Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
Але гэта было ўжо няважна сёння: Купал стаў непранікальны для Цемры, Сонца свяціла паводле зададзенага раскладу. I вось ужо на працягу многіх стагоддзяў Купал і Сонца ў ім падтрымліваюцца аўтаматычнай устаноўкай, якая была распрацаваная тымі навукоўцамі. Тая ўстаноўка глыбока ўнізе, пад Домам Кіравання. У той устаноўцы — бяспека і жыццё Купала...
Жэнька запісваў, ледзь паспяваў за сваімі думкамі. Хваляваўся, каб не забыцца напісаць пра нсшта такое, пра што не апавядаў Настаўнік, прыгадваў бацька. Да прыкладу, пра тое, што ў першыя гады жыцця Купала Першы Кіраўнік ледзь не загінуў ад рук ворагаў якія пад выглядам простых грамадзян выпрасілі сабе тут жыццё. Усіх ворагаў потым адлавілі, іх выявілася вельмі шмат, і выкінулі ў Цемру праз Трубу Смсрці.
А яшчэ трэба напісаць пра Рэвалюцыю Свядомасці, калі жыхары Купала вырашылі жыць адкрыта і нічога не ўтойваць адзін ад аднаго. Тады сталі будаваць празрыстыя дамы і насіць празрыстае адзенне. I вельмі важна напісаць, як Галоўны намеснік Псршага Кіраўніка прыдумаў эмацыйнае
поле — і цяпер ніхто не зможа крадком ад іншых задумаць нешта дрэннае...
Як можна задумаць нешта дрэннае супраць Купала, Жэнька не разумеў. Тут жа так проста і так добра жыць...
Настаўнік заўважыў што некалькі хвілін Жэнька сядзіць без справы, узяў ягоную работу, пабачыў, што яна ўжо зробленая і... дазволіў ісці дадому! Такое правіла на Вялікай Кантрольнай.
I вуліца, і дом былі пустыя. Глядзець тэлевізар не хацелася. Тое ўзбуджэнне, якое апанавала Жэньку падчас напісання Вялікай Кантрольнай Работы, не адпускала. Яму хацелася яшчэ больш судакрануцца з гісторыяй Купала, хацелася даведацца яшчэ пра нешта. Але ў каго спытаць? Бацькі дома няма, усе кнігі, што ёсць дома, ім даўно перачытаныя па некалькі разоў. I Жэнька выйшаў з дому — пайшоў у бок пустэльні. Яго клікала найвялікшая таямніца — Труба Смсрці.
Ішоў ён, можа, з гадзіны дзве. Пачалі трапляцца скалы, усё гусцей і гусцей, напачатку нястрашныя, круглыя амаль, гладкія, а потым — вышэй і вастрэй, цёмна-шэрыя, самотныя, сумныя. Жэнька памятаў падчас той экскурсіі, што скал вельмі шмат там, дзе заканчваецца Купал. Дзе Труба Смерці. Ён ведаў і тое, што блізка да Трубы падысці не зможа — яна абнесеная агароджай, яе ахоўваюць. I ахоўнікі могуць прагнаць. Але калі з-за самай блізкай скалы паназіраць... Тое жывое чорпае полымя будзе бачна.
Купал пад галавой стаў імкліва зніжацца, яго белая паверхня ўжо навісала над паверхняй зямлі. Жэнька абагнуў адну скалу, другую, і рагітоўна перад ім паказалася знаёмая пляцоўка. Толькі цяпер яна не была пустой, як тады, калі ён бачыў яе першы раз. Так, была ахова, была агароджа ля Трубы Смерці, была сама Труба. Але яшчэ былі некалькі
вялікіх і малых незразумелых механізмаў Было шмат людзей, якія нешта рабілі. Л галоўнае — тая сцяна, якая закрывала Купал вакол Трубы Смерці, была нагіалову разабранай. Людзі мпусіліся, чуліся кароткія нервовыя загады.
Жэнька неспадзявана адчуў, што стаў сведкам таго, на што яму глядзець нельга. Але прага бачыць новае перасіліла жаданне ўцячы — і ён застаўся назіраць з-за скалы за тым, як з дапамогаю механізмаў дарослыя людзі здымалі чорныя пліты, адкрываючы Купал ля Трубы Смерці. Адначасова да Купала падносіліся новыя бліскучыя пліты, ставіліся, мацаваліся. Што ж, усё зразумела — Цемра хоча ўварвацца ў іх дом, яна грызе Купал, трэба час ад часу мяняць ахоўныя пліты. Ну вось, гэта вельмі цікава ведаць і можна будзе апавесці на ўроку, зарабіць падзяку ад Настаўніка.
Дзіўна толькі, што Купал за гэтымі плітамі заставаўся такі ж бслы, як і ў іншых месцах. Адыо што ў адным месцы Цемра пакінула на ім сляды... Шэрыя...
Жэнька ўглядаўся ў гэтыя сляды Цемры, якія вось зараз адкрыліся, калі знялі некалькі пліт. Сляды роўна віліся акурат над Трубой, і Жэнька раптоўна зразумеў, што гэта — нейкія знакі. Як надпіс...
Ад хвалявання ягонае сэрца забілася так Motina, што ажно ён сам пачуў яго стук. Так, гэта былі знакі! Нечым так падобныя да літар... Жэнька да болю напружваў зрок, імкнучыся адшукаць у гэтых незвычайных знаках хоць нешта знаёмае... Яно было, было! Хоць і няўлоўнае, незразумелае, але і ад такога сыходзіла на Жэньку агромністае адчуванне таямніцы — велічнай і адначасна страпшай у сваёй велічы. ён бачыў, як яшчэ большы вэрхал узняўся ля Трубы, як спяшаліся людзі ўсталёўваць
новыя шчыты-пласціны, быццам сапраўдная пагроза была не ў Трубе, не ў той Цемры, якая варочалася на яе дне і за Купалам — а ў гэтым надпісе, у гэтых сямі таямнічых знаках.
Вакол Трубы Смерці зноў паўстала чорная бліскучая сцяна. Жэнька асцярожна стаў адступаць назад, хаваючыся за скаламі. Яму неспадзявана стала страшна. Дамоў ён практычна бег — бо адчуў выразнае хваляванне маці за яго і гнеў бацькі.
Жэнька не змог схлусіць бацькам: што рабіў у школе і пасля школы. I сказаў, што хадзіў да мяжы Купала.
Гнеў бацькі быў куды мацнейшы за той, калі Жэнька размаляваў свой пакой. Бацька крычаў доўга, і маці маўчала, не засіупалася — Жэнька парушыў забарону — за горад нельга выходзіць без дазволу нават дарослым. Ён ведаў гэта? Ведаў. Але пайшоў...
— Мама, а што такога страшнага ў тым, што я пайшоў адзін за горад? — ціха запытаўся Жэнька, калі маці ўкладвала яго спаць.
— He ведаю, сыночак,— з жалем адказала маці.— Пад Купалам шмат законаў, якія трэба проста выконваць. Без тлумачэнняў. I запомні, сынок: няма законаў нязначных. Усе правілы надзвычай важныя. I для дзяцей, і для дарослых...
Жэнька не стаў пытацца ў маці пра знакі — яна не будзе ведаць. А ў бацькі пытацца было страшна, бо нешта падказвала Жэньку, што пабачыць без дазволу тыя літары куды страшней, чым выйсці без дазволу за горад. ён засынаў і трымаў іх перад сабой у памяці: каб толькі не забыцца, каб толькі дакладна, да кожнай рысачкі запомніць...
5
— Настаўнік, я хацеў вас спытаць...
— Яўген, няўжо школьная праграма, якую вы сёння закончылі, не дала табе адказаў на ўсе пытанні? Зрэшты, у лепшага вучня школы пытанні мусяць быць заўсёды.— Настаўнік прысеў жэстам запрашаючы Я$тена прысесці побач,— Пытайся...
— Калі скончыліся экспедыцыі ў Цемру? I чаму спынілі даследаванні Цемры?
— Тады, калі зразумелі, што з Цемры нельга вярнуцца. іМой хлопчык, павер, да цябе шмат хто спрабаваў знайсці спосаб павелічэння нашай жыццёвай прасторы. Але яго няма. Нам няма куды ісці.
— А шахты?
— Без святла нашага Сонца мы гінем вельмі хутка. Жанчыны губляюць магчымасць рэпрадукцыі. Шахты даюць нам вугаль і нафту — усё, што нам трэба для жыцця...
Яўген задумаўся, потым ціха спытаў:
— Я ні ў каго не пытаў... Няўжо так можа быць, што ўсіх жывых істот — толькі мы, людзі і мікраарганізмы? За тыя сотні гадоў пасля наступу Цемры нашыя навукоўцы вывелі сотні гатункаў салатнай расл іны. Кал і такі разнастайны свет раслінны, не можа быць свет жывых такім бедным...
— Хлопчык мой, сумневы — адзін з найцяжкіх грахоў, ты гэта ведаеш,— з сумнай усмешкай адказаў Настаўнік.— Наш светтрымаецца яшчэ і таму, што ў ім ёсць Вера — Вера ў правільнасць Шляху.
— Я ведаю, Настаўнік... Але... Глядзіце яшчэ, я нікому ніколі не паказваў іх.„— Яўген дастаў аркуш паперы і хутка стаў пісаць тыя незразумелыя знакі, што пабачыў малым на Купале: Фкк&ямэ
I раптам Настаўнік, які з лёгкай паблажлівай усмешкай напачатку сачыў за рукой Яўгена, імкліва
схапіў скамячыў аркушык, пачаў ірваць на дробныя шматкі.
Яўген перапалохаўся. I Іе за сябе — за I Іастаўніка. Бо ягоны твар стаў шэрым, бы Купал бліжэй да вечара, і Яўген адчуў хвалю сапраўднага страху.
— Ты ж у сне бачыў гэтыя знакі, праўда? — дрыжачым голасам, але лагодна-настойліва, чакаючы менавіта дадатнага адказу, спытаўурэшце Настаўнік.
— Так, Настаўнік, я сніў гэтыя знакі на сцяне Купала. Акурат ля Трубы Смерці, над ёй. Яны нібыта падпісвалі яе. I гэтыя знакі былі закрытымі ад нас. Схаванымі. I яны як быццам былі напісаныя... на тым баку Купала...
Настаўнік уздрыгнуў яшчэ раз. У адзін момант ён згубіў усю сваю строгасць і выгляд сапраўднага Настаўніка, стаў проста амаль што старым мужчынам. Ён маўчаў колькі хвілін, алс не прасіў каб Яўген пайшоў — і хлопец чакаў.
— Некалі даўно-даўно ў нас была іпшая мова. Ыа той мовс размаўлялі яшчэ задоўга да Цемры. Праўда, яе імкліва пачалі забываць, бо лічылі непатрэбнай — ставала другой мовы. якая здавалася ўсім зручнай і сучаснай. На старой мове адно запісвалі розныя гісторыі... Вясёлыя гісторыі... Разумныя гісторыі... Добрыя... Калі наступіла Цемра, сярод нас былі яшчэ тыя, хто ведаў гэтую мову. Але тут, пад Купалам, яна стала наагул непатрэбнай. I нават шкоднай. Бо нам было не да гісторый — мы прызвычайваліся жыць пад Купалам, мы сталі жыць паводле новых правілаў. Мы павінныя былі забыцца на гісторыі. I забыліся. I на мову забыліся — навошта яна? Гэтыя знакі, што ты прысніў — літары з тае мовы. Але я не ведаю, што там напісана. Скажу больш — ніхто не ведае. Некалі я палову жыцця патраціў на тое, каб адшукаць хоць які дакумент... Я быў навукоўцам...
— I ніхто не скажа, што азначаюць гэтыя сем літар? — з недаверам і горыччу спытаў Яўген.
— Ніхто,— непахісна адказаў Настаўнік, матлянуў галавой, нібы страсаючы з яс фізічна прылепленыя думкі, і стаў ранейшым Настаўнікам — строгім і сухаватым: — Скажы лепш, ты абраў сабе шлях? Заўтра — дзень Прысвячэння. Вы станеце грамадзянамі Купала. Табе, як аднаму з лепшых, даецца права выбару. Чамуты хочаш сябе прысвяціць?
Яўген паціснуў плячыма, потым абыякава адказаў:
— Мне прапанавалі некалькі шляхоў. Стварэнне адзінага разумовага поля — яно разам з эмацыйным полем зробіць Купал адзінай суцэлыіай супольнасцю... Бацька настойвае на кар'еры кіраўніка. А мне... мне хочацца даследаваць Цемру.
— Пакінь Цемру ў супакоі,— амаль загадаў Настаўнік.— Сказана: за Купалам жыцця пяма...
— Сказана ці няма? — ціха-ціха спытаў Яўген.
Настаўнік нічога не адказаў...
— Грамадзяне Купала! Сёння мы прымаем у свае шэрагі новае пакаленне. Гэтае пакаленне, выгадавапае і выхаванае на аснове Вучэння Вялікіх Бацькоў Купала, стане заўтра нашай апорай, нашай сілай, нашым гонарам...
Прамова была доўгай. Яўгену было сумна, яго пакідала безуважным гэтая падзея Прысвячэння. Званок у яго галаве настойліва патрабаваў хвалявацца і цешыцца, але радасць не прыходзіла.