Ісусавы вучні  Леангард Франк

Ісусавы вучні

Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
47.74 МБ
Пасля сходу, а ён адбыўся ў нядзелю пасля абеду, вучні пайшлі ў сутарэнне манастырскай царквы. У царкве ўжо ішла служба. Вучні зноў селі паўкругам каля знявечанага Хрыста, што туліўся ў кутку, асветлены полымем дзвюх свечак. Хвіліну панавала належная поўная цішыня. Вучняў ахапіла нейкае асаблівае хваляванне, хоць і выгляд іх і позіркі сведчылі, што
гэты раз яны толькі гулялі ў тое, што раней на пасяджэннях успрымалася імі сэрцам і зусім сур’ёзна. Потым пачаў гаварыць Пётр:
— Мы, Ісусавы вучні, выканаўцы справядлівасці, бяром ад багатых, у якіх ёсць усё, і аддаём бедным, у якіх няма нічога... Дазвольце адкрыць пасяджэнне.— Ён нявесела ўсміхнуўся.— Яно будзе ў нас апошняе. Мне выпаў сумны абавязак аб’явіць пра роспуск Таемнага таварыства Ісусавых вучняў.
Пятрова ўрачыстасць, відаць, спадабалася Вужу. Ён закруціўся на лаўцы, паварушыў плячыма, быццам у яго праз цела струменілася прыемная млявасць. Катарыніны вочы, здавалася, яшчэ пабольшалі. Ёган спакойна сядзеў на лаўцы, як стары сацыяліст, які падаў прапанову, аднагалосна ўхваленую ўсімі прысутнымі. Вучоны пазіраў сур’ёзна. Усе вочы былі скіраваны на Пятра.
Ён гаварыў далей:
— Мы верылі, што дзейнічалі як сапраўдныя сацыялісты. Сёння мы ўсё разумеем лепей. Хай мы і памыляліся — але лічылі сваім абавязкам рабіць гэтак і толькі гэтак.
— Кінь ты, усё было як трэба,— сказаў Вуж.— У фанабэрыстых свінняў проста было замнога рэчаў, a шмат хто з беднякоў без нашай дапамогі памёр бы з голаду.
Пётр міжволі кіўнуў.
— Што ні кажы — а ўсё было так добра, і таму развітвацца з ім так цяжка. Але цяпер мы ўжо не дзеці. Цяпер мы члены Саюза сацыялістычнай моладзі...
(Вучоны адтапырыў губы. «Левае крыло».)
— ...і перад намі стаяць вялікія задачы.— Ён перавёў дыханне.— Можа, хто з шаноўных вучняў хоча яшчэ што сказаць?..
— Go ahead Пётр!
Пётр пачакаў крыху, а потым цвёрда і разам з тым расчулена ўсміхаючыся сказаў, як дарослы, што ўспамінае пра свае юнацкія штукі:
— Тады аб’яўляю Таемнае таварыства Ісусавых вучняў распушчаным.
Яны неахвотна ўсталі з месцаў. Усё кончылася вельмі ўжо хутка. Мышка старанна прыгладзіў рукою коратка пастрыжаныя валасы і агледзеўся на бакі, быццам чагосьці шукаў. Але ў сутарэнні нічога карыснага не асталося. Ён патушыў абедзве свечкі і ўзяў з сабою агаркі — яны маглі згадзіцца яму для асвятлення пукатай бочкі-спальні.
У сутарэнні стала цёмна, хоць вока выкалі. Яны апошні раз паднімаліся па трыццаці сцёртых прыступках. Дзякоў сын замкнуў нізкія дубовыя дзверы. На забытыя магілы манастырскіх могілак яшчэ падалі промні вячэрняга сонца.
Хлапчукі ішлі ўздоўж берага па набярэжнай. Каля жалезнага кольца, да якога рыбак Кройцгюгель трыццаць пяць гадоў прывязваў сваю лодку, яны спыніліся. Дзякоў сын падаў Пятру вялізны, у чвэрць метра даўжынёю, ключ ад сутарэння.
Пётр шпурнуў яго далёка ў ваду і сур’ёзна сказаў:
— Запомніце гэтае месца. Тут, каля гэтага кольца, мы збяромся зноў праз дзесять гадоў. Сёння 5 кастрычніка 1947 года. Я прапаную дастаць ключ 5 кастрычніка 1957 года. Пасля гэтага яшчэ раз спусцімся ў сутарэнне і правядзём пасяджэнне... Што будзе праз дзесяць гадоў?
Катарына прасунула руку Вужу пад паху, прыціснулася да яго плечуком і аблізнула губы:
— Што будзе праз дзесяць гадоў у Германіі?
Яны пайшлі далей. Сцямнела. На чатырох вуглах
1 Давай далей (англ.).
агароджанага жэрдкамі пляца гарэлі агні. Ускінуўшы на плечы, як ружжы, драўляныя палкі, Шарфаў атрад праводзіў страявыя заняткі. Цяжкаатлетаў СА за гэты час стала дзевяноста чалавек. На іх былі белыя трыко і белыя кароткія штаны. Шарф падаваў каманды. Яны толькі што зрабілі паварот і цяпер стаялі смірна ў святле агнёў — доўгі рад, з драўлянымі палкамі, узятымі на каравул. Вучні спыніліся каля агароджанага пляца. Нішто не варушылася, і было ціха.
Франк Л.
Ф 83 Ісусавы вучні: Раман/Пер. з ням. Г. і У. Чапегі; Прадм. У. Чапегі.— Мн.: Маст. літ., 1989.— 212 с., [1] л. партр.— (Б-ка замеж. прозы).
ISBN 5-340-00174-1 (беларус.).
Франк Л. Ученнкн Ннсуса: Роман
Раман пісьменніка з ФРГ Леангарда Франка (1882—1961) — адзін з першых еўрапейскіх твораў пра пагрозу рэваншызму ў ФРГ. Твор рэзкай антыфашысцкай накіраванасці.
А 4703010100—054
* м япягп.чч	яо 168 88	ББК 84.4Г
Лйтературно-художественное йзданйе
Франк Леонгард УЧЕННКН ПНСУСА
Роман
Мпнск, пздательство «Мастацкая літаратура На белорусском языке
Літаратурна-мастацкае выданне
Франк Леангард
ІСУСАВЫ ВУЧНІ
Раман
Рэдактар I. А. Скрыган. Мастак У. I. Сытчанка. Мастацкі рэдактар A. I. Цароў. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч. Карэктар Я. Ф. Харко.
ІБ № 2613
Здадзена ў набор 04.01.88. Падп. да друку 23.12.88. Фармат ТОХІОО'/зг. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 8,78+0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 8,98. Ул.-выд. арк. 9,67. Тыраж 8500 экз. Зак. 1085. Цана 1 р. 10 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі 1 кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
ВЫДАВЕЦТВА «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
Чытайце творы з серыі «Бібліятэка замежнай прозы» ў перакладзе на беларускую мову
Карсан Маккалерс
БАЛАДА ПРА СУМНАЕ КАФЭ Аповесці (ЗША)
Юліян Крашэўскі ХАТА ЗА ВЁСКАЙ Аповесць (Польшча)
Альберта Маравія ПАГАРДА
Р а м а н (Італія)
1 р. 10 к.
е