Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
Яўген прыйшоў у свой аддзел, сабраў работнікаў і абвясціў пра рашэнне Рады.
— Мы не паспяваем у зададзеныя тэрміны, таму прашу ўсіх выйсці на працу ў выхадны дзень.
— Выхадны прысвечаны пакаранню смерцю, няўжо ты не чуў? — спытаў безуважна найстарэйшы ў аддзеле інжынер Анатоль.
— He... Я не ўслухоўваюся ў перадачы тэленавін.
— Дрэнна...
— Спадзяюся, гэта не злачынства супраць Купала? — сумна ўсміхнуўся Яўген,— Я працую па вечарах. А што за пакаранне смерцю?
— У, такіх не было дзесяць гадоў! Злачынства супраць Купала. I — вылет у Трубу,— гэтаксама без эмоцый стаў апавядаць Анатоль,— Нейкі службовец звар’яцеў. Пакінуў працу, схапіў чужую жонку і ўцёк з ёй у пустэльню, дзе яны сталі савакупляцца ў засені скал.
— Савакупляцца... А можа, яны кахалі адно аднаго?
Анатоль змяніўся тварам — упершыню на ім адбіліся нейкія эмоцыі. Яўген адчуў сумесь гаркаты і болю.
— Што вы ведаеце пра каханне, малады чалавек?.. Дарэчы, на пакаранні смерцю трэба прысугнічаць усім.
— Я гэта ведаю... Добра, тады частку работы трэба будзе браць з сабой дадому. У першую чаргу трэба давесці фільтр сінфазнасці і блок здушэння эмацыйных перашкод...
На пакаранне смерцю да Трубы Смерці было дастаўлена ўсё дарослае насельніцтва горада. Труба ўзвышалася над паверхняй на вышыню каля сямі метраў і сыходзіла ўніз, пад самы Купал пад невялікім кутом. Яна была празрыстая, і было відаць, як у ніжняй частцы яе варушылася густая чарната.
На верхняй частцы Трубы была невялікая пляцоўка — каб стаць двум чалавекам: злачынцу і Выканаўцу прысуду.
Прывезлі асуджанага. Ён быў нікчэмны і бездапаможны.
— У той жанчыны адабралі дзяцей, а саму змясцілі ў Дом Выканання Жаданняў— каментаваў падзеі Анатоль.— 3 яе мужам з гэтага часу будзе жыць жонка асуджанага. Нішто не павінна знікаць дарма...
Яўген пільна зірнуў на Анатоля — твар яго заставаўся безуважным. I пачуццяў — ніякіх. Так, лёгкая цікавасць...
Злачынцу паднялі ў клетцы на верх трубы. Хтосьці нябачны стаў чытаць прысуд, і голас яго, узмоцнены, паляцеў здавалася, да вяршыні Купала:
— ...Таму, што сказана нашым Бацькам, Першым Кіраўніком Купала, і свята паважаецца намі няўхілыіы Закон: «Не чапай жонкі чужой!» Гэта адна з дзесяці нашых запаведзяў запаведзяў самога Купала, і парушэнне іх — злачьшства супраць Купала і яго народа...
Прысуд чытаўся доўга.
Потым выступалі суседзі злачынцы, вінавацячы і ганячы яго. Гэтыя суседзі і былыя сябры з жахам раптам усвядомілі, што жылі побач з такім здраднікам іх агульнай справы і прасілі ўсіх быць паблажлівымі да іх саміх і не судзіць строга за тое, што своечасова не ўгледзелі, не папярэдзілі Кіраўнікоў...
Потым злачынцу дазволілі сказаць слова. Мужчына выпрастаўся ў клетцы, наколькі мог і стаў крычаць у натоўп пад ім, што ён — страшны злачынец, але ён усё ўсвядоміў і нечуванае па дзёрзкасці злачынства гатовы загладзіць самаадданай працай на Далёкай Мяжы...
Устаў суддзя і ўзмахам рукі аддаў загад.
Выканўца прысуду дастаў аднекуль з-пад свайго шырокага плашча нсвялікі шпрыц і хутка зрабіў упырсж у руку мужчыне, якая была прышпіленая кайданкамі да клеткі. Асуджаны, дзіка азірнуўшыся на боль ад упырску, раптам пачаў ашалела трэсці краты з празрыстага пластыка, кідацца па клетцы і ўрэшце закрычаў адчайна:
— Гэта нячэсна! Мне абяцалі! Вы абяцалі, што памілуеце! Вы абяцалі жыццё за мае словы! Я невінаваты! Гэта ўсё яна... Гэта яна... Яна вінаватая! Яна звяла мяне! Яна ведзьма! Вы яе павінны выкінуць у Цемру! А-а-а! Будзьце вы праклятыя! Здраднікі! Ілгуны! А-а-а!
Атрута падзейнічала — яго голас раптоўна аслабеў, мужчына апусціўся на калені і ўпаў бы, каб не прыкутая да рэбраў клеткі рука.
Суддзя марудна махнуў рукой яшчэ раз — і клетка панеслася ўніз, няроўныя языкі чарнаты ірвануліся, як жывыя, ёй насустрач. Мужчына нечакана зноў закрычаў уголас, крычаў так страшна і так моцна, крычаў яіпчэ і тады, калі, прагна з’яднаўшыся пад клеткай, цемра паглынула яе...
— Яго б можна было і памілаваць,— глуха вымавіў Яўген, калі яны з Анатолем адышлі са сваімі напоямі ад усталяваных проста ля Трубы сталоў — адзначаўся Дзень пакарання смерцю.
— Вы, малады чалавек, вучыцеся ўспрымаць усё спакайней,— не гледзячы на яго адказаў Анатоль.— Адкрыю вам маленькі сакрэт: эмоцыі всльмі хутка супакойваюцца тады, калі вы пераканаеце сябе ў тым, што нічога змяніць нельга.
— І Іяўжо я хачу нешта змяніць?
— Я не кажу вам перастаць жадаць ці пачаць. Я кажу вам, дарэчы, шчыра кажу, паколькі вы залішне эмацыйны для свайго веку, пасады і
становішча, што калі вы прызвычаіце сябе да думкі, што гэты свет — непарушны пад стагоддзямі і тысячагоддзямі, вы станеце спакайней.
— Каму перашкаджае маё хваляванне?
— Вам. He забывайце, вы сёння датычпы да Кіравання — а там памылак не даруюць,— спакойна скончыў Анатоль.
— Вы збіраліся мне нешта сказаць пра маю рэпліку ў адносінах да памілавання,— заўважыў Яўген.
— Вось, у вас атрымалася куды лепш,— усміхнуўся Анатоль,— Я амаль нічога не адчуў. А наконт пакарання смерцю... нашаму грамадству нельга без пакарання смерцю. Гэтак сама, як і без нараджэнняў Згодны, мой сябар?
8
...Яўген і Ліна сустрэліся на мяжы сваіх дамоў у звычайны час — калі прыцемкі Купала былі максімальнымі.
— Праз дваццаць дзён у зоне рабочага квартала пачне працаваць разумовае поле,— сумна загаварыў Яўген.
— Я чула пра гэта... Шмат кажуць пра тое, што поле зробіць нас яшчэ больш згуртаванымі...— адказала Ліна.
— Яшчэ больш голымі... Зусім голымі...
— Ты такі смешны,усміхнулася Ліна,— Ты ніяк не можаш жыць так, як ёсць? Як можна тут жыць інакш? Хаваць сябе і сваё цела? Навошта?
— He тое... ты не пра тое кажаш.
— А пра што ты? — пасур’ёзнела дзяўчына.
— Пра тое, што... Я думаю, проста ўпэўнены, што многія сем’і маюць свае таямніцы, свае паданні, якія перадаюць ад бацькоў дзецям. I гэтыя
паданні, думаю, часам разыходзяцца з тым, што мы даведваліся ад Настаўнікаў Гэтыя паданні... могуць зрабіць шкоду тым, хто іх захоўвае. Упэўнены, такіх гісторый больш менавіта сярод рабочых...
— Пра якія паданні ты кажаш? — узрушана запытала Ліна.
— Адкуль жа мне ведаць... Так, мімаходзь пачуў ад аднаго... старога рабочага пра нейкі... горад залаты.
Ліна прыглушана ўскрыкнула, прычыніла рот далонню. Яўген разгублена глядзеў на яе і раптам, сам таго не чакаючы, ціха-ціха, аднымі вуснамі заспяваў
— Дзе неба найсіней, Пад ім злат-горад ёсць...
Ліна адгукнулася як ледзь чутнае рэха:
3 празрыстай вострай брамаю I зорнай яскрынёй...
I заплакала, ступіла насустрач Яўгену, адчайна парушыўшы непарушную раней мяжу паміж імі — нельга ёй быць на тэрыторыі яго дома, бо яны — не жаніх і нявеста.
Яўген прыціснуў Ліну да сябе, а яна рыдала, глуха, скаланаючыся ўсім сваім тонкім гарачым целам.
— Зараз гэты віж, ён дзяжурыць, прымчыць...
— He нрымчыць, ён абвык да майго плачу,— адказала Ліна, выцерла вочы,— Я часта плачу. Праз паўгода — Дзень Вяселляў для нас.
— Я памятаю.
— I ты яшчэ прыдумаў такое поле, якое нават у думках не дасць мне цябе кахаць,— лёгка ўпікнула Ліна юнака.
— Я думаў пра зусім іншае... — стаў апраўдвацца Яўген.— Употай... мы распрацоўваем другі прыбор. Ён павінен канцэнтраваць думкі многіх людзей і перадаваць іх... за Купал.
— Навошта? — хутка спытала дзяўчына і, імгненна зразумеўшы ўсё, яшчэ мацней прыціснулася да яго,— Я веру... Я паверыла бацьку...
— I я паверыў маці... — прызнаўся Яўген.
Яны маўчалі — але маўчалі пра адно.
— Значыцца, там... тады і цябе, і мяне вучылі зусім не таму, для чаго ўсіх адпраўлялі за горад? — з незразумелым падтэкстам, ніякавеючы, спытала дзяўчына.
— Так, значыцца,— усміхнуўся Яўген,— Я б і не пайшоў, калі б мама адразу не сказала... Думаю, не толькі нас вучылі зусім іншаму. Чаму ты пра гэта пытаеш?
— Бо... Я хачу... стаць жанчынай з табой.
— Гэта злачынства... — прагаварыў Яўген і засаромеўся сваёй баязлівасці,— Я таксама вельмі гэтага хачу...
Ліна нячутна праслізнула ў пакой Яўгена.
Яны кахалі адно аднаго горача і няўмела, саромеючыся свайго няўмення і асцярожна смеючыся з яго, заміраючы ад пачуцця ўсёпаглынальнай пяшчоты адно да аднаго, якое апальвала іх...
Яўген успомніў у той момант словы маці — у яго душы жыло шчымлівае шчасце і радасць судакранання з самым патаемным. I гучала мелодыя песні.
...Нарад вартаўнікоў з’явіўся ля дома тады, калі Ліна ўжо была на сваёй тэрыторыі. Нянавісць Мікіты булькатала ў галаве Яўгена, яна адчувалася амаль фізічна.
— Ты яшчэ паплачаш! — выціснуў Мікіта скрозь зубы, не знаходзячы больш слоў— Табе пашанцавала, што мы прыбіралі адну сямейку ў рабочай зоне.
Яўген толькі ўсміхаўся ў адказ — пачуццё трапяткога шчасця перапаўняла яго і не давала пракрасціся ў свядомасць ні нянавісці, ні пагрозам.
9
...Проста на прахадной Яўгена спынілі і запатрабавалі неадкладна з’явіцца да кіраўніка праекта. Яўген злёгку здзівіўся — калі гэты гнюс, Мікіта, напісаў на яго данос, чаму разбіраць павінен кіраўнік праекта, а не Кіраванне маралі? Ды і даносы на побытавыя тэмы даўно патрабуюць фактаў...
Кіраўнік праекта рэзкім жэстам запрасіў яго бліжэй да стала, дзе стаяў іх другі прыбор — той самы канцэнтратар думак, пра які ён казаў Ліне.
— Што гэта? — рэзка спытаў кіраўнік.
— Альтэрнатыўны прыбор перадачы думкі на адлегласць,— спакойна адказаў Яўген,— Мы вялі распрацоўку адразу ў двух кірунках...
— Што за кірунак? Чаму я пра гэта не ведаю? — голас кіраўніка рабіўся ўсё больш пагрозлівым.
— Гэта — канцэнтратар разумовых палёў,— імкнучыся трымацца спакойным, стаў тлумачыць Яўген.— Саму думку нельга ўзмацніць да некаторай крытычнай велічыні. Але думкі сотні, тысячы людзей можна сінхранізаваць і перадаць накіравана.
— Куды перадаць? — прагучала хуткае пытанне.
— За Купал.
— За Купал? Хто... Даваў... Табе... Паўііамоцтвы?! — не пракрычаў люта вышыпеў Кіраўнік.
— Але гораду даўно трэба жыццёвая прастора! Мы павінны нейкім чынам пазнаць — што ёсць за Купалам, ёсць там яшчэ жыццё ці...
— Маўчаць! Шчанюк! Табе было дадзена заданне! Ты расходаваў матэрыялы, неверагодна дарагія матэрыялы, якія здабываюцца намі па граму ў год, на стварэнне таго, каб разбурыць Купал!
— Пры чым тут разбурэнне... Вы мяне няправілыіа зразумелі...