Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
Сяргей. Амаль няма. Я ведаю гэтага бізнесмена. Ён не такі просты, як падаецца. Вы што, не зразумелі? Калі мы адмаўляемся ад таго сертыфіката, то атрымліваем кожны прапанову асабіста. I калі раптам прайграем — хто будзе вінаваты? Разумееце? Лёшык прайграе кнопку адзін раз — мы будзем думаць, што ён куплены. Нехта з нас дае няправільны адказ — значыцца, будзем перакананы, што гэта ён прадаўся і зліў гульню. Калі прайграем — мы будзем думаць, што сярод нас — здраднік, які пажывіўся. Разумееце?
Вольга Фёдараўна. Так, Сярожа, так... Я пе хацела, каб вас пачалі купляць кожнага паасобку.
Лёшка. Правільна! Лепш прадаць усіх адразу, мехам!
Ірына. ІІам трэба выйграваць! Нам трэба толькі выйграваць!
Р о м к а. Ірына... Уяві, як нам будзе гуляць у камандзе, калі ўсе будуць ведаць, што кожнаму з нас была прапанова зліць гульню? Калі я ўздыму палец на палове пытання, калі Лёшык выйграе кнопку — ты дасі мне адказваць? Ці адкажаш сама, няправілыіа, а тады ўжо я буду думаць пра цябе, што ты зліваеш? Я ўпэўнены, што гэты дзядзька і далей нешта прадугледзеў Скажам, будзе тупое спонсарскае пытанне, на якое адказ той камандзе будзе вядомы.
Л ё ш ы к. Я вазьму кнопку!
Р о м к a. А адказ?
I рынa. Адно пытанне гульню не зробіць. I... я думаю, не, я ўпэўненая, ён не купіць вядоўцу і журы. Будзе занадта відавочна. Яму для формы трэба менавіта наш пройгрыш, няўзятая кнопка, няправільны адказ.
Л ё ш ы к. Прапаную ўрачыста спаліць сертыфікат, адправіць Таццяну Іванаўну па хлеб і ваду, зачыніць нас тут усіх у класе на заўтрашні дзень і адабраць мабільныя тэлефоны!
I р ы н а. Ну, Лёшык...
С я р г е й. А што? Нармальны ход. Вельмі нават рэальны.
Р о м к а. Усё адно заўтра заняткаў няма. Маты ў спартовай зале возьмем. Выспімся...
Вольга Фёдараўна. Дзеці, вы што? Якое хлеб і ваду? Якое зачыніць? Я ўзяла сертыфікат і запоўніла графы. Заўтра будуць складзеныя дамовы на пастаўку будматэрыялаў і замоўлены мікрааўтобус! Я не казала, каб вы шукалі выйсце — нам трэба выконваць дамову!
Павісае цішыня. Ромка перабірае гітарныя струны.
Р о м к а. Слухайце, а я песню вывучыў. Хацеў вас потым здзівіць... ды лепш цяпер. (Спявае з лёгкім сумам. Яму падпяваюць у другой частцы)
Раскажы мне пра дождж, раскажы.
Хто ў небе збірае дажджы,
Што шматдзённа ліюць на маю галаву.
Хто ў небе збірае дажджы?
Пакажы мне сябе, пакажы. He чакай, покуль час прабяжыць. Слова моўчкі аддай I пытанні здымай, He чакай, покуль час прабяжыць.
Грэшны кавалак неба бачыш ты навылёт, Што табе заўтра трэба, што табе як сваё?
Раніцай свежы позірк ці вечаровы змрок?
Дай мне руку і пойдзем. Ціха, за крокам крок.
Затрымай над вачыма руку, Каб не зведаць ад сонца пакут. У выглядванні хмар, што абклалі абшар, Каб не зведаць ад сонца пакут.
I трывай, покуль сілы, трывай. Хай не глянецца за небакрай, Дый не сціхне ў ілжы
За штуршок да мяжы Тое, што мне ніхто не казаў.
Грэшны кавалак неба бачыш ты навылёт, Што табе заўтра трэба, што табе як сваё? Раніцай свежы позірк ці вечаровы змрок? Дай мне руку і пойдзем. Ціха, за крокам крок.
Л ё ш ы к (Устае з месца, напявае з вясёлым адчаем). Дай мне руку і пойдзем — наш будзе сертыфікат... Эй, народ, нешта на вашыя турботы пакуль актыўна рэагуе толькі мой мачавы пухір... Э-е, вы мяне прабачаеце? To ж так натуралыіа... To я пайду, пайду, пайду... (Выходзіць.)
С я р г е й. Пайсці трэба падумаць, папаліць... (Уздымаецца з месца).
Таццяна Іванаўна.Сяргей! Тыжмне кляўся, што не будзеш у школу прыносіць цыгарэты!
Та м а р a. А ён трымае слова, Таццяна Іванаўна. Ён не прыносіць...
Таццяна Іванаўна лыпае вачыма. С я р г е й выходзіць.
Тамара. Выбачаюся, мне трэба патэлефанаваць сястры... (Выходзіць)
Маўчанне. Ромка перабірае струны. Ірына падымаецца з месца.
Ірына. Прайдуся... Я хутка. (Выходзіць)
Андрэй (мнецца). Выбачайце, я таксама... у прыбіралыію, вось... (Выходзіць.)
Р о м к а (азіраецца па баках). Мабыць, кожны ў адзіночку вырашыў падумаць. Я таксама падумаю, добра, Вольга Фёдараўна? Мяркую, праз пяць хвілін усе будуць на месцы...
Вольга Фёдараўна. Ідзі, Раман, ідзі...
Нейкі час цішыня.
Таццяна Іванаўна. Як думаеце, што яны прыдумаюць?
Вольга Фёдараўна. Таццянка, тут няма чаго прыдумляць. На нашу школу ўпалі грошы з неба — і ад іх адмовіцца? Яны дарослыя людзі, яны мусяць зразумець, што адзін раз у жыцці можна пераступіць праз свае прынцыпы, сысці ўбок, не лезці на ражон. Колькі часу пройдзе — гулыія забудзецца, а яны праз дзесяць гадоў сустрэнуцца ў гэтай школе і будуць успамінаць, як далі магчымасць прывесці да ладу свой клас!
Та цця н a I в а н аўн a. I ўсё адно — так непрыгожа атрымалася. Які мы ім урок даем...
Вольга Фёдараўна. Урок жыцця. Сапраўднага. Гэта магчымасць для іх выявіць свой сапраўдны клопат пра школу. Магчымасць зразумець дарослых, хоць на хвілінку адчуць іх праблсмы. Вы не былі ў маёй скуры, вы не ведаеце, што сёння дырэктар — гэта перш за ўсё загадчык гаспадаркі, прараб, бухгалтар і грузчык і яшчэ даставала, выбівала, папрашайка... Калі нехта даведаецца, а даведаюцца, гэта Воранаў дакладна зробіць, што я адмовілася ад такіх грошай дзеля магчымага — уявіце — толькі магчымага выйгрышу, мяне здымуць з работы. Адразу ж. Бо атрымаецца, я магла б сэканоміць
бюджэтныя сродкі і не сэканоміла? Гэта злачынства па сённяшнім часе, вось так, дарагая Таццянка.
Таццяна Іванаўна. Я разумею... Не-не, я цалкам, вядома, не разумею, не магу ўявіць... Але ж так прыкра: вось прыйшоў чалавек з грашыма — і ён галоўны. I ён купляе наш гомар, нашу перамогу... I гэта ўжо тут, у сценах школы. А што будзе за імі?
Вольга Фёдараўна. Вось і добра, што дзеці сутыкаюцца з гэтым цяпер. He думаю, што ў іх толькі зараз, бы ў тых кацянят, прарэзаліся вочы. Яны ведаюць куды больш за тое, пра што мы думаем.
Лёшык (заходзіць). О, а куды гэта ўсе разбегліся? А, я так і думаў — пабеглі навыперадкі да таго бізнесмена...
Та ц ц я н a I в а н а ў н а. Грушык, табе не сорамна?
Л ё ш ы к (са спалохам аглядвае сябе). Што, шырьшку не зашпіліў зноў?
Т а ц ц я н a I в а н а ў н а. Божа, калі ты выдурняеш, Грушык?
Л ё ш ы к. Ужо, ужо, Таццяна Іванаўна. Вось, уяўляеце, выйшаў, іду, а мне насустрач — я. Я так спалохаўся! А ён, ну, гэты другі я, пытае ў мяне: «Ты калі выдурняеш, Грушык?» От як вы цяпер. Ну, я так са страху і кажу: ад гэтага моманту! А ён мне: пакляніся. Я і пакляўся, далібог.
Вольга Фёдараўна. Чым пакляўся?
Л ё ш ы к. Самым дарагім, штоўмянеёсць — сваім новым мабільнікам!
Вольга Фёдараўна. Я так і падумала.
Таццяна Іванаўна. I што той, каторы насустрач ішоў?
Лёшык. Хто? А, той? Вы ўяўляеце, я дастаю свой мабілыіік, паказваю яму: во, маўляў калі не выдурняю ад гэтага моманту, то хай ён ляснецца аб падлогу з чацвёртага паверха! I гэты, каторы другі я, таксама дастае свой мабільнік! Ну, такі, як
і ў мяне. Толькі ў другой руцэ трымае. Што за ліха думаю, падыду бліжэй, такі мабілыіік ці іншы... Падыходжу...
Та ц ц я н a I в а н а ў н a. I?
Л ё ш ы к. Вось вам тут і «I». Да люстэрка я падышоў...
Заходзіць Сяргей.
Л ё ш ы к. Дагнаў?
Сяргей. Каго?
Л ё ш ы к. Бізнесмена. Ці ты не за ім бегаў?
С я р г е й. He, не дагнаў Хоць і хацелася...
Заходзіць Ром ка. Потым і н ш ыя. Апошняй — Iры на. Рассаджваюцца.
Л ё ш ы к. Усе на месцы? (Па-дзелавому, амаль урачыста.) Агульны сход каманды брэйнг-рынга будзем лічыць адкрытым. Старшыня — Ірына Мікуліч. Сакратар я, Аляксей Грушык. Слухаецца пытанне аб продажы д’яблу шасці душ 11-класнікаў і дзвюх дарослых, жаночых. Сума вялікая, абмеркаванню не падлягае. Паступіла прапанова прадацца і не рыпацца. Будзем галасаваць? Тайна ці адкрыта? А можа, ёсць іншыя прапановы?
С я р г е й. Досыць дурэць.
Л ё ш ы к (з выклікам). А што ты прапануеш? Чаго вы муляецеся?
С я р г е й. Адстань.
I р ы н а. Лёшык, няма прапаноў He ведаю.
Вольга Фёдараўна. Вам тут яшчэ Таццяна Іванаўна скажа патрэбныя словы, тыя, якія вы мусіце ведаць. А я пайду. Вы — каманда, памятайце пра гэта. I пра тое, што вы — школыіікі. I пра тое, колькі вам школа дала. (Выходзіць)
Т а ц ц я н a I в а н а ў н а. Ведаеце, мне так прыкра. Але... дырэктар пражыла жыццё, яыа — разумная
жанчына. Зразумейце яе. Калі яна адмовіцца ад сертыфіката — гэта стане вядома вышэй, у аддзеле адукацыі. Ёй не даруюць такога... разбазарвання бюджэтных сродкаў. Пройдзе месяц-другі, трэці... неўзабаве выпускны... вы пойдзеце са школы, якая будзе вам удзячная. Кожны настаўнік, дырэктар. Вы будзеце і праз гады прыходзіць сюды як людзі, якія аднойчы ахвяравалі сваёй перамогаю дзеля рэальнага дабрабыту школы.
Сяргей. Усё так, Таццяна Іванаўна. Я жыццё трошкі ведаю. Мы яшчэ не адзін раз мусім збочыць перад такімі воранавымі. Проста... агідна вось так — здацца без бою.
Тамара. Ён у горадзе штодня ўсё большым царком сябе адчувае. Тры крамы, сын на такой тачцы ездзіць... I дачцэ ўжо купіў аўто, кабрыялет. Такія аб нас ногі выціраюць... Ім адзін, другі раз саступі — і яны цалкам сябе тут багамі адчуваюць.
I р ы н а. Калі я адмоўлюся ад капітанства, то гэта — мая здрада вам?
Л ё пі ы к. A to! I мы цябе тут жа чацвяртуем — нас чацвёра хлопцаў. Андрэй!
А н д р э й (са спалохам). Што?
Л ё ш ы к. Паможаш мне, Ромку і Сяргею чацвертаваць Ірыну?
I р ы н а. Лёшык, досыць! Я сур’ёзна пытаюся!
Ромка. Ірына, выхад любога з нас з каманды цяпер — гэта самае простае, што ён можа зрабіць. Памыў рукі — ды і ўсё. Адмова ад гульні — гэта непрымальна. Гэта горпіае, што можа быць.
Ромка кратае струны гітары пад мелодыю песні, якая гучала раней. Пад гукі гэтай мелодыі заходзіць Вольга Фёдараўна.
Вольга Фёдараўна (узрушана, з адчаем і абурэннем). Я ніяк не чакала... Гэтага дакладна я не магла ўявіць ні пры якім раскладзе. Гэта... Гэта
не ўкладвасцца ні ў якія рамкі! Вы разумееце, што ўтварылі? Хто гэта зрабіў?
Таццяна Іванаўна (падхопліваецца). Што здарылася, Вольга Фёдараўна?
Вольга Фёдараўна (азірае па чарзе кожнага вучня). Нехта з іх скраў сертыфікат. Пакуль мы тут сядзелі, сертыфікат знік з майго стала.
Таццяна Іванаўна^прыкрываерот далонню, паварочваецца). Дзеці, вы што? Вы разумееце, што гэта — крадзеж? Сертыфікат — гэта грошы!
Вольга Фёдараўна. Я так разумею, пытацца мне цяпер адразу ва ўсіх марна. Таццяна Іванаўна, хадземце са мной. Ірына, праз дзесяць хвілін я чакаю цябе ў сваім кабінеце. 3 сертыфікатам. Калі сертыфікат не вернецца на мой стол, я выклічу міліцыю. Жартачкі скончыліся, Грушык, не разяўляй рот.