Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
I з ракі выходзіла жанчына. Одры Хэпбёрн.
Па яе вільготнай скуры, якая нагадвала паверхню няспелага персіка, абмінаючы акуратныя, ледзь апушчаныя ўніз жывыя грудзі, збягалі кропелькі вады. Мяккі круглявы жывот. Нязвыкла было бачыць вялікі цёмны трыкутнік густых кучаравых валасоў унізе жывата — у тыя часы не было ў правілах у жанчып пазбаўляцца цалкам там валасоў. IІе сучасныя — недасканалыя паводле формы, але дзівосныя сцёгны. Маленькія, амаль дзіцячыя ступні ног.
У мяне перахапіла дыханне. Ілля таксама не дыхаў.
А Одры ішла да нас — проста насустрач сонечным промням, што падалі на яе тонкіх ліній твар. Яна ледзь прымружылася, гледзячы па-над намі і... усміхнулася.
Ком падступіў да горла. На мяне раптам абрынулася ўсё адразу: ахвярнасць матчынага кахання, безабароннасць аголенай жапчыны, жарсць закаханай жопкі.
Мне закарцела заплакаць. Малюнак стаў ледзь размазаным. Дзесьці ў падсвядомасці мільганула думка, што мне трэба працерці вочы.
Одры стаяла каля нас, і хоць скрозь яе прасвечваў бераг сапраўднай ракі, яна была жывой. Такой жывой, што нам стала сорамна — мы падглядалі за жанчынай, якая купаецца.
Одры ўсміхнулася яшчэ раз, мяккай, усё разумеючай і даруючай усмешкай, быццам нам усміхнулася, быццам магла ведаць пра нашую прысутнасць — і павольна стала адыходзіць пад вярбовую заслону. Яна ледзь калыхала сваімі невялікімі сцёгнамі, прайграваючы, ох як прайграваючы ў прыгажосці і грацыі нашым сённяшнім жанчынам — як прайграе жывая жанчына ідэалыіай гумовай ляльцы на подыуме... Калыхнуліся галінкі вярбы.
Одры знікла.
— Я прыйду па цябе,— хрыпла пакляўся сам сабе Ілля.
I тады я спалохаўся.
4. ВЯРТАННЕ ОДРЫ
Усмешка Одры пераследвала мянс ўвесь месяц. За гэты час я насыціўся сапраўднай нянавісцю да нашых жанчын: не мог бачыць падцягнутую, гладкую, практычна штучную скуру твараў, аднолькава ідэалыіыя формы целаў. Але болып за ўсё мяне вар’явалі ўсмешкі, што ўсе як адна паказвалі абсалютна аднолькавыя, ідэалыіа белыя і ідэалыіа роўныя зубы...
Одры ўсміхалася мне праз радкі на маніторы, калі я разлічваў іювыя ўзмацнялыіікі для прыймача, яе стан узнікаў у кароткім пыху дымлівай смугі пры паяі-іні чарговай платы. I Одры сустракала мяне дома — цянер і ў мяне быў яе галаграфічны малюнак: калі яна выходзіць з вады. Мне была ўжо знаёмая кожная складачка на ейным целе, я ведаў коль-
касць кропелек вады на яе грудзях, я палічыў колькі валаскоў у яе вейках. Я любіў замарудзіць моцна-моцна рух галаграмы, стаць блізка-блізка — і ўсмешка Одры, мяккая і далікатная — усмешка сапраўднай жанчыны — раскрывалася, квітнела цэлыя паўгадзіны проста ля маіх вачэй.
Як жа мне хацелася дакрануцца вуснамі! — хоць на самае кароткае імгненне! — да гэтых вуснаў. Зараз я разумеў Іллю. I я здагадваўся — не, я быў упэўнены, што ён гэтак жа застывае перад яе ўсмсшкай па вечарах.
Я рабіў новы прыймач, Ілля прападаўу Інстытуце Цела — паводле ягоных прапаноўяны будавалі новую ўстаноўку ўзнаўлення матэрыі.
— Разумееш,— апавядаў мне Ілля,— кожная клетка стала псрадае інфармацыю пра сябе звычайнымі электрычнымі імпульсамі. У 20 стагоддзі ліодзі ўлоўлівалі імпульсы ў бачнай частцы спектра, у гукавой. Але гэта мізер у параўнанні з тым, што перадас цела чалавека, асабліва ягоны мозг... Твой прыёмнік павінен сабраць абсалютна ўсе імпульсы. Я закончыў праграму, якая расфармуе гэты струмень на мільярды раўчукоў Потым... іютым кожны асобны раўчук будзе адказваць за ўзнаўленне матэрыі — у ім ляжыць уся інфармацыя пра гэты мікраўчастак. Мы злучым ужо матэрыялыіыя раўчукі ў адзінае цэлае...
— Ты звар’яцеў— сур’ёзна сказаўя,— Ты хочаш стаць богам?
— Бога няма... Ёсць законы фізікі... I мы іх пазнаем...
— Л ты падумаў пра тое, што калі ўсё атрымаецца, калі мы матэрыялізуем Одры — як ёй будзе тут? I... і раптам яна назаўтра пабяжыць у нашыя дурныя салоны рабіць сабе вусны пухлейшымі, зубы бялейшымі, грудзі...
— He трэба... He трэба так npa Одры... Ты зробіш прыймач?
— Зраблю,— амаль злосна адказаў я.
Менавіта гэтага я і баяўся — што Ілля загаворыць пра матэрыялізацыю.
Але я зрабіў прыймач. I мы ізноў адправіліся на той бераг ракі.
Сеанс прайшоў нармалыіа.
Месяц, пакуль ішла расшыфроўка тэрабайтаў атрыманай інфармацыі, я практычна не выходзіў з дому. Добра, быў адпачынак.
Ілля зайшоў увечар. моўчкі прысеў на канапку.
— Заўтра пачынаем працэс матэрыялізацыі. Прыйдзеш?
— Прыйду,— паабяцаў я, хоць мне не хацелася нікуды ісці. Проста сядзець і глядзець на галаграму.
Назаўтра я быў у Інстытуце Цела. Ён быў такі ціхі, што мае крокі аддавалі рэхам. Усе замерлі — пачынаўся працэс. Ён павінен быў ісці болып за пяць гадзін. Колькі кавы было выпіта за гэты час, я не ведаю. Ва ўсялякім разе, я не бачыў ніводнай групы або групкі, дзе б нехта не трымаў у руках кубак.
У «акварыуме» — у пакоі са шкляна-люстранымі сценамі — завяршылася дзея. Сотні вачэй былі прыкаваныя да невысокага ложа, ад якога адзін за другім ад’язджалі робаты.
— Нрацэс завершаны,— канстатаваў металічны голас робата.— Адно несупадзенне з першаснымі дадзенымі: дэфіцыт масы — 6 грамаў
Разгубленасць ад гэтай навіны была кароткай, яс не было калі абдумваць, бо голая жанчына на ложы варухнулася і села. Агледзела сябе, пакой з люстранымі сценамі, устала і павольна стала падыходзіць — проста да мяне і Іллі.
Скрозь шкло на нас глядзеў роўны, халодны погляд пустых вачэй на абсалютна раўнадушным, мёртвым твары.
Хтосьці сказаў:
— Дэфіцыт масы — 6 грамаў. Сбтню гадоў таму казалі, што гэтулькі важыць душа чалавека...
Ілля абярнуўся на гэты голас — і знайдзі ён поглядам таго, хто казаў той, напэўна, мог бы загарэцца.
— Проста ёсць памылка! Проста мы нешта не ўлічылі! Трэба шукаць’ Трэба шукаць! — амаль ашалела крычаў ён.
Праз гадзіну жанчына ў «акварыуме» зноў распалася на тэрабайты, якія былі зацёртыя Іллёй. Ён стварыў — ён і забіў.
5. КЛІЧ ОДРЫ
Ілля прыйшоў тым самым вечарам. хоць я амаль фізічна не мог вытрымліваць прысутнасці хоць некага.
— Я ведаю, у чым справа,— ціха загаварыў Ілля,— 6 грамаў — гэта маса хвалевай формы існавання...
Мне здалося, што ён трызніць. Мой погляд быў настолькі красамоўны, што Ілля асцярожна ўсміхнуўся.
— He бойся, я не звар’яцеў. Мінулае існуе ў форме хваль. Але яно не проста існуе — яно жыве. 6 грамаў якія губляе чалавек пры смерці — гэта вызваленне яго хвалевай сутнасці. Да гэтага фізічнае цела жыве разам з хвалевым. Смерць фізічнай формы азначае волю для формы хвалевай. Чалавек працягвае жыць — адразу ва ўсім сусвеце. Адразу з усімі, пранікаючы і датыкаючыся.
— I што? — злосна спытаў я.
Злосна — бо мне не хацелася нічога болып таго, што ў мяне ўжо было — ведання, што Одры была, і маёй галаграмы. I я не хацеў нічога больш атрымліваць.
— Я думаю, што можна не проста стартавацьтармазіць колцамі Одры. Я паспрабую рэгуляваць хуткасць...
— Карацей.
— Карацей... наш прыймач перамяшчаўся ў тунэлі менавіта ў хвалевай форме — ніякая іншая форма ў такіх умовах немагчымая. Вось...
— Ідзі да чорта,— папрасіў я шчыра.
— Я... потым цябе папрашу...
Ілля папрасіў мяне праз паўгода — увесь гэты час ён, як пустэльнік, праседзеўу сваёй лабараторыі.
— Я знайшоў магчымасць кіравашія хуткасцю ўсярэдзіне тунэля.
— Ды навошта ж, навошта? — амаль закрычаў я.— Ты хочаш яіпчэ адзін жудасны эксперымент? Ты хочаш дабіць мяне, выцягваючы і ажыўляючы мярцвячыну?
— Прабач... Прабач, я не думаў... He падумаў, што табе таксама Одры... не абыякавая. He, я не буду яе... выцягваць. Разумееш, хвалевае жыццё — яно ёсць. Мы проста не змаглі штучна злучыць разам фізічную і хвалевую формы... Нешта мы не ўлічылі. Нейкія сігналы ляжаць па-за дыяпазонам прыймача. Мы іх наогул не можам пакуль улавіць — нам не зразумелая іх прырода. Але... я ведаю, як фізічную форму ператварыць у хвалевую.
— А ты вар’ят,— працягнуў я.
— Ну і хай, — бяскрыўдна пагадзіўся Ілля і стаў тлумачыць: — У тунэлі цела Одры набывае хвалевую форму і хуткасць, болыпую за хуткасць святла. Яно... даганяе тое самае мінулае. А зараз... зараз
трэба ne спыняць цела, а замарудзіць ягоную хуткасць да светлавой. I цела стане жыць у тым свеце... у мінулым.
— I... ты сам хочаш у тунэль?
— Так...
— А мне ты даверыш сачыць за ўсім гэтым і праз колькі часу выдраць цябе назад?
— Так... улучыць і сачыць...
Вы б спрачаліся з Іллёй? Я таксама не стаў.
На падрыхтоўку ў нас пайшло не так і шмат часу — тэхііічпых змен у кіраванні колцамі было мала.
Ілля быў бледны, калі станавіўся ў круг.
— Прывітанне ёй там перадай,— сказаў я.
— Так, так... Я ўсё ёй апавяду
Я адышоў да ноўтбука, заггусціў праграму, напісаную Іллёй.
Такім чынам, ён мусіў апынуцца ў той самы дзень на тым самім беразе. У гэтай кропцы я павінен выставіць хуткасць роўную хуткасці святла. Ілля сказаў, што яму хопіць пяці хвілін. Пяці хвілін сапраўднага існавання побач з Одры. Пасля гэтага мне трэба змяніць кірунак на зваротны, задаць максімум і вылучыць усю гэтую чортаву штуку ў разлічаны час.
Мінула амаль чатыры гадзіны. Разліковая кропка. Я скінуў хуткасць да светлавой.
Зараз чакаем пяць хвілін.
I тут на маніторы з’явіўся надпіс: «Праграма выканана паспяхова. Рэжым падтрымкі». Я няўцямна чытаў тэкст, што пабег ніжэй:
«Прабач, дружа,— я зманіў табе: усё было пралічана мной сотню разоў: зваротны псраход жыцця з хвалевай формы ў фізічную пакуль немагчымы. Я застаюся тут. He спрабуй мяне выцягнуць: ты вернеш труп, калі вернеш. Але без разліковых
праграмных дадзеных (а іх няма, праграма іх не лічыла), ты, вяртаючы мяне назад, прамахнешся абавязкова ў адлегласці. I мой труп апынецца альбо ў тоўшчы зямлі, альбо ў космасе. Я застаюся тут. He забівай мяне. Ты сам разумееш, што я буду жыць, пакуль працуюць колцы Одры. Прашу цябе: нагледзь за імі. Усё, што я магу зрабіць для цябе — зраблю: я абавязкова скажу Одры, што ты яе таксама кахаеш».
ЭПІЛОГ
У мяне цяпер адзін занятак: завесці генератар, адлучыць яго пасля васьмі гадзін працы і даць ноўтбуку разрадзіць свас акумулятары. Потым я ізноў заводжу генератар. I так — штодня. Ужо некалькі месяцаў. У мяне адна мэта, адзін сэнс, і ўсё маё жыццё ў гэтым ноўтбуку, які не можа быць спынены.
Нельга забіваць сябра, нават калі ён, а не ты з той, каго ты кахаеш.