Ісусавы вучні  Леангард Франк

Ісусавы вучні

Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
47.74 МБ
Дзякоў сын адамкнуў нізкія дзверы цяжкім ключом, які, быццам меч, вісеў у яго збоку на поясе. Некалькі кажаноў пранеслася міма яго. Па трыццаці выслізганых каменных прыступках хлопчык спусціўся ўніз у сутарэнне манастырскай царквы.
Густая цемра дыхнула на яго цвіллю і тленам. Хлопчык запаліў дзве свечкі, тайком узятыя ў бацькавай свечачнай каморы, Паступова з цемры выступілі дзве паліцы, занавешаныя прасцінамі, розны хлам — паламаныя царкоўныя лаўкі, цяжкі, з паўцэнтнера вагою, з’едзены шашалем стол на трох ножках, галовы і другія часткі старажытных фігур святых. У кутку стаяў вялізны, выразаны з ліпавага дрэва Хрыстос. Белая фарба на ім сям-там аблупілася, не было галавы, не хапала аднае рукі і аднае нагі, не было і крыжа. Пастава фігуры — скурчанае пакутнае цела — сведчыла аб тым, што яна раней вісела на крыжы.
У дзвярах паказаўся яшчэ адзін хлопчык. Ён моўчкі раскінуў рукі, сагнуўшы іх уверсе, як на распяцці, і асцярожна сеў на адну з касабокіх царкоўных лавак. Неўзабаве прыйшло яшчэ двое. Яны прынеслі шарсцяную коўдру і старыя штаны, палажылі іх на трохногі стол, моўчкі раскінулі рукі і селі. Роўна ў шэсць гадзін адзінаццаць апранутых у рызманы хлапчукоў сядзелі на царкоўных лаўках паўкругам перад знявечаным
Хрыстом, на якога падала святло ад свечак. Ісусавы вучні былі ў зборы.
Старэйшаму, сыну карчмара, споўнілася чатырнаццаць гадоў, малодшаму — дванаццаць. Вучняў было толькі адзінаццаць. Дванаццаты, сын следчага, адмовіўся звацца Юдам Іскарыётам. Hi Пётр, ні Ёган, ні Варфаламей, ні хто другі з вучняў не захацелі памяняць сваіх шаноўных імёнаў на імя біблейскага здрадніка, і таму сын следчага, раззлаваўшыся, пакінуў устаноўчы сход. Ён не хацеў звацца здраднікам. Ён не здраднік.
Ніводзін гук не даходзіў у глыбокае сутарэнне. У слабым ззянні свечак твары хлапчукоў свяціліся як маленькія цьмяныя месячыкі. 3 мінуту панавала належная поўная цііпыня, твары вучняў былі як у дзяцей, што гуляюць у нейкую гульню і ўспрымаюць яе сур’ёзна. Нарэшце прагучаў урачысты голас чатырнаццацігадовага Пятра:
— Мы, Ісусавы вучні, выканаўцы справядлівасці, бяром у багатых, у якіх ёсць усё, і раздаём бедным, у якіх нічога няма.
У Пятра была вялізная галава, вельмі вузкі, доўгі твар, на якім гарэлі блакітныя маленькія вочкі. Адкінуўшыся назад, ён дзелавіта сказаў:
— Пасяджэнне пачата. Прашу ўсіх расказаць, што ім сёння здабыта і што раздадзена.
Першы падняў руку вучань Ёган, бялявы хлапчук з цемнавата-рудымі кучарамі і мяккім тварам. Ён сказаў:
— Я дастаў чорную шарсцяную коўдру з жоўтымі, як у тыгра, палосамі. У мясніка Штумпфа. Я яшчэ ўчора гаварыў вам, што іх у яго дзве, а накрываецца ён адною. Другая ў яго замест посцілкі. Бач ты! Навошта яму яна? I вось я амаль цэлую гадзіну сядзеў і вартаваў, пакуль ён не ўстаў са сваёй канапы і не пайшоў у прыбіральню. Калі ён вярнуўся, мой, зразумела, і
след прастыў. Як і коўдры. Яна была яшчэ цёпленькая. Мяне ён не бачыў. Нашу распіску я, як і належыць, палажыў яму на канапу, на падушку. Але мушу сказаць вам,— скончыў ён сваім тонкім дзіцячым галаском,— што нялёгка выцягнуць коўдру з-пад азадка ў такога пыхлівага парсюка.
Пад ахвочы смех і гоман ён адкінуўся на спінку лаўкі. Хлопец быў асабліва спрактыкаваны ў гэтых справах, і ўсе захапляліся ім. Другія вучні не хацелі адставаць ад яго і ўжо не раз рызыкавалі так, што толькі цудам ратаваліся, што іх не злавілі.
— Сіні механікаў камбінезон, які ляжыць вунь там на стале, я ўзяў з альтанкі ў оптыка Шайбенкэза,— сказаў вучань Андрэй, якога ўсе звалі «Вужам», бо ён быў такі тонкі і гнуткі, што мог пралезці ў самую маленькую фортку.— Дзе гэта хто бачыў, каб оптыку быў патрэбны камбінезон? Раю абавязкова аддаць яго рыбаку Кройцгюгелю.
Сёй-той запярэчыў. Кожны называў якога-небудзь чалавека, якому конча патрэбны былі штаны. Вучань Якаў усклікнуў:
— У нашым спіску болей за сорак чалавек, здаецца, сорак два такіх, што абавязкова павінны мець штаны. Чаму ж іх аддаць менавіта Кройцгюгелю?
— Таму,— адказаў Вуж,— што ў яго ўжо блішчыць азадак. У мяне, між іншым, блішчыць таксама. But I don’t care
Вуж завёў знаёмства з амерыканскімі салдатамі і ўсюды, дзе толькі мог, паказваў, што ведае англійскую мову.
Пётр супакоіў спрэчнікаў, сказаўшы, што пытанне аб тым, каму дастанецца камбінезон, ён у свой час паставіць на галасаванне, каб выраіпыць яго дэмакратычна.
1 Але я абыдуся і так (англ.).
— А ці не забыўся шаноўны вучань Андрэй пакінуць там нашу распіску?
— Чорт на яго! Пра гэта я зусім забыўся!
Пётр падаўся наперад і сказаў строгім голасам:
— Я яшчэ раз хачу напомніць усім, што гэта вельмі важная справа. У кожньім выпадку мы зусім ясна мусім запэўніць нашых нядобраахвотных ахвяравальнікаў, што ў іх пабывалі не зладзеі, а выканаўцы справядлівасці. Оптык Шайбенкэз яшчэ сёння вечарам павінен мець нашу распіску, каб нікога не западозрылі ў крадзяжы штаноў.
— Very well, распіска як піць даць сёння ж вечарам будзе ў руках містэра Шайбенкэза, and I’ll ma­nage \ каб ён мяне не ўбачыў.
Прапанова вучня Піліпа аддаць чорную з жоўтымі палосамі коўдру дзяўчыне Ёгане, якая спіць у хлеўчуку для коз і не мае чым укрыцца, была прынята без галасавання. Піліпавых бацькоў — Самуіла і Эсфір Фройдэнгаймаў — забілі нацысты. Яго семнаццацігадовую сястру Рут завезлі ў Варшаву ў публічны дом для нямецкіх салдатаў. Ёгана раней жыла ў тым жа доме, што і Фройдэнгаймы, і з малых гадоў сябравала з Рут.
Піліп быў надзіва прыгожы хлапчук. Ну проста сышоўшы з старонак старажытнай бібліі і перанесены ў дваццатае стагоддзе юнак Давід, які каменем з прашчы забіў волата Галіяфа. Усе гэтыя гады пасля забойства бацькоў Піліп хаваўся ў аднаго селяніна на хутары і вярнуўся ў горад толысі пасля акупацыі Вюрцбурга. У Таемнае таварыства Ісусавых вучняў яго прынялі аднагалосна пасля Пятровай прамовы, якую ён скончыў узнёслымі словамі:
— Думаю, што нават сам папа рымскі прагаласа-
1 Добра,.. і я пастараюся (англ.).
ваў бы за яго, калі б толькі ведаў, што давялося перажыць нашаму паважанаму сябру.
— So what! 1 — усклікнуў тут Вуж. Ён быў невысокай думкі аб папе. Вужаў бацька ваяваў у інтэрнацыянальнай брыгадзе і загінуў у баі за мадрыдскі універсітэцкі гарадок, напісаўшы незадоўга да смерці Вужавай мацеры, што папа падтрымлівае Франка.
Наверсе ў царкве пачалося набажэнства. Тут, унізе, гукі арганаў не былі чутны, але масіўныя, трохметровай таўшчыні сцены фундамента дрыжалі, быццам моцныя гукі арганаў, б’ючыся аб камень, ператвараліся ў pyx. He чуючы гукаў, Ісусавы вучні чулі, як яны дрыжыкамі прабягалі па іх спінах.
Дзякоў сын, вучань Варфаламей, сказаў, што каву і чаравікі, прызначаныя ўдаве Гонер і гадзіннікаваму майстру Крумбаху, ён сёння непрыкметна палажыў ім у сутарэнне, разам з распіскамі. Ключ ляжаў на яго худых нагах. Прыціснуўшы да грудзей брудную руку, ён усхвалявана дадаў:
— Калі падумаю, як страшэнна яны будуць рады, то вельмі хацеў бы пабачыць гэта.
Нейкі момант усе сядзелі моўчкі. Кожны з хлапчукоў, хто тайком прыносіў людзям падарункі, меў гэтую мілую чалавечую слабасць — жаданне поўнасцю пазнаць радасць і таго, хто дае. Ціхі вучань Ёган уздыхнуў і сказаў, выказваючы думку ўсіх:
— Яно, вядома, праўда. Але пра гэта нельга і думаць. Тут мы павінны аставацца цвёрдымі, вытрымліваць характар. Бо інакш наша таемнае таварыства хутка раскрыецца. Толькі так!
Апошнім цяжка ўзняўся з месца кладаўшчык вучань Мацвей. У яго быў рэзка акрэслены твар — пукаты лоб, доўгі нос і тонкія губы. Яго галава нагадвала галаву хлопчыка са славутага многафігурнага барэлье-
1 Падумаеш! (англ.)
фа скулыітара Тыльмана Раменшнайдэра таксама знішчанага бомбаю.
Ён адшмаргнуў прасцірадлы, якія віселі на шнурах з кольцамі. На адной паліцы ляжалі паношаныя кашулі, шкарпэткі і яшчэ якая адзежа, у тым ліку даўні падраны фрак, які раней можна было б надзець хіба толькі на пудзіла. На другой паліцы ляжалі мука, крупы, рьіс і цукар у пакеціках. Да кожнага пакеціка ўжо была прымацавана распіска Ісусавых вучняў. На самай верхняй паліцы ляжалі тры лычкі вэнджанай каўбасы, цэлы кумпяк, два фунты кавы, бутэлька віна «Эшарндорфскі гультай» і пакунак амерыканскіх цыгарэт.
Каштоўныя рэчы з верхняй паліцы ўзялі на складзе ў аднаго спекулянта, якога Пётр замкнуў на яго ж кухні. Пакуль таварышы рабілі сваю справу ў падвале, ён наклеіў на дзвярах кухні вялікі плакат з надпісам: «Выканаўцы справядлівасці».
Паліцу з прадуктамі, ад якіх не адмовілася б ніводная гаспадыня, упрыгожвалі румяныя яблыкі, што сіметрычна ляжалі на ўсіх дошках паміж пакетамі. У цэнтры, на сярэдняй паліцы, яптчэ нядаўна паміж двума пакетамі ляжаў апельсін. Цяпер яго там не было.
Кладаўшчык дастаў з паліцы чатыры аркушы-спісы. У адным былі запісаны прозвішчы нядобраахвотных ахвяравальнікаў, у другім — прозвішчы тых, хто мог стаць ахвяравальнікам. Трэці — з прозвішчамі тых, хто ўжо атрымаў падарунак,— ён зноў палажыў на паліцу. Апошні спіс — хто жыў у нястачы і яшчэ нічога не атрымаў, ён быў у дваццаць разоў даўжэйшы за першыя тры спісы, хоць Ісусавы вучні ў першую чаргу імкнуліся памагчы самым бедным.
— У амерыканскага кладаўшчыка, вядома, такса-
1 Тыльман Рыменшнайдэр (пр. 1460—1531) — нямецкі скульптар.
ма ёсць свой клопат. Але я з ім ахвотна памяняўся б,— дадаў кладаўшчык.— Болып за ўсё нам патрэбны чаравікі. На маім складзе няма ніводнай пары, а кожны другі з нашага спісу ў непагоду не можа выйсці на вуліцу, бо ў яго няма ў што абуцца.
Дый у саміх абарваных Ісусавых вучняў, што нерухома сядзелі цяпер у слабым святле свечкі перад знявечанай фігурай Хрыста, чаравікаў таксама не было. Усе хадзілі басанож, ногі ва ўсіх сталі цёмна-рудыя, як зямля.
Кладаўшчык прагледзеў спіс будучых ахвяравальнікаў і назваў нарэшце двух чалавек, у якіх, на яго думку, абутку было больш чым трэба.
— Будзе толькі справядліва, калі ў гэтых людзей забяром адну пару. Возьмем, і ўсё. Але гэта нялёгка. Чаравікі сёння даражэй за дыяменты і жэмчуг. Іх добра хаваюць і, можа, нават замыкаюць у шафу. Таму я пытаюся: хто пойдзе добраахвотна?
А так як усе паднялі руку, то ён выбраў двух, хто асабліва падыходзіў да гэтай небяспечнай работы,— лоўкага ціхага Ёгана і Вужа.