Ісусавы вучні
Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
Конрадам звалі хлопца, які атрымаў ад прыдуркаватай шынкаровай дачкі гусь і потым прадаў яе ў «Залатым якары».
— Ну, а калі ён цябе заб’е? Шарф і Зік цяпер жа ведаюць, што іх выдаў ты,— сказаў Ёган.— Бо толькі ты адзін бачыў, як яны з Оскарам селі ў лодку. Я б не пайшоў.
Пётр задуменна сказаў:
— Пайду я ці не пайду, мне гэта не паможа. Я так і так увесь час жыву ў страху. Я так далей не вытрываю. Я хачу ведаць, што мяне чакае. Ты можаш гэта зразумець? Калі Конрад адзін, то я з ім як-небудзь спраўлюся. У мяне з сабою ёсць сцізорык.
— А я зрабіў бы іначай,— сказаў Ёган. Ён цяпер працаваў вучнем у друкарні сацыялістычнай газеты.— Я склаў бы спісак з усімі іхнімі імёнамі і аддаў бы на-
друкаваць яго ў наодай газеце. Тады іх уеіх пасадзяць за краты, і ты будзеш адчуваць сябе спакойна.
— Ты ўпэўнены, што яны туды трапяць? Ці што яны хутка зноў не выйдуць на волю? Пасля таго што здарылася з Шарфам і Зікам, ім нічога не будзе. Вось у чым рэч. Яны ўжо пачынаюць браць верх.
— Тады, прынамсі, дай мне гэты спісак на той выпадак, калі з табою што здарыцца.
— Гэта я магу зрабіць,— адказаў Пётр. Ён дастаў кавалак паперы і пачаў запісваць імёны. Іх было трыццаць два. За апошні год Шарфаў атрад значна павялічыўся.
Конрад жыў на Брунэнгасэ ў чатырохпавярховым доме. Наверсе, паміж косымі франтонамі, быў кавалак роўнага даху, густа пасыпаны пяском. Дакладна пасярэдзіке знаходзіўся шкляны люк, праз які асвятлялася лесвіца. Быў ён велічынёю метр на метр, са звычайнага аконнага шкла, і таму яго закрывалі засцерагальнымі кратамі. Конрад зняў краты і гэтак жа густа пасыпаў пяском акно. Роўная пясчаная паверхня была Пятру смяртэльная пастка.
— Яму ўсяго адзін год, але ён добра ловіць пацукоў,— пачаў расказваць Конрад, калі Пётр сеў.— Учора ён перакусіў горла адразу двум пацукам. Толькі косці храбусцелі.
Сабака, пінчэр, ляжаў у кутку на дзіравай коўдры.
Конрад сказаў, што ён цяпер ахвотна падняўся б на дах, бо там наверсе свеціць сонца. Адною рукою ён узяў коўдру, а другою — міску з ядою. Па вузенькай лесцы яны падняліся наверх. Сабака ішоў следам. Пётр сунуў руку ў кішэню, дзе ляжаў сцізорык.
Роўны дах з усіх бакоў акружалі сцены. «Яму няма як штурхнуць мяне ўніз»,— падумаў Пётр. Ён адчуваў сябе ўпэўнена. На пасыпанае пяском месца, пад якім было акно, падалі сонечныя промні. Конрад разаслаў коўдру якраз на гэтым месцы. Сабака адразу ж
патупаў туды і лёг на коўдру, на якой прывык спаць ужо цэлы год уночы. Конрад загадзя праверыў, што акно пад цяжарам сабакі не праваліцца. Ён сказаў:
— Я схаджу і прынясу чаго-небудзь папіць,— і пайшоў да дзвярэй.— Пастаў яму міску.
Пад Пятром акно правалілася з ціхім трэскам. Сабака, скуголячы, паляцеў уніз з вышыні чатырох паверхаў. Пётр, падаючы, паспеў імгненна ўчапіцца за край. Ён вісеў у дзірцы па плечы. Калі ён нарэшце падцягнуўся наверх, абедзве далоні былі ў крыві. Сэрца тукала. Ён зірнуў уніз. Глыбока ўнізе ляжала крывавая мешаніна.
XIII
Уяўленне, што склалася ў Сціва і Ёганы адно аб адным, не змянілася і пасля разлукі. У кожным яго пісьме чуваць быў голас чалавека, якому яна даверылася б адразу. А яе лісты былі такія ж, як і яна сама. Яна не напісала, што чакае ад яго дзіця, бо перайначыць сябе не магла.
Ёгана памыла пялёнкі, малюсенькія распашонкі і кофтачкі і паслала іх сушыцца на траве. У хляўчук падалі сонечныя промні. Сцівава грубка ратавала яе ў суровую зіму і цяпер таксама неяк супакойвала. Букецік першацвету ў кансервавай бляшанцы, упрыгожаны блакітнаю ўпаковачнаю папераю, стаяў каля Сцівавай фатаграфіі, а ў кутку бялела дзіцячая каляска, дзе неўзабаве будзе ляжаць яе маленькая дзяўчынка. Хляўчук зрабіўся ўсмешліваю каютаю-мараю, у якой яна па некалькі разоў у дзень ездзіла ў Амерыку да Сціва.
Сёння пад вечар Ёгана сабралася схадзіць да бацькі Вучонага. За некалькі месяцаў да выхаду на пенсію
ён падаў у адстаўку, каб мець магчымасць абараняць Рут. Яшчэ ў вайну ён пачаў збіраць матэрыялы да кнігі «Нямецкая юрысдыкцыя ў часы нацысцкага панавання». Справа Рут — Цвішэнцаля зацікавіла яго як юрыста і як праціўніка нацызму.
Ёй патрэбны быў дом 27 на Блюменштрасэ. Цяпер часам было няпроста адшукаць нумар неіснуючага дома. Нарэшце яна асцярожна сышла па крутых прыступках у сутарэнне, над якім у блакітнае майскае неба як зубцы ўздымаліся рэшткі сцен дома.
Бацька Вучонага сядзеў на скрынцы перад прыстасаваннем, падобным на стол. На ім у належным парадку ляжалі стосы паперы. У яго быў позірк чалавека, які, нягледзячы на ўсе расчараванні, тым не меніп не страціў веры ў праўду. Ёгана, важнейшы сведка абароны на працэсе супраць Рут, расказала яму пра забойства Фройдэнгаймаў. Яно адбылося ў яе на вачах, і яна тады зусім разгубілася. Ён сёе-тое запісаў, паставіў пару пытанняў і праводзіў яе да дзвярэй сутарэння. Ён сказаў, што дабіўся ёй дазволу пабачыцца з Рут.
Ёгана адразу ж падалася ў турму. Калі яна ўвайпіла ў камеру, Рут сядзела на нарах і малявала. Правёўшы яшчэ адну рыску, яна ўстала з месца.
— Цудоўна, што ты прыйшла. Але як ты пахудзела. Ты, мусіць, вельмі мала ясі.
Ёгана, усміхаючыся, не пагадзілася:
— Доктар Грос кажа, што мне няма чаго хвалявацца. Дзіця само бярэ сабе ўсё, што яму трэба.
Паліцэйскі вахмістр стаяў побач, прыхінуўшыся да сцяны. Ён сказаў:
— Але гэта адчуецца на мацеры. Так, так, яно пачынаецца вельмі рана і астаецца на ўсё жыццё. Каго вам хочацца — дзяўчынку ці хлопчыка?
Ёгана радасна ўсміхнулася:
— Дзяўчынку.
— Ну, а калі ўсё-такі родзіцца хлопчык, то не пройдзе і пяці мінут, як вы і ўявіць сабе не зможаце, што раней хацелі дзяўчынку.
Рут села на нары побач з Ёганаю.
— Ты ўжо паклапацілася пра дзіцячыя рэчы?
Ёгана шапнула ёй на вуха:
— Мне ўсё прынеслі Ісусавы вучні, і вязаныя чаравічкі, такія малюсенькія. I нават дзіцячую каляску.
— Вам нельга гаварыць ціха,— сказаў вахмістр.
Рут папыталася:
— А ты ўсё-такі напішаш яму, калі родзіцца дзіця?
— He ведаю яшчэ. Можа быць.
— Забарону жаніцца толькі што адмянілі, і вы можаце ажаніцца.
— Мусіць, я напішу яму.
— Добра. Бо іначай зрабіць гэта прыйшлося б Марціну. Я ўжо папрасіла яго.
Яна прыдзірліва, з галавы да ног, агледзела Ёгану, як маці аглядае сваё дзіця. Як толькі Ёгана загрубела, яна закруціла валасы на патыліцы ў вузел. Блакітную замытую сукенку як мага шырэй распусціла ўнізе. Ішоў восьмы месяц цяжарнасці. 3-за гэтай натуральнай з’явы яе добра збудаванае цела не зрабілася брыдкім.
— Табе трэба болей есці. Доктар Грос сказаў, што дасць табе ў бальніцы ложак. Усё будзе добра. I ў дзіцяці на лузе хопіць сонца і чыстага паветра.— Яна ўсё гаварыла пра дзіця.
Нарэшце вахмістр паглядзеў на гадзіннік і адхінуўся ад сцяны.
— Калі ў вас ёсць яшчэ што сказаць, то паспяшайце. Час сустрэчы кончыўся. Вы прыйшлі занадта позна.
Яны ўсталі і пацалаваліся. Толькі за дзвярыма ў калідоры да Ёганы дайшло, што яны ўвесь час гаварылі пра яе і пра дзіця.
— Як моцна змянілася Рут! Як яна валодае сабою! Выццам жыве цяпер у нармальных умовах,— расказала яна пазней Марціну.
Вяртаючыся дадому, яна спынілася каля доўгага сутарэння, у якім Якаваў бацька, сталяр, пабудаваў сабе сякое-такое жытло. Ранняй вясною ён зрабіў з груды друзу на скрыжаванні, у тры разы вышэйшай за яго, жытло, сад, які тэрасамі спускаўся ўніз. Дол у сутарэнні ён пасыпаў жоўтым майнскім пяском. Зямлю ён мяшкамі прыносіў з лесу. Ёгана бачыла градкі морквы і салату і доўгенькую палоску бульбы. Каля квадратнага метра зямлі ён адвёў на кветкі. На ціхім ветрыку хісталіся два цюльпаны, якія ўжо паспелі распусціцца. Гэтае сутарэнне ў разбураным горадзе было падобна на ідылічны аазіс.
Пасля арышту Рут Марціну ў яго будцы прыбірала Егана. Яна ж гатавала яму есці. Калі яна падышла да будкі, ён стаяў на траве, як чалавек, які не ведае болей, што яму рабіць і з чаго пачаць. Яна расказала яму, як моцна змянілася Рут.
He гледзячы на яе, ён адказаў:
— Нават калі ёй дадуць усяго некалькі гадоў турмы, ёй гэта будзе канец. Яна не выжыве.
Ён і сам выглядаў так, быццам не выжыве і ён. Твар яго пажаўцеў і схуднеў, рот быў пастаянна разяўлены, як у зусім знясіленага чалавека.
Ёгана суцешыла яго:
— У Рут самы лепшы абаронца.— Гледзячы на яго, яна маніла: — Ен сказаў мне, што яшчэ нічога не страчана.
Марцін прыўзняў верхнюю губу над даўжэзнымі зубамі.
— Старшыня суда — антысеміт, нацыст, найлепшы сябар следчага, які раней выпусціў на волю Цвішэнцаля. На што тут спадзявацца!
Ен зайшоў у будку і сеў на канапу, над якой вісеў
намаляваны Рут пейзаж, вялікі малюнак тушпіу, сямтам лёгенька падпраўлены акварэллю. Гэта былі шэрыя руіны горада Вюрцбурга ў летняй зіхоткай квітнеючай даліне Майна.
Егана задумалася і ніяк не магла зрушыцца з свайго месца каля будкі. За ёю з бярэзніку з-за куста сачылі Пётр і Ёган. Яны прыладзілі на дзверы ў хлеўчуку навясны замок, каб ніхто не ўкраў дзіцячай каляскі, і хацелі цяпер так аддаць Ёгане ключ, каб яна іх не заўважыла.
Яна зайшла ў будку і, праходзячы міма Марціна, што, сагнуўшыся, сядзеў на канапе, сказала:
— Пан Шоленбрух пэўна не ўзяўся б абараняць яе, калі б справа была безнадзейная.
Пётр сабраўся ўжо падкрасціся да будкі, але тут Ёгана выйшла на вуліцу з каструляю, каб набраць пад кранам вады.
— Гэта нічога не значыць,— ціха сказаў сабе Марцін.— Абаронца знойдзецца кожнаму.
Яна паставіла каструлю на жалезную печку.
— Але пан Шоленбрух знарок склаў з сябе абавязкі следчага, каб абараняць Рут. Ён не зрабіў бы гэтага, калі б у яго быў такі безнадзейны настрой, як у цябе.
Ключ, загорнуты ў распіску, уляцеў праз акно і ўпаў каля яе ног. Вучні падаліся ў горад.
— Я шмат думаў пра гэта,— гаварыў далей Ёган.— Табе трэба напісаць пісьмо Шарфу. Яно ўжо ў мяне ў галаве. Вось што я надумаў: «Шматпаважаны пан Шарф. Замах на маё жыццё вы падрыхтавалі добра, нічога не скажаш, нават яшчэ лепей, чым Оскарава забойства. Вы разлічвалі, што і я буду ляжаць у сваёй крыві там унізе, як той сабака. Калі б забойства ўдалося, супраць вас хутчэй за ўсё не было б ніякіх доказаў. Але цяпер дазвольце мне літасціва паведаміць вам наступнае: гэтае пісьмо існуе ў трох
экземплярах. Два экземпляры ў запячатаных канвертах будуць у руках двух праціўнікаў нацызму, якія цалкам заслугоўваюць даверу. Яны адразу ж перададуць пісьмы ўладам, калі я загіну ў выніку якога няшчаснага выпадку. Пісьмы потым распячатаюць у прысутнасці прадстаўнікоў улад, і кожнаму стане ясна, што рэч ідзе пра загадзя прадказанае забойства. На гэты раз яны не змогуць выпусціць вас на волю, нават калі вы вельмі тонка падрыхтуеце забойства. Вас адразу ж абвінавацяць у забойстве і пасадзяць у турму».