Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
Вольга Фёдараўна. А божачкі. Мяне шкадаваць не буцзеш ці кніжкі глядзець?
Ж э н е ч к а. Усё не буду.
Вольга Фёдараўна.Ага.Зразумела.(Самасабе) Новае пакаленне абірае...
Ж э н е ч к а (гучна, радасна). Пэпсі!
В о л ь г а Ф ё д a р а ў н a f3 лёгкай скрухай глядзіць на дзіця). А донечка ж ты мая... А што будзеш рабіць?
Жэнечка. Піць!
Вольга Фёдараўна (стомлена). Піць пэпсі не дам, ад яго зубы не растуць. Чым займацца будзеш? Што ў садку рабілі?
Жэнечка. Самалёты! Буду рабіць!
Вольга Фёдараўна (радасна). Самалёты рабілі? I ты навучылася? Вой, малайчына. Зараз я табе паперы (перабірае розныя паперы на сваім стале). Гэта трэба... гэта... Во, чыстая белая папера, новая. Рабі свае самалёты.
Жэнька бярэ паперу, сядае на канапе, пачынае нешта складваць. Забавілася.
Заходзіць Таццяна Іванаўна.
Т а ц ц я н a I в а н а ў н а. Можна да вас, Вольга Фёдараўна?
Вольга Фёдараўна. Заходзьце, заходзьце, Танечка... Прысядзьце.
Сядаюць за стол.
Таццяна Іванаўна. Вой, так хвалююся, Вольга Фёдараўна! Проста баюся, страх нейкі напаў.
Вольга Фёдараўна. Ну, хвалявацца вам і трэба, Таццяна Іванаўна, а як жа без хвалявання? Я за свае гады не адвучыла сябе ад хвалявання, а вы ж толькі пачынаеце. Верыць — вось што галоўнае. У іх трэба верыць. Вы выдатную каманду падабралі, настрой удзяцей цудоўны... Рэпетыцыя зараз?
Т а ц ц я н a I в а н а ў н а. Так. Апошняя, генеральная. Заўтра вырашылі дзень адпачынку зрабіць.
В о л ь г а Фёдараўна. Гэта правільна. Я думаю, не трэба і сёння надта ўжо напружвацца. Пазаймайцеся трохі ды ідзіце да мяне. Перад такім фіналам
супакоіцца добра трэба. Я печыва з цукеркамі прынесла, пап’ем гарбаты...
Ж э н ь к а. Баба Воля, я хачу цукерку.
Вольга Фёдараўна. Вой, во табе, забылася, выбачай, унучка. (Дастае з шуфляды нукерку, дае Жэнечцы.)
Энергічны стукудзверы, заходзіць Міхаіл Міхайлавіч. У руках — скураная тэчка для дзелавых папер.
Міхаіл Міхайлавіч. Вітаю цудоўных жанчын. Калі я не памыляюся, вы — дырэктар? (Глядзіць запытальна-сцвярджальна на Вольгу Фёдараўну.)
Вольга Фёдараўна. Так, дырэктар. Хто вы і што хацелі?
Міхаіл Міхайлавіч. Я — чалавек, Вольга Фёдараўна... не памыліўся, так вас называць? Зайшоў па справе... (Ацэньваючы, аглядае Таццяну Іванаўну.) А вы — Таццяна Іванаўна?
Таццяна Іванаўна (трохі сумеўшыся пад нахабнаватым позіркам). Так, Таццяна Іванаўна.
Міхаіл Міхайлавіч. Што ж, выдатна. Я — Воранаў Міхаіл Міхайлавіч, чалавек справы, то прапаную перайсці адразу да справы.
Вольга Фёдараўна. Якой справы вы чалавек і што за справа да нас, Міхаіл Міхайлавіч? Сядайце, калі ласка, але павінна папярэдзіць, што ў нас вельмі мала часу.
Міхаіл Міхайлавіч сядае за стол, па-гаспадарску закідвае нагу на нагу.
Міхаіл Міхайлавіч. Усё залежыць ад вас. У мяне ў нашым горадзе бізнес: будматэрыялы, перавозкі. Бізнес не такі і вялікі, але ён дазваляе мне аказваць спонсарскую дапамогу школе, у якой вучыцца мая дачка. Маю магчымасць дапамагчы і
6 Зак. 1650
73
вашай школе... (Азірае кабінет, прыцмоквае) Беднавата ў вас, школа старая.
Вольга Фёдараўна. Так, пачалі з прыемнай прапановы. Але, я ведаю, што за проста так такія прапановы не робяцца? Што хочаце ў адказ?
Міхаіл Міхайлавіч (радасна). Выдатна! Адразу бачна разумнага чалавека. Справа ў тым, шаноўная Вольга Фёдараўна, што я вельмі люблю сваю дачку. Паслязаўтра ў яе дзень народзінаў. I паслязаўтра будзе што? Правільна, фінал па брэйнрынгу. Мая дачка — капітан каманды, і я хачу, каб яна выйграла.
Фольга Фёдараўна амаль спалохана глядзіць на мужчыну.
Та ц ц я н a I в а н а ў н а (разгублена). Выбачайце, але ж у камандзе нашых супернікаў капітан — хлопец...
Міхаіл Міхайлавіч. Быў. Быў хлопец, шаноўная Таццяна Іванаўна. А цяпер капітан — мая дачка. I я прашу вас пасадзейнічаць у тым, каб яна стала капітанам каманды-пераможцы.
Вол ьга Фёд aраўна (з насмешкай, з'едліва). Вы разумееце, што вы нам прапаноўваеце?
Міхаіл Міхайлавіч. Вядма ж, шаноўная Вольга Фёдараўна. (Расшпільвае тэчку, дастае аркуш памерам А4-) Вось, прапаноўваю сертыфікат сваёй фірмы. Грашовы сертыфікат. Тут указана сума, стаіць пячатка фірмы і мой подпіс. Вам застаецца толькі ўпісаць свае даныя. I — карыстайцеся паслугамі фірмы.
Вольга Фёдараўна (глядзіць на сертыфікат, на твары з'яўляецца цень роздуму). Вы не зразумелі мяне, Міхайлавіч. Вы прапаноўваеце нам, каб мы прадалі дзяцей. Хоць сума... Вы шчодры спонсар...
М і х а і л М і х а й л а в і ч. Ну, толькі не трэба так драматызаваць. Гэта элементарная дзелавая здзелка. У дзяцей наперадзе яшчэ хопіць такіх перамог. Гэта гульня. А я прапаную справу.
Таццяна I в а н аўн а. Як вы так можаце? Мы, настаўнікі, павінны будзем навучыць дзяцей... такой гульні?
М і х а і л М і х а й л а в і ч. Вы — маладая жанчына... Гэта добра, вельмі добра, Вы прыгожая... Але я вам павінен сказаць...
Вольга Фёдараўна. Што ўсё прадаецца і купляецца?
Міхаіл Міхайлавіч (да дырэктара). He, нс так. ІІрадаць можна ўсё. А вось купіць — не. He атрымаецца купіць памяць. Гандляваць памяццю можна, а купіць яе — нельга. Так, я вас папрашу, шаноўныя, гаварыць пра справу Вас не задавальняе сума? Турбуе, што сказаць дзецям? У сертыфікаце пазначана, што вы можаце карыстацца і паслугамі. Калі ласка, бярыце мой мікраўтобус і адпраўляйце дзяцей на экскурсію... Я ўсё палічыў і ўлічыў.
Вольга Фёдараўна (задумліва). Баюся, не ўсё вы ўлічылі. Да прыкладу таго, што Вы пойдзеце адсюль разам са сваім сертыфікатам...
Міхаіл Міхайлавіч (усміхаючыся). I прайграю?
Вольга Фёдараўна. Так.
Міхаіл Міхайлавіч (жорстка). Ведаеце, чаму мы жывём бедна? Бо мы думаем не пра рэальнасць, а будуем паветраныя замкі. Мы не бачым зямлі пад нагамі, а потым жахаемся, што забрылі ў балота. Вы. Вольга Фёдараўна, думаеце, што я — такі страшны чалавек без прынцыпаў?
Вольга Фёдaраўна (з гонарам). Вымушана прызнацца, што пакуль бачу такога.
Міхаіл Міхайлавіч. Вось, гэта тое, пра што я і кажу: не жаданне зазірнуць далей і глыбей... Так,
каб не марнаваць мне мой час, скажу наўпрост: я — чалавек справы, а значыцца, заўсёды раблю ўсё магчымае, каб дасягнуць мэты. Выйгрыш для дачкі — справа майго гонару. I яе каманда выйграе. Дарэчы, я яшчэ скажу вам, што мной са згоды кіраўніцтва вашага аддзела адукацыі ўстаноўлены прэміялыіы фонд гульні. Я выдаткоўваю 450 еўра. Так што вашы дзеці атрымаюць чыста грашыма ў любым выпадку 150. Ім хопіць добра адпачыць. Паўтару: гэта справа майго гонару. I каманда дачкі выйграе. Я не адступлю.
Таццяна Іванаўна (з жахам). Падкупіце суддзяў?
Міхаіл Міхайлавіч (са скрухай). Божа, які тон, якія словы... Шаноўныя жанчыны! Як дзелавы чалавек я прыйшоў да вас з дзелавой прапановай. Чэсна прапанаваў свае тавары для рамонту, сваіх рабочых, аўтобус для паездкі дзяцей на экскурсію. Вельмі вялікая сума. Я шчыра хацеў, каб вы... нейкім чынам кампенсавалі свой пройгрыш у брэйн-рынгу. Але мушу вам сказаць, што я мог і магу цяпер абысціся куды меншымі затратамі! Мне не трэба падкупляць ніякіх суддзяў! Шасцёра вашых гульцоў — па 100 еўра кожнаму. I ўсе пытанні будуць знятыя. ІІават адной сотні хопіць ці трохі болып. Ваш вядомы ў горадзе кнопачнік Аляксей Грушык здасць гульню, не задумляючыся, бо я ведаю пра яго матэрыялыіае становішча. А яму гэта не складана: трошачкі прамарудзіць з націсканнсм кіюпкі два-тры разы. Дзеля падстрахоўкі я куплю ўсіх астатніх — і нехта з іх дасць загадзя няправільны адказ, збакланіць, так кажуць? Увесь заўтрашні дзень у маім распараджэнні, у мяне — усе іх нумары тэлефонаў. Вы і ведаць не будзеце, хто канкрэтна вінаваты. Дык вось цяпер думайце: па 100 еўра атрымліваюць вашы гульцы — і зліваюць гульню. Мая перамога. Ці школа атрымлівае вось
гэты сертыфікат на некалькі тысяч, якога хопіць на рамонт і экскурсію. Вы разам з дзецьмі прымаеце рашэнне... Цяпер яшчэ скажыце, што я зрабіў непрыгожа, калі прыйшоў да вас з адкрытым забралам?
Вольга Фёдараўна. I як загадаеце нам патлумачыць дзецям?
М і х а і л М і х а й л а в і ч. He збіраюся загадваць. Вы педагог, лепш за мяне ведаеце. Мне здаецца, шчырасць, шаноўная Волыа Фёдараўна, павінна правіць баль. Шчырасць і толькі шчырасць. Дзецям самім будзе прыемна... ахвяраваць нечым сваім на карысць школы. Галоўнае, як падаць... Дарэчы. у сертыфікаце пазначаны тэрмін яго дзеяння — заўтрашні дзень. To бок, вам заўтра неабходна скласці дамову на неабходныя будматэрыялы, паездку, аформіць дакументы.
В о л ь г а Ф ё д а р а ў н a. А вы і праўда... дзелавы чалавек. Умееце ставіць умовы.
Міхаіл Міхайлавіч (задаволена). Так, шаноўная, так. Дакументы будуць аформлены заўтра, але там будзе путікт, што скарыстацца ўсім вы зможаце толькі праз тры дні. Пасля гульні. Я павінен падстрахавацца...
ДЗЕЯ 2
Класны пакой, два сталы пастаўлены побач, на іх — лямпа ці званок і кнопка для націскання — атрыбутыка для брэйнрынгу. Простыя крэсльі вакол стала.
Заходзяць Лёшык і Ром ка. У Ромкі ў руках гітара.
Лёшык. Ба-ба-бам! Шаноўная публіка! Мы тут і цяпер! Асабліва ўражлівых, цяжарных жанчын і дзяцей папрашу заплюшчыць вочы! Лепшы
кнопачнік горада Аляксей Грушык ака Лёшык пачынае! (Сядае за стол насупраць кнопкі, спрабуе яе — пасля кароткіх націсканняў успыхвае святло.)
Ромка(сядаенасупрацьЛёшыка). Размінаешся? Што гэта з рукой?
Лёшык (аглядвае руку, на ёй драпіны). Лёгкія цялесныя пашкоджанні пры трэніроўцы!
Р о м к а. Ну?
Лёшык. А ты думаў! Я тут кроў сваю за вас праліць гатовы, эрудыты. Ніхто мяне не цэыіць.
Ромка. Харэ, не трапіся. Чым падрапаў?
Л ё ш ы к. Ну, вось, сябар называецца. I ты, Брут?! I ты мне не верыш? (Спакойна апавядае, з нгякаватасцю.) Ды гэта... Успомніў як адзін майстаркнопачнік трэніраваўся дома з катом. Ну, праўда, не жаріую. Рэакцыю адпрацоўваць вельмі добра. Галоўнае, каб кот хацеў гуляць.
Р о м к a. А твой хацеў, бачу? Ці наадварот?
Л ё ш ы к. Хацеў, чарцяка, але ж надта спрытны. Тут галоўнае, паспець хапіць яго за вуха і аддзёрнуць руку. Адразу не атрымлівалася. Ну, але праз гадзіну заняткаў ці то кот згубіў рэакцыю, ці то яе набыў Правяраем?
Ромка. Добра. Рукі на стол!!! Бла-бла-бла. Блабла-бла-бла-бла. Бла-бла??? (Робіць паўзу і адразу тузае моцна адну струну, Лёшык імгненна рэагуе, націскае на кнопку. Запытальна глядзіць на Рамку.)