Ісусавы вучні  Леангард Франк

Ісусавы вучні

Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
47.74 МБ
— О’кэй,— сказаў Вуж.— Але камбінезон усё-такі трэба аддаць рыбаку Кройцгюгелю, бо яму прыходзіцца лавіць рыбу і ўночы; і тады ён часам прамакае да ніткі. А калі ў чалавека ззаду нічога няма, то яму да чорта холадна. Акрамя таго, ён яшчэ перавозіць на другі бераг людзей, і яму няёмка рабіць гэта з дзіравым азадкам.
Вучань Якаў запярэчыў, што гэта далёка яшчэ не прычына, каб аддаць яму штаны. Вуж толькі ўсміхнуўся:
— Wellа калі на лодцы будуць дзяўчаты?
— О, калі ім гэта не падабаецца, то няхай не садзяцца.
1 Ну (англ.).
— Well, a калі яны ўсё-такі сядуць? Дый не ў дзяўчатах тут справа. А ў ім самім. Бо што ні кажы, а азадак у яго ж голы.
Пётр паспрабаваў унесці супакаенне:
— Паважаны вучань Якаў пазней зможа паўтарыць і абгрунтаваць сваю прапанову, каму аддаць камбінезон. А паважаны вучань Андрэй перад галасаваннем атрымае магчымасць яшчэ раз выказаць свае маркаванні.
Вуж падагнуў калені, палажыў на іх свой твар і сказаў голасам чалавека, які вымушаны слухацца:
— All right, all right! 1
Кладаўшчык зноў заняў сваё месца на лаўцы, каб седзячы — такі быў парадак — выслухаць Пятрову прамову. Пётр стаў у кутку побач са скурчаным ад болю торсам Хрыста, скіраваўшы свой позірк на хлапчукоў, што сядзелі паўкругам, і на паліцы, што стаялі каля сцяны за царкоўнымі лаўкамі. Ён ужо збіраўся пачаць гаварыць і перш за ўсё яшчэ раз заклікаць сваіх таварышаў быць асцярожнымі, наведваючыся да нядобраахвотных ахвяравальнікаў, каб тым самым зберагчы таямніцу Ісусавых вучняў, як раптам заўважьіў, што апельсіна няма на месцы. Нейкі час ён разгублена пазіраў на пустату, што зеўрала паміж двума пакетамі. Узнікшае падазрэнне вымусіла яго апусціць галаву.
Пётр ужо не раз пытаўся ў самога сябе: а ці нельга, каб вучні, збіраючы рэчы для бедных, сёе-тое бралі і сабе? Яны самі такія ж галодныя і голыя. За апошнія гады ніводзін з іх ні разу не пад’еў удосталь, а большых абадранцаў, як яны, не было ў Вюрцбургу. Гэта адно. Але ж другое: калі Ісусавы вучні, даўшы клятву змагацца за справядлівасць і памагаць бедным, як гэта рабіў Хрыстос, самі пачнуць браць нешта сабе, то такое адбіранне рэчаў у багатых стане звычайным кра-
1 Добра, добра! (англ.)
дзяжом. Гэта, мусіць, таксама праўда. Тут Пётр сутыкнуўся з пытаннем сумнення, на якое пакуль што не знайшоў адказу. Адказ мусіў быць недзе пасярэдзіне.
Пётр намерыўся скарыстаць выпадак, каб разам з вучнямі знайсці правільны адказ на гэтае пытанне. Ёп адчуў сябе ў ролі суддзі, які сутыкнуўся з незразумелаю з’яваю і не ведае, што яму рабіць — асудзіць ці апраўдаць падсуднага. Ён папытаўся:
— Ці не ўзяў хто з вучняў апельсін, які ляжаў тут?
Усе павярнуліся да паліцы з правізіяй. I толькі дзякоў сын Варфаламей як бы і не пачуў запытання. Ён быў заняты тым, што сваёй бруднай насоўкай вычышчаў пясок паміж пальцамі ног. Высунуўшы ад старання кончык языка, ён не спыніў свайго занятку.
Гэта выклікала падазрэнне. «У яго ж ёсць ключ. Толькі ён у любы час можа зайсці ў падвал»,— падумаў Пётр і паўтарыў пытанне, звяртаючыся непасрэдна да яго. Варфаламей вытрас сваю насоўку, здаволена ўздыхнуў і спытаўся, як быццам нічога і не здарылася:
— Што ты сказаў?
— Калі паважаны вучань Варфаламей узяў апельсін, то няхай ён скажа аб гэтым, каб падазрэнне не ўпала на каго-небудзь другога.
Толькі цяпер Варфаламей павярнуўся да паліцы і здзіўлена сказаў:
— Сёння ўвечары, калі я быў у сутарэнні, ён яшчэ ляжаў на сваім месцы.
Тут ён убачыў, што ўсе глядзяць на яго, і на вачах у яго раптам выступілі слёзы.
Тады вучань Якаў, які спрачаўся з Вужам з-за камбінезона, сунуў руку ў кішэню і дастаў адтуль апельсін.
— Я ўзяў апельсін, я паабяцаў прынесці яго сястрычцы. Яна ніколі яшчэ не бачыла апельсіна,— сказаў ён глухім голасам.
Голад пакінуў след на развіцці Якава, які фізічна выглядаў занядбаным. На яго малюсенькім васковым тварыку самае вялікае было — вочы. Ён нервова мяў апельсін у руках, быццам кавалак гліны, і нарэшце выціснуў з сябе:
— Я гэтулькі расказваў сястрычцы пра апельсін, які ён залаты, быццам месяц, які ён усярэдзіне салодкі-салодкі. I яна ўвесь час упрошвала мяне прынесці яго. Але я магу палажыць яго назад.
Пётр не ведаў, чаму ён спытаўся:
— А колькі гадоў тваёй сястрычцы, вучань Якаў?
— Пяць.
Усталявалася цішыня, і калі ў ёй нарэшце прагучаў Вужаў голас, то тое, што ён сказаў, спадабалася ўсім, і ўсе ўхвальна заківалі галовамі.
— As far as 1 am concerned to няхай ён возьме апельсін сваёй смаркатай сястрычцы. I don’t care2. Я, між іншым, ужо не раз думаў: чаму гэта тут ляжаць такія цудоўныя каўбасы і нават цэлы кумпяк, а ў нас ад голаду жываты падцягвае. Гэта проста несправядліва. To hell with it3, падумаў я сабе, to hell with it.
Выслухаўшы Пятра, яго маральныя сумненні, Вуж дадаў:
— Я разумею, піто ты хочаш сказаць. Вядома, было б лепей, калі б нам нічога не было патрэбна. Справа далікатная. Але, зрэшты, мы не згаладалыя факіры, якіх паказваюць за грошы ў клетцы. Мне здаецца, што калі мы што-небудзь і возьмем сабе, скажам, лычка каўбасы, каб у нашым жываце не буркатала гэтак па-свінску, то мы зможам болей дастаць і для іншых. Гэта проста камерцыйныя выдаткі, і яны, па-мойму, сябе апраўдаюць.
1 Што датычыць мяне (англ.).
2 Які мне да гэтага клопат (англ.).
3 К чорту (англ.).
Сам Пётр рос таксама вельмі хутка і таму заўсёды быў галодны. Ён ужо амаль зусім адолеў свае сумненні.
— Але дзе мяжа таго, што мы можам узяць сабе? — папытаўся ён задуменна, болей гаворачы самому сабе.
Вуж задумаўся, нагнуў галаву.
— Мы, вядома, можам браць сабе крыху меней, чым хочацца, бо іначай...— Ён не ведаў, як выказаць сваю думку.
Пётр ухвальна кіўнуў галавою.
— Гэта правільна,— сказаў ён і здаволена ўздыхнуў, быццам толькі што адгадаў загадку, якой не мог адразу вырашыць.
Вуж нецярпліва аж ссунуўся на канец лаўкі.
— Я, уласна, хацеў звярнуць вашу ўвагу вось на што. У нас няма абутку. All right. Пакуль што мы яшчэ сяк-так абыходзімся, і таму нам цяпер усё роўна. А што рабіць зімою, калі прыцісне мароз? Мы ж не зможам бегаць басанож па снезе па ўсім горадзе, дастаючы рэчы. У нас проста адмерзнуць пальцы. Значыцца, выйсця ў нас няма, і астаецца толькі адно — спачатку дастаць чаравікі самім сабе, а потым ужо і другім. Гэта ясна ўсякаму дурню. I так мусіць быць і з кумпяком.
Пётр паматаў галавою.
— All right, з кумпяком не так.
У вучня Якава ліхаманкава заблішчалі вочы. Чырвань то з’яўлялася, то прападала на твары. Ён па-ранейшаму трымаў у руках апельсін.
Пётр, у глыбокай цішыні, пад галоднымі позіркамі хлапчукоў, падышоў да паліцы, дастаў адтуль пяць яблыкаў і разрэзаў іх папалам. Кожнаму ён даў па палове. Яны імгненна ўваткнулі ў іх зубы. Вучню Якаву ён, сам не ведаючы чаму, даў цэлы яблык.
II
Назаўтра рыбак Нікадэмус Кройцгюгель знайшоў у сябе ў лодцы блакітны камбінезон. Узяўшы яго аберуч, ён расцягнуў яго перад сабою, і тут жа адна рука міжволі памкнулася да азадка, які даўно ўжо быў зусім голы.
Потым ён спакойна сеў на сядзенне і сцягнуў з ch66 парваныя штаны. I тут жа ўбачыў распіску, якая завалілася за дашчаны насціл.
— Ісусавы вучні?.. Божа мой, хто на ўсім белым свеце зразумее гэта? Ісусавы вучні памерлі дзве тысячы гадоў таму назад. Ну, а калі хто і пажартаваў з мяне — то што мне з таго?
Надзеўшы камбінезон, ён падняўся. Камбінезон быў караткаваты. Рыбак меў рост метр дзевяноста і быў худы, як жэрдка.
Нікадэмус усё сваё жыццё правёў на рэчцы ў адзіноце і прывык да маўчання. Размаўляў ён толькі з сабою. У кампаніі сяброў за вялікім круглым сталом для сталых наведвальнікаў у вінным скляпку «Утульны лёх» ён цэлымі гадзінамі сядзеў моўчкі. Толькі вярн;уўшыся на сваю ваду, ён адказваў на ўсе пытанні, якія ставілі яму сябрукі напярэдадні вечарам.
У поўнай суладнасці з рэчкаю і лодкаю ён ухапіўся за бусак — гладкі шост каля шасці метраў даўжынёю з зубчастым жалезным наканечнікам унізе і папярочкаю наверсе. Налёгшы грудзьмі на папярочку, ён адштурхнуў лодку ад берага, каб выехаць на сярэдзіну рэчкі. «Колькі ж ты, Нікадэмус, цяпер, уласна, атрымаеш за кілаграмовага карпа? Жменю грошай, не меней».
Ён зноў адштурхнуўся бусаком і гучна сказаў:
— Навошта такія недарэчныя пытанні? Грошай мне цяпер дадуць, вядома, намнога болей, але за гэтую жменю грошай я куплю дрэнь сабачую.
Адплыўшы ад берага, ён адклаў бусак убок. Пара брацца за сетку — вялізны клубок вяровак, якіх, здаецца, і разблытаць нельга. Сетка была круглая, з двайным вянком свінцовых грузіл. Нікадэмус стаяў на носе лодкі, вузкім, як ластаўка, і рытмічнымі рухамі ўкруг злева направа выкідваў сетку. Нейкі момант яна, як парашут, завісала над паверхняю вады. Толькі ў вадзе цяжкі вянок свінцовых куляў, які тануў хутчэй, сцягваў сетку і шчыльна прыціскаў яе ўнізе, не прапускаючы рыбы.
Убачыўшы рыбака, Ёгана спынілася. Міжволі адарваная ад сваіх думак, яна адчула нейкае напружанне, якое само сабою прыходзіць да таго, хто выпадкова бачыць, як рыбак закідвае сетку, нават калі ў яго на сэрцы скрабуць кошкі. Хлопчык Давід, які ішоў следам за Ёганаю, таксама спыніўся воддаль ад яе. Пад пахаю ён трымаў скручаную чорную шарсцяную коўдру з жоўтымі, як у тыгра, палосамі.
Калі Нікадэмус выцягнуў у лодку сетку з трапяткою рыбаю, Ёгана павольна рушыла далей уніз па рэчцы. Цяжкія думкі зноў авалодалі ёю. Перад вачыма яшчэ раз паўсталі жахлівыя малюнкі таго часу, калі запальныя бомбы нішчылі Вюрцбург.
Давід хуценька нырнуў у хляўчук і ў наступны момант, як палахлівы алень, знік у вербалозе.
Першае, што ўбачыла Ёгана, была скручаная коўдра на ложку. Яна некалькі разоў перачытала распіску Ісусавых вучняў і сказала, усміхаючыся:
— Папраўдзе, як у казцы. Але тут, здаецца мне, нехта памьіліўся.
Выйшаўшы з хлеўчука, яна агледзелася, шукаючы таго, хто памылкова прынёс ёй коўдру. Можа, ён яшчэ дзе недалёка. Але, апроч вароны, якая з карканнем ляцела над лугам, другіх жывых істот яна не ўбачыла і не пачула.
Тым часам Давід подбегам нёсся паміж гор друзу,
каб не спазніцца на сход Ісусавых вучняў, які пачынаўся штодня вечарам а шостай гадзіне.
Ёгана з выглядам знаўцы пакратала коўдру ўказальным і вялікім пальцамі.
— Чыстая шэрсць,— уздыхнуўшы, сказала яна.— Ужо цяпер ноччу часам даволі холадна без коўдры. А што будзе зімою! Зімою коўдра — мой адзіны паратунак.