  Жывая	лялька
    ылі-былі чацвёра сяброў — цясляр, ювелір, кравец і брамін. Вы"	рашылі яны паехаць у далёкія
    краіны, каб знайсці шчасце. I вось аднойчы яны выправіліся ў дарогу, і кожны ўзяў з сабой той інструмент, які быў неабходны ў ягонай працы. Ішлі яны ўвесь дзень, і калі змрок апусціўся на зямлю, вырашылі правесці ноч каля калодзежу. Яны павячэралі і ляглі спаць. Але раптам ювелір ускочыў, спалохаўшыся за золата, якое было разам з ім.
    — Сябры,— сказаў ён,— гэта глухая мясціна, і мне здаецца, што мы павінны па чарзе вартаваць свой скарб. Інакш для злодзеяў будзе цудоўная магчымасць абрабаваць нас, пакуль мы спім.
    — Добрая думка! — згадзіўся цясляр.
    — Слушная думка! — таксама згадзіліся брамін і кравец.
    Брамін дадаў:
    — Мы падзелім ноч на чатыры роўныя часткі і кінем жэрабя, каму і калі стаяць на варце.
    Усе згадзіліся, і яны кінулі жэрабя. Атрымалася, што цясляр будзе вартаваць першым.
    Пакуль астатнія спалі, ён сеў пад дрэвам, каб вартаваць іх. А паколькі сябры ішлі ўвесь дзень, неўзабаве цясляр пачаў драмаць. Баючыся, што ён засне, цясляр вырашыў заняць сябе чымсьці. Ён дастаў з торбы ўсе свае інструменты, адсек ад дрэва вялікі кругляк і пачаў рабіць ляльку. Ён пілаваў, грукаў малатком, забіваў цвікі. I ўрэшце-рэшт, калі час яго дзяжурства падышоў да канца, лялька была гатова.
    Цясляр разбудзіў краўца, каб заняць яго месца, таму што зараз была чарга краўца заступаць на варту. Калі кравец заняў свой пост, цясляр папрасіў прыглядаць і за лялькай, а сам хутка заснуў. Кравец, застаўшыся сам-насам, пачаў разглядаць ляльку. Яму падалося, што яна была зроблена сапраўды выключна добра. I тады ён дастаў з торбы свае інструменты і пачаў выкройваць і шыць. I да заканчэння часу яго варты лялька была сапраўды прыгожа апранута, і, быццам бы чакала да сябе ўвагі ювеліра, які быў трэцім у чарзе вартаваць.
    Калі ювелір убачыў прыгожую, хораша апранутую ляльку, ён вырашыў зрабіць яе яшчэ больш прыгожай, упрыгожыў яе вытанчанымі ўпрыгожваннямі. 3 таго золата, якое было пры ім, ювелір пачаў рабіць бранзалеты, каралі і завушніцы. Калі ўсё было гатова, ён адзеў іх на ляльку. А тут падыйшла чарга браміна стаць на варту. Калі ён сеў пад дрэва, то раптам заўважыў побач з сабой прыгожую дзяўчыну. Упэўнены, што гэта яму толькі здаецца, ён пацёр вочы. Але хутка пераканаўся, што гэта была лялька. Ён быў так захоплены яе прыгажосцю, што вырашыў удыхнуць у яе жыццё.
    Брамін пачаў чытаць мантры і акрапіў яе вадой. Ён аддана маліўся, пакуль нарэшце ляль-
    ка не ажыла. Зараз гэта была жывая дзяўчына, якая магла хадзіць, гаварыць.
    Калі ўсе астатнія сябры прачнуліся, яны са здзіўленнем убачылі прыгожую дзяўчыну. I калі яны глядзелі на яе, у кожнага была ў галаве адна адзіная думка: ажаніцца з ёй. Усе пачалі сварыцца, нават брамін пачаў марыць аб гэткай жонцы.
    — Менавіта я зрабіў яе! — сцвярджаў цясляр.— Таму толькі я маю права ажаніцца з ёй.
    — Але я апрануў яе,— заўважыў кравец.— Гэта дае мне права ажаніцца з ёй таксама.
    — А як наконт мяне? — уставіў слова ювелір.— Безумоўна ўсе гэтыя залатыя ўпрыгожванні даюць мне права быць яе мужам.
    — Так, так,— згадзіўся брамін.— Але толькі я адзін даў ёй жыццё. Таму толькі я маю права ажаніцца з ёй.
    Канешне гэтая спрэчка не вырашыла ўсёй справы, таму што кожны быў усё болей поўны рашучасці стаць мужам прыгажуні. Урэшце рэшт яны вырашылі пайсці ў вёску і прасіць парады ў старэйшыны.
    Усе чацвёра заспяшаліся дадому, і неўзабаве старэйшына слухаў усю гісторыю. Калі кожны сказаў сваю прамову, старэйшына вырашыў:
    — Паколькі цясляр зрабіў дзяўчыну, а брамін даў ёй жыццё, ні адзін з іх не мае права ажаніцца з ёй, бо кожны выконваў ролю бацькі. Паколькі кравец зрабіў для яе адзежу, ён таксама не можа ажаніцца, таму што адпаведна звычаям на вяселлі толькі мае права прыносіць адзежу для маладой. Аднак толькі жаніх дорыць маладой аздабленне, такім чынам ювелір мае права стаць мужам прыгажуні.
    Пачуўшы гэта ювелір вельмі ўзрадаваўся. Астатнім жа нічога не заставалася рабіць, як згадзіцца. Пакідаючы ювеліра, які збіраўся ажаніцца з дзяўчынай, сябры вырашылі ніколі не адпраўляцца разам шукаць шчасце.
    Тыгр прынц
    нейкім лесе, у нейкім каралеўстве жыў тыгр. Тыгр, які не быў сапраўдным тыграм. У параўнанні з іншымі тыграмі гэты быў значна дужэйшы, больш люты. I сапраўды, гэты тыгр быў такі вялізны і магутны, што ўсе звяры баяліся яго. Відаць таму гэты тыгр быў царом у лесе. Калі ён роў, лес хістаўся, а рык яго было чуваць на некалькі міль навокал.
    3 часам і людзі каралеўства таксама пачалі баяцца яго. Таму што ўсе заўважылі, што калі хтосьці заходзіў аднойчы ў лес, назад ужо не вяртаўся: тыгр нападаў на сваю ахвяру і з’ядаў яе. Людзі баяліся нават хадзіць каля лесу. Некалькі смельчакоў спрабавалі злавіць звера, але нічога ў іх не атрымалася, тыгр знішчыў і іх таксама.
    Неўзабаве страх людзей стаў такім вялікім, што кароль зразумеў, што трэба штосьці рабіць. Па сакрэту кажучы, сам кароль тросся ад галавы да пятак, калі чуў рык тыгра. Ён часта думаў, калі ж тыгр з’есць і каго, таму што яго палац знаходзіўся якраз каля лесу.
    У караля была дачка, якая была не толькі прыгожая, але разумная і смелая. Прынцэсса была ў тым узросце, калі кароль пачаў шукаць жаніхоў для яе.
    — 3 кім хацела б ты ажаніцца, маё дзіця? — спытаў яе аднойчы кароль. Гарэзлівы аганёк мільгануў у вачах прынцэсы:
    — Бацька, той стане маім мужам, хто жывым зловіць тыгра.
    — Ты, відаць, жартуеш, дзіця маё,— ускрыкнуў кароль.
    Але ж прынцэса пацвердзіла сваё рашэнне.
    — Добра, рабі, як хочаш,— пагадзіўся кароль.
    Неўзабаве па ўсёй краіне стала вядома, што кароль аддасць руку дачкі таму, хто зловіць тыгра жывым і прывядзе яго ў палац. Гэтая вестка абляцела суседнія каралеўствы таксама. Аказалася, што многія зацікавіліся прапановай караля. Маладых людзей прыцягвала не толькі магчымасць стаць прыёмным сынам караля, а прыгажосць і мудрасць прынцэсы. Тым часам мноства маладых людзей накіраваліся ў палац, каб зазнаць шчасце. Яны прыйшлі з вяроўкамі, бусакамі, смела і мужна ўвайшлі ў лес, каб злавіць тыгра. Але, о божа, ні адзін з іх не вярнуўся! Тыгр задраў іх усіх — аднаго за адным.
    Як і чакалася, жах караля дасягнуў такой кропкі, што кароль амаль што з’ехаў з глузду. Ён нават не ведаў, што рабіць. На шчасце аднойчы раніцай прыйшлі звесткі аб прыбыцці прынца з суседняга каралеўства. Спадзеючыся, што, магчыма, гэтаму прынцу пашанцуе, кароль прыклаў усе сілы, каб аказаць прынцу сапраўдны каралеўскі прыём. Вуліцы сталіцы былі ўпрыгожаны ў гонар прынца, вялізныя натоўпы людзей збіраліся па вуліцах, каб вітаць яго.
    Аднак, калі ён паявіўся ў горадзе, з усёй каралеўскай пыхай, людзі былі здзіўлены. А бы-
    лі здзіўлены тым, што прынц не толькі брыдкі, але і вельмі ўкормлены і бясформенны. Яго вялізны жывот выгінаўся наперад, ногі яго былі быццам бы падушкі, а галава была такая маленькая, што ва ўсім яго выглядзе была яўная супярэчнасць.
    А калі прынц сышоў на зямлю і людзі ўбачылі яго нязграбную паходку, яны засумняваліся, ці зможа такі чалавек злавіць нават смаўжа, не гаворачы ўжо пра тыгра! I наогул гэты прынц выклікаў ва ўсіх толькі рогат.
    Але ж прынц ведаў, як да яго ставіліся людзі, і імкнуўся не звяртаць на гэта ўвагі. Пасля сустрэчы з каралём і пасля кароткага адпачынку ён накіраваўся ў лес на пошукі тыгра.
    Натуральна, што неўзабаве, паколькі прынц не мог ні хадзіць, ні бегаць, тыгр вельмі хутка злавіў яго і з’еў. Ці таму што прынц быў вельмі смачны, ці ад таго, што яго было вельмі шмат, тыгру захацелася спаць. Ён пайшоў у цень аднаго з дрэў і заснуў.
    — Тыгр спаў так доўга і так глыбока, што звяры пачалі гадаць, што здарылася. Яны назіралі за тыграм і вырашылі, што ён памёр.
    Тым часам у палацы зразумелі, што здарылася з прынцам. J вядома усім было вельмі шкада прынца, а яшчэ больш было шкада сябе. Кароль адчуваў сябе горш за ўсіх, таму што ён ужо знаходзіўся ў стане поўнай безвыходнасці.
    — Бацька! — сказала прынцэса,— я не магу бачыць тваё гора. Дазволь мне пайсці! Я абяцаю злавіць тыгра для цябе!
    — Ты звар’яцела! — закрычаў кароль.— Самыя смелыя малайцы не здолелі злавіць тыгра, а ты спадзяешся, што зробіш гэта? Ды ён з’есць цябе за некалькі хвілінак!
    Але прынцэса была смелая дзяўчына, і ніхто не мог пераканаць яе ў адваротным. У рэшце рэшт кароль даў згоду. Са слязамі на вачах кароль глядзеў, як дачка збіраецца ў дарогу.