Ісусавы вучні
Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
На хутары жылі тры чалавекі, чые дамы былі разбураны бамбёжкаю: гаспадыня пусціла іх да сябе на некалькі тыдняў. Цяпер яны стаялі каля кучы гною, па якой хадзілі, шукаючы покарму, куры. Прафесар Геберляйн, які раней чытаў курс гісторыі ў Вюрцбургскім універсітэце, здзіўлена паківаў галавою:
— Проста дзіва, што яна асталася жывая.
— Я добра ведаў яе і таго хлапца, яе жаніха,— сказаў майстар Зімс, які рабіў вядомыя ва ўсёй краіне скрыпкі.— Вельмі прывабная і мілая дзяўчына. Які жахлівы лёс!
— Што тут такога жахлівага? Звычайная жыдовачка-распусніца! Божа мой, такое здараецца штодня.
Майстар Зімс кінуў цяжкі позірк на ранцье Піліпі.
— Няхай вам за такія словы не прабачыцца і на смяротным ложку.
I пайшоў у хату.
— Пан Зімс крыху перабольшвае,— усміхнуўся прафесар гісторыі.— I з вамі я таксама не магу пагадзіцца, пан Піліпі. Тут зусім другое. Зрэшты, яна не па сваёй волі пайшла ў публічны дом. Праўда, факт астаецца фактам, што яна там была. А гэты факт не можа не выклікаць адпаведных вынікаў, як ты яго ні тлумач.
Рут паволі прайшла міма двух мужчын. Хутар астаўся ззаду. Гаспадыня праз акно глядзела ёй услед. Позірк гэты быў нейкі разгублена-тупаваты. Яна не скранулася з месца, пакуль Рут не знікла ўдалечыні за хмызняком.
Прафесар гісторыі паківаў галавою:
— Аднаго я не магу зразумець: навошта яна вярнулася ў Вюрцбург, дзе яе ведае кожны. Чаму яна не пайшла ў горад, дзе ніхто нічога не чуў пра яе? He разумею.
Дарога вяла Рут міма манастыра «Вароты на неба». Дзве маладыя манашкі кленчылі на гародзе і рвалі pony. 3 Ёганаю і Рут яны калісьці разам хадзілі ў школу. 3 перапуду яны пачырванелі і апусцілі долу твар. Адна з іх перахрысцілася.
Сухі і шэры леташні чарот, перамешаны з сёлетнім зялёным, рос далёка ў булькаючай вадзе. Насупраць на сонцы блішчалі крутыя ўзгорачкі, абсаджаныя вінаграднікамі. Уніз па цячэнню павольна плыла грузавая баржа. Белы шпіц стаяў на яе борце і брахаў на Рут, якая ішла берагам, кіруючыся да хлеўчука.
Ёгана сядзела на беразе і мыла ногі. Спачатку яна не паверыла сваім вачам. Падабенства спалохала яе. Устаючы з месца, яна адчула нейкае калаццё ў гала-
ве; ёй здалося, што нешта цягне яе за валасы ўгору. Рут была ў дваццаці кроках і павольна набліжалася да яе.
Калі Ёгана нарэшце паверыла сваім вачам, яна кінулася бегчы ёй насустрач, ашаломлена паўтараючы:
— Рут, божачка, ты, Рут!
Твар у Рут астаўся нежывы. Хваля ўнутранага ўзрушэння ў Ёганы прайшла, а з ёю прайшлі страх і радасць.
— Гаспадыня з хутара сказала мне, што ты цяпер жывеш у хлеўчуку.
Раптам да Ёганы зноў вярнуліся пачуцці. Яна абняла сяброўку і ўсклікнула:
— Рут!
Здавалася, што яна вольна і шчасліва абнімала цяпер сваё дзяцінства. Але там, унутры, свайго часу чакала другое магутнае пачуццё, якому патрэбна было месца якраз у той момант, калі месца там хапала толькі аднаму пачуццю. Шчасцю прыходзілася саступаць дарогу. Чаго толькі не давялося ёй перанесці! Усемагутны, чаго толькі ёй не давялося перанесці! Рыданне скаланула Ёганіны грудзі.
Рут адзначыла гэты выбух пачуццяў толькі позіркам. Ёгана абняла яе і павяла ў хляўчук. Больш за паўгадзіны Рут нерухома ляжала на жалезным ложку, на чорна-жоўтай тыгравай коўдры. Вочы яе былі расплюшчаны. Ёгана таксама не варушылася. За дзвярыма стракаталі конікі.
Нарэшце Ёгана злавіла позірк Рут і ўкленчыла no634 з ёю каля ложка.
— Хочаш расказаць мне? Можаш? Лепей не трэба! Яна раптам адчула страх і закрыла рукамі вочы.
Праз вельмі доўгую хвіліну яна пачула голас сяброўкі — невыразны, спакойны.
— Mary расказаць, калі ты хочаш.— Здавалася, што яна проста раўнадушна паказвае копіі фатаграфій,
якія захаваліся ў яе галаве.— Я ехала ў вагоне, у якім звычайна возяць жывёлу. У вагоне нас было дзевяноста, і таму там можна было толькі стаяць. Ехалі мы восе'м дзён.
Рут нічога не сказала пра тое, што ў вагоне не было прыбіральні.
Потым яна паказала яшчэ адну фатаграфію з памяці.
— У Аўшвіцу вагоны адчапілі. На вакзале нас сустрэлі эсэсаўцы. Нас білі бізунамі. Была ноч. Паветра пахла гарам. Неба было чырвонае ад полымя і дыму. Паліліся печы крэматорыя.
He падымаючы вачэй, Ёгана ўчапілася за сяброўчыну руку.
— Нас рассартавалі — асобна старых мужчын, асобна маладых мужчын, асобна старых жанчын і асобна маладых жанчын і дзяўчат. На дарозе ў лагер валялася некалькі соцень мёртвых. Салдат сказаў нам, што яны выйшлі са строю. Каля варот лагера нас сустрэў доктар Менгеле. Ён не гаварыў, а толькі паказваў рукою налева або направа — куды ісці. Людзі чапляліся адзін за аднаго, крычалі, бо іх разлучалі з родзічамі. Іх разганялі, б’ючы гумавымі дубінкамі. Сваіх родзічаў яны ніколі болей не ўбачылі. Ноччу ў Аўшвіц прывезлі яшчэ трыццаць шэсць тысяч нявольнікаў. Раніцаю ў жывых асталося ўсяго дзве тысячы.
Ёгана падняла ўгору твар і затармасіла Рут, быццам будзіла соннага.
— Рут! Твой брат жывы. Ён тут. Ён жывы.
— Праўда?.. Мяне адвезлі ў публічны дом у Варшаву.
Вялікімі пустымі вачыма яна глядзела на япічэ нявінную дзяўчыну, на яе твар, валасы, вочы.
— У Варшаве я прабыла два гады.
— Паклікаць яго, Рут? Паклікаць?
— Як хочаш.
Ёгана ўсунула ногі ў сандалі. Яна хацела яіпчэ сказаць, што зараз жа вернецца. Але Рут ужо спала. He перастаючы дрыжаць, Ёгана ўсё глядзела на яе твар. Яна бачыла гіпсавую маску, знятую з нежывой дзяўчыны, якая спакойна дыхала.
* * *
Апошні час Давід і Вуж кожны дзень сагнутымі шпількамі вудзілі рыбу і адразу ж смажылі яе на агні. Паміж дзвюма рагулькамі з вербалозін, замацаванымі ў зямлі, ляжала горка попелу ад былога вогнішча. Ёгана не раз бачыла абодвух хлопчыкаў на гэтым месцы.
Вуж чысціў і мыў рыбу, а Давід у гэты час па-майстэрску падкладваў у вогнішча тонкія галінкі. Вуж тоненькай вербалозінай праткнуў уздоўж рыбінку і палажыў пруток на рагулькі. Засунуўшы руку ў кішэню, ён дастаў адтуль соль і пасаліў рыбу.
— Цяпер давай падпальвай.
Рыбка была маленькая, і ад дыму яна спачатку толькі пачарнела. Яны сядзелі на траве, шырока раскінуўшы ногі. Пасярэдзіне гарэў агонь. На іх надзеты былі толькі штаны і кашулі. Вуж, як вопытны паляўнічы, перавярнуў пруток на другі бок, быццам смажыў сцягняк забітага мядзведзя.
— Ведаеш, мы цяпер нідзе не прападзём. Калі нам моцна прыпячэ тут у Вюрцбургу, мы возьмем і збяжым у лес і станем жыць там паляваннем.
— Глядзі добра, рыбка вунь гарыць і ўсё меншае.
У Давіда, як і ў яго сястры, былі цёмныя вочы, чорныя валасы і тонкія, як бы праведзеныя пэндзлікам бровы. Вузкі твар здаваўся быццам выразаны са слановай косці. На лбе цямнела пляма сажы.
Яны заўважылі Ёгану яшчэ далёка. Давідавы вочы заблішчалі.
— Ну, зараз мы пабачым, скажа яна піто-небудзь пра коўдру ці не.
— Што яна, дурная? Думаю, што яна зручна ўхутаецца ў яе ноччу і будзе трымаць язык за зубамі.
— I будзе падобна на соннага тыгра.
— Хутчэй на тыгрыцу. Тут ёсць вялікая розніца.
— Якая ж?
— А тая, што тыгрыца жанчына. Яна ж куды болып небяспечная, асабліва калі ў яе забіраць дзяцей.
Апаленая рыбка адарвалася ад прутка, крыху яшчэ пагойдалася галавою ўніз і ўпала ў агонь.
— Вельмі ўжо маленькая папалася рыбка,— сказаў Вуж.
Ёгана падышла да агню. Першымі яе словамі былі:
— Ты не хочаш пайсці са мною? У мяне ёсць нехта, хто хацеў бы пабачыць цябе.
— Гэта не наша,— запярэчыў Давід і падняўся з месца.
Яна не зразумела, што ён меў на ўвазе. Нарэшце яна сказала:
— У мяне твая сястра. Яна толькі што вярнулася.
Ён утаропіўся ў яе вачыма, апусціў рукі ўбок, на вышыню пояса, і пачаў скакаць на дыбачках вакол Ёганы, як танцор у экстазе. Вуж перастаў даставаць з агню рыбку і здзіўлена паглядзеў на яе знізу ўверх.
Яна папрасіла зноў:
— Пайшлі са мною, пайшлі,— і працягнула яму руку. Ён усё не зводзіў з яе вачэй, а потым падаў руку і спытаўся:
— Няўжо гэта праўда?
Вуж задуменна праводзіў абаіх вачыма. Раптам ён падскочыў, як уджалены, і памчаўся ў процілеглы бок. Лазовы дубец, якім ён вудзіў рыбу, замінаў яму бегчы. Ён спыніўся, зірнуў на дубец — ці не будзе ад яго яшчэ якой карысці? — і потым шпурнуў яго, нібы кап’ё, высокаю дугою, як мага далей у рэчку і памчаўся далей.
На ўкрытым травою пагорку, які знаходзіўся паміж Гёхбергскаю дарогаю і старым крапасным ровам, стаяла драўляная будка, у якой раней дарожныя рабочыя хавалі свае інструменты. Цяпер у будцы жыў малады чалавек Марцін. У час вайны ён датэрмінова здаў экзамены на ўрача і потым быў ваенным урачом на фронце. Марцін ведаў пра лёс Рут і, як усе, думаў, што яна загінула. Калісьці ён быў заручаны з ёю.
Вуж падняўся на ўзгорак і, убачыўшы Марціна, які сядзеў каля будкі і чытаў нейкую медыцынскую кнігу, сказаў усміхаючыся:
— Ваша нявеста тут.
Марцін ведаў Вужа, які з ранняга дзяцінства цэлымі днямі сноўдаўся на вуліцы і знаў тут кожнага. Перагортваючы старонку, ён спытаўся:
— Што табе ад мяне трэба? Кавалак хлеба? Ці што другое?
Вуж пакрыўдзіўся. Працягнуўшы наперад руку, ён пагардліва сказаў:
— Калі не верыце — то мне што з таго. А толькі Рут папраўдзе тут.
— Што ты сказаў? — Марцін павольна падняўся.
— 3 гадзіну як вярнулася. He болей.
Ён сігусціўся ўніз і ўхапіў Вужа за руку.
— Рут Фройдэнгайм, кажаш, вярнулася?
— Уез, Sir Яна ў Ёганы. I Піліп... я хацеў сказаць, яе брат — таксама там.
Марцін часта прымаў рашэнне імгненна. Ён адкінуў усе балючыя ўспаміны апошніх гадоў, якія раптам узніклі ў яго, і рушыў з узгорка ўніз. Яго круты лоб і кручкаваты нос выдаваліся наперад. Падбароддзе было невялікае і адступала назад. Рот меў нейкую рысу мяккасці, слабасці, з якою выразна кантраставалі ўпарты лоб і фанатычны бляск вачэй. На вайне ён не раздум-
1 Так, сэр (англ.).
ваючы ішоў насустрач любой небяспецы. Часта ён нават не адчуваў, якая яна вялікая. Цяпер Марцін працаваў малодшым ардынатарам у бальніцы. Яму споўнілася ўсяго дваццаць чатыры гады.
Яны пашыбавалі ў бок лугу. Ідучы, Марцін выдаткоўваў шмат сілы. На кожным кроку ён вельмі моцна згінаў ногі ў каленях, каб потым, пружынячы наскамі, выпрастаць іх зноў. Яго хада сваім папераменным апусканнем і падыманнем нагадвала хаду вярблюда. Падбароддзе выдавалася наперад, быццам на ім вісеў нейкі груз.
— Ты бачыў Рут?
— Бачыць не бачыў. Але пра яе нам сказала Ёгана. Навошта ёй казаць няпраўду? Яна ж не дурань які. Ведаеце, мы якраз смажылі рыбу. Але гэтым разам рыба папалася вельмі маленькая. А мо і агонь быў надта вялікі. Хіба каб рагулькі былі вышэй! All right, рыбы нам яшчэ хопіць. Варшава, дзе была ваша нявеста, нават не ўявіць як далёка. Але можаце мне паверыць, што яна вярнулася. Я сам сабе падумаў, што вы будзеце вельмі рады. Таму вось хуценька і падаўся сюды.