Я размалюю для цябе неба  Валеры Гапееў

Я размалюю для цябе неба

Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
42.45 МБ
Аповесць, п’еса, апавяданні
Рэальнасць, містыка, фантастыка
Мінск
«Мастацкая літаратура» 2013
УДК 821.161.3-31/-32
ББК 84(4Бен)-44
Г19
ISBN 978-985-02-1377-8
© Гапееу В. М., 2013
© Афармленне. УП «Мастацкая літаратура», 2013
КСЮХІНА ПОЛЕ
Кароткая аповесць
1
— Баб, чаго мяне бацька так ненавідзіць?
Баба Каця абірала маладую бульбу і, здалося, пытання не пачула — усё так жа старанна і спрытна церла нажом, галавы не павярнула: на твары ні жылка не варухнулася.
Лле Сяргей не стаў паўтараць сваё пытанне — ён дакладна ведаў што бабуля яго пачула. I таму спакойна працягваў прывязваць гачык да вуды.
Бацька быў учора. Добра выпіўшы, ён прыехаў сюды з нейкім сваім таварышам. Сяргей быў у двары — акурат скроб рыбу, што налавіў у невялікай копанцы за бабуліным агародам. Меншую баба засмажыць, а што болыпая — Сяргей сушыць. Слаба бярэ карась у копанцы. Вось у рацэ — плотка, акунь, шчупак выходзіць на паляванне! На шчупака спінінг трэба, ды спінінг Сяргею паабяцаў адзін мясцовы даць на месяц...
Бацька нейкі час, скрывіўшы роту п’янай усмешцы, назіраў за Сяргеем, потым са злосцю выціснуў:
— Гляджу, байструк, няблага ўладкаваўся!
Што было нечаканым для Сяргея — бацька (як казаў Сяргею меншы брат) літаральна ў ладкі
пляскаў калі Сяргей два месяцы таму не вярнуўся ў кватэру ні праз дзень, ні праз тыдзень. Нечаканай для Сяргея была і рэакцыя бабы Каці: калі тым ранкам пасля праведзенай ля вогнішча ночы адмахаў шашою дванаццаць кіламетраў да бабулінай хаты і яна пабачыла яго ў веснічках стомленага, нявыспанага, адно што спытала:
— Няўжо пешкі, унучак?
— Пешкі, баб,— адказаў Сяргей і, зачыніўшы веснічкі за сабой, спытаў-папрасіў: — Пусціш жыць, бабуля? 3 бацькам нельга ўжыцца...
Баба Каця зірнула на яго пільна і адказала з уздыхам:
— To што ж, жыві...
Прыязджала маці. Прывезла з сабой рэчы Сяргея. He ўгаворвала, не плакала. Толькі сум у вачах, глыбокі, аж зацягвае, ды пакорлівасць у кожным руху...
Маці прыязджала на кожныя выхадныя. Разам з малодшым братам Сяргея, дзесяцігадовым Юркам.
I вось — бацька. Недзе на душы ў Сяргея заставалася надзея на прымірэнне. Вось калі б бацька зайшоў і сказаў: «Ну, сын, што было, тое прайшло. Я вінаваты, ды і ты не божая аладка. Давай забудзем — ды будзем жыць далей...» — усё б змянілася. Сяргей гатовы быў дараваць. I прызнаць сваю віну — няхай ён і мог яе аспрэчваць...
Але ў бацькі, гэта было відавочна, толькі дадалося нянавісці да яго, Сяргея:
— Бач ты яго, незалежны які стаў, вырадак зарэчанскі...
Сяргея перасмыкнула. I не столькі ад «байструка» — і раней такое чуў ад бацькі, колькі ад той злой нянавісці, на якой быў настоены п’яны голас.
— Які ён табе байструк? — нечакана пачуўся гнеўны крык бабы Каці. Яна выйшла на голас з ся-
нец,— Сын ён твой, калі ты за гарэлкай свеіу белага не бачыш і дзяцей сваіх.
— Маўчы, карга старая,— абыякава адмахнуўся ад яе бацька Сяргея.— Ключы давай ад хлява, дзе мая салярка стаіць.
— Ідзі, забірай,— баба Каця рашуча прайшла цераз невялікі двор да хлеўчука,— Забірай, і каб нагі тваёй больш не было на маім двары.
— Калі захачу, тады зайду,— пасмейваўся бацька, выносячы з хлеўчука дзве каністры з дызпалівам,— Ты мне яшчэ даплачваць павінна, што тваю дачку ўзяў і во байструка выгадаваў.
— Цьфу на цябе! — плюнула ўслед яму баба.— Каб ты не даехаў куды б ты ні ехаў!
— Ты кляні мацней,— выскаліўся бацька,— Мне тады больш шанцуе!
Учора Сяргей нічога не стаў пытацца. I сёння б не стаў, і наагул бы — не пытаўся. Але чамусьці ўрэзалася ў свядомасць двойчы паўторанае бацькава слова «байструк». Было — і раней бацька вызверваўся з-за якой дробязі на Сяргея, зрывалася гэтае ганебнае слоўца з ягоных вуснаў. Але тады бываў бацька куды болып п’яны. I не было столькі нянавісці.
Калі першы раз бацька так абазваў Сяргея (прынамсі, калі Сяргей гэта свядома запомніў), ён ужо ведаў, што гэта слова азначае. I здзівіўся тады, што маці змаўчала. He сказала ніводнага слова супраць! Быццам і насамрэч Сяргей не ў законным шлюбе народжанае дзіця, а да замужжа маці на свет з’явіўся. Нібыта нагуляла яго маці невядома з кім. Дык жа потым адумысна цікавіўся Сяргей, крадком зазірнуўшы ў сямейныя дакументы: ён нарадзіўся праз два гады пасля шлюбу! Чаму ж змаўчала маці? Чаму трывае п'яныя прыдзіркі, ніколі не пярэчыць, чаму моўчкі гатуе яму сняданак і полудзень, гатавала
нават гіасля той ночы, калі ў п’яным бяспамяцтве і раз’юшанасці бацька біў посуд, цягаў яе самую за валасы і патрабаваў нечага?
У маці Сяргей спытацца не мог — нешта ўнутры яго стрымлівала ад простага, на першы гюгляд, пытання: чаму бацька называе яго байструком?
Ён бы і ў бабулі вось так наўпрост не стаў пытацца. Пытанне: «Чаму ён мяне так ненавідзіць?» — узнікла само па сабе, Сяргей і выдыхнуў яго адразу.
Баба Каця спаласнула нож, адклала ўбок, выцерла рукі аб фартух, прысела. Сяргей адчуў хваляванне і напружанне — тое, што бабуля столькі часу маўчала, не спяшалася з адказам, падказвала яму: ён зараз пачуе нешта надзвычай важыае для сябе.
— Хай лепш ад родных пачуеш, чым ад людзей,— ціха прамовіла бабуля,— Ды і бацька твой розум зусім згубіў. Думалі — час усё зраўнуе, загладзіць, аднак жа во як выйшла — з дому цябе выгнаў...
— Я сам пайшоў,— запярэчыў ціха Сяргей.
— Што дзеці робяць — тое бацькі думаюць,— адказала на гэтае пярэчанне баба.— Дачушка мая, твая маці, з суседам нашым сябравала. Добры хлопец быў, самастойны. Дужа яны сябравалі, ужо і пра вяселле пачалі пагаворваць. Толік, хлопец гэты, сабраўся ў Сібір, на заробкі. Ліда, маці твая, супраць была, ды і я адгаворвала, і бацькі яго. A ён жа — ні ў якую! Паехаў на цэлых паўгода. Ліда вучылішча акурат скончыла, на працу ў горад пайшла. Вярнуўся Толік з добрымі грашыма, ды зноў сабраўся ехаць. А Ліда супраць — не пушчу, калі са міюй жыць збіраешся, то і паслухай адразу. От яны і пасварыліся. Ды і дужа пасварыліся, Толік праз тыдзень — зноў у Сібір. I аж на цэлы год. A Лідка — замуж, за бацьку твайго. Адгаворвала я яе, а толку ніякага. Месяц пасустракаліся — і вяселле.
Хоць якое там вяселле... Жылі... Неяк жылі, напачатку быццам і добра. Толькі Лідка ніяк зацяжарыць не магла. А праз год Толік з Сібіры прыехаў. Лідка якраз ў адпачынку была, тут, у мяне. To Толік ці не штовечар прыходзіў: і на калені станавіўся, і кляўся, і абяцаў. Грошай ён шмат зарабіў, ашчаджаў там. Доўга яны між сабой гаварылі. Лідка нічога пра гэтыя размовы мне не апавядала. Аднаго разу сабралася і, маўклівая, вусны сціснула — падалася ў горад да мужа. Вярнулася праз тры дні і ў той вечар Толіка на двор не пусціла. Чула, сказала яму: «Не, позна». А бацьку твайму ці то сама што наказала, а ў таго на п’яны розум усё шыварат-навыварат выйшла, ці мо суседзі добрыя данеслі. Прыехаў... Выпіўшы добра. To і быў тут сорам на ўсю вёску: з Толікам яны пабіліся. Толік яму твар збіў на горкі яблык. На суткі яго былі пасадзілі. Адбыў суткі — і з’ехаў Прыязджае раз у год цяпер. Пуцёвым чалавекам стаў, ды адзін, так і не ажаніўся. Пытаюся — смяецца, адналюб, кажа, усё чакаю...
А ты от акурат праз дзевяць месяцаў пасля той бойкі і нарадзіўся. Лекары казалі, што неданасіла цябе Лідка паўмесяца цэлых. Ды бацька твой пра гэта слухаць не слухаў: не мой сын, ад Толіка. Ты і маленькім да бацькі падобным не быў: і вочы, і валасы цёмныя — ад маёй маці, тваёй прабабкі. Ды як на тое і Толік жа цыганаваты. А бацька твой руды, тварам шырокі, нос пляскаты, вялікі, а ў цябе ў маленстве такі тварык файны быў бы ў лялькі. I цяпер во які...
— Дык чаго маўчыць маці? — Сяргей проста выкрыкнуў гэтыя словы, ад пачутага ён і не ведаў што думаць. Усё блыталася ў галаве. I недзе далёка, бы за хмарай маланка пранеслася адна, усё апальваючы сабой, думка: а калі б яго бацькам быў дзядзька Толік?
Гэтага суседа бабы Каці Сяргей ведаў. I нават здружыўся з ім летась — разам рыбачылі на рэчцы. I менавіта дзядзька Толік абяцаў Сяргею спінінг. Ён павінен прыехаць праз тыдзень-другі — так казала баба Марыя, ягоная маці.
— Чаго маўчыць, чаго маўчыць,— нечакана раздражнёна загаварыла баба Каця,— Як замуж пайшла — так і маўчыць. Нічога мне не кажа. Колькі прасіла, яшчэ толькі пабачыла, што за жыццё ў іх пачалося, казала-прасіла: кідай, не будзе ладу. Ды дзе там! Хто ж мяне старую-дурную слухаць будзе. От жыў бы Сцяпан, сказаў бы сваё слова...
Дзед Сцяпан памёр рана — Сяргей яго не памятае, мо два гады яму тады было. Казала маці, што быў яе бацька надта ж строгі, яна яго пабойвалася, калі і дзеўкай была, і хто ведае, як бы з тым замужжам яе было, каб не хварэў тады дзед Сцяпан і апошнія пяць гадоў свайго жыцця нікому ні ў чым не пярэчыў, з усім згаджаўся, быццам тым самым апраўдваўся перад сваімі хатнімі за столькі гадоў беспярэчнай улады свайго слова над імі.
У гэтую ноч Сяргей ніяк не мог заснуць. Чаму маўчыць і трывае маці? Вельмі просты і зразумелы напрошваўся адказ: трывае, бо вінаватая. I калі так, то сапраўдны бацька Сяргея — дзядзька Толік. Але што далей?
2
Вось гэта пашанцавала! Періііы раз пайшоў Сяргей рыбачыць на рэчку — і так бярэ. У невялікай затоцы (яе летась паказаў Сяргею дзядзька Толік) акуні хапалі гачок, не паспяваў яшчэ добра стаць на вадзе паплавок. Ды такія ладныя ўсе, адзін у адзін. Потым бы распужаў хто акунёў. Сяргей прайшоў крыху далей, да зарасніку чароту. Тут пачала браць плотка.
Эх, пра такую рыбалку толькі марыць!
Сонца яшчэ не высока, ледзьве грэе сваімі прамянямі. Над вадой цячэ, перавальваецца клубамі сівы туман. Ціша да звону ў вушах. Шырокая роўная плынь ракі — як застыла вада. Гачык з прынадай кладзецца на ваду бязгучна, адна невялікая хвалька роўным кругам не дабягае да сярэдзіны ракі, губляецца ў спакойнай магутнай плыні. Варухнуўся паплавок і адразу булышуў уніз напалову, вынырнуў, паківаўся, бы жывая істота, раздумваючы: што рабіць далей — знерухомець ці нырцануць углыб? Ці памкнуцца ўправа, у чарот, імкліва набіраючы хуткасць, або ўлева — на роўнядзь?..
Сяргей асабліва любіў вось такія моманты, калі за першай спробай плотка брала прынаду пасапраўднаму, калі так важна было ўгадаць, не — інтуітыўна адчуць, што вось ён — найлепшы момант падсечкі!
I з кароткім усплёскам узлятае над цёплай вадой трапяткая стужка срэбра, блішчыць на сонцы кожнай лускавінкай, аж вочы прымружваеіп...