Ісусавы вучні
Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
— Марцін нічога не ведаў,— усклікнула Рут. Яна міжволі ўстала з месца.
Ён павярнуўся, з усё большай радасцю ўглядаючыся ў яе спалоханы твар, і нарэшце сказаў:
— Я нічога не ведаў.
— Раскажыце праўдзіва, што адбылося ў дзень забойства ўвечары.
— Фройляйн Фройдэнгайм вярнулася дадому I сказала, што застрэліла Цвішэнцаля. Мы асталіся чакаць паліцэйскіх. Яны прыйшлі і арыштавалі фройляйн Фройдэнгайм.
Потым дапыталі паліцэйскіх. Абодва пасведчылі, што Рут пры арышце адразу, без іхніх пытанняў, сама прызналася ў забойстве. Тут абаронца раўнадушна адзначыў:
— Ніхто і не аспрэчвае, што абвінавачаная застрэліла Цвішэнцаля, застрэліла наўмысна, з жаданнем і ў ясным розуме.
Пакуль пракурор здзіўлена і задумліва глядзеў у яго бок, выклікалі аднаго з сведкаў абароны, наборшчыка Ганса Франка, нізенькага крываногага чалавечка з коратка астрыжанаю круглаю галавою і мяккімі губамі, якія добра пасавалі адна да аднае. Сябры лічылі яго надзейным, чэсным чалавекам. Ён заўсёды стараўся прытрымлівацца сярэдзіны і ніколі не сходзіў з гэтай пазіцыі. Свайму сыну, члену Таемнага таварыства Ісусавых вучняў, ён не раз паўтараў, што яму нельга браць прыкладу з вучняў. Бо яны парушаюць закон.
— Раскажыце, іпто адбылося на Рыначнай плошчы ў тую нядзелю, калі загінулі бацькі абвінавачанай. He тое, што казалі пазней, а толькі тое, што вы бачылі самі.
— Была прыгожая раніца ў нядзелю.
— Гэтага расказваць не трэба.
Але ён, відаць, падрыхтаваўся пачынаць расказ менавіта гэтак.
— Было вельмі прыгожа, ззяла сонца,— сказаў ён і паказаў рукою на дзверы пакоя для сведкаў.— Мой сябар Фаўлыптых і я — мы абодва члены пеўчага таварыства «Між зялёных дрэў» — ішлі на рэпетыцыю. Пераходзячы Рыначную плошчу, пасярэдзіне каля фантана мы раптам пачулі нейкі крык. Мы вельмі здзіві-
ліся і сталі аглядацца на бакі, бо, акрамя нас, на Рыначнай плошчы нікога болей не было. Але тут з Рыначнага завулка паказаліся ўжо людзі, іх было каля сотні, яны ішлі цераз плошчу проста да фантана. Якога-небудзь парадку ў працэсіі не было. Страшэнная неразбярыха. Людзі крычалі. Пасярэдзіне ішлі муж і жонка Фройдэнгайм і фройляйн Рут. Яе маленькага браціка я спачатку не заўважыў. Каля фантана натоўп спыніўся. Цвішэнцаль падняў угору бізун. Усе змоўклі. Ён закрычаў, што яўрэйскія свінні хочуць, каб Германія прайграла вайну. «Ах не, ах не»,— усклікнула фраў Фройдэнгайм. Але ён ударыў яе скураным бізуном па твары. Пан Фройдэнгайм памкнуўся абараніць жонку. I тады Цвішэнцаль пачаў біць іх бізуном, біў доўга, пакуль абое не ўпалі. А потым пачалі біць другія. Яны ўсё білі і білі іх бізунамі і гумавымі дубінкамі. Тапталі твары абцасамі ботаў. Потым пацягнулі... маленькі брацік... за ногі пацягнулі трупы да рыначнай фуры і ўскінулі іх на яе. Маленькі брацік...
— Ну, што там было з малым?
— Ён з плачам пабег да фуры і паспрабаваў узлезці на яе.— Наборшчыкавы губы задрыжалі. Ён паказаў на дол. Але змог выціснуць з сябе толькі: — Брук... лужа крыві...
— Можаце сесці,— сказаў старшыня суда і зірнуў на залу. Ніхто не варушыўся, пяцьсот твараў знерухомелі, як на карціне. Рут згорбілася і глядзела перад сабою, быццам зноў бачыла сябе на Рыначнай плошчы, як тады, пяць з паловаю гадоў таму назад. Яна падняла вочы, калі чарговы сведка гаварыў ужо некалькі мінут.
Кучаравістыя чорныя валасы слесара Фаўльштыха, першага тэнара пеўчага таварыства «Між зялёных дрэў», напалову перамяшаліся з сівымі. Голас у яго ішоў аднекуль з глыбіні горла, ён, здавалася, жаваў паветра. Словы, як кулі, каціліся з маленькага рота.
— ...Але першы ўдарыў Цвішэнцаль, вось у чым рэч.
— А што зрабілі з абвінавачанаю?
Слесар збянтэжана паглядзеў на Рут.
— Цвішэнцаль... трупы ўжо ляжалі на фуры... ён... разарваў блузку і сарочку на фройляйн Рут. Блузку ён зусім сцягнуў з яе і кінуў у лужу крыві.
— На плошчы тады, пэўна, быў страшэнны беспарадак — і менавіта вось такія дэталі вы ўспамінаеце гэтак дакладна праз пяць з паловаю гадоў?
— Такое не забываецца. I як яна паўголая, у бацькоўскай крыві стаяла перад мужчынамі,— сказаў ён, быццам сам сабе.— Блузка была белая, накрухмаленая.
Старшыня суда ўсміхнуўся.
— Вы і гэта яшчэ памятаеце?.. Хто-небудзь тады пратэставаў?
— Пратэставаў? — Ён апусціў павекі.— Хацеў бы я ведаць, хто асмеліўся б на гэта. Што тады было б з ім!.. Калі трупы цягнулі за ногі, нехта вельмі жахліва закрычаў, здаецца, гэта была фройляйн Ёгана.
— Бачыце, і ніхто нічога ёй не зрабіў,— сказаў старшыня суда і загадаў паклікаць Ёгану і Давіда.
Ёгана праз тры тыдні павінна была радзіць. Вужава маці пазычыла ёй шырокую чорную сукенку. Давід, якому з месяц таму назад пайшоў трынаццаты год, быў у сінім, як у маракоў, пінжачку пятнаццацігадовага Вучонага. Пінжачок у плячах быў шыракаваты, а рукавы віселі аж па самыя кончыкі пальцаў.
Старшыня сказаў:
— Калі вам цяжка стаяць...
Ён падаў знак судоваму служку, і той прынёс крэсла. Ёгана села, Давід нерашуча зрабіў да яе тры крокі і зноў стаў побач. Ён апусціў свой далікатны твар долу. Чорныя бліскучыя валасы, моцна зачэсаныя назад, здавалася, былі яшчэ вільготныя.
— Вы тады жылі ў доме, які належаў мужу і жонцы Фройдэнгайм. Дзе вы былі, калі арыштоўвалі сям’ю?
— Я сядзела з Рут у дворыку за домам. Мы кармілі гусей і якпаз гаварылі пра тое, іспі ці не ісці нам пасля абеду ў Файтцёхайм, каб паглядзець у палацавым садзе на лебедзяў. I тут з’явіўся...
— Што было надзета на абвінавачанай?
Падумаўшы, яна адказала:
— Чорная сукенка і белая блузка. Такая ж, як і ў мяне.
— Белая блузка? Вы ўпэўнены?
— Мы купілі блузкі літаральна за пару дзён да гэтага, бо яны былі такія танныя. У Шварцшыльда на Айхгорнштрасэ!
— I тут, вы сказалі, з’явіўся... Хто з’явіўся?
— Прыйшоў Цвішэнцаль. Ён спыніўся на прыступках і крыкнуў: «Вось яна дзе, усходняя прынцэса!» Потым секануў бізуном па скрынпы, на якой сядзела Рут, і зароў: «Можа, ты ўстанеш?» Тут ён дадаў дрэннае слова, падняў яе за вуха ўгору і ўдарыў раз, потым другі па твары тыльным бокам далоні... Бацькі яе ўжо стаялі перад домам у акружэнні нацыстаў. Іх павялі па Домштрасэ, а адтуль цераз увесь горад да вакзала, а потым зноў назад да Домштрасэ і па Рыначнаму завулку на плошчу. Натоўп усё болыпаў. На Рыначнай плошчы...
— Хто ўдарыў першы?
— Цвішэнцаль! I гэта як бы паслужыла сігналам біць, ён як бы сказаў другім: цяпер забіце іх.
— Гэта, як я разумею, ваша асабістае ўражанне. А што, уласна, адбылося з хлопчыкам пазней?
— Я адвезла яго ў вёску пад Ашафенбургам, да знаёмага селяніна. Хлопчыку было тады ўсяго сем гадоў.
— А вам колькі было тады гадоў?
— Семнаццаць.
— А цяпер вы замужам?
— Я не замужам.
— Так, значыцца, вы не замужам.— Ён зноў паглядзеў у залу і толькі праз нейкі момант звярнуўся да Давіда:
— У селяніна ты ж, канечне, меў многа яды. А мы ў горадзе часам наогул нічога не мелі. Бачыш, табе там жылося значна лепей. Ну, а цяпер скажы мне, хто першы зрабіў нешта тваёй маме там, на Рыначнай плошчы?
Давід паматаў галавою. Чатыры хлапчукі каля задняй сцяны ўзлезлі на крэслы.
— Дзе ж ты там стаяў?
— Каля мамы.
— Тады ты не мог не бачыць, што тваю маму спачатку ўдарыў адзін чалавек. Што ты скажаш?
Ёгана не стрымалася:
— Ён ужо ўсю дарогу моцна плакаў, а на Рыначнай плошчы ўвесь час чапляўся за матчыны ногі.
— Вам дазваляецца гаварыць толькі тады, калі вас папытаюць.
— Бо я гэта ведаў ужо па дарозе,— сказаў Давід Ёгане.
Старшыня суда лагодна заўважыў:
— Ты павінен адказаць мне.
— Бо Цвішэнцаль яшчэ ў нас дома ў пакоі дастаў свой рэвальвер.
— Адкуль ты ведаеш, што гэта быў Цвішэнцаль?
— Ен жа быў блокварт. I ён цэліў у маю маму. Але потым засмяяўся і сказаў: «Так хутка не варта, крыху пачакаем. Перш зробім яшчэ нядзельны шпацыр». Таму я ўжо па дарозе ведаў усё.
* л *
Калі пасля абедзеннага перапынку старшыня суда аб’явіў, што допыт сведкаў скончаны, і папрасіў судовага псіхіятра зрабіць заключэнне пра стан псіхікі Рут, адбылася спрэчка. Абаронца папытаўся, ці запрашаў сведкаў пракурор.
— Відаць, не, бо іначай я дапытаў бы іх.
— Пры забойстве мужа і жонкі Фройдэнгайм прысутнічала каля сотні асоб, як выпадковых людзей, так і нямала такіх, хто сам непасрэдна ўдзельнічаў у забойстве. Каб прыняць правільнае рашэнне, прысяжным засядацелям вельмі важна даведацца, па якой прычыне пан пракурор не запрасіў нікога з відавочцаў.
— Гэта выключна справа пана пракурора, запрапіаць яму сведкаў ці не.
— Відаць, пракуратура нават не асмельваецца запрасіць сведкаў, каб даказаць, што Цвішэнцаль невінаваты ў забойстве сям’і Фройдэнгайм.
— Такое заключэнне вы можаце зрабіць у прамове перад судом, а не цяпер, у час слухання справы.
— Перш чым зробіць заключэнне пан судовы псіхіятр, я, як абаронца абвінавачанай, лічу сваім абавязкам звярнуць увагу прысяжных засядацеляў на выключна важны бок гэтага працэсу. Цвішэнцаля, забойцу Фройдэнгаймаў, пасля звяржэння нацысцкага рэжыму не прыцягнулі да адказнасці, хоць сведкі Франк і Фаўльштых адразу ж пасля вайны пісьмова звярнуліся ў пракуратуру з просьбаю выслухаць іх. Нядаўна, пасля арышту Цвішэнцаля за спекуляцыю, яны яшчэ раз прапанавалі свае паслугі. I зноў ніхто че паварушыў і пальцам. Следчы нават не дапытаў сведкаў. Ён выпусціў Цвішэнцаля на волю.
Пракурор накінуўся на яго:
— Пра што вы тут, уласна, гаворыце? На працэсе абвінавачваецца не Цвішэнцаль, а Рут Фройдэнгайм, якая застрэліла яго.
Старшыня ўхвальна кіўнуў галавою.
Абаронца не адступаў:
— На гэтым працэсе абвінавачваецца нямецкая юстыцыя.
Прысяжны засядацель доктар Бук даволі гучна сказаў прафесару Геберляйну:
— Менавіта так.
Чырвоны, прапіты твар старшыні суда пацямнеў яшчэ болей.
— Вы дазволіце цяпер пану судоваму псіхіятру выступіць са сваім заключэннем?
Абаронца цвёрда стаяў на сваім:
— Па нямецкаму праву матывы злачынства ўлічваюцца пры вынясенні прыгавору. Хачу спадзявацца, што і пан судовы псіхіятр улічыць у сваім заключэнні, што абвінавачаная застрэліла нацыста, забойцу бацькоў, якога належала асудзіць да пажыццёвага зняволення, але якога ніхто так і не пакараў.
У псіхіятра быў хударлявы птушыны твар з чорнымі вусамі, чорнаю казлінаю бародкаю і залатымі акулярамі. Яго валасы былі падобны на пасму конскіх валасоў. Ён апублікаваў некалькі твораў аб псіхааналізе Фрэйда і ў колах спецыялістаў лічыўся сур’ёзным вучоным. Перад сталом суда ён стаяў як вучоны, што чытае лекцыю студэнтам. Ён пачаў з агульнай заўвагі. Сярод тых, хто выжыў у канцэнтрацыйных лагерах, сустракаюцца выпадкі псіхічных захворванняў, якіх да нацысцкага панавання ў такіх формах не было. Гэтыя новыя феномены чалавечай душы псіхіятр можа ацэньваць цяпер толькі розумам.