Я размалюю для цябе неба  Валеры Гапееў

Я размалюю для цябе неба

Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
42.45 МБ
Прысеў перад гарой сухога галля, выцягнуў добра змяты ў час працы цыгарэтны пачак. Зірнуў — апошняя цыгарэта. «Ну, няхай і будзе самая
апошняя»,— прыняў нечаканае для сябе рашэнне, прыпаліу7 і той самай запалкай падпаліў тонкія галінкі хваёвых лапак. Адно зацягнуўся і кінуў цыгарэту ў купу сушняку.
Праз тры-чатыры хвіліны полымя шуганула ўгару гарачымі языкамі, нясцершіа стала сядзець. Занялася трава здолу, курчылася ў агні, успыхвала і падала попелам лісце каноплі, агонь імкліва распаўзаўся па паляне. Густы белы дым стаў уздымацца над лесам, едкі, удушліва-дурманлівы.
«Вось цяпер паліце, дыхайце, пакуль магчымасць ёсць»,— без злосці, з’едліва думаў Capreft, адышоўшы ў глыб лесу з надветранага боку. Спакойна рушыў да ельніку, забраў свой кошык, пашыбаваў далей у лес — шукаць грыбоў. Ён ііе перажываў з-за таго, што можа здарыцца сапраўдны пажар — ведаў, што дым пабачаць хутка з іх вёскі, а ў вёсцы — лясніцтва, там вышка спсцыялыіая назіральная стаіць. Ды і вецер гнаў полымя ў бок балотца, няма там чаму гарэць асабліва. ГІабачаць дым, прыедуць — вось і няхай дзівяцца, што за ўраджаі выспяваюць у іхніх лясах, калі не могуць адразу ўгледзець...
Сяргей хадзіў доўга — можа, гадзіны чатыры. Кошык быў пусты: толькі жмепька лісічак, якія за гэты час ужо і пацерліся.
Каласавічкі — яны такія: выбліснуць брунатнымі вільготнымі зоркамі на кароткі час і знікнуць. Чакай цяпер ужо сапраўдных грыбоў бліжэй да восені...
Дождж так і не пайшоў. Распагодзілася, гарачыня сушыла.
— Няма грыбоў баб,— Сяргей паставіў кошык пад страху,— А есці што ёсць?
— Зараз, зараз,— заспяшалася баба,— Нешта ты надта змарнелы. I Іе здарылася чаго?
— Ды не, баб,— нявесела ўсміхнуўся Сяргей,— Заблукаў быў
— Хто не блукае, той не ходзіць,— заўважыла баба.— Ды не пужайся, лес добраму чалавеку зла не прынясе. Пажару там не бачыў нашыя леснікі ездзілі, нешта гарэла?
— He, не бачыў. А лесу я не баюся,— ціха і сур’ёзна адказаў Сяргей,— Тут людзей баяцца трэба...
Ён паеў колькі часу ляжаў на канапе, даючы адпачынак нагам — яны нязносна гулі. А на душы было лёгка. Быццам зрабіў неверагодна складаную і патрэбную справу Яму патрэбную. I яшчэ некаму. Быў упэўнены, што дакладна некаму яшчэ патрэбную. Ксюха яго б не зразумела. I не зразумее. Ёй і ведаць не трэба.
Пасля полудня пайшоў на рыбалку, хоць вельмі хацелася ўпасці і заснуць. Але цягнула сесці на беразе ракі, глядзець на спакойную роўную плынь. Цяпер вада ў рацэ мусіць быць цёплай, сваёй...
Амаль не брала, але Сяргей ніколькі не засмучаўся. Хіба гэта так важна ў жыцці? Сяргей не ведаў што ў жыцці галоўнае. Але гэтае пытанне яго не турбавала. Няхай галоўнае застаецца невядомым. Куды важней ведаць, што з’яўляецца другасным. Тады шлях відней...
Вярнуўся да бабы, калі сонца цалкам схавалася.
— Во не шанцуе мне сёння,— без скрухі паказаў бабе мяшэчак з некалькімі плоткамі і адным акунём.— Дзень такі ці што?
— Іншым разам пашанцуе,— упэўнена адказала баба.— Тут гэтая дзяўчына прыходзіла, чакала цябе каля лазні мо гадзіны са тры. Я яе на рэчку адпраўляла, ды яна не схацела ісці...
— Ксюха? — хутка спытаў Сяргей і адчуў нязвычпае лёгкае хваляванне.
5 Зак. 1650
65
— Чаго ж ты яе, унучак, бы тую котку ці казу клічаш? — нечакана паўшчувала баба,— Якая ж яна Ксюха?
— I праўда, баб,— усміхнуўся згодна Сяргей,— Яе клічуць Аксанай...
СЕРТЫФІКАТ
Школьная п’есаў чатырох дзеях
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ
Вольга Фёдараўна, дырэктар школы, у гадах.
Жэнька, дзяўчынка 3-4 гадоў, яе ўнучка.
Таццяна Іванаўна, настаўніца, гадоў 25—30.
Міхаіл Міхайлавіч, бізнесмен, 40 гадоў.
I р ы н а, школьніца, капітан каманды, упэўненая, дзелавая.
Р а м а н, школьнік, гітарыст, спявак, паэт, сімпатызуе Ірыне.
Андрэй, школьнік, «ачкарык», надта сціплы, «батан».
Сяргей, школьнік, упэўнены ў сабе, разважлівы, разумны, сябруе з Тамарай.
Тамара, школьніца, спакойная, не надта выразная, сябруе з Сяргеем.
Лёшык (Аляксей) Грушык, школьнік, весялун, амаль блазан.
Гарадская школа невялікага горада. Дзея адбываецца напярэдадні фінальнай раённай школьнай гульні брэйн-рынг Час пасля заняткаў, у школе пуста.
ПРАЛОГ
На сцэне цёмна. Па чарзе героі выходзяць наперад, высвечваюцца святлом пражэктара. Размаўляюць па тэлефонах.
Ромка (з гітарай). Вітаю, братуха! Слухай, Алесь, я развучыў песню. Супер! Цудоўна. Зайздрошчу табе — у тваім юнацтве такія песні былі. Хочаш, праспяваю крышку? (Кпадзе мабільнік на крэсла побач, прысядае, іграе і спявае.)
Раскажы мне пра дождж, раскажы. Хто ў небе збірае дажджы, Што шматдзённа ліюць на маю галаву? Хто ў небе збірае дажджы?
Пакажы мне сябе, пакажы, He чакай, покуль час прабяжыць. Слова моўчкі аддай I пытанні здымай,
He чакай, покуль час прабяжыць.
Грэшны кавалак неба бачыш ты навылёт, Што табе заўтра трэба, што табе як сваё?
Ну як, табе падабаецца? Ды ведаю я, што не з маім голасам... Слухай, ты на фінальнай гульні будзеш ад газеты? А капітана нашага сфатаграфуеш? Ты ж мне абяцаў што здымак Ірыны будзе на першай старонцы. Хто, мы прайграем?! Ну не, прайграць мы не можам ніяк. Гэта гульня — як заключны акорд песні. У нас такая каманда ўрэшце сфармавалася — мы як адзін дыхаем і думаем. А, ну так, думаем не як адзін... але як табе сказаць, у нас мазгі кожнага нібыта разам падлучаны да нейкага цэнтра і звязаны між сабой (амяецца). Ну так, спецыялізацыя нейкая ёсць... Я вось за музыку, літаратуру і жывапіс адказваю, іншыя за свае часткі... Так, я на трэніроўку зараз. Абед у лядоўні,
калі прыйдзеш раней за бацькоў Ага, бывай. К чоріу! Э, не забудзь пра здымак.
I р ы н а. Мамачка! Я пабегла. У кватэры прыбрала, паабедала. Ну не ведаю, колькі мы будзем. Сёння — апошняя рэпетыцыя, заўтра адпачнем, перад гульнёй. Ат, ды не перажывай ты, высплюся некалі. Ну, вось пасля фіналу і высплюся. He, дакладна ўжо ніякіх мерапрыемстваў не будзе... Ну што ты ўсё «не хвалюйся, не хвалюйся». А ты б не хвалявался? Ды не ў гульні справа. Вядома ж, гэта проста гульня. He трэба мне тлумачыць. А якая розніца, гульня ці справа якая сур’ёзная, калі ты адказваеш за ўсіх? Чаму я капітан? Сама не ведаю. Ну, абралі мяне, пацягнула. Хлопцы кажуць, ім лягчэй мне падпарадкоўвацца, чым калі б нехта з іх быў капітанам. Ды слухаюцца яны мяне, ты бачыла б, як слухаюцца. Таму і перажываю — яны ж мне вераць... Добра, мамачка, добра. Ага, да вечара...
С я р г е й. Алёнка, ты забрала Кацю з садка? Малайчынка. Мама ў другую змену, ведаеш. Я сёння ў школе затрымаюся. Гуляйцеся добра, не крыўдзі малую. I пераапрані. На пліце стаіць каша грачаная, на патэлый катлеты. Разагравай у мікрахвалёўцы, пліту не запальвай. Ну, што я табе прынясу, грошай няма сёння. Заўтра. Абяцаю. Калі гэта я абяцаў і не выконваў? Ну вось і не кажы абы-чаго. Усё, урокі я дапамагу зрабіць, як толькі прыйду. Нікому не адчыняй дзверы, пакуль не паглядзіш у вочка. Незнаёмым ііе адчыняй піяк. Добра, што памятаеш, але іншы раз пачуць не зашкодзіць. Будзь разумнічкай. Чакайце мяне.
Л ё ш ы к. Мама, ты прыйдзеш, не пужайся асабліва — там на кухні фіранка падралася. Ну не я гэта, не я. Васёк. Васёк, кажу, кот наш. Скокнуў на фіранку, кіпцюрамі зачапіўся... яна і паехала. Ды не чапаў я яго. He ганяў... Мы трэніраваліся толькі. A то
ты не ведаеш... Рэакцыю я трэніраваў... Мам, гульня паслязаўтра, а ты пачынаеш крычаць на мяне. У мяне ж слабая нервовая сіетэма, стануць дрыжаць рукі, зраблю два фальш-старты — і ўсё, труба. Твайго сына пасля пройгрышу каманда адправіць у рэанімацыю. Мам, ну... Во, я грошы выйграю! Заплачу за фіранкі. Ну чэсна, там прызавы фонд вялікі. Кажу, вялікі. Хопіць і мне на шакаладку. Добра, дамовіліся. He праўда, ёсць фонд... ну, не скажу пакуль, колькі. гірадпрымальнік адзін вылучыў грошы. Ага, чэсна ўсё табе аддам. He, доўга не будзем...
Та м а р а. Сяргей, слухай, ты мяне сёння правядзеш? He, сёння не страшна, да ночы ж не будзем, але справа ёсць. Тут мама на выхадным была, дык у шафах рэвізію праводзіла. У мяне, як выявілася, столькі рэчаў засталося, я з іх даўно вырасла, нешта па разу-два апранала. Карацей, мы тут доўга думалі з мамай: куды дзяваць і ўспомыілі пра тваіх дзяўчынак. Многае падыдзе тваёй Алёнцы. Джынсы, спаднічкі, кофтачкі, гарнітурчык, куртачка... Ну, слухай, я ведаю, што ты горды і ўсё такое. Ды не выкідваць жа добрыя рэчы! Куды я іх панясу? Я б прынесла зараз у школу... Але ж пакет велікаваты атрымаўся і... не хачу свяціць ім там. Дык зойдзем да мяне? Ага, выдатна, Сярожка... Пабачыш, твая Алёнка будзе шчаслівая сёння — новыя рэчы для дзяўчынкі заўсёды радасць. Усё, сустрэнемся...
А н д р э й. Алё, слухаю... Гэта ты, Анжэла? (Усхвалявана) Ніяк не чакаў... He, што ты, мне так прыемна цябе чуць... Ты будзеш капітанам? Чакай, чакай... Вось як... Бацька дапамог... Ты не рада? Разумею... Я не ведаю, што і сказаць. Я пакуль нават не магу ўсвядоміць усяго, што ты еказала... Мабыць, мне лепш выйсці з каманды... Прабач, калі ласка, ну прабач... Я падумаў калі ты мне тэлефануеш... Ты не хочаш, каб вы выйгралі? Так, пачынаю разумець.
Што я магу сказаць? Трымайся, Анжэла. Так, трымайся. Ну, хіба яны там не людзі ў камандзе, не разумеюць? Нічога, усё некалі стане на сваё месца. Патрывай... Увечары пагаварыць не атрымаецца? Паўгадзіны толькі... Добра. Я напішу табе. Ага, зайду праз акаўнт Антаніны... Сястра неяк заўважыла ў мяне адчыненую старонку, пытаецца, што гэта за дзяўчына, ад імя якой я піпгу. Рассакрэцяць мяне некалі. Што зробіш, усё таемнае некалі робіцца яўным. Так, такі закон...
ДЗЕЯ 1
Кабінет дырэктара. Стол літарай «Т», канапа, шафа з кнігамі. Заходзіць Вольга Фёдараўна, вядзе Жэньку за руку.
Вольга Фёдараўна. Так, Жэнечка, вось твая любімая канапа ў бабуліным кабінеце, сядай. Што зробіш, калі мама твая на курсах, а тата ў другую змену. I бабе во не было клопату, дык пачала гуляць у брэйн-рынг... Што табе даць, унучачка? (Глядзіць па шуфлядах стала.) Фламастары ў мяне ёсць, ёсць папера... Будзеш маляваць?
Ж э н ь к а (адмоўна мятляе галоўкай). He буду!
Вольга Фёдараўна.Ну,заразятабекніжачак самых розных назбіраю... (Падыходзіць да шафы.) Ты пашкадуй бабулю, у мяне гэтулькі спраў неадкладных, такія дні адказныя...
Ж э н ь к a. He буду!