Ісусавы вучні  Леангард Франк

Ісусавы вучні

Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
47.74 МБ
Оскар маўчаў. Пётр час ад часу кідаў у ваду каменьчык. Яны не звярталі на яго ўвагі, як бы яго і не было. Яго задачай было толькі вербаваць у атрад хлапчукоў свайго ўзросту.
Зік выкінуў перад сабою кулак:
— У кожным горадзе павінны рвацца бомбы, пакуль нашы ворагі не наробяць у штаны. Наступная бомба ўзарвецца ў Вюрцбургу.
Тут Оскар сказаў як бы самому сабе, як бы разважаючы ўслых:
— Лепш пабудаваць дом, чым разбурыць яго.
Такой гаворкі ад члена атрада яны яшчэ не чулі.
Абодва хутка ўскінулі галовы, здзіўлена гледзячы на яго, услухоўваючыся ў тое, што ён казаў далей:
— Кіданнем бомбаў, актамі сабатажу, цкаваннем яўрэяў Германіі не паможаш.
— А чым жа ёй можна памагчы?
— Гэтага я не ведаю. Дый што мы ведаем! Хлапчукамі нас узялі ў гітлерюгенд. Ці ж можна было там навучыцца думаць самастойна? Але цяпер я бачу, што Германію нельга паставіць на ногі тымі сродкамі, якімі яе прывялі да краху.
— Ну, а калі б мы выйгралі вайну? Да гэтага нам не хапіла нейкай драбязы.
— Калі ты ўжо пытаешся ў мяне, то я адкажу табе так: гэта было б яшчэ куды страшней. Апошнім часам я многае перадумаў. Падумаць толькі — забіць шэсць мільёнаў чалавек толькі за тое, што яны яўрэі, а ў Расіі — дзевяць мільёнаў цывільных асоб! А мне не трэба расказваць, што гэта «жахлівая казка». Я быў у Аўшвіцу. Я быў у цягніку, у якім адсюль у Аўшвіц везлі Рут Фройдэнгайм. Я бачыў газавыя печы.
— Ну, хай сабе й так! — усклікнуў Шарф.— Навошта ты тады ў нашым атрадзе, калі ў цябе такія перакананні?
— Я калі-небудзь пачаў бы гаварыць з вамі пра гэтыя рэчы. Толькі спачатку я хацеў дабіцца яснасці самому сабе, яснасці, што трэба рабіць.
Зік насцярожана папытаўся:
— Ты ўжо прытрымліваўся гэтай думкі і тады, калі мы збіраліся падпаліць будку, у якой жыве яўрэйская прастытутка?
Пётр зноў кінуў каменьчык у ваду, якраз у той момант, калі Оскар адказваў:
— Я быў супраць.
— Ты быў супраць. Значыцца, ты быў, мабыць, і супраць рашэння наконт друкарскай машыны?
— I тут я быў супраць.
— Але тады ты нам пра гэта нічога не сказаў, нам ты нічога не сказаў.
Шарф непрыкметна сціснуў Зікаву руку і адначасова па-сяброўску палажыў руку на плячо Оскару.
— Цікава. Значыць, ты кажаш, што Германіі на ногі так не паставіць. Нам трэба пагаварыць грунтоўна. Хто ведае, можа, твая і праўда?
Оскар дастаў нумар газеты сацыялістычнай партыі з артыкулам пра выбух, які напісаў Еганаў бацька.
— Тое, што тут напісана пра штутгарцкае глупства, вельмі абгрунтавана і блізка да маіх думак.
Зік, сядзячы збоку поплеч з Шарфам, шапнуў яму:
— Ен не ўмее плаваць.
— Яны не проста пішуць пра выбух. Яны толькі бяруць яго за аснову і даводзяць, чаму сацыялізм для Германіі — выратаванне. Можа, праўда і на іх баку. Я вельмі мала разбіраюся ў такіх рэчах.
— I ўсё-такі гэта цікава, і нам трэба пагаварыць як след,— сказаў ПІарф.— Давайце пакатаемся на лодцы. У мяне ёсць кішэнны ліхтарык, ты прачытаеш нам артыкул, а потым мы яго абмяркуем. На рэчцы нам нічога перашкаджаць не будзе. Дый не пачуе ніхто, нават калі мы з-за чаго-небудзь і паспрачаемся.
Пётр устаў.
— Я цяпер пайду.
— Тое, што ты пачуў, сакрэт. Нікому ні слова! Нават і нашым. Зразумеў?
Ен адвязаў лодку, за жалезнае кальцо мацаваную да набярэжнай. Потым яны селі ў лодку.
Ноч была цёмная. Угары сям-там мігцелі зорачкі. Лодка паволі плыла ўніз па рэчцы міма Еганінага хлеўчука. Дамоў тут болей не было.
Зік накіраваў лодку на сярэдзіну. Крыху пазней Шарф сказаў Оскару, які сядзеў паміж імі на сярэдняй лаўцы:
— Сядай на маё месца. Тады мы лепш будзем чуць, што ты чытаеш.
Лодка захісталася, калі яны падняліся, каб памяняцца месцамі. Устаў і Зік. Абодва, балансуючы, прыціснуліся да Оскара. Штурхнулі ў ваду. Ён вынырнуў, закрычаў, а потым знік пад вадою.
Назаўтра раніцаю труп вынесла на бераг паблізу жаночага манастыра «Вароты на неба».
Калі Пётр пад вечар прачытаў гэтую навіну ў газеце — ён якраз стаяў за прылаўкам,— то спалохана прашаптаў:
— Яны забілі яго.
Ён чуў, як расхваляваўся Кройцгюгель, які рэдка гаварыў за сталом у вінным скляпку:
— Ужо трыццаць пяць гадоў я лаўлю рыбу, і ні разу ў мяне не кралі лодкі. Яна заўсёды была каля моста. А сёння раніцаю я знайшоў яе на другім беразе далёка ўніз па цячэнню. Прывязанаю. Вось што галоўнае. Бо калі ён быў у маёй лодцы, то там павінен быў быць і яшчэ нехта. Тапелец жа не можа прывязаць лодкі.
Прафесар універсітэта Геберляйн спачатку адпіў глыток, а потым сказаў:
— Мабыць, гэта выпадковае супадзенне, што нехта незаконна ўзяў вашу лодку якраз у тую ноч... Жахлівы лёс! Чатыры гады на фронце! I астаўся жывы. А цяпер вось такое. Ён хацеў стаць урачом. Шкада яго мацеры. Ён у яе адзіная надзея.
Пётр тым часам ужо сігаў на вуліцу. На парозе сядзела Катарына і правярала, ці можа яна расставіць пальцы на назе гэтак жа шырока, як і пальцы на руцэ. Яна паднялася з месца і падалася да яго.
— Што з табою? Табе дрэнна?
Ен паволі пайшоў далей, нічога не заўважаючы, як лунацік.
— Мне трэба... мне трэба...
Ён не ведаў, што яму трэба.
Ужо стала цямнець, калі да яго дайшло, што ён апьінуўся каля доміка Ёганавага бацькі. Акно было адчынена. Некалькі разоў ён паклікаў Ёгана, і з кожным разам яго хваляванне расло. Ён нібы прасіў дапамогі. У гэты час Ёган якраз спускаўся ўніз па вуліцы і, падышоўшы, палажыў яму ззаду на плячо руку.
Пётр спалохана крутнуўся назад.
Калі яны ішлі да берага рэчкі, Пётр амаль слова ў слова паўтарыў, што гаварылася ўчора ўвечары.
Каля моста, на тым самым месцы, ён спыніўся. Унізе гойдалася Кройцгюгелева лодка.
— I тады Шарф прапанаваў пакатацца на лодцы. У мяне дрыжыкі пабеглі па спіне. Але цяпер я ведаю чаму. Што мне рабіць? Сказаць паліцыі ці амерыканцам, што яны яго забілі?
Ёган задумліва вымавіў:
— Калі ўчора ўвечары, акрамя цябе, з імі нікога болей не было, то яны будуць ведаць, што гэта ты паведаміў пра іх. Тады яны заб’юць цябе.
— Калі Шарфа і Зіка арыштуюць, яны болей нікога не змогуць забіць.
— А другія?
— He думаю, каб яны расказалі пра гэта другім. Забойства ж! Яны пабаяцца гаварыць пра гэта.
— Адкуль ты ведаеш? Яны ж не пабаяліся сесці ў лодку пры табе.
— Мяне яны лічаць дурнем. Гэта роля, якую я іграю ў іх.
— Зразумей, што гэта страшэнна небяспечна.
— Рызыкну. Трэба рызыкнуць.
— Думаю, будзе лепей, калі я спачатку папытаюся ў таты, што рабіць. Ён сёе-тое ў такіх рэчах разумее, хоць бывае... Але нічога. Вядома, пра цябе я яму нічога не скажу.
— А калі ён папытаецца, адкуль ты ўсё ведаеш?
— Я скажу яму тады, што гэта таямніца.
— Добра, папытайся. Але сказаць пра гэта трэба.
Яны пайшлі назад да доміка. Знадворку яго падпіралі тры слупы. На ўсю сцяну ішла трэшчына. Але жыць у ім было яшчэ можна.
Еганаў бацька сядзеў каля акна і пры свечцы чытаў новы артыкул, напісаны ім пра выбух. На яго зруйнаваным твары, як пячатка на сургучы, адлюстроўваліся чатыры праведзеныя ў Дахаў гады. Ён заўважыў Егана ў пакоі толькі тады, калі адарваў ад артыкула вочы. Ёган стаяў, прыхінуўшыся да сцяны, нага на назе, рукі ў бокі.
— Ты заўсёды заходзіш як прывід.
— Мне патрэбна твая парада.
— Няўжо! Такое рэдка бывае. Вялікі гонар мне.
— Што б ты сказаў, калі б даведаўся, што тут, у Вюрцбургу, зноў ёсць нацысты і што...
— У Вюрцбургу нацыстаў болей, чым хлеба.
— Дай мне сказаць. Значыцца, так. Учора ўночы ўтапіўся студэнт-медык. Але гэта не няшчасны выпадак, як напісана ў вашай газеце. Яго забілі нацысты.
— Адкуль ты ведаеш гэта?
— Гэта павінна астацца таямніцаю. Але я магу растлумачыць табе ўсё, і ты, думаю, зразумееш.
— Вось яно што, ты, значыцца, думаеш, што я зразумею.
Ёган адхінуўся ад сцяны.
— Учора ўвечары, прыблізна ў гэты час, чатыры чалавекі сядзелі каля моста на набярэжнай.
Ён паказаў рукамі, як яны сядзелі поруч на набярэжнай.
— Адзін з іх быў студэнт-мёдык Оскар, другі — Крысціян Шарф, а трэці — Карл Зік, які хацеў падсыпаць пяску ў вашу друкарскую машыну. Вы яго тады злавілі і добра адлупцавалі, бо перад гэтым нехта напісаў вам ананімны ліст.
Бацька палажыў артыкул на стол.
— Адкуль ты ўсё гэта ведаеш?
Ёган адмахнуўся ад пытання.
— Крысціян Шарф — кіраўнік атрада гітлераўскай моладзі ў Вюрцбургу. Ён нанава арганізаваў яго. Вы, пэўна, пра гэта нічога не ведаеце. Значыцца, яны гаварылі пра выбух, і тут Оскар сказаў, што ён супраць і што наогул лепей, што Германія прайграла вайну, бо немцы забілі мільёны нявінных людзей. Ён сам быў у Расіі і ў Аўшвіцу, дзе пабудавалі газавыя печы для яўрэяў. Ён успомніў і пра твой артыкул і сказаў, што сацыялізм, можа, і ёсць тое, што нам трэба. Карацей, яны зразумелі, піто ён адышоў ад іх. Разумееш? I тут Шарф прапануе пакатацца на лодцы. Маўляў, няхай Оскар прачытае ім артыкул і яны яго абмяркуюць. А назаўтра знайшлі Оскараў труп.
Бацька падняўся з месца.
— Хто быў чацвёрты?
— Адзін чалавек, які толькі прыкідваецца, што ён нацыст, менавіта дзеля таго, каб ведаць іх намеры. Гэта ён напісаў вам ананімны ліст. Цяпер ты разумееш, што я не магу сказаць табе, хто ён такі, бо, калі ўсё выйдзе на свет, яны ж яго заб’юць.
Стары сацыяліст здзіўлена паглядзеў на свайго канспіратара-сына, які зноў прыхіліўся да сцяны, узяўшы рукі ў бокі.
— Каму сказаць пра гэта — паліцыі ці амерыканцам? Але зрабіць трэба так, каб з маім сябрам нічога не здарылася. I я падумаў, што ты ў такіх рэчах крыху разбіраешся.
Праз гадзіну Ёганаў бацька сядзеў у кабінеце капітана Лібэна, Intelligence Officer of the Occupation Army
Tae ж ночы Шарфа i Зіка арыштавалі.
1 Афіцэра разведкі акупацыйнай арміі (англ.).
IX
Вайна кончылася паўтара года таму назад. Але вайна за трыванне ацалелага жыцця не перапынялася. Маленькім людзям прыйшлося даведацца, што азначае слова «калорыя», і зразумець, што чалавек без пэўнага мінімуму калорый няўхільна слабее. Хто захворваў сур’ёзна, паміраў, і ў бессмяротнай Еўропе цяпер было нямала нябожчыкаў.
Вучню Лявэю падабалася хадзіць з кароткаю прычоскаю. Хлапчукі празвалі яго «Мышкаю» — за вельмі маленькі, па-мышынаму завостраны носік і рухавыя вочкі, ад якіх нічога не магло схавацца. Ён сядзеў на скрынцы ў сутарэнні свайго сябра, беспрацоўнага вучня цырульніка, які бясплатна за дзве мінуты падстрыгаў яго машынкаю.