Я размалюю для цябе неба  Валеры Гапееў

Я размалюю для цябе неба

Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
42.45 МБ
GAME BEGINS!
Віртуальная рэальнасць
«Гад! Вырадак няшчасны! Ты яшчэ пашкадуеш...» Генку душыла злосць — адчайная, бездапаможная. Ён у які раз праверыў пошту — нічога, толькі спам, няма ліста ад Віцькі, няма... Набрыдзь... Аська ў ігноры, на форуме Гснка забанены назаўжды, нумар тэлефона Віцька змяніў, у офісе Генку пасылаюць далёка.
«Гніда! Прысмактаўся тады: давай дапамагу, давай...» Ну так, у яго і сувязі ўжо былі, і ўчэпістасць — бач, як разгарнуў партал. А хто пачынаў? Хто збіраў інфу, хто дамен рэгістраваў? Ён, Генка. Ён сабраў першых карэспандэнтаў, пісаць сталі, наведвальнікі пайшлі. Ну, так, надакучыла потым Генку паліць час на партал, захапіўся варэзамі — там жывыя грошы былі. Тут і Віцька падгарнуўся, прапанаваў прадаць, пакінуць Генку месца галоўрэда. Потым, гад, чапляцца стаў: артыкулы ніякія, сур’ёзнага мала. А чаго было ў палітыку лезці? Ставала анекдотаў ды рэрайта прыкольных навін.
«Гад...» Дарма тады Генка заўпарціўся, пайшоў, запатрабаваўшы нейкія там капейкі. 3 варэзнікоў ледзь капала, застацца без вечарынак піўных,
сядзець гадзінамі над артыкуламі? Пайшло яно да чорта. He верыў Генка пражэктам Віцькі.
Віцька тады ў бацькоў грошы пазычыў. Дызайн новы замовіў, рухавічок, карэспандэнтаў у горадзе знайшоў. I за год падняў партал — цяпер паўторада навіны з раніцы там чытае, уначы сайт абнаўляецца. Вось тут і рэкламадаўцы пайшлі. Цяпер у Віцькі — грошы, каманда, свой офіс. Партал зарэгістраваў як СМІ. А Генку заблакаваў — наагул не рэагуе ніяк. «Я з табой разлічыўся».
«Гад...»
Узяў было адзін раз, журналістам, а потым звольніў — дрэнна пішаш, маўляў, і дысцыпліны няма. Каз-зёл... На два гады старэй, а глядзі, начальнікам зрабіўся, вырадак...
А чыя ідэя. а? Яны з яго ідэі грошы грабуць цяпер — а яму, Генку, кукіш?
«Пашкадуеце, яшчэ пашкадуеце...»
Злосць балюча біла па самім сабе, бо не ведаў Гснка, што ён такога можа зрабіць, каб Віцька пашкадаваў...
He падпальваць жа офіс... Добра было б, вядома, каго наняць, але знойдуць жа... Або Віцьку абрабаваць... Яшчэ б яго маладую жонку (сёлета ажаніўся) злавіць дзе... Але ў Віцькі жонка не слабая. А сам Генка ні ростам, ні сілай не выйшаў. Яшчэ здзярэ маску...
Стаў выдаляць спам і прыпыніўся на адным лісце:
«Прапаноўваю мапу вашага горада, маштаб 1:10, дадатковыя функцыі кіравання».
«Фіга сабе... Нешта не зразумеў: мапу любога горада зробіць? Маштаб 1 да 10? Што за функцыі?»
Генка імгненне глядзеў на тэкст, мяркуючы: навошта яму такая мапа? А калі выдраць адтуль асобныя кавалкі і зрабіць сайт-даведнік па горадзе?
lie надта ідэя, але можна паспрабаваць... У Віцькі на партале ёсць, але там дробна ўсё... Ідэя: мапа з устаўкамі рэальных фота!
I колькі каштуе? Блін, пісаць яму трэба... Адраса сайта няма...
Адправіў ліст і тут жа адказ атрымаў: дзе жывяце, нумар тэлефона, калі згодныя — даставяць неўзабаве па магчымасці.
Ого! Нармалёва, адразу і зоймецца... Хоць поўнач ужо амаль.
Генка адправіў ліст.
Яму патэлефанавалі праз пяць хвілін, а праз дваццаць пазванілі ўжо ў дзверы.
Чалавек невыразнага ўзросту саўгануў Генку кружэлку ў пакунку, запячатаную, і хутка знік у ліфце.
Генка разгарнуў пакунак. Дзіўна, усё шэра, ніякіх там малюначкаў. Уставіў кружэлку і толькі цяпер успомніў, што ён нічога не заплаціў. Наогул нічога. Hi ў лісце, ні па тэлефоне не было размовы пра грошы... Чорт, тут ключ, напэўна, трэба. Потым і спытаюць грошы...
Але ключа не было.
Праграма запатрабавала ўсталявання, і Генка завагаўся: дзіўна ўсё гэта, раптам вірус які? А, халера з ім. На кампе няма нічога вартага. Два сваіх сайты-варэзнікі ён тыдзень таму прадаў за бесцань — доўг аддаць трэба было... Усё адію мяняць збіраўся сістэму.
Прога ўсталёўвалася доўга — так доўга, што Генка пачаў турбавацца: нешта было не так. Але ўсталяванне не перапыніў. Што ўжо будзе.
«Абярыце ваш горад»
Ого! Сур’ёзная фірма... абраў. Крута — фармат 3D, выгляд не тое, каб проста згары, а трохі пад кутом. Дзе тут ягоны дом? Павялічым... Прыколыіая штука. Прамалёўка выдатная, амаль мульцік. Дзівіся,
удвары машыны стаяць. Чорт, але жтак і стаяць! Гэта што ж, атрымліваецца, перадача са спадарожніка ў рэалыіым часе? Афігець... Што ж яны грошы не спыталі за такую крутасць? Заўтра патэлефануюць, відаць, кур’ер лахануўся. Ого — аўто паехала! Сапраўды — рэальны час! Вось гэта маеш... Стоп, гэта ж ідэя — зрабіць даведнік кшталту: скажу, хто дзе цяпер!
А ну-ка, дзе там офіс Віцькі? Чорт, вось гэта мапа...
«Абярыце паверх».
He зразумеў... Добра, першы, офіс Віцькі на першым...
Еціцьма!... Офіс! Сталы стаяць, кампы... Тэлефон на стале... Ах, шкада, з такой адлегласці не пачытаць, што за паперы ў Віцькі... Калі б паролі...
О-о, які ў іх пакой адпачынку. Канапка... Цікава будзе сюды адвячоркам зазірнуць — з кім тут хто куляецца.
Генка аглядаў офіс Віцькі, не задумляючыся: чаму гэта магчыма. Толькі тонкай іголкай трывогі (нешта тут не так!) сядзела ў мозгу пытаіше пра рэальную магчымасць таго, што ён бачыў але Генка адмахваўся ад неадчэпнай думкі. Халера ведае, куды тэхналогія крочыла!
...У пакоі адпачынку — кубкі на стале. Вымытыя. Стрэлка мышкі, крануўшы кубак, раптам прыняла абрысы кружка з перакрыжаваннем. Прыцэл... Генка здрыгануўся. Потым асцярожна націснуў клавішу мышы. Перакрыжаванне афарбавалася ў чырвоны колер. Павёў мышкай...
Ваў! Кубак цягнецца па стале! Чорт, цікава як. A калі на край... Гахнуўся! Зваліўся!
Генка адкінуўся на спінку, выцер успацелы раптоўна лоб.
Паглядзеў на мапу. Пяць кубкаў на стале, шосты — на падлозе, разбіты. А, чорт, усё на падлогу!
Гы! Вось каб рэальна так было...
«Ваш бонус — шэсць балаў» — чырвоны надпіс з’явіўся ў куце манітора.
He зразумеў... Што за балы і завошта? А што будзе, калі шмат балаў? Тупая гульня, блін, дзе ФАК? Галоўнае, назвы няма, каб у Сетцы пашукаць, папытацца... Добра, шэсць кубкаў — шэсць балаў. Што туг грукнуць яшчэ? Ап, тэлік пацягнем... Бэмс! Ого — 25 балаў адразу! Яшчэ засталося што? KaHany перацягнуць? Ап, прыкольна, дзверы ўнутр адчыняюцца — да дзвярэй канапу! Пацягнул-і-і-і...
Генка перацягнуў мышкай канапу да дзвярэй, падпёршы іх, і раптам адчуў стомленасць і боль у руках і целе — нібыта сам, у рэале цягнуў гэтую канапу.
Раптоўная стома ды і позні час (было каля трох ночы) змянілі захапленне пабачаным на абыякавасць. Захацелася спаць.
Назаўтра каля поўдня Генка зайшоў на партал і сярод іншых пабачыў навіну: «Да нас заходзіў палтэргейст».
Рукі дробна задрыжалі, халадок страху падцягнуў пусты жывот.
Глупства, гэтага не можа быць... Глупства, глупства...
Але ў навіне, падпісанай самім Віцькам, апавядалася пра пагром, учынены ў іхнім пакоі адпачынку. Віцька апісваў усё, што ўчора рабіў і бачыў Генка. Кубкі насамрэч пабіліся, тэлевізар — таксама. I канапа апынулася насупраць дзвярэй. Віцька жартаваў: «Акно зачынена і дзверы падпёртыя — значыцца, да нас прыходзіў палтэргейст! Будзем ганарыцца — мы першая рэдакцыя, дзе ён (або яно?) пабывала...»
Але ж напалохаўся Віцька... Бач, бравіруе, спрабуе жартаваць. Вядома, ён і са свайго страху трафік выцісне. Ну, і што цяпер у вас там робіцца ў офісе?
Запусціў праграму, унутрана прадчуваючы задавальненне ад назірання згары за ўсім офісам Віцькі. Нават каву варыць не стаў — потым!
«Пачатак работы праграмы для Вашага рэгіёна — 24.00».
Што за фокусы... Вырадкі... Патэлефанаваць ім, ці што? Ага, нагадай пра сябе — прыйдуць па грошы. Кур’ер лахануўся, цяпер адрас забыўся, напэўна, са сваёй кішэні заплаціў. Хрэн з імі. Пачакаем да ночы...
Поўначы Генка ледзь дачакаўся. Валяўся на канапе, глядзеў паўвокам фільмы, слухаў музыку. Добра, бацькі ў адпачынку, у яго — час вольны. Да вечара ўспомніў, што бацькі заўсёды пакідалі колькі грошай на ўсялякі нечаканы выпадак у кухонным століку. Падхапіўся. пабег на кухню — так і ёсць, хопіць ці на дзве пляшкі гарэлкі, ці на шмат піва. Лепш піва. Схадзіў, не спяшаючыся. Яшчэ і папіў разліванага.
Там і сустрэў Віцьку. Той падкаціў на сваёй «Маздзе», упэўнены такі...
1 Іаскачаш у мяне, вой, паскачаш...
— Хелоў як справы? — першы пачаў Генка.
— Нармалёва, прывітанне,— механічна адказаў Віцька, крыху здзіўлены.
А вочы яго бегалі, і ў вачах на донцы — спалох.
— Чаго на лісты не адказваеш?
— Абавязаны? — спыніўся ўсё ж Віцька,— Я іх не чытаю, я табе казаў. Нейкі ты смелы сёння. Піва не перапіў?
— Толькі пачынаю. Ну што, пракінуў мяне? Думаеш, табе ўсё сыдзе?
— Я сапраўды набыў у цябс сайт. I Іават пераплаціў. Сапраўды даў табе працу рэдактара. Ты заваліў справу, я сапраўды даў табе магчымасць...
— Ты — даў? Ха! Ты маеш бабкі з маёй ідэі!
— Астынь. Ідэя нічога не каштуе. Мне няма часу тлумачыць табе тлумачанае сто разоў.
— Ты пашкадуеш!
Але Віцька пабег у гандлёвую залу, нават не адмахнуўся.
Гад, паскачаш сёння, не — заўтра паскачаш...
«У Вас 220 балаў. Для дасягнення Узроўню-2 засталося 100 балаў».
А што на другім? Ды фіг з вамі... Дзе тут офіс? Навялі парадак? Кубкі набылі? Вырадкі... Як манітор хораша стаіць — на самым краёчку. Таўхель яго лёгенька! Ха, 25 балаў! Яшчэ маніторчык... I гэты са стала! I гэты! Ды наогул — усё са сталоў! Чысціня — аснова здароўя! Выр-р-радкі...
...Піва якое файнае. Добра, шмат узяў. Хадзіць не трэба будзе, да раніцы хопіць.
«Вы дасягнулі Узроўню-2».
I што з таго, дурніца?
Прыцэліўся на апошні манітор, а перакрыжаванне не проста чырвоным стала — вакол яго пазначыліся дзве стрэлкі. Гснка зразумеў — гэта, каб круціць тое, што круціцца. А што тут у іх круціцца? А, кран водаправодны! Што б гэта ў чарупіну скінуць... Халера з ім, і так запаўняецца хутка...
У, смех які! Пацешышся заўтра, Віцька, пацешышся! Я цябе папярэджваў: пашкадуеш!
Добрае піва!
...А што гэта Віцька сам робіць? Дзе тут твой дом, дзе кватэрка твая. Віцька? А, вось яна... Трэці паверх. Ну, спім ці куляемся ў ложку са сваёй жоначкай-кабылкай?
Бач, мэблі накупляў колькі... А былі калісьці камода ад бабкі ды канапка. На кухонным стале комп стаяў. Тут спачывальня... Што з праграмай такое, халера!? Hi фіга не зразумець: ляжаць тут людзі ці няма. Руху няма... Мусіць, дзесьці ў гасцях гуляюць. Ці прога жывых не паказвае? Ды і фіг з вамі.
Віцька, ты дзе? Вылазь: да цябе прыйшоў палтэргейст! Ха-ха-ха!