Ісусавы вучні  Леангард Франк

Ісусавы вучні

Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
47.74 МБ
БІБЛІЯТЭКА ЗАМЕЖНАЙ ПРОЗЫ
Аеангард Франк
ІСУСАВЫ ВУЧНІ
Раман
Мінск «Мастацкая літаратура» 1989
ББК 84.4Г
Ф83
Серыя заснавана ў 1983 г.
Рэдкалегія:
Серафім Андраюк, Янка Брыль, Іван Навуменка, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка
Пераклалі з нямецкай мовы Гундула і Уладзімір Чапегі
Прадмова Уладзіміра Чапегі
Пераклад зроблены з выдання:
Frank L. Die Junger Jesu: Roman.— Berlin: Aufbau-Verlag, 1961.— 322 S.
Роман ппсателя нз ФРГ Леонгарда Франка (1882— 1961) — одно нз первых европейскнх пронзведеннй об угрозе реваншнзма в ФРГ. Пронзведенне резкой антнфашнстской направленностн.
4703010100—054
ФМ 302(03)—89	168—88
ISBN 5-340-00174-1 (беларус.)
Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1989.
КАБ ЧАЛАВЕК АСТАВАЎСЯ ЧАЛАВЕКАМ
Ёсць літаратуры, якія добра вядомыя беларускаму чытачу. Да іх ліку, безумоўна, належыць і нямецкая літаратура. Кожны адукаваны чалавек знаёмы з творчасцю Ё. В. Гётэ, Г. Гейнэ, Ф. Шылера, Т. Мана, Г. Зэгерс, Г. Бёля. Ёсць, аднак, нямецкія пісьменнікі, без якіх проста нельга ўявіць сабе развіцця нямецкай літаратуры, але якіх або зусім не перакладалі на беларускую мову, або перакладалі вельмі мала. Адным з такіх пісьменнікаў з’яўляецца Леангард Франк, пісьменнік спецыфічна нямецкі, аўтар шырокавядомых у Германіі і за яе межамі раманаў, аповесцей, апавяданняў і п’ес, у якіх яскрава адлюстроўваецца складаная гісторыя Германіі канца дзевятнаццатага — першай паловы дваццатага стагоддзяў.
Леангард Франк нарадзіўся 4 верасня 1882 года ў Баварыі, у горадзе Вюрцбургу, у сям’і сталяра. Беднае дзяцінства пакінула бязрадасны след у памяці пісьменніка. Бацька яго ледзь зводзіў канцы з канцамі. У народнай школе, куды Франк хадзіў да трынаццаці гадоў, ён ведаў адно здзекі і знявагу і таму быў іпчыра рады, калі пасля муіптроўкі ў школе пайшоў вучыцца на слесара. Але і тут яго напаткала расчараванне: майстар, у якога ён вучыўся, быў не лепшы, чым настаўнікі ў школе. Пачынаецца нялёгкае жыццё «ў людзях». Жыццёвы вопыт Франк набывае, працуючы піафёрам, санітарам, маляром, рабочым на фабрыцы, часта галадае, але не губляе надзеі на лепшае будучае. Зарабіўшы шэсцьдзесят марак, ён у 1904 годзе пераязджае ў Мюнхен і пачынае наведваць мастацкую школу, каб стаць графікам.
Гады жыцця ў Мюнхене зрабілі вялікі ўплыў на будучага пісьменніка. На пачатак дваццатага стагоддзя Мюнхен быў адным з цэнтраў, куды з’язджаліся вядомыя нямецкія і замежныя пісьменнікі і мастакі. У горадзе існавала моцная
сацыял-дэмакратычная арганізацыя, і невыпадкова, што меецам друкавання газеты «Нскра» быў абраны менавіта Мюнхен. 3 уласнага прызнання пісьменніка, ён тут навучыўся працаваць, прайшоў свае універсітэты. У Мюнхене ў 1913 годзе выходзіць альбом яго каляровых літаграфій, які карыстаецца поспехам. Але мастаком Франк не стаў. 3 1910 года ён жыве ў Берліне, сталіцы Германскай імперыі, дзе ў яго выспявае задума выказаць перажытае ім на паперы. Першае апавяданне Л. Франка «Капялюш», навеянае смерцю блізкага сябра — пісьменніка Г. Гейма, з’явілася ў 1912 годзе ў часопісе «Пан». У трыццаць гадоў ён піша свой першы раман «Шайка разбойнікаў» — пра вільгельмаўскую Германію канца дзевятнаццатага стагоддзя. Раман — адзін з самых значных твораў, што з’явіліся ў краіне перад першаю сусветнаю вайною,— чытаюць не толькі немцы, ён набывае вядомасць і за мяжой, і ў 1914 годзе Франку прысуджваюць за яго прэмію імя Фантанэ *. Пісьменнік раптам робіцца адным з самых вядомых аўтараў у Германіі.
Калі пачынаецца першая сусветная вайна, Франк адкрыта выступае супраць яе і вымушаны ў 1915 годзе ўцякаць у нейтральную Швейцарыю. Там ён знаёміцца з марксізмам, а знаходзячыся ў Цюрыху, не раз сустракаецца з У. I. Леніным. Увесь час ён змагаецца з вайною, піша ў эміграцыі аповесць «Прычына» і шэраг апавяданняў, якія ў 1917 годзе выйшлі асобнаю кніжкаю пад назваю «Чалавек добры». У ёй ён пратэстуе супраць імперыялістычнай бойні, шавінізму, заклікае да змен у жыцці, да рэвалюцыі. Антываеннае гучанне гэтай кніжкі добра зразумелі на радзіме Франка, і яна была забаронена цэнзураю. Шсьменнік нелегальна перапраўляе свой твор у Германію, і сацыял-дэмакраты паўмільённым тыражом друкуюць яго на газетнай паперы і распаўсюджваюць на фронце сярод салдат.
Лістападаўская рэвалюцыя 1918 года адкрыла Л. Франку дарогу дадому. У Мюнхене на яго вачах адбываюцца рэвалюцыйныя падзеі. Пазней ён пераязджае ў Берлін. Настае час плённай працы. Ён піша працяг «Шайкі разбойнікаў» — «Аксанфурцкі мужчынскі квартэт» і «Трое з трох мільё-
1	Тэадар Фантанэ (1819—1898) — вядомы нямецкі пісьменнік і крытык, аўтар раманаў, вершаў і балад.
наў», дзе паказвае герояў свайго першага рамана дарослымі, у новых гістарычных умовах, стварае шэраг раманаў, аповесцей і апавяданняў — «Карл і Ганна», «Бюргер», «Брат і сястра», «У апошнім вагоне» і іншыя.
У дваццатыя гады Л. Франк зблізіўся з камуністамі, хоць ён ніколі не быў членам кампартыі. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў яго творах «Бюргер» і «Кар’ерыст», дзе аўтар — праўда, крыху прамалінейна — заклікае да сацыялістычных перамен. Т. Ман неяк сказаў пра Л. Франка, што ён «сацыяліст па сваіх палітычных перакананнях і прыхільнік Расіі». У 1921 годзе Л. Франк становіцца членам цэнтральнага праўлення Камітэта «Рабочая дапамога Савецкай Расіі», створанага па ініцыятыве КПГ, уваходзіць у аб’яднанне левых пісьменнікаў «Група 1925». I таму нядзіўна, што ў фашысцкай газеце «Фёлькішэр бэабахтэр» з’явіўся артыкул з лаянкай і пагрозамі пісьменніку.
3 1933 па 1950 гады Франк зноў у эміграцыі. Чалавеку, які выступае супраць імперыялістычнай вайны, у фашысцкай Германіі няма месца. Яго кніжкі паляць на агні, а самога пазбаўляюць германскага грамадзянства. Пісьменнік знаходзіць сабе прытулак епачатку ў Швейцарыі, потым едзе ў Англію, а адтуль у Францыю. У Францыі яго застае вайна. Пры набліжэнні нямецкіх войск пяцідзесяцівасьмігадоваму Франку з вялікімі цяжкасцямі і прыгодамі ўдаецца ўцячы цераз Іспанію і Партугалію ў Злучаныя Штаты Амерыкі. У другой эміграцыі ён піша раманы «Спадарожнікі мараў», «Матыльда», «Ісусавы вучні». Вымушанае расставанне з радзімай зацягнулася на семнаццаць гадоў, і толькі ў 1950 годзе Франк вяртаецца з эміграцыі ў Германію, наведвае свой родны Вюрцбург, але з-за варожасці мясцовых улад не астаецца жыць у ім, а пераязджае ў Мюнхен. Г. Бёль так пісаў пра жыццё Франка ў Заходняй Германіі: «Лёс Франка адлюстроўвае трагедыю нямецкіх пісьменнікаўэмігрантаў, якія ў 1933 годзе пакінулі Германію, а калі вярнуліся, то не знайшлі яе такою, якою яна была раней».
Фашысцкая спадчына дае сябе знаць. Калі Франк, вяртаючыся на радзіму, заходзіць у першым нямецкім горадзе — Ахене — ў кнігарню, то не знаходзіць там сваіх кніжак, а крамнік нават ніколі не чуў яго прозвішча. У Вюрцбургу пра яго маўчаць газеты і радыё, а п’еса пісьменніка
«Карл і Ганна», якую мясцовы тэатр хацеў паставіць на яго ўшанаванне, пад націскам рэакцыі забаронена. Творы Л. Франка выдаюцца ў ФРГ малымі тыражамі. «На мяне наводзяць паклёп,— з горыччу гаворыць пісьменнік,— маіх кніжак не выстаўляюць у вітрынах, іначай кажучы, поўнасцю замоўчваюць».
Хоць Франк і жыў у Заходняй Германіі, але яму была бліжэй першая дзяржава рабочых і сялян на нямецкай зямлі — Германская Дэмакратычная Рэспубліка. У 1954 годзе ён наведвае Берлін. У ГДР яму надаюць званне ганаровага доктара філасофіі Берлінскага універсітэта імя Гумбальта, прысуджваюць Нацыянальную прэмію першага класа, выбіраюць членам-карэспандэнтам Германскай акадэміі мастацтваў, куды пасля смерці Франк завяшчае перадаць свой архіў. Шануюць Л. Франка і ў Савецкім Саюзе. Амаль усе творы пісьменніка перакладзены на рускую мову. У 1955 годзе збылася яго даўняя мара — ён наведвае СССР.
У апошнія гады жыцця Франк піша аўтабіяграфічны раман «Злева, дзе сэрца». У ім ён на шырокім фоне жыцця Германіі паказвае асабісты лёс, лёс нямецкага інтэлігента, чыё сэрца заўсёды білася злева, Памёр Леангард Франк 18 жніўня 1961 года ў Мюнхене.
Імя Л. Франка з поўным правам стаіць у адным шэрагу з імёнамі такіх вядомых нямецкіх пісьменнікаў, як Т. і Г. Маны, Г. Гесэ, А. Цвейг, Г. Зэгерс, Б. Брэхт, Л. Фейхтвангер, Ё. Р. Бехер. Як і яны, ён ніколі не стаяў у баку ад жыцця, заклікаў да барацьбы супраць фапіызму — Bopa­ra як нямецкага, так і другіх народаў свету.
Творчасці Франка характэрна браць пэўны тып чалавека і ставіць яго ў розныя жыццёвыя абставіны. Ён ахвотна пераносіць некаторыя вобразы з кніжкі ў кніжку. Усёй сваёй творчасцю ён спрабуе даць адказ на спрадвечнае пытанне: чаму чалавек робіць зло? На думку Франка, гэта бывае таму, што ў чалавека аднойчы зрушваецца з месца прыроджанае добрае. Вось чаму пісьменнік так часта любіць паказваць дзяцей — прыроджана добрых людзей, чыстых, жыццярадасных і актыўных. Але і тут жыццё ўносіць свае папраўкі, і з цудоўных дзяцей вырастаюць і абмежаваныя бюргеры, і ахоўнікі злачыннага дзяржаўнага парадку, і проста ахвяры грамадскага ладу. Узяць хоць бы яго трыло-
гію, пра якую гаварылася вышэй. У «Шайцы разбойнікаў» група вюрцбургскіх хлапчукоў, недавольных сваім жыццём, пад уплывам «Разбойнікаў» Ф. Шылера і прыгодніцкіх раманаў К. Мая 1 бунтуе супраць дарослых, спрабуе вырвацца з іх маленькага свету на волю. Болыпасць з іх потым становяцца «добрымі бюргерамі» («Аксанфурцкі мужчынскі квартэт»). Але «шанцуе» не ўсім. Гэтак трое былых «разбойнікаў», страціўшы надзею знайсці работу на радзіме, едуць у Паўднёвую Амерыку. Але і там ім няма работы. Адзін з іх памірае, а двое, не знайшоўшы сабе шчасця, вымушаны ні з чым вярнуцца дадому («Трое з трох мільёнаў»).
У рамане «Матыльда» пісьменнік сцвярджае, што асабістае шчасце і чалавечыя ўмовы жыцця магчымы толькі, калі весці барацьбу супраць фашыстаў. Сам ён заўсёды быў перакананы ў перамозе дабра над злом: «Гітлер не заваюе ўсяго свету, свет пераможа Гітлера».
Раман «Ісусавы вучні» — новы варыянт «Шайкі разбойнікаў» — быў напісаны ў эміграцыі ў ЗПІА і выйшаў у 1949 годзе ў Амстэрдаме. У ім Франк па гарачых слядах спрабуе паказаць заходнегерманскую рэчаіснасць адразу пасля вайны. Нацысцкая дзяржава разбіта, але былыя фашысты імкнуцца аднавіць страчаныя пазіцыі. Л. Франк даводзіць, што толькі актыўная барацьба антыфашыстаў зможа паставіць бар’ер на шляху прыхільнікаў аднаўлення фапіысцкіх парадкаў. I хоць дапамога хлапчукоў бедным людзям паказана як рамантычная забава, але яна хораша ўпісваецца ў антыфашысцкую барацьбу. Невыпадкова, што ў канцы рамана аўтар далучае хлапчукоў да палітычна свядомай і арганізаванай барацьбы.