Ісусавы вучні  Леангард Франк

Ісусавы вучні

Леангард Франк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 212с.
Мінск 1989
47.74 МБ
чукі пакінулі распіску за дзве старыя сарочкі і некалькі шарсцяных споднікаў.— Зусім не адны! Я ведаю болын за дзесятак такіх, каго абрабавалі. Гэтыя Ісусавы вучні — няшчасце, дый годзе.
Прафесар гісторыі Геберляйн паправіў свае бліскучыя акуляры.
— Ісусавы вучні і раней, дзве тысячы гадоў таму назад, былі гэтакім жа няшчасцем. Але ж вядома, што да іх ішлі многія, каму нялёгка прыходзілася ў жыцці.
Кладаўшчык ухвальна кіўнуў галавою.
— Для іх яны не былі няшчасцем.
— Ты лепш памаўчы, калі гавораць дарослыя,— абрэзаў яго бацька, які, як і сын, гадоў пяцьсот таму назад мог бы быць натуршчыкам славутаму разьбяру па дрэву Тыльману Рыменшнайдэру.
Ранцье, яшчэ прамы як слуп, нягледзячы на свае семдзесят пяць гадоў, узлаваўся:
— Толькі Ісусавы вучні не кралі споднікаў. Яны ж былі хрысціяне.
— Ну але, хрысціяне, і неслі людзям святло веры.— Прафесар шматзначна падняў указальны палец.— Але гісторыя рэлігіі вучыць нас, што хрысціяне дваццатага стагоддзя зусім не падобны на першых хрысціян, якія пайшлі за Ісусавымі вучнямі. У сэрцах першых хрысціян гарэў свяшчэнны агонь. Сёння ж агонь...
Агонь кладаўшчыка не цікавіў. Ён устаў з месца. Вуж ужо некалькі разоў падымаў угору рукі, як распяты Ісус, а ў прамежках энергічна махаў рукамі. Кладаўшчык падышоў да хлапчукоў і сказаў:
— Ведаеце, хто мы? Мы першыя хрысціяне.
— Я не ведаю, што гэта такое. I мне напляваць на гэта. Калі падрадчык Гімельгох у дзевяць гадзін, як ты сказаў, адпраўляецца на спевы, то нам нельга болей губляць часу. Ужо палова дзесятай.
Падрадчык Гімельгох апошнія трыццаць гадоў
узначальваў гурток спеваў «Пявучы горад». На апошняй рэпетыцыі ён прапанаваў аматарам спеваў перайменаваць гурток і назваць яго «Між зялёных дрэў», бо горада болей не было. 3 яго прапановаю згадзіліся.
Хлапчукі ішлі па начной вуліцы. Кладаўшчык усё даводзіў:
— Я добра помню, што ў яго тры зімовыя політы. Я чуў, як ён гэта расказваў майму тату. I тады я, канечне, сказаў сабе, што яму хопіць і аднаго паліта. Помню, што політы вісяць у шафе, унізе, у агульным пакоі. Ключ ад шафы тырчыць, праўда, у замку, але акно зачынена. Я ўжо пабываў там.
Праз дзесяць мінут Давід і Вуж накінулі на сябе політы, якія даходзілі ім да пят, і рушылі дадому. Ноч была халодная. Давід падцягваў ззаду ўгору сваё паліто, каб яго крысы не цягнуліся па бруку.
Фраў Паўліна Герцэнберг сядзела з фраў Бах у дашчаным пакойчыку і, шчасліва ўсміхаючыся, расказвала ёй праз слёзы, што чалавек вярнуўся да яе.
— Я расказала яму ўсё, як было, што склаліся такія абставіны, і вось цяпер ён астанецца са мною.
— Пакуль бабы мелюць языком, нам нельга заходзіць з політамі,— сказаў Вуж.— Прыйдзецца пачакаць, пакуль мама не засне.
I яны пайшлі далей.
Потым яны пачулі тонкія радасныя гукі, спыніліся каля сутарэння без шыб і кратаў. Грудное дзіця якраз скінула з сябе коўдру. Салдат, што вярнуўся дадому, устаў з месца. Нейкі час ён глядзеў на дзіця, якое перабірала ножкамі і радасна мармытала. Потым ён накрыў яго коўдраю і, цяжка ўздыхнуўшы, зноў лёг на нары, быццам толькі што вялікім намаганнем душы здолеў накрыць усё мінулае.
VII
Пасля таго як вярнулася Рут, мінула каля двух месяцаў. За гэты час Рут прыбавіла некалькі фунтаў у вазе і фізічна адужэла. Гуляючы ў лесе, яна спынялася, каб паглядзець на які-небудзь куст, і тады зусім забывалася пра сябе, адчувала нейкае цьмянае першабытнае здавальненне, уяўляла сябе часткаю лесу, сучком, заімшэлым каменем. Ёй здавалася, што яна дыхае разам з прыродаю і бярэ ад яе жыццёвыя сокі.
Некалькі дзён таму назад яна зноў паспрабавала маляваць пейзаж, куточак імшыстай зямлі з багатай прыродай у дзіўнай цішыні ляснога гушчару. Папрацаваўшы так колькі гадзін, яна, уздыхаючы, ахопленая нейкім радасным парывам, парвала аркуш. Дзяўчынкаю яна сур’ёзна захаплялася маляваннем і марыла «чагосьці» ў ім дамагчыся.
Аднаго разу раніцаю ў канцы верасня Рут стаяла на сцяне над крапасным валам і глядзела ўніз у даліну. Відаць было далёка. Светла-блакітнаю стужкаю вілася зіхоткая, як сённяшні дзень, вялізная рэчказмяя. Мясцовасць ужо адсвечвала нейкаю асенняю, хоць і ледзь значнаю жаўцізною. Вінаграднікі на ўзгорках яшчэ мелі моцны свежы зялёны колер. Але лісце на бярозах каля Марцінавай будкі адмірала хутчэй і месцамі ўжо жаўцела золатам. Гэты прыгожы дзень на мяжы лета і восені таксама належаў ёй. Прыемнае пачуццё, што яна жыве, апанавала яе.
Была субота. Марціну не трэба было ісці на работу. Яна зрабіла круг вакол драўлянай будкі, перайшла дарогу і лугі за ёю і пашыбавала ўздоўж рэчкі да малюсенькага вострава, які знаходзіўся ад берага зусім недалёка. Спачатку яна закінула на востраў чаравікі, а потым, падняўшы да жывата спадніцу, перайшла туды сама. На востраве раздзелася і распусціла вала-
сы. Потым лягла ў высокую траву і накрылася валасамі, якія былі ў яе аж да жывата.
У гэты ранні час на беразе і на рэчцы нікога не было. Востраў — на ім расло ўсяго некалькі кустоў цёрну і дзве тонкія бярозкі — формай нагадваў рыбацкую лодку і быў ненамнога даўжэйшы за яе. Мімаволі ўзнікала адчуванне, што яна плыве ў лодцы ўніз па Майну да Рэйна, а адтуль у мора. Спінаю яна адчувала халаднаватую зямлю, і ёй здавалася, што і яна частка прыроды, частка зямлі.
На краі вострава рос куст крапівы. Яго верхні ліст уздымаўся старчком у неба. Калі яна стульвала павекі, завостраны, з зазубрынамі ліст нагадваў гатычную царкоўную вежу. Яна некалькі разоў рабіла з ліста гатычную вежу, а потым вежу зноў ператварала ў ліст.
Малады залаціста-жоўты шчанюк з кароткаю шэрсцю, невядома якой пароды, скочыў на бераг і, скавычучы, пачаў капаць лапамі зямлю. Рут прыўзнялася на локцях і пазвала:
— Хадзі сюды.
Але сабачка не асмельваўся. Ён яшчэ трохі пакапаўся ў зямлі, а потым, абнюхваючы нешта, завярнуў за куст.
Яна рассунула высокія травіны і доўга, узрушаная цудам прыроды, не адводзіла вачэй ад званочка, што грацыёзна хістаўся на скрыўленым сцябле, ад тонкіх светла-жоўтых нітак семя, ад зграбнай бледна-блакітнай кветкі. I як зусім другі полюс жыцця перад ёю раптам паўстаў Аўшвіц і публічны дом, жахлівыя карціны, якіх яна болей не бачыла нават і ў сне. 3 яе перакошанага рота вырваўся нейкі жывёльны гук.
Тварам уніз яна кінулася на зямлю. Яе цела згіналася і разгіналася. Тое, што яна крычала, не было болей чалавечымі гукамі, з яе грудзей ірваўся балючы крык; слёзы, якіх яна не выплакала за доўгія гады, нарэшце выйшлі разам з працяглым стогнам. Яна
плакала, усхліпвала і, заплаканая, так і асталася ляжаць на зямлі, з травою і зямлёю ў роце.
Сваім плачам яна не магла адпрэчыць таго, што яе бэсцілі тысяча мужчын. Але, сеўшы, яна адчула, што, нягледзячы на спусташэнне, у ёй асталося нешта, чаго нельга разбурыць, чым ніколі не валодалі разбуральнікі. Твар яе, пастарэўшы за гэтыя хвіліны ка гады, перастаў быць нерухомым.
Калі сабачка зноў паказаўся на беразе і зноў задрапаў лапамі, яна ўстала і ўважліва агледзелася. Нідзе нікога не відаць. Адкінуўшы густату валасоў на локаць, яна перайшла на бераг і вярнулася на астравок з сабачкам, што спалохана дрыжаў і аблізваў сябе. Той зараз жа пачаў абнюхваць усё з канца ў канец, a потым з абурэннем забрахаў на двух вераб’ёў, што асмеліліся праляцець над яго востравам.
Яна вярнулася дадому, несучы сабачку на руках, як грудное дзіця. Падышла да Марціна, які чытаў, лежачы ў цяньку пад бярозаю:
— Калі ты не супраць, я пакіну яго ў сябе.
Твар яе неяк памякчэў. Ён адразу заўважыў змену і адчуў, што ў Рут зароджваецца новая жыццёвая тканка. «Усё можна знішчыць адным неасцярожным словам,— падумаў ён.— Трэба берагчы яе. Набрацца цярплівасці».
Яна зайшла ў будку і папыталася адтуль, ці не паставіць ёй варыцца суп. «I хада ў яе стала другая». Ен убачыў перад сабою яе тонкае, гнуткае цела, далікатную патыліцу. Яго надзея выйшла за межы цяпершчыны і намалявала карціну шчаслівай будучыні. Яны ажэняцца. Белы загарадны дом. Яна чакае яго з работы ў садзе і, калі ён прыходзіць, абнімае яго. Ён цалуе яе. I раптам ім авалодалі другія думкі. Невыцерпная пакута скрывіла твар. «Тысяча мужчын было з ёю».
У дзяцінстве Марцін і Рут кожны дзень гулялі pa-
зам на малюсенькім двары, на якім ніколі не расло ні травінкі. Каля сцяны стаялі гусятнікі, збітыя са скрынак, і засохлае дрэва з чорнымі голымі галінкамі. Гусей адкормлівала кукурузным зернем старэнькая бабулька, нанятая бацькамі Рут. Чорная зямля была ўслана гусіным памётам. Калі ў школе вывучалі біблейскую легенду пра Адама і Еву ў раю, сямігадовы Марцін уяўляў сабе рай як гэты смярдзючы двор. I варта яму было пазней у жыцці пачуць слова рай, як перад ім адразу паўставаў брудны дворык і Рут. Потым Марцінаў бацька, вядомы псіхолаг-крыміналіст, прыняў запрашэнне працаваць у Грацкім універсітэце. Марцін зноў убачыў Рут, калі яму было дзевятнаццаць гадоў. Яго пачуццё да яе каранілася ў тым раю ранняга дзяцінства і было яму ўсё роўна як дыханне, чымсьці само сабою зразумелым у тыя яго нямногія незабыўныя шчаслівыя тыдні з ледзь расквітнелай дзяўчынай. А потым Аўшвіц. I вось цяпер паміж імі стаяў публічны дом. I нічога не памагала, хоць ён зноў і зноў паўтараў сабе: «Гэта была не яна, і мне нельга быць горшым за яе».
Рут вынесла з будкі два чайныя кубкі бульбянога супу. Яна не паслухалася Катарынінай парады прывязаць верхні гузік. Калі яна садзілася на калені і асцярожна ставіла поўныя кубкі на траву, ён убачыў яе маленькія грудзі. Ён адвярнуўся ўбок, усхваляваны пяшчотаю яе спустошанага цела.
— Суп такі густы, што яго і не вып’еш. Можа, мне зрабіць драўляныя лыжкі?
Ён, глядзечы ўбок, сказаў:
— Я ўкраду дзве лыжкі ў бальніцы.
«Спачуванне, магчыма, і адкрые мне да яе дарогу,— падумаў ён.— Але, мабыць, хутчэй яна пачне спачуваць мне».
На ўзгорак падняўся паштальён і падаў Марціну пісьмо. I тут жа з бярозавага гаю выйшла Ёгана. Пісь-
мо было ад адміністрацыі бальніцы, і ў ім гаварылася, што трагічны лёс фройляйн Фройдэнгайм, канечне, варты жалю. Але Марціну трэба лічыцца з грамадскаю думкаю, тым болей што ён на службе ў гарадскіх улад. Адміністрацыя спадзяецца, што ён спыніць з ёю адносіны.
Калі Рут запытальна паглядзела на яго, ён адказаў, што нічога асаблівага там няма, і схаваў пісьмо ў кішэню. Раптам яму стала лягчэй на сэрцы. Думка, што з-за яе ў яго могуць быць непрыемнасці, аблягчыла і абрадавала яго. Ён усміхнуўся. Калі яго звольняць, ён паселіцца з Рут дзе-небудзь у Шпесарце. Там няма ўрачоў. Хвораму селяніну трэба ехаць у горад. Але ён не едзе. Ен памірае. Сяляне будуць плаціць яму прадуктамі. У Шпесарце Рут зможа жыць з ім зусім спакойна. «I канечне мы ажэнімся»,— падумаў ён, кружным шляхам зноў набліжаючыся ў сваіх практычных меркаваннях да белага загараднага доміка. Яна чакае яго ў садзе.