Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
Васьмілітровае вядзерца поўнае — плоткі, акуні, колькі карасёў дзясятак прыгажуноў язёў...
Бабы дома не было — пайшла па чарніцы. Першыя ягады паспявалі на сонечных палянах, і першыя слоікі напоўненыя стаялі на зэдліках узбоч недалёкай ад вёскі шашэйнай дарогі, і першыя рублі зараблялі вяскоўцы сваім няхітрым «ягадным бізнесам».
Сяргей не любіў збіраць ягады. Вось грыбы — іншая справа. Баба Каця яму напаказвала такіх патаемных мясцін, адкуль з пустым кошыкам не вернешся ні ў якую пару Ці сухмень будзе, ці вымачыць, а ў тых мясцінах грыбы растуць. Але яшчэ не падышлі добра грыбы.
3 задавальненнем Сяргей выпатрашыў рыбу, засаліў вялікіх акунёў, большых плотак. Рэшту —
2 Зак. 1650
9
смажыць. Хто не спрабаваў таму не апавядзеш, якой смачнай бывае смажаная рыба, толькі злоўленая, што яшчэ гадзіну-дзве назад гуляла ў рэчцы.
Сяргей смажыў рыбу ля невялікай лазні, якую рабіў некалі дзед Сцяпан. Тут раней і бацька з сябрамі ладзілі баляванне: смажылі шашлыкі, пілі гарэлку і разбаўлены спірт. Пад старой яблыняй, якая зялёным шатром навісла над лазняй, было месца для вогнішча з невялікім столікам і трыма нізкімі лаўкамі. Тут зацішна і вельмі ўтульна. 3 трох бакоў ад чужога вока затулялі месца хата, густы маліннік, хлеў а з чацвёртага боку адкрываўся далягляд на раку, лугі, цёмна-сінюю паску далёкага лесу.
Сяргей прынёс дроў, расклаў агонь. Алей, мука, цыбуля, рыба — на століку. Талеркі прынёс, патэльню разагрэў...
Ух, пах які пайшоў! Аж у ноздрах заказытала і жывот адгукнуўся вуркатаннем у прадчуванні смачнай ежы. He дзіва — у роце яшчэ каліва не было, калі не лічыць пары яблыкаў...
Першую патэльню засмажыў, пераклаў гатовую рыбу ў залацістай хрумсткай скарыначцы на талерку.
— Дай паесці!
Сяргей уздрыгнуў і павярнуўся на голас. Ля зарасніку малінніку стаяла дзяўчо ў кароткай нясвежай саколцы і вылінялых джынсах. Хударлявая, гадоў пятнаццаці. Акуратны, але праставаты твар, тонкія вусны, пад выразнымі светлымі бровамі — глыбока пасаджаныя, прымружаныя неяк занадта вочы, зрэнкі якіх не сунімаліся — бегалі. бегалі бы ў пошуку небяспекі. Ці чаго патрэбнага, прынаднага. Чарнявыя валасы падрэзаныя па плечы, добра не расчасаныя. Што ўразіла — колер скуры твару: нейкі піараваты. Загар такі ці што?
Можна было б сказаць пра яе твар «мілавідны», аднак позірк вачэй быў настолькі па-дзіцячы непасрэдпы, залішне просты, што складвалася ўражанне, быццам дзяўчыне гадоў сем-восем. Ды яшчэ заўсёдна прыадчыненыя ці то ва ўсмешцы, ці то ў нейкай грымасе вусны выглядалі ненаіуралыіымі...
— Цябе што, заклініла? — насмешліва перапытала дзяўчына.— Паесці дай!
— Ідзі рукі мый,— адказаў Сяргей, бо нечакана для сябе найболып звярнуў увагу на яе сапраўды брудныя рукі.
— Яны чыстыя, а гэта,— дзяўчына раскрыла да Сяргея далоні ў зялёна-бурых плямах,— не адмываецца.
— Ну, то ідзі еш,— сжазаў Сяргей.
З’яўленне гэтай дзяўчынкі збянтэжыла яго: хто яна такая? Адкуль тут узялася?
— Ты хто? — спытаўся ён.
Дзяўчына ўжо ела, як па-сапраўднаму згаладалы чалавек: спрытна абірала зубамі мяса з рыбін, набівала поўііы рот, жавала хутка-хутка, глытала і адразу брала другую рыбіну.
— Хі-хі-хі-хі,— нечакана захіхікалаяна,— Дзеўка я. Паказаць?
— Я бачу, што не мужык,— яшчэ больш разгубіўся Сяргей ад такога адказу— Ды не спяшайся, я хлеба прынясу.
— Ага, нясі,— з набітым ротам адказала дзяўчына.
Сяргей павярнуў рыбу, што смажылася на патэлыіі, пайшоў у хату па хлеб.
Калі вярнуўся, дзяўчына ўсё прагна ела, абсмоктваючы пальцы. «Адкуль яна на маю галаву і маю рыбу? Патэльню рыбы ўклала...»
Папраўдзе, рыбы было не асабліва шкада — яшчэ патэлыіі на дзве будзе, хопіць яму з бабай. Але як так можна бесцырымонна, нахабна проста
прыйсці на чужы двор і літаральна патрабаваць, каб цябе пакармілі? «Такая з голаду дакладна не памрэ»,— падумалася з усмешкай, і гэтая думка развесяліла: вось жа, не думаў, не чакаў што сустрэнецца і з такім чалавекам...
— Чакай, хлеб вазьмі... Ды не спяшайся, падавішся,— Сяргей адкраіў пару лустаў хлеба,— He буду ведаць, куды труп несці.
— Які труп? — збянтэжана спынілася дзяўчына.
— Твой,— без жарту адказаў Сяргей,— Як падавішся, хто цябе хаваць павінен?
— Во ім,— выгукнула дзяўчына і паказала кукіш у бок малінніку,— Я іх сама ўсіх перахаваю.
— Гэта каго — усіх?
— Бацьку, мачыху, дачку яе,— пачала пералічваць дзяўчына.— Фільку дурнога, Веньку-сволач...
— Чаго Філька дурны?
— Таму што. Зловіць, зацісне ў кут, лапае, сліну пускае. I не выдзярэшся, бо здаровы,— пакрывілася ад успамінаў дзяўчына.— А ты сам рыбу лавіў?
— Сам,— адказаў Сяргей, яшчэ больш разгублены словамі дзяўчыны,— Ты можаш па-чалавечы сказаць: хто ты і адкуль?
— Ксюха я... — дзяўчына абсмактала пальцы, хутка выцерла іх аб джынсы, стомлена села на нізкую лаўку.— О, як я наелася... Ты яшчэ доўга рыбу смажыць будзеш?
— Пакуль усю не засмажу...
— А-а, добра, перадыхну.
— Перад чым перадыхнеш? — не зразумеў Сяргей,— Збіраешся ўсю рыбу з’есці? He, усёй не дам. Нам з бабай таксама паесці рыбы хочацца.
— Я рыбы наелася. У рабы запісвацца не буду, уцякаць не хачу. Ты ж мяне ціскаць будзеш тады, як усю пасмажыш?
Сяргей аж застыў, абвальваючы плотку ў муцэ.
— 3 якога ляду мне цябе ціскаць?
— Як — з якога? — са здзіўленнем у голасе перапытала дзяўчына, быццам Сяргей не ведаў самых простых рэчаў Працягнула з лёгкім раздражненнем настаўніцы, перад якой тупаватае дзіця: — Паводле правілаў: накарміў смачным — маеш права. Бо ў мяне болыіі няма нічога.
Сяргей пільна зірнуў на дзяўчыну, і мо першы раз яны так доўга глядзелі адно аднаму ў вочы. Вочы Ксюхі былі шэра-блакітныя, у іх не было ніякай хітрасці — толькі лёгкае здзіўленне: што за дзівак гэты хлопец?
— Так,— сказаў Сяргей сур’ёзна,— Давай, Ксюха, я буду задаваць табе пытанні, а ты — адказвай. He хочаш — ідзі адсюль, туды, адкуль прыйшла.
— Ну, задавай,— Ксюха пацепнула плячыма, усім сваім выглядам паказваючы гатоўнасць цярпліва тлумачыць гэтаму не сквапнаму, але такому бесталковаму хлопцу надзённыя правілы жыцця.
— Добра,— Сяргей не стаў спяшацца, спакойна зняў гатовую рыбу з патэльні, накладваў новую порцыю.
— Дзе гэта такія правілы ёсць, каб за ежу ды нешта там аддаваць?
— Як — дзе? У нас,— адказала дзяўчына,— Ну, можна ў рабы запісацца, з пасылкі разлічыцца... Але ў рабах адзін раз пабыла, ну яго, цяжка дзень лётаць. А пасылкі не прыходзяць.
— «У нас»— гэта дзе? — цярпліва перапытаў Сяргей,— У якім месцы?
— Ну, ты праўда мехам прыплюхнуты,— дзяўчына аж запсіхавала,— У інтэрнаце, дзе яшчэ?
— Інтэрнатаў шмат розных...
— От жа! У нашым інтэрнаце, для дэбілаў і псіхаў
— А ты хто?
— Я — псіх,— проста адказала дзяўчына.
— Зразумела,— прамовіў Сяргей, хоць яму ніколькі не стала зразумела.— Што, цябе не кормяць там?
— Кормяць. Але ж смачнага хочацца.
— Ты казала пра мачыху. А маці дзе?
— П’яная пад цягнік кінулася, мне два гады было. Гэта я з-за яе такая.
— Якая?
— Ну, псіх. Яна піла, пакуль мяне насіла. А я чытаць не ўмею.
— Брэшаш...
— Ага, брашу— засмяялася дзяўчына.— Умею, навучылі. А рашаць задачкі не магу. Як толькі пачну думаць — адразу галава кружыцца.
— А ты чыя? Я цябе ў вёсцы раней не бачыў.
— А мяне бацька да цёткі прывёз. Ну, гэта сястра маёй маці. Цётка — скнара, грошы хавае. Учора з полудня напілася, я толькі яблыкі ела.
— Так, няблага табе жывецца... — працягнуў Сяргей.— Даўно ты ў інтэрнаце?
— Я там жыву. На лета бацька забіраў раней, a цяпер яны ўсе на мора паехалі, а мяне — да цёткі. Добра тут у цябе... — Дзяўчына лягла на лаўку бокам, з цікавасцю назірала за Сяргеем,— Нейкі ты не злы, і рыбу гатуеш смачна. I прыгожы ты. Вочы такія чорныя і зусім не страшныя. I валасы чорныя, прыгожыя. Як цыган... I твар чысты. У нашых хлопцаў усё ў скулках, асабліва лоб і падбароддзе... Мабыць, у цябе дзевак шмат. Шмат, а?
— Абыходжуся без дзевак,— рэзка адказаў Capreft.
— Мне праз паўгода сямнаццаць будзе,— пакрыўджана адказала дзяўчына.— Я проста худая... A цалавацца ўмею...
— Ды замаўчы ты!..— усур’ёз зазлаваў Сяргей.
I дзяўчына нечакана ў адзін момант сцялася ў камячок, як у чаканні ўдару.
Настрой у Сяргея сапсаваўся. Напачатку яму было цікава даведацца, хто такая гэтая дзяўчына, адкуль яна, прыемна было і адчуць задавальненне ад таго, што накарміў яе. I раптам перад ім адкрыўся невядомы яму раней бок чалавечага жыцця, вычварны, нечаканы ў сваёй агіднасці, проста неверагодны, каб быць сапраўдным. Але ўспомнілася, як настаўнік фізікі пераказваў ім словы аднаго вядомага чалавека: «Гэта настолькі неверагодна, што можа быць рэальным». I значыцца, аповед гэтай Ксюхі — самая што ні на ёсць рэалыіасць.
Нейкі час Сяргей маўчаў стараўся не глядзець на дзяўчыну. Яна таксама сцішылася. Праз колькі хвілін Сяргей скончыў смажыць рыбу. Зірнуў на лаўку — Ксюха ляжала, заплюснуўшы вочы, роўна дыхала. Ну, далібог — спала! Сяргей міжволі сцішыўся сам, прысеў каля вогнішча насупраць, запаліў Самому есці нешта расхацелася.
От жа скажы, якая моцная рэч — параўнанне. Дзень таму, ды што дзень — гадзіну таму, калі скрэб рыбу і ўспамінаў, як піў тут бацька са сваімі сябрукамі, Сяргея гняла думка: чаму бацькі яго аднакласнікаў гатуюць шашлыкі з сынамі для ўсёй сям’і? У чым ён вінаваты, піто бацька не прызнае яго за свайго сына? Лёгка з такім жыць? I вось прыйшла Ксюха. Тут выявілася, што чорны колер мае градацыі: больш чорны, менш чорны...
Параўнаць яго, Сяргея, жыццё з жыццём таго ж Юрыя Хаванскага, дык Сяргей жыве — горай не бывае. А як цяпер паставіць побач праблемы Сяргея і праблемы гэтай хударлявай Ксюхі?
«Паказчыкі любой сістэмы залежаць ад пункту адліку». Вось і скажы цяпер, што фізіка не мае дачынення да жыцця.
Асцярожна прыкрыў гатовую рыбу талеркай згары, прыбраў на століку — неўзабаве баба Каця павінна вярнуцца з ягад, акурат тут і папалуднуюць. Ксюха насамрэч спала, нават не варухнулася.
Але калі Сяргей адлучыўся ў хату і там забавіўся — мыў талерку і патэльню, дзяўчына знікла.
Сяргей толькі паціснуў плячыма — і добра, клопату меней, але потым зірнуў на столік. Паловы бохана хлеба не было, засталіся толькі адрэзаныя Сяргеем лусты. Падняў талерку — смажаных рыбак паменела на трэць. «Што з табой зробіш...» — уздыхнуў Сяргей.