• Часопісы
  • Індыйскія казкі

    Індыйскія казкі

    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 191с.
    Мінск 1998
    55.88 МБ
    А ў гэты час ішла побач царская прыслуга, садоўніца Бхавані. Пачула яна сваё імя разам з апошнімі словамі брахмана і спынілася, як аслупянелая. Потым пабегла да брахмана, кінулася да яго ў ногі і запрычытала:
    — Пашкадуй! Пашкадуй мяне, шаноўны пандзіт! Гэта я ўкрала каралі царэўны!
    У брахмана адразу адлегла ад сэрца. Напусціў ён на сябе важны выгляд і сказаў:
    — А чым жа я магу табе дапамагчы? Цар загадаў мне абавязкова адшукаць каралі.
    — Злітуйся, шаноўны пандзіт! Вярну я каралі! Куды скажаш, туды і прынясу. Толькі выратуй мяне, не губі!
    — Добра,— адказаў брахман.— Пакладзі каралі ў гаршчок і кінь у сажалку ў царскім садзе.
    Садоўніца Бхавані так і зрабіла. На другі дзень устаў брахман, нацёр сябе духмянасцю, выпісаў на целе сандалавым парашком імя бога Рашы і намаляваў на ілбе трохзубец. Потым ухутаў плечы накідкай, на якой таксама паўсюдна было накрэслена імя Рашы, загадаў несці за сабой цэлы стос кніг і накіраваўся ў палац. Сеў ён там на відным месцы і цэлы дзень пера-
    гортваў і чытаў свае кнігі. Нарэшце важна сказаў:
    — Ну вось, ведаю я цяпер, дзе каралі. Шукайце ў царскім садзе, на дне сажалкі.
    Цар адразу ж паслаў да сажалкі ныральшчыкаў. Неўзабаве выцягнулі яны з вады гаршчок, а ў ім — каралі! Назначыў цар брахмана прыдворным мудрацом і адарыў яго незлічонымі багаццямі.
    1 Ш^ЕЙКЬМ I ~8У
    ....	..... Падарунак багоў
    ыў калісьці ў хаціне брамін (OjRMkwffi 3 жонкай. Яны былі вельмі бед—'	ныя, таму што брамін быў хворы
    і не мог працаваць на полі. Больш таго, ён не ведаў ніякага рамяства і сёе-тое зарабіць таксама не мог. Аднойчы, раззлаваўшыся, жонка назвала яго гультаём. Брамін вельмі пакрыўдзіўся і вырашыў пайсці з дому, каб зарабіць дзенебудзь на кавалак хлеба. Ён загадаў жонцы, каб яна падрыхтавала яму ў дарогу сапраўдных салодкіх ладусаў.
    Але жонка, замест таго, каб узрадавацца, раззлавалася яшчэ больш:
    — Паглядзіце на яго! Яму трэба напячы ладусаў! А як гэта ты сабе ўяўляеш? Як іх напячы без мукі і цукру? Ды і грошай у хаце таксама няма! Яна пайшла на кухню, узяла
    попелу і зрабіла з яго ладусы і паклала ўсё мужу ў торбу.
    — Вось,— сказала яна.— Я жадаю табе ўдачы! Спадзяюся, што гэтыя ладусы дадуць табе сілу, каб ты мог працаваць!
    Раніцай наступнага дня брамін адправіўся ў дарогу. Доўга ён ішоў. Апоўдні, калі сонца пачало прыпякаць усё мацней і мацней, ён стаміўся зусім і захацеў есці. Ён паспешліва сеў пад дрэва, якое стаяла каля дарогі, адпачыў крыху і адправіў у рот адзін з ладусаў, якія жонка дала яму ў дарогу. I ў гэты ж момант ён адчуў смак попелу і яму стала вельмі дрэнна. Ён прахапіўся і неўзабаве быў каля ручая, дзе спаласнуў рот. Пасля гэтага ён адчуў сябе лепш і вярнуўшыся пад дрэва, сеў і пачаў маліцца.
    Брамін маліў Бога, каб ён паверыў яму, што ён пакутвае. Ён прасіў у Бога ежы, якую-небудзь работу, каб пракарміць сям’ю. Ён маліўся так упарта, што Бог Шыва і яго жонка Парваці, пашкадавалі яго, з’явіліся перад ім. Брамін, вядома, вельмі здзівіўся, калі ўбачыў двух багоў. Ён тут жа паваліўся тварам уніз, пачаў прасіць іх, каб яны даравалі яму ягоныя грахі. Але Бог Шыва ўсміхнуўся. У руцэ ён трымаў торбачку. Ён падаў яе браміну і сказаў:
    — О Брамін! Я задаволены табой і таму вырашыў адказаць на твае малітвы. Трымай гэтую торбачку, і ты ніколі не будзеш ведаць беднасці!
    Трасучыся ад жаху і хвалявання, брамін узяў торбу. Калі Бог Шыва і яго жонка Парваці зніклі, ён зазірнуў у яе, але там нічога не было. Яго гэта здзівіла і ён запусціў руку ў торбу, каб яшчэ раз пераканацца, што там нічога няма. На яго велізарнае здзіўленне ён адчуў чатыры ладусы. А паколькі ён быў вельмі галодны, ён узяў
    адзін з іх і пачаў есці. Якія ж яны былі смачныя! Вельмі хутка ён з’еў усе чатыры ладусы. Але ж калі ён зноў апусціў руку ў торбачку, ён знайшоў там яшчэ чатыры ладусы. Тады ён зразумеў, што сказаў яму Бог Шыва: ягоная торбачка была чароўная. У ёй заўсёды будуць чатыры ладусы, колькі б ён іх не з’еў. Радасць браміна не ведала межаў. Зараз ён мог вяртацца дадому, і ягоная жонка не асмеліцца лаяць яго. Думаючы аб гэтым, ён накіраваўся дадому. Па дарозе дадому ён спыніўся ў доме сваёй цешчы. Хаця ён не падабаўся ёй за тое, што не мог пракарміць яе дачку, яна прыняла яго і дала яму есці. Потым павяла яго ў пакой, дзе ён мог класціся спаць. Аднак цешча браміна была вельмі цікаўная. Яна заўважыла торбачку, якая была ў браміна, і ёй захацелася даведацца, што было ў ёй. I як толькі брамін заснуў, яна зазірнула ў торбачку і ўбачыла там чатыры ладусы і з’ела адзін з іх. Гэта ўбачыў яе старэйшы сын і запатрабаваў ладус таксама. Яна дала яму адзін, але калі ён пачаў есці, увайшлі яе дочкі-блізняткі і таксама папрасілі, каб іх пачаставалі ладусамі. Так з торбачкі зніклі два апошнія ладусы. Зараз, калі ў торбачцы нічога не засталося, яна спадзявалася, што больш ніхто не запатрабуе ладусаў. Але ж, на вялікі жаль, у гэты момант з’явіўся яе малодшы сын, які, калі ўбачыў, што ўсе ядуць ладусы, запатрабаваў, каб яму далі ладус таксама.
    — Ужо нічога няма. Ты спазніўся — сказала яму маці. Але хлопчык не верыў, што нічога не засталося, і, каб пераканаць яго, маці паказала яму торбу. I якое ж было яе здзіўленне, калі яна зноў знайшла ў торбачцы яшчэ чатыры ладусы! Яна дала адзін ладус свайму малодшаму сыну і зразумела, што торба чароўная. Яна ўзяла
    астатнія тры ладусы, тады ў торбачцы зноў паявіліся чатыры ладусы. Тады яна пачала збіраць ладусы як толькі яны з’яўляліся ў торбачцы. Гэтак яна ўсю ноч складвала ладусы ва ўсе талеркі, ва ўвесь посуд у хаце.
    Раніцой, калі брамін прачнуўся, ён убачыў, што ўвесь дом быў запоўнены ладусамі. Было няцяжка здагадацца, адкуль яны з’явіліся. I, вядома, гэта была справа яго цікаўнай цешчы. Брамін нічога не сказаў нават тады, калі яму далі паесці тыя ж самыя ладусы. Потым ён развітаўся з ёю і зноў пусціўся ў дарогу і быў дома завідна.
    Жонка сустрэла яго не так, як праводзіла з дому, яна цёпла сустрэла яго і вельмі ўзрадавалася што бачыць зноў. I яшчэ болып узрадавалася, калі ён паказаў ёй торбачку і расказаў пра цуд.
    — Бог Шыва быў добры да нас! — сказала яна, калі брамін скончыў свой расказ.— Наша будучыня будзе добрай, дарагі муж! Мы адкрыем магазін ладусаў.
    Зусім не вагаючыся, яна зараз жа ўзялася за работу. Вугал іх хаціны яна ператварыла ў краму, напаўняючы яе ладусамі. Потым яна пайшла да суседзяў, каб расказаць пра ўсё. I калі тыя прыйшлі, каб пакаштаваць ладусы, то аказалася, што яны былі вельмі смачныя. Хутка ўсе ведалі пра смачныя ладусы, і ў іх паявілася многа пакупнікоў.
    Пакуль у мужа з жонкай грошай было не так многа, яны не маглі адкрыць сапраўдную краму. Але вельмі хутка яны здолелі купіць вялікі дом з усялякімі выгодамі.
    Аднак па меры таго як слава аб іх, як лепшых пекарах ладусаў, пашыралася, стала немаг-
    чыма трымаць у сакрэце праўду пра цудоўную торбачку.
    I неўзабаве людзі сталі штосьці падазраваць, таму што ні брамін, ні яго жонка ніколі не куплялі муку і цукар, каб прыгатаваць ладусы. Ніхто таксама не бачыў, каб яны рабілі ладусы. Хтосьці падглядзеў і праўду пачулі ўсе. Пра цудоўную торбачку ведаў амаль кожны чалавек, нават кароль, які запрасіў браміна да двара, каб прадэманстраваць цуды торбачкі.
    У той дзень, калі брамін прыйшоў да караля і яго двара, ён убачыў, што прыйшло шмат народу. Калі кароль паклікаў яго, ён пачаў выцягваць ладусы з торбачкі. Ладусаў станавілася ўсё больш і больш, і людзі здзіўляліся ўсё болып і больш. Потым усе сказалі, што гэта былі самыя смачныя ва ўсім свеце ладусы.
    Але ж кароль быў зайздроснікам. Яму захацелася завалодаць торбачкай. Ён загадаў, каб адзін з яго слуг падмяніў цудоўную торбачку на звычайную, калі брамін не будзе глядзець у той бок. Гэта і было зроблена. Слуга быў вельмі разумны і паклаў у звычайную торбачку чатары ладусы. Таму калі брамін пайшоў дадому і ўбачыў як заўсёды чатыры ладусы ў торбачцы, ён нічога не западозрыў. Аднак, калі ён прыйшоў дадому і ўзяў ладусы, праўда адкрылася. Новыя ладусы не паяўляліся.
    — Гэта кароль украў маю цудоўную торбачку,— сказаў брамін жонцы. — Што мы будзем рабіць?
    — А што мы можам зрабіць? — адказала жонка.— Ён жа кароль гэтай краіны. У нас няма сілы супраць яго.
    Такім чынам брамін і яго жонка аказаліся ў безнадзейным становішчы. Яшчэ больш усё аказалася безнадзейным, калі ўвесь запас ладу-
    саў скончыўся і ім прыйшлося зачыняць сваю краму. Неўзабаве яны зноў сталі бедныя і зноў пачалі галадаць.
    У поўным адчаі брамін пайшоў зноў да таго ж самага дрэва, дзе ён аднойчы сядзеў і пачаў маліцца. I яму пашчасціла: Бог Шыва і яго жонка Парваці зноў з’явіліся перад ім. Вялікі Шыва ўважліва слухаў усё, што яму расказваў брамін. Тады ён яшчэ раз даў браміну цудоўную торбачку з ладусамі.
    — На гэты раз, о брамін,— сказаў Шыва,— у цябе не будзе ніякіх праблем. Ніхто не адважыцца ўкрасці тваю торбачку.
    Брамін падзякаваў Богу Шыве і яго жонцы Парваці, і, калі яны зніклі, пайшоў дадому з новай цудоўнай торбачкай. I зноў, на шляху дадому ён правёў ноч у сваёй цешчы. Як толькі ён лёг спаць, яна падляцела да торбачкі, каб паглядзець, што ў ёй. Яна спадзявалася знайсці там ладусы.
    Але ж замест гэтага, калі яна адкрыла торбачку, з яе выскачыў вялікі пацук і пабег па падлозе. Пацукі выбягалі з торбачкі сотнямі і неўзабаве ўся сям’я прачнулася, таму што ўсе пачалі крычаць, калі ўбачылі пацукоў. Гэты шум разбудзіў браміна і ён убачыў, што яго цешча горка плача.
    — Трымай сваю торбу і ідзі прэч! — маліла яна яго.— Торба напоўніла хату пацукамі.
    Хоць і была яшчэ ноч, брамін узяў сваю торбачку і пайшоў дадому. Ён быў вельмі задаволены, што яго цешча была пакарана за сваю цікаўнасць. Зараз ён таксама дакладна зразумеў, што меў на ўвазе Бог Шыва, калі сказаў, што ніхто не рызыкне ўзяць яго торбачку. Калі брамін прыйшоў дадому, ён убачыў, што яго жонка зусім знясілела ад голаду. Але потым, калі ён
    усё ёй расказаў і пакарміў яе, ёй стала значна лепш. Зараз яны зноў пачалі думаць, як ім зноў наладзіць справу. Але на гэты раз аказалася, што ладусы з торбы можа даставаць толькі брамін, бо калі яго жонка паспрабавала зрабіць гэта з яе выскоквалі вялікія пацукі. Але з часам усё наладзілася, яны зноў сталі багатымі, зноў адчынілі краму і зноў сталі вядомымі, дзякуючы смачным ладусам.