Я размалюю для цябе неба  Валеры Гапееў

Я размалюю для цябе неба

Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
42.45 МБ
Потым была працэдура Выбару. Яўген абраў шлях навукоўца, распрацоўшчыка адзінага разумовага поля. Абраўу апошнюю хвіліну, падпарадкаваўся нейкаму няўцдмііаму, неакрэсленаму дакладна жаданню.
Потым... Потым здарылася тое, што мусіла здарыцца. I цуду не адбылося, і памылкі не было —
потым называлі будучых мужоў і жонак, пары, складзеныя Кіраваннем Шлюбаў. I тая пагроза, якая жыла з дзяцінства, раптам адкрылася жахлівай пустэчай страты: Ліна павінна была стаць жонкай Мікіты. А яму... Яму ў жонкі прыпісвалі нейкую дзяўчыну. Невядомую.
Эмоцыі, якія ўспыхнулі пасля агучвання гэтага спісу, былі мацней за эмоцыі пасля Выбару. Сярод гэтай бурапеннай ракі Яўген адчуў боль Ліны і зларадыасць Мікіты.
Мікіту выпаў шлях ахоўніка — і ён цешыўся гэтаму не менш, чым абвешчанаму цяпер спісу жонак і мужоў.
ГІраз тры гады яны стануць мужам і жонкай. A цяпер абвешчаны спіс забараняе ўсім іншым, апрача абранага будучага мужа, жадаць чужых нявест.
Для супакаення юначага цела існуюць асобныя жанчьшы — тыя, каму не дазволена нараджаць з-за іх недасканалага геннага кода. Такія часам нараджаюцца. Іх адпраўляюць у Дом Выканання мужчынскіх Жаданняў.
Потым быў рытуал апранання абручоў на левую руку. I ў першае імгненне Яўгену здалося, што ягоны мозг не вытрымае той хвалі эмоцый, якая абрынулася на яго. ён стаў адчуваць усіх жыхароў Купала — у гэтым хаосе імгненна страціліся і мама, і Ліна. I толькі Мікіта... Мікіта адшукаў яго адразу і паслаў яхідную насмешку.
Так, Мікіту нездарма адпраўляюць у ахоўнікі — ён лепш за ўсіх у іх класе арыентаваўся ў эмацыйным полі.
Пасля святочнага абеду ў Страўнях былі канцэрт і гульні на Галоўным пляцы, потым усім быў абвешчаны вольны час — цэлых тры гадзіны да пацямнення Сонца.
6
— Пойдзем, сынок,— паклікала маці Яўгена за сабой, павяла ўздоўж вуліцы з празрыстымі скрынкамі дамоў кудысьці ад цэнтра горада.
— Куды мы ідзем? — Яўген разгублена азіраўся.
Здавалася, увесь горад цяпер выходзіў вуліцамі за межы горада. Маці ішлі з сынамі, дочкі — з бацькамі.
— Сёння — Дзень Прысвячэння,— незразумела нагадала маці.
— Я ведаю... Але няўжо не ўсё прайшло?
— He, не ўсё. Сёння маці з сынамі, а дочкам з бацькамі дазволена пакінуць горад да змяркання. Маці павінныя апавесці, навучыць сыноў быць мужчынамі. А бацькі — дачок...
— Я не пайду з табой,— спыніўся аглушаны Яўген,— Я не пайду.
— Пойдзем, сынок... — ласкава ўсміхнулася маці.— Пойдзем. Я абяцаю табе... Я абяцаю табе, што ўсё будзе не так...
— Мама!..
— Я цябе вельмі прашу, сынок...
Маці ўзяла Яўгена за руку, і ён пайшоў, даверыўся яе пачуццю — яе перапаўняла ў гэты момант незвычайнае хваляванне.
Яны адыходзілі ўжо ад ускраіп горада. Шматлікія пары бацькоў і дзяцей вахлікам разыходзіліся з адной вуліцы далей і далей ад горада і адзін ад аднаго.
Ішлі цвёрдай жаўтлява-іцэрай паверхняй. Яўген ведаў, што глеба пад іх нагамі стала такой на многія кіламетры ўглыб пры будаўніцтве Купала. Пакрысе на аднастайнай раўніне сталі трапляцца невысокія скалы. Маці вяла яго ўпэўнена, быццам яе клікала нейкая нябачная кропка.
Удалечыні нешта зачарнела на жоўтым, дзве плямы. Яны падышлі да гэтых плям, і Яўген пабачыў
што гэта — дзве аплаўленыя часткі скал, якія крышку ўзвышаліся над агульнай паверхняй.
Спыніліся. Яўген агледзеўся — горад ляжаў унізе, проста перад імі, чатырма велізарнымі зіхоткімі квадратамі. Чорны будынак Кіравання вырастаў з цэнтра і чатырма шчупальцамі шырокіх галоўных вуліц усмоктваўся ў горад. За спінай Яўгена, у некалькіх гадзінах хады Купал плаўна апускаўся ўніз, зліваўся з шэрай зямлёй. Дзесьці там стаіць Труба Смерці...
— Цяпер, сынок, я апавяду табе тое, што апавядала мне мая мама, а ёй — яе бацька, яму — яго мама, і яшчэ раней бацькі перадавалі сваім дзецям,— ціха загаварыла маці.— He пытай мяне ні пра што, за даўнасцю часу многія словы страцілі для мяне сэнс і значэнне. Я толькі выконваю волю маці, волю нашых продкаў. Стань на гэты камень — і я стану на другі...
Маці падышла і стала на цёмную пляму. Яўген раптам адчуў, што ў маці зніклі эмоцыі. He, япа, вядома, адчувала нешта сама, але ён не адчуваў яе.
У поўнай разгубленасці ён сам стаў на гладкую цёмную паверхню — і раптам нібы аглух.
Усепачуццізніклі. Не,неягоныя пачуцці — зніклі чужыя пачуцці. Імгненне назад ён адчуваў увесь горад, бацькоў, настаўнікаў, Мікіту, Ліну — і ўсё раптам знікла, толькі яго ўласнае здзіўленне і незвычайнае, усё нарастальнае захапленне запоўнілі сабой яго свядомасць. Дык вось як гэта — калі ў табе жыве толькі тваё...
— Што гэта, мама? — шэптам запытаўся Яўген.
— Гэтыя камяні... экрануюць эмацыйнае поле,— з цеплынёй гледзячы ў вочы сыыу, адказала Ma­ui.— Можа быць, недзе яіпчэ ёсць такія месцы, але ў памяці нашых продкаў засталося толькі гэта. Нам нельга тут доўга быць... Паслухай тое, што я муііту
табе перадаць. Але перш пакляніся, што ты перадасі гэта свайму сыну ці дачцэ... I нікому болып, нікому!
— Клянуся, мама,— ледзь утаймоўваючы нечаканую дрыготку, адказаў Яўтен.
Маці лёгка прысела на камень, падабраўшы пад сябе ногі.
— Сядай і ты... Слухай, сынок,— ласкава запрасіла яна, пачакала, пакуль сын сядзе і зусім нечакана для Яўгена заспявала:
Дзе неба найсіней, Пад ім злат-горад ёсць 3 празрыстай вострай брамаю I зорнай яскрынёй. А ў горадзе тым сад. Там красак не злічыць. Звяры там ходзяць гожыя, Што нельга і ўявіць. Адзін — агністы жаўтагрывы лсў, Другі — бушлівы шматвачысты вол. А яшчэ арол там — дзіва-птушка, Златакрылая і яснавокая.
Дзе неба найсіней, Там зорка ёсць адна. Яна з табой, анёле мой, 3 табой заўжды яна. Хто любіць, той і люб. Хто светлы, той і свят. I ты за гэтай зоркаю Ў дзівосны крочыш сад. Цябе сустрэнуць жаўтагрывы леў Бушлівы сіні шматвачысты вол. А яшчэ арол там — дзіва-птушка, Златакрылая і яснавокая.1
1 Верш Анры Валахонскага, пераклад з рускай мовы Сяргея Валахонава.
Маці замоўкла.
Яўгена душыла знутры.
— Што гэта, мама? Гэта было? Такім быў наш Купал? Ці гэта ёсць, мама? Скажы?
— Сынок, сыходзь з каменя...
Маці сама сыпіла з цёмнай каменнай плашчыні, узяла нерухомага Яўгена за руку і вымусіла яго ступіць крок і другі.
Чужыя пачуцці ізноў уварваліся ў ягоны мозг, але яны цяпер ніколькі не турбавалі Яўгена.
— Мама, але цяпер... Я не ведаю, што са міюй. Я баюся... Адчуюць іншыя.
— He бойся, сынок. Калі ты сапраўды будзеш фізічна першы раз з жанчынай, у цябе ў душы будзе вельмі падобнае: нечаканая радасць адкрыцця, замілаванне і шчасце, вера і смага...
— Ты не адказала, мама,— з надзеяй перапытаў Яўген,— Гэты горад — быў Купалам, ці ён — ёсць?
— He ведаю, сынок... — маці са светлым смуткам зірнула яму ў вочы,— Але калі б ён быў — мабыць, тады трэба было б спяваць «пад ім злат-горад быў»?
Некаторы час яны ішлі моўчкі. Яўген пра сябе паўтараў радкі песні, якая адным пякучым зігзагам легла на ягоную памяць.
— Леў вол, арол... Гэта не людзі, але гэта жывыя істоты, так? — разважаў ён напаўголаса.
— Так, сынок. Гэта жывёлы. Арол — гэта птушка. Нраўда, я не ведаю, што значыць — птушка. Лдно — яна мае крылы, і быццам бы з іх дапамогай можа лётаць. I не ведаю, як выглядалі вол і леў Сад — гэта такое зялёнае, там расце шмат розпых раслін. Краскі... я не ведаю, што гэта. Але гэта — вельмі прыгожае. Я ведаю, што такое неба. Неба — гэта калі няма Купала,— сказала маці.
— Яшчэ, мама... — Яўген запнуўся, потым упэўнена працягнуў: — Калі ты апавяла мне, а сёння
за горад выйшла столькі шмат пар — можа быць, хтосьці з маці або бацькоў таксама апавёў сваім дзецям... пра нешта?
— Ты неўзабаве можаш даведацца гэта,— спахмурнела, з нечаканай горыччу адказала маці,— Бо ты здольны, я заўсёды верыла ў цябе. I калі ты будзеш працаваць над стварэннем разумовага поля — неўзабаве Купал будзе ведаць думкі кожнага...
Яўтен спыніўся.
Да гэтага часу яны ўжо наблізіліся да горада, разам з іншымі парамі і горад заглынаў гэты рэдкі раўчук людзей, якія вярталіся з пустэлыіі.
— Ведаеш, мама... Я абраў у самы апошні момант. I тады я не разумеў, чаму абраў. Мне нібы падказаў хтосьці. Але зараз... Зараз я зразумеў. Калі Купал непранікальны для нас, для людзей, для прадметаў — раптам праз яго можна прайсці думкай? — горача скончыў ён.
Маці ўсміхнулася светла.
— Толькі асцярожна, сынок...
7
— Інжынер Яўген, дайце справаздачу Радзе пра ход работ. Да нас дайшлі чуткі, што вы пэўным чынам стрымліваеце поўнамаштабнае ўкараненне разумовага поля. Мы чакаем тлумачэнняў.
Яўген падняўся, зірнуў у вочы Старшыні і не змог вытрымаць яго цяжкі, пранікальны ў самы мозг, позірк. Апусціў вочы ў дакументы, хоць кожную лічбу з іх ведаў на памяць.
— Прашу паважаную Раду выслухаць справаздачу пра апошні тыдзень доследаў Агулам, у эксперыменце ўдзельнічала 10 злачынцаў. Трое з іх загінулі ад празмернай напругі ў галаўным мозгу. Прапанаваны варыянт галаўтюга абруча мае вялікую вагу, не
эстэтычны і найгалоўнейшае, спажывае гэзулькі энергіі, колькі 100 наручных бранзалетаў. Прыймальна-перадавалыіая станцыя таксама значна болып энергаёмістая, чым задумлялася напачатку. Сама схема працаздолыіая. Канкрэтна па лічбах...
— I што вы прапаноўваеце? Чакаць, калі насельніцтва выйдзе з-пад кантролю, пакуль вы прыдумаеце прыгожы абруч? — з’едліва перапыніў яго адзін з удзельнікаў Рады, хударлявы, з вялікай лысінай і густымі вусамі.
— Мы мяркуем, што заггускаць станцыю ў такім выглядзе нельга, пакуль не выключаныя смяротныя выпадкі і энергаспажыванне перакрывае зададзенае на 500 адсоткаў...
— А вас піхто не ўпаўнаважваў меркаваць і прымаць рашэнні,— свідруючы вачыма Яўгена, сказаў Старшьшя,— Смерці надыходзілі ў варыянце абмену?
— Так, Старшыня.
— Значыцца, вылучыць абмен. пакінуць толькі перадачу думак. На прыём працуе толькі цэнтральная станцыя. А фільтраваць сігналы мы зможам... Далей... Няма эстэтыкі ў абручах... У рабочых кварталах эстэтыка не асабліва патрэбна. Будзьце гатовыя праз дзесяць дзён запусціць на гюўны прыём станцыю ў зоне Далёкай Мяжы. Праз 20 дзён — у зоне рабочага квартала. Сектару ідэалогіі патлумачыць рабочым і ўсяму насельніцтву Купала важнасць... э-э-э... эксперыменту. Так, гэта будзе эксперыментам. ІІатлумачыць, што пакуль станцыя працуе толькі на прыём. Але... Паабяцайце, што кожны можа атрымаць па асобным запыце запіс думак чалавека, які яго цікавіць. Любога. Як і ў бранзалетах, прадугледзець немагчымасць здымання галаўнога абруча. Усё, працуйце.