Ісусавы вучні
Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
— А Ёгана ведае, што ты мне сказаў пра гэта? А Рут?
— Ах, адкуль! Ніхто з іх не ведае. Вось будзе радасць.
Марцін уявіў сабе твар Рут, раз’едзены сіфілісам, яе заліты слязьмі твар, які маліў аб дапамозе, і тут жа побач твар усё зведаўшай жанчыны з бруднаю ўсмешкаю. 3 далёкага мінулага, са змроку часу выплыў мілы твар семнаццацігадовай дзяўчыны, якую ён кахаў. Страх сціснуў яму горла. Што рабіць? ПІто яму сказаць ёй? Ён спыніўся. Нарэшце скрануўся з месца і пайшоў — яго падганяў жаль. Каля хлеўчука, перад запонай-прасцірадлам, стаялі трое. Рут глядзела на Давіда як пяцідзесяцігадовая жанчына.
— Ты вырас.
Яна ведала, што павінна сказаць гэта. Давід круціўся, саромеючыся, потым сеў, пачаў выцягваць саломінку, што засела між пальцаў на назе.
Ёгана цьмяна ўяўляла сабе жыццё ў публічным доме — усё паўставала як адна жахлівая карціна. Пра Марціна яна нават і не думала. Убачыўшы яго, яна раптам зразумела ўвесь цяжар трагедыі. Усё вакол стала нейкім пустым.
Марцін убачыў сваімі вачыма зусім іншае, не тое, што ўяўляў сабе перад гэтым. Ён адразу адчуў, што яго спачуванне не дойдзе, адскочыць ад яе. 3 выгляду яна амаль не змянілася і амаль не пастарэла.
— Хлопец сказаў мне, што ты прыехала. Божа мой, Рут! — Ён узяў яе за руку.— Як ты дабралася?
Рут не забрала ў яго свае нежывое рукі, хоць ён трымаў яе даволі доўга. Яна сказала, што ад Варшавы да Берліна, а адтуль да Франкфурта-на-Майне яна ехала на машыне. Давід стаяў побач з ёю. Вуж тактоўна трымаўся збоку і толькі час ад часу кідаў позіркі на сямейную сцэну, да якой ён не меў ніякага дачынення.
— Пайшлі на рэчку,— сказала Ёгана Давіду. Вуж, праходзячы міма Марціна, паглядзеў на яго, быццам хацеў запытацца: «Ну што, як я гэта зрабіў?»
Марцін і Рут зайшлі ў хляўчук і селі на ложак.
— Ты нядрэнна выглядаеш, пасля такой напружанай паездкі і пасля ўсяго.
Ён адчуў фалып кожнага слова і палажыў на яе руку сваю.
— Дзе ты будзеш жыць?
Рут ледзь прыкметна паціснула плячыма. Ветліва папыталася, як жыве ён.
— Я працую ў бальніцы. Хворых у дзесяць разоў болей, чым ложкаў.
— А той чалавек, што загадаў забіць маіх бацькоў, тут? — папыталася яна, і ў яе голасе не чулася нічога трагічнага.
Яна добра валодала сабою, ён не мог гэтага зразумець і адчуў сябе неяк няўлэўнена.
— Ён жыве на другім беразе рэчкі ў цагляным доме. Здаецца мне, што спекулюе на чорным рынку. Ну, як жылося табе, Рут?
Ен не мог не спытацца пра гэта, хоць і адчуваў, як гэта небяспечна.
— Два гады я прабыла ў публічным доме.
Марцін не мог болей вытрываць гэтага нежывога позірку. Чаму яна не забіла сябе? Ён сказаў:
— Ты магла б жыць у мяне.
Гэта было адно з яго хуткіх рашэнняў.
— Калі ў цябе ёсць месца таму, хто...
На яе твар найшло, а потым знікла нешта. Такой усмешкі ён яшчэ ніколі не бачыў на чалавечым твары. Усмешка была быццам успамін-позірк у нежывое cappa, без жадання і шкадавання. I ўсё ж гэта быў лёгкі подых душы, першы за пяць апошніх гадоў. Раней яна кахала Марціна.
IV
Вінны скляпок «Утульны лёх» знаходзіўся ў завулку Лёхгасэ, такім вузкім і цёмным, што ў зале і ў сонечныя дні мусіла гарэць святло. Пятроў бацька сядзеў з наведнікамі за вялікім круглым сталом паблізу прылаўка. За прылаўкам стаяў Пётр і ўважліва прыслухоўваўся да размовы.
Рыбак Кройцгюгель адпіў глыток і зморшчыў нос. Пятроў бацька, заўважыўшы гэта, сказаў:
— Сам ведаю, што пітво нікуды не гадзіцца. Вінаробы, гэтыя хітрыя машэйнікі, разбаўляюць яго вадою. Але я павінен яшчэ сказаць ім дзякуй, што яны мне наогул прадаюць яго за грошы. За віно цяпер хочуць мець жалезнае начынне або нават чаравікі і штаны. За іх яны гатовы прадаць і неблагі тавар. Але хто мне
сёння скажа, дзе ўзяць тыя косы, сярпы і нажы? I ў Karo цяпер можна набыць чаравікі і штаны?
Рыбак у блакітным камбінезоне сказаў сам сабе: «Хіба што ў Ісусавых вучняў». А гадзіннікавы майстар Крумбах міжвольна паварушыў пальцамі ў чаравіках. Паміж імі сядзеў бацька маленькага вучня Якава, які ўзяў апельсін сваёй сястрычцы. Сівы сталяр, у якога рудымі асталіся толькі абвіслыя вусы, тут не стрымаўся і гучна загаварыў, каб яго пачулі за сталом усе:
— А я кажу вам: ёсць усё. Тры тыдні таму назад да мяне прыйшоў нейкі тып і сказаў, што яму патрэбны паліцы. «Паліцы? — перапытаў я.— А дзе ўзяць дошак?» Ён толькі махнуў рукою: «Дошкі не праблема! Я вам іх дастану». I праўда — назаўтра прывозяць воз дошак. Новых яловых дошак, добра прасушаных, лепей не трэба. Вось як! Значыцца, я зрабіў яму паліцы. Восем штук. He паспеў я яшчэ як след сабраць іх у яго дома, як ён пачаў ужо раскладваць на іх рэчы. У мяне аж вочы на лоб палезлі. Усё, чаго ты толькі пажадаеш. А якое там было віно — добрае старое віно. He такая атрута, як тут. I адзежы і жратвы хоць заваліся. Нават амерыканскія цыгарэты ў кардонных каробках, у такіх вось доўгіх. У адной адразу дзвесце штук. А такіх каробак у яго дваццаць. Я палічыў. А чаравікаў? Вы нават не паверыце! Поўная паліца! Сапраўдная крама! А цяпер скажыце мне: адкуль у нягодніка гэтулькі дабра, калі яго няма нідзе?
У бацькавым скляпку, дзе часта разгараліся спрэчкі, Пётр не раз ужо даведваўся пра людзей, у якіх можна было чым-небудзь пажывіцца. Цяпер, калі ўсе ўсхвалявана перабівалі адзін аднаго, ён як мага далей схіліўся над прылаўкам і прагна слухаў. Пачуўшы прозвішча спекулянта, ён палажыў свой доўгі, вузкі твар на далоні і пачаў, нібы сумуючы, глядзець у столь, дзе над вялізным круглым сталом знаходзіўся дакладна такі ж круглы рэльеф, намаляваны гадоў трыста
таму назад. Ён быў размаляваны блакітнымі і чырвонымі фарбамі і паказваў узнясенне Ісуса Хрыста.
Калі бацька загадаў Пятру падаць яшчэ адну шклянку пану Кройцгюгелю, Пётр тым часам ужо прабіраўся праз руіны, якія амаль бясконца ляжалі на вуліцы. Толькі сям-там сярод іх пракідаўся які непашкоджаны домік. Набожныя людзі гаварылі: да гэтага дома дакранулася божая рука.
Вечарам на сходзе, які зацягнуўся да позняй ночы, Пётр і вучні распрацавалі падрабязны план. Прайшло яшчэ некалькі дзён, пакуль яны выведалі план дома ўсярэдзіне, усе ўваходы і выхады, прывычкі спекулянта Цвішэнцаля і дасталі пяць тачак.
Гэтага чалавека ведалі ўсе. Ён быў членам нацысцкай партыі і блоквартам гэта ён арыштаваў Фройдэнгаймаў, бацькоў Рут і Давіда, і загадаў забіць іх на вуліцы.
Два чалавекі, незалежна адзін ад аднаго, паведамілі пра гэтае злачынства пракурору і згадзіліся быць сведкамі, але супраць Цвішэнцаля пакуль што ніхто нічога не рабіў. Ды і ў другіх падобных выпадках, на здзіўленне людзей, нічога не рабілася. Высокапастаўленыя чыноўнікі, заўзятыя і ненавісныя нацысты, як і раней, займалі свае службовыя пасады. На пальцах можна было пералічыць тых, хто з іх сядзеў у турме.
— Па-мойму, амерыканцы і самі не ведаюць як след, чаго яны хочуць. Мы тут маглі б ім сёе-тое параіць,— сказаў Ёганаў бацька, стары сацыяліст, які чатыры гады адсядзеў у Дахаў.
Вучні высветлілі, што ў суботу ўвечары Цвішэнцаля не бывае дома. Яны даведаліся таксама, што заднія дзверы ў сад ён зачыняў на засаўку, а сам без дваццаці восем выходзіў з дому праз пярэднія дзверы і шыбаваў
1 Прадстаўнік нацысцкай партыі, адказны за пэўны раён горада.
у «Таварыства астролагаў». Там па зорках на небе прадказвалі, што мае рабіцца на свеце, у які дзень члену таварыства лепш займацца сваімі справамі. Іх кіраўніком быў шыракаплечы бамбіза, з якога пэўна выйшлі б два крыху танчэйшыя мужчыны. Толькі на галаву яму, здаецца, не хапіла матэрыялу, і яна выйшла малюсенькая. Кіраўніка звалі «Галоўка».
Вуж выцікаваў, што ззаду, каля зачыненых на засаўку дзвярэй у сад, маецца акенца прыбіральні, маленькае і круглае, як ілюмінатар на караблі. Праз яго, сказаў Вуж, ён хоць і цяжка, але мог бы пралезці, Потым астанецца толькі адчыніць дзверы ў дом і — заходзь і зусім спакойна ачышчай паліцы, з васьмі да адзінаццаці, бо гэты недалужны махляр-астролаг вернецца дадому недзе каля адзінаццаці гадзін. Акенца ў прыбіральні зроблена як бы знарок для яго, для Вужа.
Планам адначасова прадугледжвалася паведаміць пра ўсё амерыканскім ваенным уладам. Роўна ў адзінаццаць гадзін непрыкметны вучань Ёган, які ўсюды мог пралезці незаўважана, павінен быў наклеіць на дзверы будынка ваенных улад пісьмо, па форме падобнае на вялікую афішу. Вучань Якаў вучыўся на літографа і напісаў тэкст афішы друкаванымі літарамі, a важнейшыя месцы вылучыў чырвоным чарнілам. Пералік рэчаў, знойдзеных у Цвішэнцаля, яны хацелі пакінуць ваенным уладам у доме Цвішэнцаля.
Такога вялікага набегу вучні дагэтуль яшчэ не рабілі. Пасяджэнне прайшло з уздымам.
— Ёсць тут такія, хто палохаецца турмы? — спытаўся Пётр.— Справа вельмі небяспечная.
На гэта пад агульнае адабрэнне адказаў Вуж:
— Мы можам толькі ганарыцца, калі нам дадуць некалькі гадоў турмы. А наконт небяспекі? Я вось што скажу вам: Nothing for nothing
1 За нічога і нічога не будзе (англ.).
Неўміручая рыса хлапечай душы — шукаць небяспекі і з гонарам перасільваць яе ў бязмерным горы пасляваеннага часу набыла новы змест — памагаць бедным, і спраўдзіць гэты намер можна было толькі тады, калі і сам пападаеш у небяспеку. Такое нястрымнае хлапечае імкненне прывяло да заснавання Таемнага таварыства Ісусавых вучняў і з’яўлялася цвёрдаю асноваю яго трываласці.
Дом Цвішэнцаля быў за межамі горада, у прыгарадзе, дзе асталося шмат неразбураных вілаў і дамоў. Пяць тачак стаяла за ўзгоркам бульбянога поля. Пётр на жываце ляжаў у бульбоўніку. Пачало ўжо цямнець, калі Цвішэнцаль пакінуў дом. Ідучы па сцяжынцы да дарогі, на якой яго ўжо чакаў на брычцы знаёмы селянін, ён на кожным кроку сцёбаў плёткаю па халявах сваіх высокіх ботаў і насвістваў марш з «Тангейзера».
Пётр, у сваіх паношаных рызманах, падобны на рухомае пудзіла, ціха ішоў за ім следам. Нарэшце ён укленчыў на полі і схаваўся ў бульбоўніку. Як толькі Цвішэнцаль сеў у брычку і крануўся з месца, пудзіла раптам зноў ажыло і памчалася цераз поле назад да хлапчукоў. Яны слухалі, пакуль не сціхнуў грукат колаў.
— Ну, а цяпер за работу,— з пафасам усклікнуў Пётр.
Яны падцягнулі тачкі да чорнага ходу і пералезлі цераз плот у сад. Цвішэнцаль думаў — і меў на гэта рацыю,— што ніводная істота не пралезе цераз маленькае круглае акенца ў прыбіральні, і таму ўлетку ніколі не зачыняў яго. Вуж зняў пінжак. Яго крыж і азадак былі такія вузкія, што іх можна было абхапіць дзвюма далонямі. Але плечы былі шырокія. Тонкія рукі блыталіся, быццам не злучаныя з целам.