Ісусавы вучні
Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
Творчасць Л. Франка — гэта творчасць пісьменніка крытычнага рэалізму. Сваімі настаўнікамі ён лічыў Стэндаля, Л. Талстога, Г. Флабэра, Ф. Дастаеўскага. Пісьменнік паступова пераадолеў элементы натуралізму і экспрэсіянізму, якія гучалі ў яго першых творах. Патэтыка першых кніг, іх бязмежная фантазія і гратэскавае пераболыпванне саступілі месца больш роўнаму, болын паслядоўнаму апавяданню,
1 Карл Май (1842—1912) — аўтар мноства прыгодніцкіх раманаў.
хоць лірычнасць і падкрэсленне ўсяго незвычайнага асталіся гучаць у яго творах і пазней.
Ён піша пра тое, што добра ведае, выбірае для апісання знаёмыя яму мясціны — родны Вюрцбург, Берлін, Швейцарыю, піша пра сябе і пра людзей з свайго акружэння. Гістарычныя падзеі ўтвараюць фон для дзеяння яго герояў. MoBa Л. Франка простая, ясная, сказы кароткія. Піша ён не надта хутка. У інтэрв’ю карэспандэнту «Лптературной газеты» ў 1955 годзе ён сказаў: «Хоць я і друкуюся ўжо сорак гадоў, але часам і цяпер мне на адну старонку трэба тыдні тры... Я да дзесяці разоў перапрацоўваю і перапісваю кожную старонку». Асаблівую ўвагу ён звяртае на пачатак і канцоўку сваіх твораў, іх частак і раздзелаў. Гэтак над першай паўстаронкай «Шайкі разбойнікаў» ён сядзеў цэлых тры месяцы. Але потым ужо там няма лішніх слоў. Канцоўкі твораў таксама адметныя. У іх дзеянне не нагнятаецца, a ідзе звычайнае актыўнае жыццё, як бы падрыхтоўваючы пераход да новага яго этапу, да новага твора.
Творы Франка прасякнуты гумарам, які памагае простаму чалавеку пераносіць цяжкія выпрабаванні. Аўтар яўна сімпатызуе простым людзям. Адмоўныя персанажы паказваюцца іранічна, пісьменнік як быццам знаходзіцца ад іх на пэўнай адлегласці.
Уся творчасць Л. Франка пранізана любоўю да чалавека, глыбокім гуманістычным гучаннем. «Я рады,—■ сказаў неяк Франк,— што мае кніжкі хоць крышку памаглі таму, каб чалавек аставаўся чалавекам».
Думаецца, што знаёмства з творчасцю Леангарда Франка, з яго раманам «Ісусавы вучні» будзе карысна кожнаму, хто цікавіцца жыццём нямецкага народа, хто хоча пазнаёміцца з яшчэ адным цікавым пісьменнікам.
Уладзімір Чапега
Ма'ёй Шарлоце прысвячаю
I
Горад Вюрцбург-на-Майне, шырокавядомы віном, рыбаю і цэрквамі, горад готыкі і барока, у якім кожны другі будынак — непаўторны памятнік мастацтва, горад з тысячатрохсотгадоваю гісторыяй, быў за дваццаць пяць мінут бамбёжкі ўшчэнт разбураны запальнымі бомбамі. А назаўтра Майн, у якім яшчэ нядаўна адлюстроўваўся самы прыгожы горад у краіне, гэтак жа павольна і спакойна, як і раней, плыў паміж руін кудысьці ў бясконцасць часу.
* * *
Ёгана ішла берагам рэчкі. Ззаду асталіся роспач і безнадзейнасць, наперадзе на сонцы зелянеў, зіхацеў, наліваўся сокамі малады вербалоз, як быццам на свеце нічога і не здарылася. Тут разбурэнняў не было. Усю даліну як бы засцілаў шаўковы дыван — узгоркі вінаграднікаў, вытканыя зялёным на зялёным, гаі і сады. Бясконца вілася блакітная стужка рэчкі, на беразе якой раней стаяў Вюрцбург — цяпер раструшчаная руіна, памятнік нацысцкага панавання.
Ёганіна маці памерла даўно. Бацька, настаўнік чарчэння мясцовай гімназіі, быў заўзятым нацыстам. Баючыся амерыканскай арміі, што наступала няспынна, ён перад яе прыходам павесіўся на раме акна чарцёжнага пакоя, пакінуўшы пісьмо, у якім апошні раз праклінаў сваю пазбаўленую патрыятызму дачку. Ёгане пайшоў дваццаць другі год, калі яна асталася адна.
У яе былі русявыя валасы, светла-карыя вочы з зі-
хоткімі зорачкамі вакол зрэнкаў. Вузкі белы твар падкрэслена бялеў нават пад гарачымі прамянямі ліпеньскага сонца. Выразна і скупа ачэрчаны рот, здавалася, быў узяты з малюнкаў Альбрэхта Дзюрэра Сама прырода як бы абрала яе перадаць будучым пакаленням тую ступень цялеснай чароўнасці, якой дасягнула чалавецтва праз мільён гадоў незлічоных вопытаў.
Апошні год пасля канца вайны Ёгана, як і ўсе бедныя людзі ў горадзе, з раніцы да вечара была занята толькі тым, што здабывала сабе надзённы кавалак хлеба. Грошай у яе не было, а работы сакратаркаю не знаходзілася — якая там магла быць работа, калі не было не толькі пішучых машынак, але і самога горада. Амерыканскія ваенныя ўлады адмовіліся ўзяць на службу сакратарку, бацька якой быў нацыстам.
Яна магла б паказаць ім пісьмо з бацькоўскім праклёнам. Яно, мусіць, трохі аблегчыла б яе становішча. Але прыроджаны такт і наравісты характар не дазволілі ёй зрабіць гэта.
На беразе рэчкі сярод вербалозу Ёгана знайшла закінуты стары хляўчук памерамі тры на тры метры, у якім раней трымалі коз, і добра пачысціла яго. У гэтым хлеўчуку яна ўладкавалася са сваім няхітрым скарбам.
Сеўшы на беразе паблізу хлеўчука, яна пачала глядзець на далёкі хвойнік за вадою, над якім у бяздонным блакіце плыло ружовае воблака. Чырванню гарэла на захадзе сонца.
Дзесьці ў вячэрняй цішыні сталі чутны паасобныя галасы жывёл. Мацней запахла вадою. Высока над ракою нерухома застыла шэрая чапля, гатовая ў любы момант рынуцца ўніз. Было шэсць гадзін, час, калі рыба падымаецца на паверхню.
Ёгана, у якой не было ні будучага, ні цяперашняга, думкамі паглыбілася ў мінулае. Малюнкі дзяцінства,
1 Альбрэхт Дзюрэр — нямецкі мастак (1471—1528).
цесна пераплеценыя з вулічкамі роднага горада, маленькія радасці цёплым летнім вечарам, маленькія нягоды, якія калісьці здаваліся вялікімі, абступілі яе так выразна, што яна быццам бачыла ўсё ўвачавідкі. У куточках вуснаў з’явілася нешта накшталт усмешкі. Але рот, развучыўшыся смяяцца, быў моцна сцяты.
Крыху нагнуўшы галаву, яна прыслухалася.
Яна пачула штодзённы вячэрні звон трыццаці вюрцбургскіх цэркваў, добра знаёмы ёй з дзяцінства. Нейкі час яна не ўсведамляла, што чуе гучанне званоў неіснуючых цэркваў.
Яна глыбока ўздыхнула і паднялася. 3 дзяцінства зноў прыходзілася падымацца ў сучаснасць.
Яна зірнула туды, дзе раней стаяў Вюрцбург. Убачыла шэрае поле руін, апусціла галаву і падумала: «Хіба можна адарвацца ад горада, у якім ты вырас? Ён жа ў тваім сэрцы. Ты яго частка.— Яна выпнула губы, нібы кідаючы выклік жыццю.— Вюрцбург — цяпер гэта толькі мы. Толькі мы адны».
Яна зноў села на траву, абаперлася локцямі на калені, абхапіла галаву далонямі і знерухомела. Яна нічога не бачыла і ні пра што не думала. Гэтак сядзіць дзе-небудзь на свеце чалавек, які страціў радзіму. Якому па тысяча і адной прычыне няма дзе запыніцца і няма куды пайсці.
* * *
Удава Гонер знайшла сабе прытулак у сутарэнні разбуранага дома, у якім на першым паверсе ў змрочным пакоі пражыла пяцьдзесят гадоў. Кручкаваты нос і вострае, вытыркнутае падбароддзе, на якім селі дзве бародаўкі, рабілі бяззубую старую падобнай на ведзьму з казкі. У гэтым квартале беднякоў, што ляжаў цяпер у руінах, яна была самая бедная. Харчавалася яна бадай што толькі хлебам ды каваю. Кафейнік увесь час
грэўся на пліце. Кава была адзінай уцехай яе жыцця. Але дзе ты цяпер знойдзеш гэтую каву?
Аднаго разу раніцаю, калі фраў Гонер, накінуўшы хустку, збіралася пайсці ў царкву, у паўзмроку на добра ўбітай падлозе пры дзвярах яна ўгледзела нейкі пакунак. I адразу ж нутром пачула, што магло быць у гэтым пакунку. Фраў Гонер верыла ў боскую цудадзейнасць. Але цяпер яна не адважвалася паверыць у тое, піто адчувала сэрцам, пакуль не ўбачыла цёмна-карычневыя, тлуставата-бліскучыя зярняты і не запусціла ў іх свае скручаныя падаграю пальцы. Наверсе ляжала запіска, на якой дзіцячым почыркам было нешта напісана.
Надзеўшы на нос акуляры ў іржавай аправе, яна прачытала:
— Ісусавы вучні.
Яна нават і не заўважыла, як увайшоў гадзіннікавы майстар Крумбах, што жыў крыху далей у адным з закуткаў сутарэння. На нагах у яго было абуцце з радна, да якога ён падшыў кардонавыя падноскі. У адной руцэ ён трымаў пару паношаных чаравікаў, у другой — запіску. Гадзіннікавы майстар, высокі азызлы сямідзесяцісямігадовы стары, моцна недабачваў. Ён папрасіў фраў Гонер прачытаць, што напісана ў запісцы.
— Чаравікі з запіскаю,— пачаў здзіўлена тлумачыць Крумбах,— я знайшоў сёння каля майго ложка.
Фраў Гонер прачытала:
— Ісусавы вучні.
Ад хвалявання ў яе падкасіліся ногі. Стоячы на каленях, яна расказала суседу, што здарылася з ёю. Крумбах памог ёй падняцца на ногі. Абое старыя ніяк не маглі зразумець, адкуль тут узяліся чаравікі і кава. Hi ў кога ў Вюрцбургу не было такіх дарагіх рэчаў. Сам сакратар магістрата Гёрнле кожны дзень хадзіў на службу ў старых пантофлях, а кавы не было нават
у бургамістра. Нарэшце пасля доўгіх дарэмных здагадак фраў Гонер прашаптала:
— А можа, і каву і чаравікі папраўдзе прыслалі святыя ўгоднікі? Яны ж нам так патрэбны.
Крумбах недаверліва пакруціў галавою.
— Раней, у старыя часы, вядома, бывалі цуды. Але цяпер цудаў няма.
Ён тут жа надзеў чаравікі і, прытупнуўшы нагою, каб лепш сядзелі, сказаў:
— Чаравікаў мне хопіць на ўсё жыццё, і сядзяць яны на назе як улітыя.
Па дарозе на імшу ў манастырскай царкве Крумбах расказаў фраў Гонер, што ўчора вечарам нейкі хлапчук папытаўся ў яго на вуліцы, які нумар абутку ён носіць.
— Я адказаў: сорак другі. I гарэза гэтак жа раптоўна знік, як і з’явіўся.
— Гэта, мабыць, пасланец Ісусавых вучняў,— паспрабавала здагадацца фраў Гонер і, сцепануўшыся, перахрысцілася. За ёю перахрысціўся і гадзіннікавы майстар. Яны якраз падыходзілі да царквы, і другія вернікі ўспрынялі гэта як нешта належнае, лічачы, што хрысціліся яны перад распяццем, якое вісела над парталам.
Званар манастырскай царквы не мог цяпер, як paHeft, званіць на абедню. Бомбай знесла званіцу, і з таго часу царква маўчала. Старыя пайшлі ўсярэдзіну.
Праз гадзіну яны сядзелі пад закратаваным акном сутарэння за каваю, з якой падымалася пара. Калі яны зрабілі першы глыток, Крумбах сказаў:
— Вось у мяне і чаравікі знайшліся, а цяпер мы сядзім тут і п’ём каву. Але адкуль яно ўсё — хто яго ведае.
Фраў Гонер прамаўчала. Яшчэ раз перахрысціўшыся, яна падумала: «Зярняты крыху перапражаны. Адразу чуваць».
Гадзін у шэсць вечара дванаццацігадовы дзякоў сын, што пытаўся ў Крумбаха, які нумар чаравікаў ён носіць, асцярожна прашмыгнуў на маленькія могілкі за манастырскаю царквою. Калісьці там хавалі манахаў. Але ўжо вельмі доўгі час на гэтых могілках, адгароджаных ад свету высокім, парослым плюшчом мурам, нікога не хавалі. Некалькі старажытных нахіленых пліт з крохкага, заімшэлага пясчаніка тулілася каля мура. Непагода і час сцерлі надпісы. Доўгія тоўстыя, пасівелыя на сонцы касмылі травы ўсцілалі закінутыя магілы. Сюды гадамі ніхто не заглядваў.