Ісусавы вучні  Леангард Франк

Ісусавы вучні

Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
47.74 МБ
Ёган спыніўся.
— «Няшчасны выпадак» трэба, вядома, напісаць разрадкаю, бо сказана гэта іранічна. Я ўпэўнены, што калі Шарф атрымае пісьмо, ён добра падумае, ці варта забіваць цябе.
Пётр уздыхнуў з палёгкаю і сказаў:
— Ты маеш рацыю, ён тады рызыкаваць не будзе. Як я сам не дадумаўся да гэтага!
Еган адразу ж напісаў пісьмо на бацькавай машынцы.
Адну копію ён узяў сабе, другую аддаў Вучонаму. Па дарозе на сход яны кінулі пісьмо ў Шарфаву скрынку.
— Мы, Ісусавы вучні, выканаўцы справядлівасці, бяром ад багатых, у якіх ёсць усё, і аддаём бедным, у якіх няма нічога.
— Гэта было раней. Цяпер нідзе няма нічога,— заўважыў Вуж, трымаючы перад Катарынаю паношаны фрак, каб зручней было адрэзваць крысы. 3 верхняй часткі фрака яна хацела пашыць куртачку якому-небудзь маленькаму хлапчуку.
Кладаўшчык першы падняў руку. Яго худы, як у фігур Рыменшнайдэра, твар стаў бледны; заікаючыся ад хвалявання, ён пачаў расказваць:
— Я даведаўся, дзе знаходзіцца новы склад Цвішэнцаля. Сёння ў другой палове дня ў бацькаву краму
зайшоў старшыня таварыства астролагаў Кёпфхен і сказаў, што ёсць тавары з чорнага рынку. Я якраз быў у суседнім пакоі, калі бацька расказваў пра гэта мацеры. Можаце ўявіць сабе, як я навастрыў вушы. Бацька вытурыў яго. «Наша крама заснавана ў 1745 годзе, і дзвесце гадоў усё ішло чэсна, як належыць,— сказаў ён мацеры,— і вось цяпер гэты махляр прыходзіць да мяне з такою нахабнаю прапановаю».
Кладаўшчык перавёў дух і стаў гаварыць хутчэй.
— Я, канечне, адразу ўсё разведаў. Вы, пэўна, ведаеце, што Кёпфхен раней гандляваў мэбляю. Яго склад знаходзіўся ў самым вялікім сутарэнні ў Вюрцбургу. Ён нават болыпы, чым вінны склеп пад бальніцаю Юліўса, а гэта ўжо нешта ды значыць. Сутарэнне Кёпфхена да самай столі завалена рэчамі. Калі я прыйшоў туды, там стаяў распрэжаны фургон для перавозкі мэблі, і два чалавекі разгружалі яго. Але мэблі не было. Кёпфхен стаяў побач з накладною ў руках і называў нумары разгружаных скрынак. Нарэшце ён сказаў, што на сёння хопіць, бо ў сутарэнне нічога болей не ўлазіць.
Катарына перастала цыраваць. Усе напружана глядзелі то на кладаўшчыка, то на Пятра, які нарэшце прыйшоў у сябе і папытаўся:
— Адкуль шаноўны вучань Мацвей ведае, што тавары ўзяты са склада нябожчыка Цвішэнцаля?
— Бо Кёпфхен сам сказаў пра гэта бацьку. I што ён, Кёпфхен, робіць менавіта добрую справу, перадаючы гэтыя тавары бедным, у якіх няма нічога есці. Ён не можа болей спакойна глядзець, як пакутуюць бедныя людзі. Вось так. Майго бацьку больш за ўсё абурыла, што за тавары ён патрабаваў у дваццаць разоў даражэй. А хто з бедных людзей можа іх купіць?
Калі Вучоны абурана заявіў, што ім трэба зараз жа перадаць гэтага чалавека ў суд, Вуж запярэчыў:
— У нас ужо ёсць вопыт, што можа выйсці з гэтага. The main thing is that we get the stuff
— Можа, шаноўны вучань Мацвей ужо прыдумаў які план?
Кладаўшчык паціснуў плячыма.
— Сёння субота. Значыцца, у восем гадзін ён пойдзе ў таварыства астролагаў. Але вокны сутарэння закратаваны тоўстымі жалезнымі прутамі, як у турме. Нам трэба распілаваць, прынамсі, адну карту, а на гэта спатрэбіцца шмат часу. За некалькі гадзін нам удасца забраць толькі невялічкую частку тавараў.
Вучні вырашылі здаволіцца невялічкаю часткаю. Ужо ў сем гадзін іх тачкі стаялі ў суседнім завулку. Узялі яны з сабою і нажоўку. Але на гэты раз усё адбылося зусім інакш, чым яны думалі і планавалі.
Пётр паслаў Вучонага ў разведку да сутарэння. Гэта было яго першае даручэнне. Ён хваляваўся. 3 ім пайшоў Вуж. Сутарэнне знаходзілася ў самым канцы ўшчэнт разбуранага завулка, за ім адразу пачыналася поле. У фургоне стаяў Кёпфхен і звяраў нумары скрынак з нумарамі на накладной. Пад пярэднімі коламі фургона ляжалі драўляныя кліны, бо завулак паката спускаўся ўніз у поле. Ззаду фургон меў двухстворкавыя дзверы, якія зачыняліся на жалезную засаўку, гэтакую ж доўгую, як і фургон.
Вучоны прапіаптаў:
— Мы можам зачыніць яго ўсярэдзіне. Калі адкінуць убок кліны, фургон, мабыць, і сам пакоціцца ў поле.
Вужавы губы расплыліся ў усмешцы. Праз нейкі час ён супакоіўся, астаўся толькі бляск у вачах. Словы Вучонага зрабілі моцнае ўражанне. Яны падкраліся да фургона і сталі ззаду з абодвух бакоў, адзін напроці другога. Вуж падняў руку.
1	Галоўнае, каб гэтыя рэчы папалі ў нашы рукі (англ.).
— Узялі!
Яны з грукатам зачынілі абедзве створкі дзвярэй і засунулі засаўку ў жалезную зашчапку. Усярэдзіне Кёпфхен пачаў грукаць у сцены і крычаць:
— Адчыніце! He бачыце, я ж у фургоне!
— That we know \— адказаў Вуж. Абцасамі яны адштурхнулі ўбок з-пад пярэдніх колаў кліны. Падпіхаць цяжкі фургон не прыйшлося — ён сам пакаціўся ўніз. Усярэдзіне бупіаваў Кёпфхен. Двое хлапчукоў завіхаліся каля дышля і па дарозе паклікалі на дапамогу другіх вучняў.
Далей за горадам на полі дарога спускалася больш спадзіста. Усё цяжэй было трымаць вялізны фургон, дом на колах, пасярэдзіне дарогі. Усе вучні ўчапіліся ў дышаль. Катарына бегла збоку, скрыжаваўшы на грудзях рукі, і час ад часу шаптала:
— А божачка!
Нарэшце вучням прыйшлося бегчы подскакам.
— А цяпер направа! — скамандаваў Пётр.
Фургон, набіраючы скорасць, пакаціўся па спадзістым аўсяным полі ў лес, за якім знаходзіўся бераг рэчкі. Вучні адскочылі ад дышля ўбок. Фургон уляцеў у лес і захрас там, схаваўпіыся ў лісцях. Дышаль і некалькі тонкіх дрэўцаў паламаліся.
Кёпфхен усё біў кулакамі ў сцены фургона і крычаў:
— Выпусціце мяне!
Вуж адказаў яму:
— Заўтра раніцаю. Але калі вы не перастанеце крычаць, мы спусцім фургон у Майн. Тады вам прыйдзецца крыху паплаваць.
Яны заспяшаліся назад. Вуж з нажоўкаю ў руках ужо кленчыў каля акна з тоўстымі кратамі. I тут Вучоны, лагодна ўсміхаючыся, сказаў:
1 Гэта мы ведаем (англ.).
— Дзверы ў сутарэнне адчынены, ключ тарчыць у замку.
Вучні працавалі ўсю ноч. Калі стала світаць, яны вывезлі толькі дзве трэці таго, што было ў сутарэнні. Гэтым яны і здаволіліся. Сутарэнне ў манастырскай царкве было забіта да самай столі.
Пётр адразу ж напісаў пра ўсё капітану Лібэну і пра тое, дзе стаяў фургон. Па дарозе дадому ён аддаў пісьмо ў дом ваенных улад. Раніцаю а дзесятай гадзіне чатыры салдаты паехалі за горад і адчынілі фургон. Двухметровы Кёпфхен ляжаў сярод тавараў на ўвесь свой вялізны рост. Знясілеўшы, ён заснуў. Яны забралі яго з сабою.
(Пазней, у час папярэдняга следства, было ўстаноўлена, што гэтую махінацыю фінансавалі ўсе трыццаць сем членаў таварыства астролагаў. Арыштавалі ўсё таварыства. Пасля таго як Цвішэнцаля выпусцілі на волю, ён зноў наладзіў гандаль у значна большых маштабах. Ён быў аптавіком, на яго працавала мноства дробных спекулянтаў.)
На чарговым сходзе вучні прынялі рашэнне як Ma­ra хутчэй раздаць усе прадукты — вельмі ўжо вялікім і цяжкім было людское гора. Некалькі дзён яны кармілі значную частку жыхароў горада. Аб гэтым толькі і гаварылі ў горадзе.
На гэты раз капітан Лібэн надумаў сур’ёзна заняцца хлапчукамі, якія некалькі дзён памагалі амерыканскім ваенным уладам карміць жыхароў горада. След да выяснення справы знайшоўся дзякуючы салдату, якога пасля першага паходу за Цвішэнцалевымі прадуктамі адцягваў ад дзвярэй ваеннага будынка Вуж, расказваючы яму бацькаву гісторыю. У інтэрнацыянальнай брыгадзе змагаўся толькі адзін жыхар Вюрцбурга. Выявіць яго прозвішча было лёгка. Капітан паслаў салдата да фраў Бах з просьбаю прыйсці да яго з сынам.
Вуж прыйшоў не з мацераю, а з Катарынаю і вучнямі. Па дарозе да будынка ваенных улад, каля фантана, дзе год таму назад Ёган з намазаным клеем плакатам у руках чакаў, калі праб’е адзінаццаць гадзін, яны правялі імправізаваны сход.
Вучоны сказаў:
— Нам трэба папрасіць прывілеі — каб усіх нас пасадзілі ў адну камеру.
— I мяне таксама! — усклікнула Катарына і ўмольна паглядзела на Вужа, які ў адказ буркнуў:
— Ты толькі цыравала. Табе ён нічога не зробіць.
— He, не! Я ўзяла споднікі.
Фраў Гонер, Квактуха і жанчына з сівымі валасамі, якая трымала за руку трохгадовую дзяўчынку, спыніліся па другі бок фантана і глядзелі ўгору на дамок, дзе працавалі два страхары. Яны якраз ставілі новы франтон. Усе дамы навокал былі разбураны. Зубчастыя зялёныя ўзгоркі руін ужо схаваліся пад пышным дываном травы і рознага пустазелля.
— Мяснік Фрыц адбудоўвае свой дом. Грошай жа ў яго хапае,— сказала Квактуха.
Трохгадовая дзяўчынка, якая яшчэ ніколі не бачыла неразбуранага будынка, паказала пальчыкам угору на страхароў і сказала:
— Вунь тыя людзі наверсе нішчаць прыгожую траву.
Вуж сунуў рукі ў кішэні.
— Калі мне ўдасца пранесці з сабою нажоўку, мы там доўга не затрымаемся.
— Я магу схаваць яе пад сукенкаю.
Вучоны лагодна ўсміхнуўся Катарыне.
— Арыштаваных добра абшукваюць, іх прымушаюць аддаваць усё, нават шлейкі, каб яны не павесіліся на іх.
— Няхай яны самі вешаюцца на нашых шлейках.— Вуж быў у баявым настроі.
3-за фантана пачуўся голас фраў Гонер. Сёння раніцаю яна зноў знайшла ў сваім сутарэнні фунт кавы і распіску.
— Ісусавых вучняў паслаў бог.
— Вось голас народа,— з гордым спакоем адзначыў Пётр.— Нам пара ісці.
Салдат павёў іх па прыступках наверх. Пастукаўшы ў дзверы, ён адразу ж зайшоў у пакой і з ухмылкаю далажыў:
— Прыйшлі Ісусавы вучні. Дванаццаць штук і адна дзяўчынка.
У вялікім нізкім пакоі стаялі шафы для спраў. Столь, як і ва «Утульным лёху», упрыгожваў размаляваны чырвонымі і блакітнымі фарбамі старадаўні рэльеф — мадонна з пранізаным сэрцам. Капітан сядзеў за сталом спінаю да акна.
— Колькі? — спалохана папытаўся ён.— Дванаццаць?
Салдат напомніў яму гісторыю двухтысячнай даўнасці.
— Столькі іх было і тады.
— All right,— пакорна сказаў капітан і паспрабаваў выглядаць страпіным. Але, калі яны пачалі захОдзіць і паўколам станавіцца перад пісьмовым сталом — Катарына пасярэдзіне,— яго ледзь прыкрытая сімпатыя да іх паказалася ва ўсмепіцы.
Вуж, сейсмограф пачуццяў, адразу ўчапіўся за гэты выратавальны круг. Ён, як роўны, усміхнуўся ў адказ і са спазненнем прывітаўся:
— Good morning, captain
У час крызісу 1929—1932 гадоў капітан, тады яшчэ пастаянна галодны хлапчук прыкладна такога ж узросту, як і вучні, сам належаў да шайкі хлапчукоў, якая кожны дзень выходзіла на вуліцу, каб, пагарджаючы