Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
I р ы н а (павольна ўстае з-за стала, збіраецца з думкамі). Так атрымалася, Вольга Фёдараўна. Гэта — мая гульня. Мая каманда. I я — іх капітан. Мы вытрымалі шмат гулыіяў, мы сталі сапраўднай камандай. Гэты фінал — магчымая нашая пуцёўка на вобласць. Мы марылі пра тое, што некалі выб’емся ў вышэйшую лігу. Бо той, хто не марыць пра найвышэйшае, не дасягае і сярэдзіны.
Вольга Фёдараўна^перабівае незадавапена). Навошта ты мне гэта апавядаеш?
Ірына. Каб вы зразумелі, што мне нельга пакінуць каманду — гэта будзе здрада. Але я не магу сказаць Лёшыку, каб ён спецыяльна прайграваў кнопку. Я не магу сказаць нікому з маіх гульцоў, каб зліў адказ. I я не магу сама зліваць гулыію, бо я ў адказе за каманду... Я не магу іх нрадаваць. Гэта я ўзяла сертыфікат.
Агульнае хваляванне, усхліпы, прыдушаныя воклічы.
Вольга Фёдараўна (пасля паўзы). Што ж, лагічна, недзе я так і падазравала. Добра, кладзі яго на месца — і справа на гэтым скончана. Заўтра будзем размаўляць прадметна... з кожным паасобку.
I р ы н а. Сертыфіката няма.
Вольга Фёд араўн а. Як — няма?
Ірына. Я... падрала яго і кінула шматкі праз акно. Цяпер вецер... ён падхапіў... разнёс. Я не магла трымаць яго ў руках.
Вол ьга Фёдараўна. Мне здаецца, ты, Ірына, не разумееш да канца, што зрабіла... Мне шкада, але ў такім разе размаўляць будзем па-іншаму...
Ромка (кратае гучна стпруны, адкладвае ўбок гітару і пад запытальныя позіркі ўсіх уздымаецца з месца). Ірына, ты капітан, табе, вядома, за ўсё адказваць... Ды яж не збіраюся заставацца сволаччу. Ты адказваеш за ўсіх нас, але не гэтым разам. Я павінен адказваць за сябе. Вольга Фёдараўна, Ірына сертыфікат не брала. Яго ўзяў я.
Лёгкае ўзрушэнне.
В о л ь г а Ф ё д a р а ў н а. Вось як? I што ж ты адразу не прызнаўся? He сорамна было прымушаць дзяўчыну браць на сябе віну? Ты сядай, Ірына. Ну, і што ты хацеў гэтым давесці? I дзе сертыфікат?
Ромка. Ды я нічога не збіраўся даводзіць. A сертыфікат... заўтра будзе. Я ўзяў яго і перадаў Алссю, брату.
Вольга Фёдараўна. А брат пры чым?! А-а-а, вунь яно што... Врат — журналіст, так? I вы вырашылі...
Р о м к а. Мы вырашылі вывесці на чыстую ваду гэтага Воранава. Ён ужо занадта нахабна пачынае купляць і прадаваць людзей, іх інтарэсы. Брат мне тэлефанаваў... нядаўна, пытаўся, ці праўда, што Воранаў купіў месца капітана для сваёй дачкі. Гэта будзе сорам на ўвесь раён, калі мы здамо гульню. Усе будуць гэта разумець, будуць шаптацца, паказваць на нас пальцам. Няхай ведаюць праўду.
Таццяна Іванаўна (агаламшана). Рамап, а вы з братам разумееце, што гэтым артыкулам вы літаральна нішчыце Волыу Фёдараўну? Вы падумалі, як ягіа будзе выглядаць у гэтай сітуацыі? Гэта... гэта неверагодна! Вы ж топіце ні ў чым ііе вінаватага чалавека! Вы топіце ўсю школу!
Р о м к а. Мы хочам сказаць усяму гораду праўду.
Таццяна Іванаўна. Праўда часцей забівае людзей, а не дае ім жыццё!
Вольга Фёдараўна (налівае ў шклянку вады, п'е. Шклянка заўважна дрыжыць). Мпе цяпер, Раман, прасіць цябе і брата, каб вы далі мне дапрацаваць да пенсіі адзін год? Прыніжацца перад вамі?
Ромка. He трэба нас прасіць. Навошта вам прыніжацца? Вы тут пры чым? Але маўчаць нельга...
С я р г е й (уздымае^а рашуча). Ромка, сядзь на месца і не палохай Вольгу Фёдараўну. Давядзеш зараз са сваім братам чалавека да іпфаркту. Я табе шчыра вось тут скажу. пры ўсіх: твая фантазія занадта дрэнная. Ты дрэнна прыдумаў на хаду калі пачуў, як Ірына паспрабавала ўзяць віну на сябе. Я спецыяльна для цябе дадам: калі хоць слова пра гэты чортаў сертыфікат прасочыцца ў прэсу, я з табой паразмаўляю... па-мужчынску. (Да дырэктара.) Вольга Фёдараўна, гэта Ромкавы фантазіі. Ён марыць, як некалі стане крутым журналістам і будзе праводзіць свае расследаванні. Ды і сімпатызуе ён нашаму капітану, кінуўся на выручку... (Да Ромкі.) Ды не глядзі ты на мяне, як Ленін на буржуазію. Hi для кога ў школе не сакрэт, што табе Ірына падабаецца... Дык вось, Вольга Фёдараўна, у Рамана блеф. He браў ён сертыфіката. I нават гюпелу яго не змог сабраць, бо я гюпел ва ўнітаз спусціў.
Вольга Фёдараўна (разгублена, адкідваецца на спінку крэсла). Які попел, Сяргей?
С я р г е й. Той, які застаўся ад сертыфіката.
Вольга Ф ё д а р а ў н а. Ты спаліў сертыфікат?
С я р г е й. Спаліў.
Вольга Фёдараўна. О, Божа, што сёння за дзень... Ты сур’ёзна? Навошта, Сяргей? Ты ж — самы разумны, самы дарослы з усіх! Ты хіба не разумееш, што такое грошы на рамонт школы?
С я р г е й. Разумею я, што такое грошы. I разумею, што такое, калі іх нестае. Разумею, што адчуваюць бацькі, калі адмаўляюць дзецям не ў цукерках ужо, а ў яблыках і апельсінах. Разумею, як цяжка весці меншую сястрычку з садка паўз гэтыя шапікі з садавінай. Бо сам ваджу. Мая мама... працуе ў краме гэтага Воранава. Напачатку было ўсё добра. А потым... Яе зарплата зменшылася ўдвая. Там пры разгрузцы мех з цэментам падзярэцца, там шкліна трэсне, там цвікоў не хопіць — усё гаспадар загадваў спісваць на прадаўцоў Караў штрафамі. У апошнія паўгода ён зменшыў зарплату ўсім у сваёй фірме. Цяпер вы разумееце, адкуль гэта спонсарская дапамога? Гэта — не дададзеныя яго работнікам грошы. Дык што мне за радасць ад таго, што школа атрымае тыя грошы, якія б магла атрымаць мая мама, на якія б я мог набыць сёстрам ананас, пра які мешпая ўжо трызніць? Ну, вось скажыце шчыра: вам, як дырэктару трэба тыя грошы, якія Воранаў фактычна адпяў у ішпых, каб урэшце пасадзіць сваю дачку ў капітанскае крэсла каманды-пераможцы? Ды мала гэтага. У дадзеным жа выпадку ён, Воранаў робіць мяне саўдзельнікам. Калі мы зліваем гулыію — гэта значыць я сам, па сваёй волі буду спрыяць яму Воранаву, у ягоных справах. Дык я не буду. I іншым не дам. Бо люблю маці і сваіх сясцёр. Ішпыя няхай клапоцяцца за сябе. А я буду адстойваць сваіх. I да канца адстойваць.
Вольга Фёдараўна. Так, ты кажаш пра сур’ёзныя рэчы, Сяргей. Пра вельмі сур’ёзныя. Але я мушу табе нагадаць, што ты здзейсніў злачынства. Разумееш? Злачынства. Ты скраў. Ты мог бы апавесці пра вось гэта ўсё раней, яшчэ ў класе — і справа магла б скончыцца іначай. Мне ж адкуль ведаць... Але зло нельга перамагчы злом... Што ж, астатнія могуць быць волыіыя на сёння. Заўтра пагаво-
рым. Л ты, Сяргей, сядай за стол, вось табе чыстая папера — пішы, як ты краў, дзе паліў куды кідаў...
Школьнікі пераглядваюцца між сабой, усхваляваныя. Сяргей падыходзіць, бярэ аркуш, сядае.
Та м a р а (рашучаўздымаеццазмесца). Сяргей... I Іе трэба мяне выгароджваць. Я здольная сама адказаць за свае ўчынкі. (Да дырэктара.) Сертыфікат узяла я.
В о л ь г а Ф ё д а р а ў н a. He разумею... Вы за каго мяне трымаеце?
Тамара. Што тут незразумелага? Я асабіста трымаю вас за дырэктара. I таму кажу: сертыфікат узяла я.
В о л ь г а Ф ё д а р а ў н а. Гэта цікава ўжо. Сяргей, што ты на гэта скажаш?
Сяргей ршзгублена маўчыць, потым нытаецца ў Тамары). Тамара, я... не разумею, навошта, гэта...
Та м а р a (перабівае, далей — адчайна, намяжы зрыву). Затое я ўсё разумею. I цябе разумею. Дзякуй табе, але не трэба мяне бараніць вось цяпер. He трэба. Я еама... Я скажу вам усім болып, я скажу, што проста радая, што так атрымалася, што гэты сертыфікат можна было ўзяць, падраць на самыя дробныя шматкі... I я драла яго з задавалыіеннем! Так, з задавальненнем! Вы не верыце? Я вось таксама не верыла, што нянавісць можа прыносіць і радасныя пачуцці... ад помсты. Я адпомсціла. Нічога ў яго і іе атрымаецца, і яго гламурная дачка, пустая і нікчэмная, не стане капітанам пераможцаў не паедзе на вобласць! I ейны фотаздымак не з’явіцца на першай старонцы нашай газеты.
Таццяна Іванаўна. Божа, пра што ты кажаш, Тамара? Адкуль у цябе нянавісць? Якая помста? Што ён табе зрабіў?
Та м a р а. Мне? Мне — нічога. А ў вас, Таццяна Іванаўна, ёсць родныя людзі? Вось у мяне ёсць. Родная цёця. Малодшая маміна сястра. Яна жыве ў іншым горадзе, але мы часта ездзім да яе. Да яе і ейнага сына. Майго стрыечнага брата. Хлопец — інвалід, наш равеснік. У яго ДЦП, не можа хадзіць. Такі разумны хлопец, вы б ведалі! А якія вершы ён піша!
Вольга Фёдараўна. He разумею, пры чым тут той сертыфікат? Патлумач, калі ласка.
Тамара. А што тут тлумачыць? Вы яшчэ не зразумелі, што той хлопец — дзіця Воранава? Ён так быў затлуміў галаву цёці Аліне, што яна забылася на ўсё. ён жыў у яе кватэры, як муж: яна гатавала яму есці, яна мыла ягоную бялізну. А ён гэтым часам думаў пра свой будучы шлюб. 3 іншай. Бо ў той іншай быў вельмі заможны і ўплывовы бацька. Там былі грошы. I аднойчы ён сышоў ад цёці Аліны. Калі яна праз месяц паведаміла яму, што цяжарная, ён... Карацей, сказаў, што ён ні пры чым. I каб болей яму не тэлефанавала, бо ў яго вось-вось вяселле. Вось так... I вы мяркуеце, што я магла ўтрымаць сябе, упусціць такі момант, каб не адпомсціць хоць нечым? I Іе, я сябе б перастала паважаць.
Таццяна I ва н аўн а. Выбачай, Тамара, але ж сёння ёсць генетычная экспертыза... Твая цёця можа замовіць яе — і яе сын будзе атрымліваць тое, што яму налсжыць як сыну Воранава.
Тамара (сцішана). Мы ўгаворвалі цёцю Аліну. Але яна наадрэз адмаўляецца. У яе ёсць гонар.
Вольга Фёдараўна. Гонар гонарам, а сыну трэба шмат чаго! He бярэ сабе — хай думае пра яго будучыню... Дый, чакайце, чакайце, пра што мы гаворым? He гэтае пытанне мы мусім зараз абмяркоўваць. Божа, вось гэта дзянёк... Што будзем рабіць, Тамара? Ды сядай, не стой...
Та м a р а. Рабіце, што хочаце... (Сядае.)
Вольга Фёдараўна.Анештажтрэбарабіць... У першую чаргу высветліць, хто насамрэч быў у маім кабінеце. Хто канкрэтна вінаваты. Мне важна ведаць адно імя. Бо яму адказваць за злачынства. Паўтараю — за злачынства. Калі гэта ты, Тамара, з табой я паразмаўляю асобна. А іншыя моіуць ісці. Я стамілася...
Андрэй сядзіць, зіркаючы сабе на калені, на якіх трымае свой мабільны тэлефон. За ім падглядвае крадком Лёшык.
А н д р э й (хвалюючыся, здымае акуляры, цярэбіць іх у руках, зноу апранае). Дазвольце сказаць, Вольга Фёдараўна?
В о л ь г а Ф ё д a р а ў н а. Ну, скажы нешта разумнае, Андрэй. Я ўжо не ведаю, што тут думаць.
А н д р э й. Яны вам усе ілгуць, Вольга Фёдараўна.
Вольга Фёдараўна. Хто — усе? Ты п ра што, Андрэй?
А н д р э й. Я маіу гэта давесці... Усе хлусяць. Ірына, Раман, Сяргей і Тамара кажуць няпраўду. I Ііхто з іх не браў сертыфікат. Я не выключаю такую магчымасць, што яны маглі ўзяць, але яны не бралі.