Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
Вада ў рацэ падалася нейкай халоднай. Нібыта чужая, невядомая. Мо тое з-за неба, шэрага ўжо цалкам. Шэрая вада, сталёвага колеру. Небяспечная, варожая...
He шанцуе сёння: і дзясяты, і дваццаты закід спінінга — ні аднаго штуршка. Хоць бы дзеля смеху нешта шмарганула хоць адзін раз. Блясну змяніў, кідаў і кідаў, аж рука стала нямець. Дзве гадзіны мінула, і толькі потым хапіў блясну шчупачок, зялёны яшчэ зусім, маленькі. Лепш бы яго наагул не было — сорамна вяртацца з такім уловам. Кволая ыадзея, якую быў ажывіў гэты шчупачок, хутка згасла:
яшчэ закідваў усё далей і далей ідучы ўверх па плыні, і нічога, хоць ты плач ад крыўды.
He шанцавала.
«Дурань, хоць бы вудачку ўзяў плотак бы нацягаў,— лаяў сам сябе Сяргей,— Вось жа не шанцуе... Нічога, у іншым месцы будзе ўдача»,— паспрабаваў падбадзёрыць сам сябе, але лёгкая трывога, якая апусцілася ў ягоную душу нібыта з шэрага ранішняга неба, падрасла, не давала спакою, быццам казала, што няўдачы гэтага дня яшчэ толькі пачынаюцца.
«Ат, рыбалку такую!» — вырашыў Сяргей, азірнуўся назад: кіламетры за тры зайшоў. Мільганула і згасла кволае жаданне ісці назад, закідваючы спінінг. Няўдача нібыта падганяла яго: хутчэй у лес, абвергнуць тое дурное прадчуванне.
Ужо і дзень разгарэўся — сонца свяціла праз густое мроіва размытай плямай, але было нечакана горача. Задуха напаўзала ад ракі. Мабыць, будзе навальніца. Даўно пара дажджу прайсці, баба Каця штодня пазірае на неба і слухае прагноз надвор’я па тэлевізары. Ды і Сяргею надакучыла штовечар вёдрамі ваду са студні цягаць, паліваць змарнелыя грады. Трэба паспяшыць. На дождж раней абеду не сабярэцца, але ж нелыа марудзіць.
Бабы дома не было. Стаяла на стале патэльня з яечняй, малако, аладкі ў талерцы. Хутка перахапіў, за кошык — і пашыбаваў напрасткі праз бабін агарод у лес, не выходзячы на вуліцу.
Лес быў ціхі-ціхі, рыхтык замерла ў ім усё ў прадчуванні нейкай дзеі, адно ў вяршынях дрэў уладна шумеў вецер. Дзіўна, але ж у полі ветру зусім не адчувалася...
Сяргей ішоў хутка, нешта нібы падганяла яго. Непрыемная сухасць травы пад нагамі быццам падказвала: няма тут грыбоў. Ішоў і ішоў далей, зда-
валася, не абіраў дарогі, а ногі самі неслі яго на тую паляну.
Магчыма, таму, што недзе ў глыбіні свядомасці жыла думка: там, ля тых бяроз можа сядзець дзяўчына. Баязлівая, адзінокая, безабаронная...
На Ксюхіным полі, як называў паляну Сяргей, адчуваўся подых гарачага ветру. Каноплі былі сухімі, жорсткімі, а пах ішоў ад іх такі, што ажно ў носе казытала і лёгка тлуміла ў галаве.
«Гэта ж колькі тут гэтай заразы...» Раптам уявілася, як на гэтае поле збіраюцца наркаманы з усіх куткоў, хапаюць суквецці, сядаюць проста на зямлю, паляць — і вось ужо ўсё поле займаюць не людзі, а прыдуркаватыя істоты з пукатымі вачыма... Адагнаў ад сябе відовішча.
Ля бяроз нікога не было. Прыслухаўся. Ціха... I гпушкі ніякай не чуваць. Што тут рабіць птушкам, у такім смуродзе... Сеў, выцягнуў ногі, абапёрся спінай і галавой аб шурпаты камель. ГІрымружыў вочы і слухаў, як шуміць бяроза...
Далёкі смяшок прагучаў і замёр. Сяргей імкліва прысеў на кукішкі, прыслухаўся — нідзе нічога. «Падалося»,— падумаў а той смяшок нібыта чакаў гэтай думкі хлопца, прагучаў зноў: выразны, гучны і непрыемна хвалюючы, знаёмы.
Нешта падказвала Сяргею, што трэба сыходзіць адсюль, бегчы ў лес, уцякаць ад гэтага поля і смеху на ім, але ён устаў і некалькі крокаў асцярожна зрабіў у кірунку гукаў — акурат у гэтым баку быў зараснік таго маладога бярэзніку. У бярэзніку было нешта кшталту будана: некалькі маладых бярозак былі надломлены-надсечаны на ўзроўні метра ці болей, схіленыя да цэнтра верхавіны ўтваралі дзіравы дах. Сценамі служылі некалькі яшчэ ссечаных меншых бярозак, лістота на якіх ужо скруцілася, згубіла свой бляск.
Сяргей адразу не змог разгледзіць: што там, у гэтым будане, адно бачылася нейкая валтузня. Яшчэ бліжэй падышоў, і зноў пачулася знаёмае (ужо дакладна знаёмае!) бязглуздае «хі-хі». Так хіхікала толькі Ксюха. Гэта ўразіла яго настолькі, што, пакуль нічога не разумеючы, не ўяўляючы нават з кім і з чым ён можа тут сустрэцца, чаго хіхікае Ксюха, Сяргей зрабіў яшчэ некалькі ўжо неасцярожных крокаў да будана.
Нічога не хруснула пад нагой, а раптоўна перад Сяргеем расціснутай спружынай паўстаў Венька. Ён выглядаў бы карыкатура на юнака — такі быў худы. Ногі яго былі прыгнутыя, сам сціснуўся і трымаў, крыху высунуўшы перад сабой, вялікі тоўсты нож.
«Гэта ж штык-нож ад аўтамата Калашнікава»,— падумаў Сяргей, і думка гэтая здавалася вось цяпер вельмі важнай, найгалоўнейшай.
— А, чувачок прыйшоў! — пачуў Сяргей выціснутае праз зубы.
У гэтых слоўцах, у паставе Венькі, а галоўнае — у ягоных вачах Сяргей адчуў столькі нянавісці, злой рашучасці, што раптоўна зразумеў: калі ён не зрушыцца з месца, у наступнае імгненне ўкураны наркаман кінецца на яго. Проста з выстаўленым наперад штык-нажом...
— Хі-хі-хі,— пачулася раптам з будана,— Венька, не рэж Сяргея, ён клёвы, рыбы не шкадуе. Capreft, хадзі сюды, утраіх будзем, хі-хі-хі...
— Валі, чмо! — яшчэ з большай пагрозай прамовіў Венька, нават не азірнуўшыся назад.
I Сяргей адступіў крок, яшчэ адзін, не зводзячы вачэй з ляза штык-нажа. Потым зірнуў у вочы Веньку і сцяўся: там была толькі звярыная злосць, там не было нічога, што б нагадвала хоць пра які інтэлект, розум чалавечы.
— Ы-ы-ы! — Венька ірвануўся ў кірунку Сяргея, і толькі кошыку рукахуратаваў: хутчэй інстынктыўна, чым абдумана, Сяргей рэзка ўзмахнуў ім перад сабой, адначасна б’ючы нагой па выстаўленай наперад назе Венькі. Лазовы кошык выцяў збоку скіраваную наперад руку з нажом, Венька нязграбна крутнуўся, упаў...
— Вень-ка-а-а! — заверашчала дзіка ў тым дзіравым будане Ксюха і выскачыла з яго: — Гад, не чапай Веньку! Парву!!!
Сяргей спужаўся толькі цяпер — спужаўся не нажа ў руцэ Венькі, не самога Веньку, які стаў уздымацца на кукішкі, а Ксюхі. 3 выпуклымі чырвонымі вачыма, у якіх застыла лютасць, з перакошаным разяўленым ротам, узнятымі крыху ўгару рукамі з растапыранымі, скручанымі пальцамі, яна была падобная да нейкай містычнай істоты з фільма жахаў. Гэта была Ксюха — і гэта не была Ксюха. Сяргея перасмыкнула ўжо ад агіды, страх здушыў горла: яму раптам уявілася, што гэтая фурыя кінецца на яго і ўвап’ецца ў горла сваімі зубамі...
Усё гэта працягвалася толькі адно імгненне, а ў другое Сяргей ужо бег праз зараснік каноплі, бег, не абіраючы кірунку, у свядомасці білася толькі адна цвярозая думка: леваруч нельга бегчы, там балаціна...
За ім ніхто не гнаўся, ён разумеў гэта, але цяпер не страх гнаў яго, а агіда і адчай.
Спыніўся, пакрысе супакоілася дыханне.
Але не супакоіліся думкі, наадварот, скакалі адна праз адну... «Як жа так, як жа так магло атрымацца!?» — балюча стукала ў скронях галоўііае. Сяргей ніяк не мог спалучыць у адзінае: Ксюха, такая слабая, безабаронная істота, якая так цешылася злоўленым рыбінам, якая так шчыра, падзіцячы была шчаслівая тым вечарам, якая колькі
разоў пазірала на яго, Сяргея, з захапленнем, сёння згубіла ўсё чалавечае, ірвалася дзікім зверам на яго, Сяргея, каб дзерці, кусаць...
Думкі шукалі адказу, адказу прагнуў распалены мозг, і адказ знайшоўся. He надта складаны, бо ўсё ж было побач: то яна, нарката, то каноплі, вось што віной... «Колькі ёй трэба выпаліць гэтай дрэні, каб забыць на ўсё чалавечае? Колькі яе самой ёсць... Псраціснеш адной рукой. He, дакладна яна сказала напачатку: Венька — сволач! Ксюху ён скарыстоўвае, як захоча. To не для сябе збірала каноплі Ксюха — вось каму Бо ведала: будзе здзекавацца, будзе біць... I паліла цяпер з ім, бо прымусіў...» — Сяргей быў упэўнены ў сваёй выснове. I дакладна ведаў: Ксюху білі, не аднойчы білі — вунь як яна ўздрыгнула, калі ён крануўся яе валасоў. Яна любога дотыку баіцца, бо кожны дотык ранейшы бьгў з болем звязаны, ці са знявагай, ці з гвалтам...
«Сволачы, што яны робяць?! Каму казаць? Каму жаліцца? Каму яна наагул трэба, гэтая Ксюха?» — Сяргейзвяртаўсяўдумкахданекаганябачнага магутнага, бо разумеў — няма ж насамрэч да каго звярнуцца з такім пытаннем. «Я — псіх»,— так казала Кеюха пра сябе. «А каму яны трэба, з псіхічнымі адхіленнямі? Тут са здаровымі зладу няма...»
Адказ быў знойдзены, і цяпер думалася лягчэй, складна думалася, хоць і пытанні адно за адным узнікалі, але адчуваў Сяргей, што сёння яму самому шукаць адказы, тут вось, у лесе, адразу шукаць, а не чакаць іх ад некага. «Як жа так можна жыць? Як можна жыць такім ксюхам? — ужо спакойна разважаў Сяргей,— Што тут на свае праблемы скардзіцца? Якія там тыя праблемы: бацька п’яны сварыцца, абзывае? Ды ляд цябе бяры, я дарослы чалавек, давучуся неяк гэты год у бабы, там — войска, пасля працаваць пайду. Ёсць у мяне за што
зачапіцца: бабуля ёсць, маці, брат меншы. А ў Ксюхі хто ёсць? Бацька? Ды які ён ёй бацька, калі кінуў у сям’і алкашоў-наркаманаў?»
Думкі віліся і віліся, пераекоквалі з месца на месца, бы камары мак таўклі ў галаве Сяргея. Ён канчаткова супакоіўся, хадзіў і хадзіў цяпер ужо незнаёмым лесам. Прысеў запаліў цыгарэту, агледзеўся: месца было нязнанае. «Выберуся,— падумаў на гэта млява,— Я — выберуся...»
3 гадзіну ён ішоў у адным кірунку, потым — у другім хвілін сорак, пакуль не трапіў у знаёмы лес. Прысеў зноў на выварацень, запаліў. He думаў, проста адпачываў. Зрэшты, думаць асабліва не было над чым — план складзены. Перашкодзіць тыя не змогуць — яны, хутчэй за ўсё, ужо ўцяклі адтуль. Ды і калі не ўцяклі, то ўжо выветрылася дрэнь з іх галоў. А нармальных Сяргей не баяўся. Hi таго Венькі, ні Ксюхі. Абы каб ніхто трэці не падышоў...
Сяргей хутка дайшоў да ельніку, дзе хаваў сабраныя раней каноплі. Сабраў усё ў той разрэзаны мяшок і пашыбаваў з ім на Ксюхіна іюле. Кошык пакінуў у ельніку.
He тоячыся, пацягнуў мяшок у каноплі. Нагледзеў месца: тут як быццам самая густая, еухая ўжо амаль трава ўнізе...
Пайшоў у лес прама, ломячы і топчучы перад сабой расліны з дурманлівым пахам — пракладваў сцежку. Збіраў сухое сучча, цягнуў зуды, дзе пакінуў свой разрэзаны мяшок і горку сабраных канопляў, зноў збіраў зносіў... Аж пакуль куча не вырасла да той велічыні, якая задаволіла Сяргея. Потым шукаўялінкі ў лесе, ламаў іх старыя сухія лапкі — такія загараюцца ад адной запалкі, успыхваюць — не патушыш.