Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
— А насамрэч, чаму мы хутчэй едзем?
— Ды не ж, — нервова адгукнуўся кіроўца.— Тыя ж 90 на спідометры...
Загаварыў малады чалавек з ноўтбукам, хвалюючыся, быццам сам быў вінаваты ў тым. што адбывалася:
— Час пераходу мяняецца... ну, раней праз кожныя 10 хвілін мы вярталіся ў ранейшую кропку. A вось цяпер... праз 7... I толькі што — ужо праз 6...
— I пры чым тут pyx аўтобуса? — зацікавіўся нехта, не разумеючы.
— Ну, мы ж праязджаем пэўную адлегласць ад той кропкі... да мяжы колца. За пэўны час. Цяпер час скараціўся, а адлегласць тая ж...
— Дык мы хутка пралятаць дарогу будзем,— роблена рагатнуў кіроўца, тут жа спытаўся сур’ёзна: — Калі час вяртаішя скарачаецца пастаянна, што будзе, калі дасягне нуля?
— He ведаю,— паціснуў плячыма малады чалавек.— Для нас час спыніцца. Але мы рухаемся... Значыцца, для назіральніка збоку набудзем светлавую хуткасць...
— Нешта ты занадта па-вучонаму... 3 намі што будзе?
— Дык... Адкуль жа мне ведаць? Тэарэтычна фізічнае цела не можа мець такую хуткасць... Толькі поле...
— Станем полем? Што гэта значыць? Што з намі стане? — нервовая напорыстасць дзелавога мужчыны ў строгім гарнітуры была нечаканай для маладога чалавека, ёгі спалохана ўціснуўся ў крэсла.
— He ведаю...
— Мы што, не вернемся? — адчайна выгукнула нервовая жанчына за Антосем, і сам ён адчуў агідны халадок страху, што стаў загіаўзаць у жывот.
— Чаму вас толькі вучаць!..
— He крычыце на яго,— раптам устала з месца жанчына ў гарнітуры, якая назвалася лекарам,— Мы ўжо прыехалі...
— Куды прыехалі? Што значыць — ужо прыехалі? — занерваваўся мужчына, які, гэта было відавочна, сам начаў адчуваць прорву пад сабой і немагчымасць адысці ўбок ад гэтай прорвы.
— Вы хіба не зразумелі? — жанчына павярнулася да салона.— Ніхто не зразумеў ці не хоча зразумець?
— А што тут разумець? Час закручаны, поле нейкае... Дзе тут разбярэш,— буркнуў нехта.
— Тое мы мусім зразумець... — Лекар вытрымала паўзу, чакаючы большай увагі пасажыраў, хоць болыпай яна і не магла ўжо быць.
— Што зразумець? — умольна выгукнула нервовая жанчына, таксама ўзнялася са свайго месца,— Мне сёння трэба патрапіць у Мінск. Трэба, разумееце? I я нічога болып не хачу разумець. Што я павінна яшчэ ведаць?
— Тое, што мы — там! — Жанчына паказала рукой у зад салона.— Мы там, засталіся на дарозе,— сказала яна спакойна, але няўмольна, так, як можа гаварыць толькі лекар.— Той удар маланкі забіў нас усіх. Мы — мёртвыя! I мы не можам туды вярнуцца, не можам спыніцца. Нас ужо няма.
— Што-што? — патрос галавой дзелавы мужчына.
— Тое! Вось вам і пекла, і рай — вось такія яны. Мы — усвецемёртвых.Інамусімтакбясконцаехаць. I везці бясконца свае мары, думкі, свой боль, свае расчараванні, свае надзеі. Мы не пастарэем, не памром ужо, двойчы не паміраюць. Мы тут — вечныя. I вечныя будуць тыя пачуцці, з якімі мы селі ў аўтобус.
— Лухта! — выгукнуў мужчына,— Мы — ёсць, якія ж мы мёртвыя?
— Існуем не мы, а нашая свядомасць. Яна памятае вобразы і стварае іх,— спакойна адказала жанчына.— Ужо колькі часу едзем — нехта захацеў піць? Некаму стала мулка? Наша фізічная абалонка — прыдумка мозгу...
— Якая такая прыдумка?!
— Найпрасцейшая,— стомлена адмахнулася жанчына.— Памацайце ў сябс пульс, прыкладзіце руку да сэрца... там нічога не б’ецца...
Услед за гэтымі словамі наступіла бадай што найболып страшная хвіліна. Кожны мог праверыць на сабе...
— Карацей, скліфасоўскія, там станцыя хутка? — раздражнёна спытаў хлопец, у якога скончылася піва.— Мяне смага мучыць, а вы тут пра поле нейкае... Кіроўца, прыпыніся, блін, мне да ветру трэба...
Нехта нервова хіхікнуў. I гэта было адзіным адказам на голас хлопца.
— Баб, а я на ногі стаць магу!
Гэты радасны вокліч хлопчыка-інваліда нібыта страсянуў салон. На яго азірнуліся — а хлопчык і праўда стаяў між крэслаў, трохі прысагнуўшыся. Яго бабуля іюбач бязгучна заплакала, гладзіла абедзвюма рукамі ягоныя ногі.
I тыя, хто не верыў — паверылі. Зразумелі. Усвядомілі.
— Так нельга... так немагчыма... He, я не магу памерці! Я не магу! He магу!!!
Нервовая жанчына з непрыгожым худым тварам біла сваёй торбачкай сябе па каленях і крычала.
— Мы ўсе не можам памерці! — заўважыў Антось.— I я не магу. He магу, бо не зрабіў, не дарабіў не здолеў, не паспеў— адчай прарваўся ў яго голасе.— I жонка засталася...
Жанчына павярнулася да яго — вочы яе, глыбока запалыя, у цёмным паўкружжы ценяў блішчэлі слязьмі.
— У мяне... У мяне памірае дачушка. Нямецкая клініка згадзілася праапераваць. Два месяцы мы збіралі грошы. 25 тысяч долараў ляжыць у маім электронным партманеце. Я еду, каб вывесці іх. I не змагла, я не змагла....
— Дык... нехта выведзе,— паспрабаваў супакоіць Антось жанчыну.
— He зможа! Ніхто не зможа! — жанчына зноў біла сваёй торбачкай сябе па каленях,— Ніхто, апрача мяне, не ведае пароля. Ключы ад партманетаў вось, у торбачцы, на флэшцы... Божа, што ж ты так караеш маю дачушку! Яна ж ііе вінаватая ні ў чым!..
— А... муж? — асцярожна запыталася жанчыналекар.
— Збег... Збег наш татачка, як толькі дыягназ выставілі... Я не магу, мужчыны, ну прыдумайце ж нешта! Нельга мне забіраць з сабой гэтыя грошы! Я ж забіваю дачку. Ёй жа толькі 7 гадочкаў Божа! Ты чуеш, ці не? Дзе той твой свет, дзе брама і Пётра?
— Супакойцеся,— мякка, але настойліва сказала жанчына-лекар.
— He супакойвайце мяне! — істэрычна закрычала жанчына, у роспачы падхапілася і апынулася ля мужчыны з ноўтбукам.
— Ну выйдзіце, выйдзіце ў сеціва, напішам ліст, я скажу паролі, перадам ключы!
Мужчына ўздрыгнуў сцяўся, нібыта чакаў удару, і адказаў:
— Я магу выйсці ў сеціва... Але... мые нічога не ўдаецца перадаць. Я пішу... а дадзеныя не перадаюцца... Як быццам нас няма...
— Нас і няма. Нас няма для свету жывых,— катэгарычна паўтарыла сваю выснову жанчына-лекар,— А свет мёртвых не можа стасавацца са светам жывых.
— Ы-ы-ы-ы,— раптам завыла тоўстая жанчына, з нянавісцю павярнулася да свайго худога суседа, якога карміла нядаўна курыцай.— Праз цябе! Няўклюда! Бздыр! Ты нават машыну не здолеў купіць! He змог навучыцца кіраваць! Праз цябе! Усё жыццё загубіла, што я бачыла? Тхор смярдзючы’ 25 гадоў табе аддала, а што бачыла? У-у-у, смактункрывасос!
— Праз мяне? — нечакана весела адрэагаваў мужчына,— Ты калі-небудзь лічыла мяне за чалавека, не кажучы ўжо пра мужчыну? Ты са сваёй мамай зрабіла з мяне свайго слугу — і ты хацела ад мяне нечага, вартага чалавека?
— От і пражыў пад спадніцай маёй! Хоць гэта мяне супакойвае!
— Ты ніколі не вызначалася розумам,— з усмешкай працягваў мужчына.— Думаеш, калі ты не бачыла ўва мне чалавека і мужчыну, то і ніхто не бачыў?
— Што-о-о? — разгублена акругліла вочы таўстуха.
— Тое. Усе гэтыя 25 гадоў у мяне была жанчына. He проста жанчына — сям’я! Яна нарадзіла мне сына, і той ужо вырас. I прозвішча ён маё ўзяў I мы былі шчаслівыя.
Таўсіуха хапала ротам паветра, імкнулася нешта сказаць. Але мужчына не стаў чакаць, пакуль яна здолее выціснуць з сябе слова, устаў і загадаў ёй:
— Выпусці! Хоць памерлі мы разам, ды пасля смерці я з табой не буду!
I яна павольна, быццам у сне, паднялася, саступіла. Ён выйшаў і сеў на свабоднае месца ў заднім шэрагу.
— Эх, людзі... I мёртвым няма спакою,— ціха прагаварыла лекар.
— А вы не занадта спакойныя? — з выклікам спытаў Антось.
— Усё нармальна,— ціха адказала жанчына,— Я ўдзячная Богу, што два дні таму мама памерла ў мяне на руках, і яе пахавала. Дачка замужам, сын заканчвае ўніверсітэт. Муж — чалавек самастойны... Шкада, што яны будуць гараваць па мне. А так... я рабіла свае справы так, нібыта была гатовая памерці ў любы дзень,— горка ўсміхнулася жанчына.
— Ага, дзякаваць Богу... — скептычна пакрывіўся Антось,— Цяпер дакладна вядома пра мілыя казкі...
— У цябе не б’ецца сэрца,— павольна прагаварыла дзяўчына, што сядзела побач з хлопцам, паклаўшы яму галаву на грудзі.
Хлопец мякка пагладжваў яе па плячах, глядзеў за акно, дзе мільгацелі шэра-зялёныя плямы.
— Ды і выдатна, яно не забаліць, мне не стане блага, я не памру ад сардэчнага прыступу,— усміхнуўся хлопец,— У цябе ж вось таксама не б’ецца — а ты ж мяне кахаеш так, як і кахала, праўда?
— Праўда,— падняла галаву дзяўчына, усміхнулася,— Мы цяпер можам пачаць цалавацца — і будзем цалавацца вечна...
— Ага,— усміхнуўся і хлопец.— Пачнём?
Антось не вытрымаў — адчай стаў душыць яго. Гэта немагчыма! Яму трэба выжыць, яму трэба вярнуцца туды, хоць на хвілінку, хоць на імгненне! Ён павінен сказаць Алене, што ў ягоным камп’ютары ў асобнай папцы пад назвай «Рознае» ляжыць яго аповесць — аповесць яго жыцця. Ён павінен перадаць дэтэктыў заказчыку, атрымаць грошы і аддаць іх жонцы, ён павінен папрасіць прабачэння за тое, што не здолеў зрабіць яе шчаслівай...
Антось устаў і накіраваўся да мужчыны з ноўтбукам. У яго не было ніякай асаблівай надзеі, не было нават думкі нейкай, але здавалася: падыдзе ён бліжэй да тэхнікі — і нешта народзіцца, нейкі выхад адшукаецца. Нечакана давялося зрабіць шмат крокаў, а потым, прысеўшы побач з мужчынам, Антось пабачыў што ягонае крэсла можа на цэлы метр аддалена ад крэсла хлопца.
— He разумею...— пачаў Антось, паказваючы вачыма на крэсла.— Што адбылося?
— Нічога такога, я думаю,— ахвотна адказаў лысаваты.— Мы ўжо набылі досыць вялікую хуткасць адносна нерухомага назіральніка. Так што мы набываем для яго форму кропкі. А для нас унутры гэтая кропка азначае бясконцасць. Наш аўтобус з кожнай хвілінай будзе рабіцца ўсё большым і большым. I стане ўрэшце адным сусветам. Бясконцым.
Антось пракаўтнуў.
— Слухай... Можа, ёсць магчымасць нешта зрабіць? У мяне... рукапіс... He маіу я яго з сабой тут пакінуць. Ён там трэба...
— He магу— адмоўна пакруціў галавой хлопец.— Я праўду сказаў — адсюль мы нічога не перадамо. Зараз ужо час звярнуўся да трох хвілін...
За шыбамі вокпаў салона нічога амаль не было відаць — адзіная шэра-зялёная паласа.
Пачуліся крокі ззаду. Антось азірнуўся — да іх ішла жанчына з непрыгожым худым тварам. Яна ішла доўга — салон стаў падобным да паўпустой кіназалы з чатырма шэрагамі крэслаў.
— Я не магу тут застацца! — сказала жанчына, і Антось зразумеў, што калі жанчыне адказаць нешта банальнае, то пачнецца істэрыка.