Ісусавы вучні  Леангард Франк

Ісусавы вучні

Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
47.74 МБ
— Вы ведаеце, хто такія Ісусавы вучні?
— А хто гэта ведае!
Доктар Грос, усміхаючыся, зірнуў на Вужа, які сядзеў паміж Мышкаю і Пятром.
Следчы вёў допыт далей:
— Я зараз прачытаю пісьмо, якое напісалі мне гэтыя Ісусавы вучні.
«Высокі суд!
У падрадчыка Гімельгоха былі тры зімовыя політы, хоць ён заўсёды п'яны, што таксама сагравае. Мы нават пакінулі яму адно паліто, хоць ён гэтага не заслужыў. А ён і не саромеецца. Мы, выканаўцы справядлівасці, аддалі пану Гольфусу паліто з вярблюджагадрапу бясплатна, бо мы ўсё-такі, мабыць, з першых хрысціян. Калі высокі суд нас зловіць, мы прымем яго прысуд. Можаце не сумнявацца, Але епачатку ён павінен злавіць нас. Арыштаваны не вінаваты, і таму яго зараз жа трэба адпусціць. Гэта абсалютна ясна.
Ад імя Таемнага таварыства Ісусавых вучняў
Пётр».
Следчы, усміхаючыся, сказаў:
— Сапраўды, нам абсалютна ясна, што арыштаваны не вінаваты і што яго трэба адпусціць. А вось з выканаўцамі справядлівасці рэч зусім іншая. Гэтыя мужчыны будуць строга пакараны за іх незаконныя метады тварыць дабрачыннасць.
Вуж штурхануў Пятра кулаком у спіну і шапнуў:
— Ты чуў? Мужчыны! У яго няма ніякага ўяўлення, хто мы такія.
Паглядзеўшы ў спіс нядобраахвотных ахвяравальнікаў, следчы папытаўся ў настаўніка народнай школы Шарфа, ці вядома яму што пра Ісусавых вучняў.
Настаўнік стаяў перад судовым сталом, абапіраючыся на кіёк з вішнёвага дрэва. На латунным вушку кійка вісела скураная пятля. Ён быў худы, з вогненна-рыжаю шырокаю барадою і зеленавата-блакітнымі вачыма.
— Я хацеў бы, карыстаючыся магчымасцю, сказаць, калі дазволіце, што пасля сарака гадоў работы настаўнікам, вернага выканання абавязку я вымушаны на старасці жыць у сутарэнні.
— Пан настаўнік, гэта не датычыцца справы, дый не адзін вы такі.
— Тут не шкодзіла б адрозніць.
— Адрозніваць тут, пан настаўнік, няма падставы. Дык ёсць у вас пра што сказаць?
— А цяпер мяне яшчэ і абакралі. Я заўсёды, калі куды іду, замыкаю сутарэнне, а на акне ёсць моцныя краты. Абакрасці немагчыма, і ўсё ж мяне абакралі. Аднаго разу вечарам знікла адна з маіх падушак, ббльшая, а з шасці новых фланелевых начных сарочак мне пакінулі ўсяго тры. Так званую распіску Ісусавых вучняў я адаслаў у паліцыю.
Ёгану не перашкаджалі ні замкнутыя дзверы, ні моцныя краты на вокнах, бо ён лічыў за лепшае рабіць усё ў прысутнасці нядобраахвотных ахвяравальнікаў. Цяпер ён зноў зручна ўладкаваўся ў крэсле. Ён сядзеў у апошнім радзе побач з бацькам, старым сацыялістам, які чатыры гады прабыў у Дахаў. Ёган хадзіў у школу, дзе пан Шарф працаваў настаўнікам і зрабіў з яе He­rnia накшталт дзіцячага Дахаў.
Шаўцова ўдава, муж і сын якой загінулі на вайне, баязліва паглядзела на доктара Гроса. Яна была яго пацыенткаю. Аднаго разу ён убачыў у яе падушку і новую фланелевую начную сарочку і папытаўся, ад каго такія цудоўныя рэчы.
Наступны нядобраахвотны ахвяравальнік, аптэкар Адэльсгофен, заявіў, што ў яго з гарышча прапала дзіцячая каляска.
— Мне яна, уласна, болей не трэба. Нашы дзеці ўжо выраслі. Але вось што я хачу сказаць: маё гарышча замкнута на два замкі, на адмысловы аўтаматычны замок. Проста не разумею. Відаць, Ісусавы вучні залезлі на гарышча проста з неба.
Капітан усміхнуўся. Пры ўсмешцы былі відны іклы. Яны крыху вытыркалі наперад. Ён быў яўрэй, нізкарослы, прысадзісты чалавек, не старэй за трыццаць гадоў.
Пасля таго як нічога новага не сказалі яшчэ два чалавекі, следчы папрасіў выказацца з месца ў пятым
радзе галоўнага рэдактара мясцовай газеты «Навіны». Усе, хто сядзеў перад ім, павярнулі да яго галовы. I тут Пётр убачыў твар хлопчыка, які не хацеў, каб яго звалі Юдам Іскарыётам. Ён сядзеў на крайнім месцы ў першым радзе і цераз усю залу глядзеў у вочы Пятру. У той жа момант яго ўбачылі і Мышка з Вужам.
Яны так цесна ссунулі галовы, што сталі падобны на трохкутнік, складзены з трох шароў.
— Ён усё ведае. Яму варта сказаць толькі адно слова. Будзе лепш, калі мы знікнем,— шапнуў Мышка і памкнуўся ўстаць.
Пётр вельмі спакойна адказаў:
— Адзін чорт не паможа. Сядзіце. Калі ён нас выдасць, то мы ўсё роўна пападзём за краты.
Вуж зноў падняў галаву.
— It’s o’kay with me
— Пасля таго як я напісаў у нашай газеце пра гэтую банду зладзеяў, у мяне з камоды ўкралі шарсцяны світэр ручнога вязання.— Галоўны рэдактар падняў угору і паказаў нейкую паперку.— Пад распяццем, якое стаіць на маёй камодзе, ляжала вось гэтая паперка.— Ен прачытаў: — Ісусавы вучні.
Далі паказанні яшчэ некалькі чалавек з першых пяці радоў, засведчыўшы, што гора другіх людзей не кранае іх сэрца. 3-за старой кашулі, з-за пары шкарпэтак, страчаных імі, праглядвалі прагнасць і самаўпэўненае абвінавачванне другіх. На задніх радах, дзе сядзелі бедныя людзі, даўно страціўшыя надзею на лепшы лёс, расла нянавісць, і яна часам прабівалася ў воклічах.
Нарэшце з месца падняўся мяснік Штумпф. Ён цэлымі днямі спаў на канапе, бо ў яго краме і лядоўні нічога не было. Ён расказаў, што ў яго ўкралі шар-
1 Добра (англ.).
сцяную коўдру з чорна-жоўтымі, як у тыгра, палосамі, і, астматычна дыхаючы, дадаў:
— Але калі Ісусавы вучні аддалі коўдру таму, каму яна трэба, то я не супраць.
Еган ціха сказаў Якаву:
— Я лічыў яго пыхліваю свіннёю; каб я ведаў, які ён, я не ўзяў бы ў яго коўдры, праўда, мусіць такі, не ўзяў бы. Як можна памыліцца ў чалавеку!
Капітан нешта сказаў следчаму, той спачатку недаверліва заматаў галавою, а потым звярнуўся да залы:
— Калі сярод прысутных ёсць такія, хто нешта атрымаў ад вучняў, няхай яны падыдуць да стала і скажуць.
На нейкі момант усталявалася цішыня, быццам у зале нікога не было. Усе, здавалася, слухалі вачыма. Сёй-той, хто атрымаў падарункі, апусціў галаву. Ёгана, як і другія, надумала маўчаць, але пасля слоў мясніка пачала вагацца. У поўнай цішыні раптам пачуўся шорах. Галовы пачалі паварочвацца радамі. Ёгана ўстала з месца.
Пяцьсот позіркаў праводзілі яе, калі яна павольна падыходзіла да судовага стала.
На ёй была бледна-блакітная вылінялая сукенка і чаравікі, якія ў хляўчук паставіў Давід. Давід выцягнуў шыю і глядзеў з-за галоў, нерухомы, як звярок, адчуваючы небяспеку.
Капітан Лібэн, усміхаючыся, папытаўся:
— Што вы там такое атрымалі? — Ён бегла гаварыў па-нямецку.
Яна ўхутала падбароддзе ў блакітную шаўковую хустку.
— Шарсцяную коўдру. Гэта коўдра, мабыць, належыць пану Штумпфу. I, акрамя таго, вось гэтыя чаравікі і кавалак мыла.
— Так што коўдру вам, мусіць, прыйдзецца вярнуць законнаму гаспадару.
— Божа злітуйся — няхай фройляйн Ёгана пакіне коўдру сабе,— усклікнуў мяснік.— У мяне ёсць яшчэ адна.
I тут капітан сказаў:
— Няхай кожны возьме прыклад з пана Штумпфа. Пра гэта я хачу сказаць вам крыху пазней.
Ззаду нехта гукнуў:
— Ад іх не дачакаешся.
— Ёсць тут хто, у каго ўкралі жаночыя чаравікі? — Ніхто не адгукнуўся, і капітан нахіліўся да следчага: — Чаравікі ўзяты, мабыць, з Цвішэнцалевага склада.
Амерыканскія цыгарэты капітан Лібэн атрымаў па пошце праз дзень пасля таго, як вучні наведалі Цвішэнцалеў склад. Паперка, наклееная хлапчукамі на дзверы будынка ваенных улад, і спісак тавараў ляжалі перад ім на стале. Ён сказаў пратакалісту:
— Загадайце прывесці сюды Цвішэнцаля.
На перапынку людзі, што стаялі ў зале, сабраліся ў купкі. Хто сядзеў, устаў і размаўляў адзін з адным паверх радоў крэслаў. На трох хлапчукоў, якіх спекулянт неспадзеўкі застаў у сваім доме, слова «Цвішэнцаль» падзейнічала як гром з яснага неба. Пакуль пратакаліст падняўся з месца, Пётр і Вуж былі ўжо каля дзвярэй; кладаўшчык тут жа сказаў свайму бацьку:
— Мне трэба цяпер выйсці, забалеў жывот.
I гэта была праўда. За дзвярыма па доўгім калідоры ён прамчаўся міма Пятра і Вужа проста да прыбіральні.
Шмат хто выйшаў у калідор. Вуж набліжаўся да доктара Гроса, як забойца, якога сумленне цягне на месца злачынства. Гледзячы на доктара знізу ўверх, ён сказаў:
— Пан доктар, а вы не думаеце, што Ісусавы вучні паводзяць сябе зусім правільна?
I перш чым доктар Грос паепеў напомніць яму патэльню, Вуж бясследна знік. Па калідоры, у суправаджэнні двух паліцэйскіх, ішоў Цвішэнцаль.
Цвішэнцаль быў няголены, у цёмна-сінім гарнітуры. Ен усё яшчэ знаходзіўся ў папярэднім зняволенні. Калі капітан папытаўся, ці ведае ён мужчын, якія абакралі яго склад, ён адразу авалодаў сабою і загрымеў:
— Якія мужчыны! Хлапчукі!
Восем хлапцоў-вучняў, якія асталіся яшчэ ў зале, раптам як бы патанулі ў моцным шуме, што ўзняўся і пранёсся над імі. Следчы здзіўлена паглядзеў на KaniTana. Той усміхаўся, дзівіўся, як дзіця.
Яны пачалі ціхенька перагаворвацца. Нарэшце следчы абвясціў:
— Усе, каму меней семнаццаці гадоў, падыдзіце сюды.
Нейкі момант у зале ніхто не зварухнуўся. Потым першы падняўся з крэсла Мышка. Сям-там уставалі і другія хлапчукі. Яны павольна і бязгучна выходзілі наперад. Усе былі босыя.
Да судовага стала падышло семнаццаць хлапчукоў. Восем вучняў стаяла асобнай групкай. Устаў і сын следчага. Калі бацька сказаў яму, што ён можа астацца на месцы, ён тужліва ўздыхнуў, як бы страшэнна засмучаны, і зноў сеў побач з доктарам Гросам. Ён хадзіў у парваных тапачках. Вучні з апаскаю паглядвалі на яго.
Давід, здавалася, не чуў, як следчы пытаўся ў Цвішэнцаля, ці пазнае ён каго з хлапчукоў. Ён не зводзіў вачэй з забойцы бацькоў. Раптам з яго грудзей вырваўся пранізлівы крык, і ён грымнуўся на падлогу. Цела некалькі разоў здрыганулася, падскокваючы, a потым нерухома застыла на падлозе.
Усе ўскочылі з месца, як у тэатры на пажары. Ёгана першая пабегла наперад. Доктар Грос укленчыў побач з хлапчуком. Ён падняў непрытомнага і палажыў
яго на стол суддзяў — як доказ віны Цвіншэнцаля ў смерці Фройдэнгаймаў.
Сем вучняў адразу падаліся ва «Утульны лёх» і расказалі тром уцекачам, што капітан Лібэн загадаў адправіць сухотніка і Давіда ў бальніцу.
— А потым капітан стаў гаварыць прамову. Ён, здаецца, верыць у тое, што багатыя свінні што-небудзь аддадуць добраахвотна. Трэба ж сабе такое ўявіць! Ну, мы тады і збеглі,— сказаў Ёган. Яго бацька ў гэты час сядзеў у шынку за круглым сталом для сталых наведвальнікаў паміж прафесарам Геберляйнам і настаўнікам Шарфам.
Перад захопам улады нацыстамі Ёганаў бацька валодаў малюсенькаю кнігарняю на Аўгусцінерштрасэ. Праз колькі дзён пасля вялікага спальвання кніг на Унтэр дэн Ліндэн у Берліне вюрцбургскія нацысты арганізавалі на Аўгусцінерштрасэ малое спальванне. Настаўнік Шарф прысутнічаў на ім толькі як глядач.