Ісусавы вучні  Леангард Франк

Ісусавы вучні

Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
47.74 МБ
— Where do you live?
— In a cellar.
— It’s eleven o’clock. About time for you. Your fa­ther will be worried, if you come home so late as night.
— My father is dead.
— Oh!
— He was a member of the international brigade.
— Was he? That’s quite interesting 3.
Будынак ваенных улад быў доўгі. Ідучы, Вуж расказваў яму гісторыю свайго бацькі.
Па дарозе яны некалькі разоў спыняліся. На скрыжаванні Вуж сказаў:
— And in his last letter he wrote that the Pope is supporting Franco 4.
Капітан Ралф Лібэн пасля службы пісаў лісты і таму выйшаў са штаба толькі каля чвэрці дванаццатай.
1 Ідзі дадому спаць! (англ.)
2 Мне няма дзе спаць (англ.).
3 Дзе ты жывеш? — У сутарэнні.— Зараз адзінаццаць. Пара спаць. Бацька будзе хвалявацца, што цябе так доўга няма дома.— Майго бацькі няма жывога.— Ага.— Ён змагаўся ў інтэрнацыянальных брыгадах.— Праўда? Гэта вельмі цікава (англ.).
4 А ў сваім апошнім лісце тата напісаў, што папа рымскі падтрымлівае Франка (англ.).
Прайшоўшы некалькі крокаў, ён вярнуўся, бо яму здалося, што на дзвярах нешта бялее.
Палавіну дзвярэй займала афіша, пад якою вісеў спіс рэчаў. Вуж прапаноўваў напісаць «Dear General» але не знайшоў падтрымкі. На афішы было напісана наступнае:
21 ліпеня 1946 года, на другім годзе міру. Паважаным амерыканскім ваенным уладам!
Лічым за свой святы абавязак звярнуць вашу ўвагу на тое, што гэты Цвішэнцаль — бессаромны подлы спекулянт. Сёння ўвечары паміж васьмю і адзінаццаццю гадзінамі мы наведалі яго дом і забралі ў яго са склада ўсё. Мы, выканаўцы справядлівасці, раздадзім узятыя рэчы бяднейшым з бяднейшых, проста так, бясплатна. Самі мы — жыхары Вюрцбурга, і ў нас ёсць свая таемная служба выведу, таму мы, канечне, ведаем лепей, чым шаноўныя амерыканскія ваенныя ўлады, у каго няма чаго есці. Гэта факт. Калі сёння вечарам пасля адзінаццаці гадзін шаноўныя амерыканскія вайскоўцы наведаюць дом 28 на Гімельпфортэнгасэ, то восем паліц будуць парожнія. Тое, што мы цяпер паведамляем шаноўным амерыканскім ваенным уладам, святая, шчырая праўда. У якасці доказу мы прышлем шаноўным амерыканскім ваенным уладам амерыканскія цыгарэты, узятыя ў спекулянта Цвішэнцаля. На жаль, нам нельга звярнуцца да вас адкрыта, бо наша таварыства — падпольнае і абсалютна таемнае.
Ад імя Ісусавых вучняў падпісаў: Пётр.
Р. S. Карыстаючыся выпадкам, хачу разам з тым звярнуць вашу ўвагу на тое, што гэты Цвішэнцаль жыве зусім адзін у доме з трох пакояў, кухні і прыбіральні. Тут штосьці не так. Тысячы людзей не ведаюць, куды прыткнуць ноччу сваю стомленую галаву.
Пётр.
1 Дарагі генерал (англ.).
Капітан Лібэн зняў яшчэ мокрыя аркушы і вярнуўся з імі ў дом. (Праз два дні хлопчыкі прачыталі ў газеце, што Цвішэнцаля арыштавалі.)
Якаў і дзякоў сын, вучань Варфаламей, затрымаліся на манастьірскіх могілках. Яны сядзелі ў чорным густым ценю надмагільнага помніка. Месячнае святло рабіла апавіты плюшчом мур зялёным, як удзень. Было не па-зямному ціха. Яны не хацелі прызнавацца сабе, што ім боязна гэтак позна вяртацца дадому.
— Мне ўсё роўна, няхай ён накрычыць на мяне, але цяпер я пайду дадому,— сказаў Якаў і астаўся сядзець на месцы. У думках ён тайком шмыгаў на ложак. Нарэшце Варфаламей падняўся з месца і, уздыхнуўшы, сказаў:
— Нічога не паможа. Пазней будзе яшчэ горай.
Два вялізныя званы, якія грымнуліся на зямлю куды хутчэй, чым сама званіца, дашчэнту раструпічылі прыбудаваны да яе дзякоў домік. 3 таго часу дзяк жыў у манастырскай пральні. Ён спаў са сваёю жонкаю ў вялізнай карычневай паліраванай шафе, якая ляжала на бетоннай падлозе. Дзверы шафы былі цяпер замест стала. Варфаламей апусціў кончыкі пальцаў у крапільніцу і перахрысціўся, ціхенька крадучыся на дыбачках па цёмным праходзе.
Якаў тым часам пайшоў дадому. Яго бацька з дзвярэй пакояў свайго разбуранага дома збіў сталярную майстэрню, а з цэглы ў кутку сутарэння змайстраваў маленькую хатку — паставіў усяго дзве сцяны і дах,— бо надворныя сцены зберагліся. Цяпер ён з жонкаю сядзеў за сталом і чакаў. Жонка бедавала:
— Каб толькі з хлопчыкам чаго-небудзь не зрабілася! He чапай яго, калі ён вернецца дадому. Каб толькі з хлопчыкам чаго-небудзь не зрабілася!
Іх пяцігадовая дачка спала. Побач на падаконніку на блакітным кавалачку паперы з сярэбранымі зорачкамі ляжала засохлая апельсінавая лупіна.
Якаў пабег. Начная цішыня паказалася яму самай страшнай. Над кучамі руін, на месцы якіх раней стаялі дамы, вуліцы і сам горад, здавалася, ужо цэлае тысячагоддзе панавала цішыня. Ацалеў адзін чалавек. Ён спыніўся цяпер каля сцяны і зазірнуў праз мёртвую аконную дзірку ўніз. У хатцы-сутарэнні гарэла святло. 3 адчайнаю смеласцю сн спусціўся па прыступках уніз.
V
Карычневая фіранка разгароджвала драўляную будку на два маленькія пакойчыкі. У заднім пакойчыку не было нічога, акрамя паходнага ложка, на якім спаў Марцін. Рут спала ў пярэднім пакойчыку на KaHane ў стылі бідэрмайер. Напроці стаяла вузкая высокая кніжная паліца. Блакітны кітайскі дыван быў занадта вялікі, і яго склалі ў тры столкі. Якаваў бацька на пярэдняй сцяне будкі прарэзаў дзірку для акна, a з кавалкаў дошкі змайстраваў аканіцу, якая зачынялася з сярэдзіны на засаўку. Шкла не было. На траве за будкаю на метр падымалася ўгору тонкая водаправодная труба з латунным кранікам.
Бачыліся яны рэдка. Марцін працаваў з васьмі гадзін вечара да васьмі гадзін раніцы. Калі ён вяртаўся дадому, яе звычайна там ужо яе было. Ён папрасіў аднаго са сваіх калег на ўсякі выпадак абследаваць Рут, каб ведаць, ці не патрэбна ёй якая-небудзь дапамога. Доктар Грос агледзеў усё і, усміхаючыся, сказаў:
— Ёй патрэбны толькі добрыя харчы. Але дзе ты іх цяпер знойдзеш?
— Ну, сёе-тое ў нас, дзякуй богу, ёсць, скардзіцца не трэба,— адказаў Марцін.— Гэтыя таямнічыя Ісусавы вучні ўжо тры разы прыносілі есці. I выдатныя рэчы. Нават шакалад! Раптам яны невядома адкуль з’явіліся ў будцы. Быццам іх прынёс добры дух.
Марцін падсунуў галаву пад кран і адкруціў яго. Калі ён, фыркаючы, вяртаўся ў будку, то ўбачыў, што на сцяне крэйдаю нешта напісана. «Мы спалім тваю будку, бо ты спіш з жыдоўкаю».
Рут пайшла да крапаснога рова. Буйныя ажынавыя кусты, высокая крапіва і ружовы ад цвіцення чартапалох буялі каля старой сцяны, з якой за стагоддзі ў траву пападала мноства камянёў. Акрамя дзяцей, што збіралі тут ягады, і хлапчукоў, якія шукалі ў гэтым самотным свеце вялікіх прыгод, рэдка хто з дарослых зазіраў у крапасны роў. Ён належаў пчолам і матылькам. Рут села ў цень вялікага шыпшынавага куста. Ён даўно ўжо адцвіў. Чырвоныя ягады зіхацелі на сонцы.
Пятрова сяброўка Катарына, якая таксама жыла на Лёхгасэ, ішла сюды з кошыкам на галаве, несучы яго як капялюш, дужкай пад падбароддзем. Крокаў басаногай дзяўчынкі па густой траве не было чутно. Яна збочыла за куст і спалохана спынілася. Потым, прыціснуўшы руку да сэрца, сказала:
— А божачка! Калі б на вашы« месцы быў мужчына, не ведаю, як бы я спалохалася. Я прыйшла сюды па шыпшыну.
У яе былі светлыя шэра-блакітныя вочы і цёмна-русыя валасы з выцвілымі на сонцы пасмамі. Твар загарэў і быў круглы, як яблык. Ёй было адзінаццаць гадоў.
Катарына паставіла на зямлю кошык і пачала рваць чырвоныя ягады.
— Ведалі б другія, што іх тут гэтулькі, то на кусце даўно нічога не асталося б. Але трэба вельмі асцерагацца, каб не ўкалоцца.
Рут маўчала і толькі не зводзіла вачэй з гэтага танюсенькага дзіцяці. Калі дзяўчынка выцягвалася, дастаючы ягады, то яе замытая блакітная спаднічка падымалася намнога вышэй каленяў.
— Хлапчукоў я не баюся. Вы, можа, не паверыце — але я бегаю куды хутчэй за іх. Вось мужчын я баюся. Вядома, не ў горадзе. Але вось тут у крапасным рове ці калі я адна ў лесе. Божачка, як бы я ўцякала...— Яна ўсміхнулася Рут, зверху ўніз.— Уласна, я нават не ведаю чаму. Але баюся, і ўсё.
Рут уявіла сабе: дзіця ляжыць у яе на грудзях і спіць.
Набраўшы поўны кошык ягад, Катарына села побач з Рут.
— Ведаеце, як робіцца шыпшынавы мус? Мая маці любіць казаць, што гэта жахлівая работа.— Пазногцямі вялікіх пальцаў яна расціснула ягаду і паказала Рут светла-жоўтыя зярняткі з тонкімі валаскамі.— Яны так свярбяць. Аж не ўтрываць. Перш трэба дастаць усе зярняткі. Потым варыць лупіны гадзінамі, можаце мне паверыць. Потым працадзіць гэтую кашу праз вельмі густое валасяное сіта. Потым зноў пераварыць і зноў праз сіта. Папраўдзе жахлівая работа! А нарэшце астанецца зусім мала чаго. Але калі вы ніколі не рабілі гэтага, то нават і ўявіць сабе не можаце, які смачны шыпшынавы мус з булачкаю. Смаката!
Яна палажыла палавінку лупіны на пазногаць сярэдняга пальца і паказала Рут чырвоны ногаць.
— Прыгожа, праўда? Іх можна прыклеіць да кожнага пальца аравійскаю камеддзю, і тады ногці будуць як бы ўкрыты чырвоным лакам... Скажыце, а вы малою таксама баяліся дарослых... мужчын?
Рут кіўнула галавою.
Яны пачалі спускацца ў горад, цераз moot, да чатырохструменнага фантана.
— Гэта Піліпава сястра,— сказаў Вуж.— Я наладзіў ёй цудоўнае спатканне з жаніхом. Quite a surp­rise
1 Поўная нечаканасць (англ.).
Кладаўшчык нездаволена буркнуў:
— Яна ўсё яшчэ выглядае дрэнна, як згаладалы верабей, а мы ж аддалі ёй бог ведае колькі прадуктаў.
— Калі пабываеш у публічньім доме, то, мусіць, трэба болей часу, каб акрыяць,— задуменна прамовіў Вуж.— А што такое ўласна публічны дом?
— О, гэта турэцкі рэстаран, дзе іграюць на арфе... Ёй патрэбны чаравікі.
Чаравікі ў Рут раней былі белыя. Цяпер на іх не асталося нават і абцасаў. Катарына, трымаючыся за руку Рут, пачала разглядаць гузікі на яе вязанай ружовай начной кофце.
— Дзякуй богу, што гузікі з дзірачкамі. Калі ў вас не згубіўся верхні гузік, то яго можна прывязаць. Іголак жа цяпер няма.
На каменнай агароджы фантана сядзела трое хлопцаў. Адзін з іх сказаў:
— Вунь ідзе Фройдэнгайм, жыдоўская шлюха. Яна была ў бардаку.
Ён злез з агароджы і загарадзіў Рут дарогу.
— Колькі бярэш?
Рут паспрабавала абысці яго. Ён схапіў яе за плечы.
— Пытаюся, колькі, паршывая жыдоўка?
— He чапай яе! — закрычаў кладаўшчык і кінуўся на хлопца, апранутага ў штармоўку. Той стукнуў кладаўшчыку кулаком па твары. Але тут на хлопца ззаду адным скачком насеў Вуж і абедзвюма рукамі абхапіў яго за шыю. Два другія хлапцы кінуліся на кладаўшчыка і Вужа. Катарынін кошык пакаціўся па зямлі. Чырвоныя ягады рассыпаліся па бруку. I хоць кладаўшчык, як малаткамі, махаў наўкола рукамі, a Вуж, якога тым часам збілі на зямлю, адбіваўся нагамі, трое васемнаццацігадовых хлапцоў добра адкалашмацілі двух вучняў. Калі скончылася няроўная бойка, Вуж быў бледны як смерць, з рота і носа ў яго лілася кроў.