Ісусавы вучні  Леангард Франк

Ісусавы вучні

Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
47.74 МБ
Пётр счапіў рукі так, каб Вуж мог стаць на іх і скочыць угору. Пружынячы, Вуж падскочыў і, як плывец кролем, прасунуў у акенца спачатку левую руку і га-
лаву. Хлапчукі бачылі, як ён, прасунуўшы ў акенца левае плячо, спрытна перавярнуўся на жывот і такім жа спрактыкаваным рухам праціснуў усярэдзіну правае плячо. Там ён падцягнуўся па вадасцёкавай трубе, падцягваючы адначасова прасунутае ўсярэдзіну цела. Вузкі крыж і ўсё астатняе прайшлі ўжо без цяжкасці. Па трубе хлопчык спусціўся ўніз і, седзячы на сядзенні, сказаў:
— There we are
Хлапчукі захваляваліся яшчэ мацней, калі пачулі, што Вуж, які папраўдзе варты быў гэтага імя, пачаў кратаць завалу і нарэшце з шумам скінуў яе. Стоячы ў дзвярах, ён жэстам рукі запрасіў усіх усярэдзіну. Яны рвануліся туды ўслед за Пятром, які ішоў наперадзе з кішэнным ліхтарыкам. Нерашуча, ахоплены жахам, апошні ўвайшоў у дом Давід, у дом чалавека, па віне якога загінулі яго бацькі.
Унізе знаходзіліся жылы пакой і кухня, наверсе спальня і зала, у якой стаяла толькі некалькі крэслаў, кухонны стол, абцягнуты карычневаю пакуначнаю папераю, і восем паліц. Спачатку Пётр ліхтарыкам асвятліў паліцы, а потым уключыў верхняе святло. Убачыўшы такое нечуванае багацце, усе нейкі момант не маглі вымавіць ні слова. Моўчкі, здзіўлена яны пераходзілі на дыбачках ад паліцы да паліцы. Нарэшце Вуж сказаў:
— Quite a lot2.
Яны ўзялі з сабою тры лазовыя кашы. Загадчык склада запісваў на паперы кожную рэч, якую кідалі ў кош. Як толькі кош напаўнялі, двое неслі яго да тачкі. На ўсякі выпадак кожную загружаную тачку яны адразу ж адвозілі ў надзейнае месца. Праз дваццаць мінут адправілі дзве тачкі, і каля паліц завіхалася толькі
1 Вось мы і тут (англ.).
2 Процьма (англ.).
сем хлопчыкаў. Давіда, які не мог тут нават паварушыць рукою, Пётр адаслаў ужо з першаю тачкаю.
Пакуль што ўсё ішло па плану. Але часам — і гэта ўжо адчуў на сабе не адзін палкаводзец — нават найлепш спланаваная бітва можа скончыцца з-за непрадбачанай выпадковасці зусім іначай, чым планавалася.
Калі Цвішэнцаль, крыху спазніўшыся, дабраўся да шынка, дзе збіралася яго кампанія, ён даведаўся, што сходка пераносіцца з суботы на панядзелак. Астролагі са сваім кіраўніком, які таксама стаяў на чале іхняга кегельнага клуба, пайшлі ў рэстаран «Кеглі». Гуртам яны хацелі пераканаць там гаспадара аднавіць ушчэнт разбомбленую пляцоўку для гульні ў кеглі. Цвішэнцаль надумаў адразу ж вярнуцца з селянінам дадому.
Ноч была цёмная. Ехаць прыйшлося доўга, і па дарозе на бязлюднай вуліцы прыкладна цераз дзесяць мінут ён бачыў невыразныя абрысы тачак, якія цягнуліся яму насустрач у горад.
У доме асталіся толькі Вуж, які астуджваў слінай абадранае правае плячо, Пётр і кладаўшчык. Паліцы былі парожнія.
Кладаўшчык хацеў пакінуць амерыканцам прыгожа аформлены спіс забраных рэчаў. Пётр чытаў свае запісы, колькі і якія ўзяты рэчы, а кладаўшчык старанна выводзіў на чыстым бланку роўненькія радкі. Было толькі палова на дзесятую.
Цвішэнцаль ужо здалёку з жахам заўважыў, што ў доме гарыць святло. Гэта магло азначаць толькі адно з двух: або там зладзеі, або амерыканцы. Калі ваенныя ўлады наткнуліся на яго след, то можна лічыць, што ён ужо ў турме — зойдзе ён у дом ці не. Што б там ні было, а яму трэба высветліць, хто ў доме. Бо рэчы на складзе каштуюць грошы, і нямала грошай.
Прыставіўшы лескі да тыльнага боку дома, ён ціхенька стаў падымацца ўгору. Акно было зачынена. Першае, што ён убачыў праз акно, было трое босых
абарваных хлапчукоў, якія зусім спакойна сядзелі за сталом. Адзін з іх штосьці, здавалася, гаварыў, другі пісаў, а трэці падносіў руку да рота і пляваў на пальцы. Што паліцы парожнія, ён заўважыў толькі тады, калі адвёў позірк ад трох убок. Спачатку ён не паверыў сваім вачам і пачаў напружана ўглядацца ўсярэдзіну. Калі ён спусціўся па лесках уніз, калені ў яго дрыжалі. Набліжаючыся да дзвярэй, ён мацней сціснуў У РУЦЭ бізун. Асцярожна павярнуўшы ключ у замку, ён бязгучна падняўся па прыступках.
— Шэсцьдзесят восем каўбас «салямі». Калі будзеш пісаць лічбамі, работа пойдзе шпарчэй,— сказаў Пётр.— 68 штук. Я думаю, што яны важаць каля пяцідзесяці кілаграмаў. Напішы: «на нашу думку».
— Уласна, некалькі штук мы маглі б пакінуць сабе, бо ў нас іх жа цяпер вельмі многа. Let’s say three per cent or two Як кажуць, рабочыя выдаткі.
— 17 пачак амерыканскіх цыгарэт.
— Напішы «каробак». Бо амерыканцы гавораць «каробак»... Іх павінна быць дваццаць. Значыцца, гэтая свіння ўжо прадала тры каробкі.
— Вуж, калі ты ўвесь час будзеш перабіваць мяне, я нараблю памылак.
— 55 пар чаравікаў. Новых. 23 — жаночых, 32 — мужчынскіх.
— Але я цяпер зусім сур’ёзна хачу папытацца ў вас: можа, нам запісаць чаравікаў на адзінаццаць пар меней? Мужчынскіх чаравікаў? Напішы проста: «адзінаццаць пар нам» і дай тлумачэнне. На зіму нам абавязкова патрэбны чаравікі. That’s clear!2
— Кажаш, патрэбны? — прагучаў тут голас Цвішэнцаля. Ён стаяў каля дзвярэй, белы ад злосці.
Двое хлапчукоў нават не скрануліся з месца. Вуж,
1 Скажам, тры працэнты або два (англ.).
2 Ясяа ж! (англ.)
як рыба, падскочыў угору. Потым павольна падняліся з месца і астатнія, не зводзячы вачэй з Цвішэнцаля.
Ён так ляснуў бізуном, што аж засвістала, і паказаў ім на паліцы.
— Дзе мае рэчы?
Пётр адчуваў сябе як чалавек у вадзе, які не ўмее плаваць. Нарэшце ён выціснуў з сябе:
— Іх тут болей няма.
— А дзе ж яны? — Цвішэнцаль ляснуў бізуном па стале, проста па спісе.
Кладаўшчык схапіў прыгожа напісаную паперку, разгладзіў яе і схаваў за спінаю.
Тут да размовы далучыўся Вуж, якога не мог дастаць бізун, ён задам павольна адступаў яшчэ далей назад:
— Калі вы будзеце тут так махаць бізуном, мы наогул нічога не скажам.
Лоб у Цвішэнцаля пачырванеў ад злосці. Цвішэнцаль быў невысокі худы чалавек, з цёмнымі валасамі, з бездакорнаю фігураю. Хоць яму і споўнілася сорак гадоў, але на яго твары не было відаць ніводнай маршчыны. Яго пастава, ногі разам, бізун у руцэ рабілі яго падобным на фехтавальшчыка, які нецярпліва чакае, што будзе. Перад прыходам да ўлады нацыстаў ён трымаў начны рэстаранчык, у якім маладыя грудастыя афіцыянткі да апошняга пфеніга выпампоўвалі грошы з прагных да кахання ласуноў.
Як труба, ён пратрубіў праз тонкія цвёрдыя губы:
— Гэта нахабнае зладзейства. За яго вас пасадзяць у турму. Калі вы зараз жа не вернеце мне рэчаў, я перадам вас амерыканцам.
Пачуўшы слова «амерыканцам», хлопчыкі зразумелі, што іхні план зноў бязгучна вярнуўся ў бяспечную каляіну. Пётр раптам адчуў пад нагамі цвёрдую зямлю і з выклікам сказаў:
— Вы і самі ў гэта не верыце. Нам амерьіканцаў баяцца не трэба.
— Ну пэўна ж, нам не трэба! — усклікнуў Вуж і зручней прысланіўся да парожняй паліцы,
Цвішэнцаль, здаецца, зразумеў, што напаў не на дурняў. Ён некалькі разоў прайшоўся ўзад і ўперад, трымаючы руку з бізуном за спінаю, а потым ужо другім тонам папытаўся:
— Вы ведаеце, дзе мае рэчы?
Вуж дзёрзка ўсміхнуўся:
— О, яны ў надзейным месцы. Можаце за іх не хвалявацца.
3 гэтага моманту Пётр думаў толькі пра адно: як ім найхутчэй выбрацца адсюль.
Бо роўна ў адзінаццаць гадзін Ёган наклеіць на дзверы будынка ваеннай адміністрацыі афішу. На машыне амерыканцы прымчацца сюды праз некалькі мінут. I тады прыйдзе канец Таемнаму таварыству вучняў. Ім любой цаною трэба вырвацца адсюль. Спіска тут цяпер, зразумела, пакідаць нельга.
Цвішэнцаль таксама задумаўся. Палажыўшы бізун на стол, ён па чарзе агледзеў кожнага з хлопчыкаў і потым ласкава, з крыху ненатуральнаю ўсмешкаю, сказаў:
— Калі вы вернеце мне мае рэчы, то можаце выбраць сабе ўсё, што захочаце.
Яны маўчалі, як статуі. На Вужавым твары, на якім адразу ж яскрава адлюстроўвалася любое душэўнае перажыванне, прабліснуў трыумф.
Дзверы ў спальню былі адчынены. Ключ тырчаў у замку. Пётр мераў пакой крокамі ўзад і ўперад, быццам абдумваў Цвішэнцалеву прапанову.
— Я згодзен, каб вы ўзялі сабе столькі, колькі хочаце. Можаце ўзяць шакаладу. Бярыце, што хочаце. I кожнаму — па пары чаравікаў.
I тут жа Цвішэнцаль ад штуршка паляцеў праз
дзверы ў спальню і грымнуўся там на падлогу. Пакуль ён уставаў, Пётр замкнуў дзверы ключом.
Па начной шашы яны, не спыняючыся ні на хвілінку, стрымгалоў памчаліся да манастырскай царквы і спусціліся ў сутарэнне. Усё сутарэнне было завалена рэчамі, і яны высокімі кучамі ляжалі на падлозе. Пакунак са штанамі, быццам ахвяра, ляжаў у нагах знявечанага Хрыста. Вучні былі на сёмым небе, гаманілі, перабіваючы адзін аднаго.
Кладаўшчык адразу ж сеў каля лаўкі, палажыў на сядзенне спісак і запісваў далей: «138 плітак шакаладу». Уцёкшы ад Цвішэнцаля, яны па дарозе намерыліся наклеіць на дзверы будынка ваенных улад і спісак. Так будзе лепей. Пётр дыктаваў з сваіх запісаў. Часу аставалася мала. Усе маўчалі. Толькі Якаў, які раней вучыўся на літографа і напісаў афішу, не мог стрымацца. Ен ззаду падышоў да кладаўшчыка, што кленчыў перад лаўкаю, і шапнуў яму:
— Можа, напісаць лічбы чырвоным чарнілам? Так будзе намнога прыгажэй.
Вуж са сваім спіскам прыбег да будынка ваенных улад за некалькі мінут да адзінаццаці. Святло гарэла толькі ў адным акне. Ціхоня Ёган сядзеў на краі фантана каля барокавых скульптур — нешта непрыкметнае, такое ж шэрае, як і скулыітура, амаль зліваючыся з ёю. Афішу, на якую ўжо быў намазаны клей, ён асцярожна трымаў абедзвюма рукамі. Намазваючы ражкі спіска клеем, Ёган шапнуў:
— Але вартавы нізашто не хоча адысціся ад дзвярэй.
Вартавы стаяў каля дзвярэй, прысланіўшыся да сцяны. Час ад часу ў цемры ўспыхваў агеньчык цыгарэты. Хлапчукі не зводзілі з яго вачэй. Трымаючы зброю паміж ног, вартавы запаліў новую цыгарэту.
— Ніколі б не падумаў, што амерыканцам дазваляецца курыць на варце,— прашаптаў Вуж.— Я зараз па-
дыду да яго і скажу: «Вунь там за вуглом ляжыць жанчына. Яна, здаецца, хворая, а можа, і непрытомная». Вось што я скажу.
Ён зусім нячутна падышоў да вартавога і пальцам паказаў яму за вугал дома. Вартавы адарваўся ад сцяны і, перш чым Вуж пачаў расказваць яму сваю гісторыю, сказаў:
— You go home to bed! 1
— I don’t have a bed 2.— Гаворачы так, ён павольна ішоў далей, крыху павярнуўшыся да вартавога і паказваючы на скрыжаванне вуліц. Вартавы ішоў следам: